Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси. Курсевич.doc
Скачиваний:
299
Добавлен:
25.02.2016
Размер:
876.54 Кб
Скачать

Патрабаванні да ведаў, уменняў і навыкаў студэнтаў. У выніку засваення курса студэнт павінен:

а) ведаць:

  • асноўныя гістарычныя паняцці і катэгорыі;

  • асноўныя гістарычныя персаналіі;

  • асноўныя даты і падзеі ў гісторыі Беларусі;

  • агульнае і асаблівае ў гістарычным развіцці Беларусі;

  • месца і ролю Беларусі ў славянскай і еўрапейскай гісторыі;

б) умець характарызаваць:

  • асноўны змест гістарычнага развіцця Беларусі па перыядам;

  • сацыяльна-эканамічныя, дзяржаўна-палітычныя, рэлігіёз-на-царкоўныя, этнічныя і культурныя працэсы на Беларусі асоб-ных перыядаў;

  • асноўныя дасягненні развіцця адукацыі, навукі і мастацкай культуры, іх узаемасувязь з сацыяльна-эканамічным і палітыч-ным жыццём;

  • творчасць знакамітых дзеячаў культуры і палітыкі;

в) умець аналізаваць:

  • асноўныя гістарычныя падзеі;

  • ролю асобы ў тых альбо іншых гістарычных працэсах;

  • гістарычныя крыніцы, дакументы і матэрыялы;

  • агульнае і асаблівае ў гісторыі Беларусі;

  • розныя праблемы сацыяльна-эканамічнага, дзяржаўна-па-літычнага, рэлігійнага характару ў кантэксце сусветнай гісторыі з улікам цывілізацыйнай характарыстыкі;

г) набыць навыкі і ўменні:

  • параўноўваць розныя крыніцы;

  • абагульняць матэрыял і рабіць вывады;

  • характарызаваць і аналізаваць гістарычныя з’явы, працэсы, падзеі;

  • самастойна працаваць з апорнымі канспектамі, схемамі, вучэбнай і дадатковай літаратурай і крыніцамі;

  • займаць самастойную, аргументаваную і крытычную па­зіцыю ў абмеркаванні тых альбо іншых гістарычных падзей, праблем і працэсаў, даваць ім ацэнку;

  • спалучаць элементы цывілізацыйнага і фармацыйнага ме-тадаў.

Структура дапаможніка. Дапаможнік напісаны з мэтай паглыблення і сістэматызацыі ведаў студэнтаў па айчыннай гісто­рыі. Распрацаваны ў адпаведнасці з тыповай вучэбнай праграмай для ВНУ па курсу «Гісторыя Беларусі (ў кантэксце сусветных цывілізацый)», якая зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспуб­лікі Беларусь 24 студзеня 2000 г. (рэгістрацыйны нумар № ТД-67/ціп.), і адукацыйным стандартам, які зацверджаны і ўведзены ў дзеянне загадам Міністэрства асветы Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 1999 г. за № 436. Вучэбна-метадычны дапаможнік для самастойнай работы студэнтаў дзённай і безадрыўнай форм навучання складзены з дзвюх частак. У першую частку ўключаны асноўныя пытанні па гісторыі Беларусі ў храналагічнай пасля­доўнасці ад старажытнасці да канца XVIII ст. У другой частцы ахоплены перыяд з канца XVIII да пачатку ХХІ ст.

Першая частка дапаможніка складзена з трох раздзелаў, рэкамендаванай літаратуры і двух дадаткаў.

У першым раздзеле змешчаны метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі працы на лекцыях і кароткія даведкі аб важнейшых падзеях гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст., якія ў асноўным адпавядаюць фармулёўкам пытанняў экзамена-цыйных білетаў. Таксама змешчаны некаторыя тэрміны і па­няцці, структурна-лагічныя схемы, радаводы князёў. Дадзены пытанні для самакантролю і заданні, якія адпавядаюць лекцыйна-му курсу і дазволяць студэнтам больш глыбока і выразна вызначыць месца і ролю Беларусі ў славянскай і еўрапейскай гісторыі, агульнае і асаблівае ў яе гістарычным развіцці.

У другі раздзел уключаны метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі самастойнай працы студэнтаў, пытанні для самастой­нага вывучэння студэнтамі. Дадзены пытанні для самакантролю і заданні. Сістэматычнае, удумлівае чытанне і канспектаванне рэкамендаванай літаратуры і крыніц па тэме будуць садзейнічаць глыбокаму разуменню сэнсу гістарычнага працэсу, фарміраванню навыкаў самастойна складаць апорны канспект, схемы, працаваць з вучэбнай і дадатковай літаратурай, крыніцамі.

У трэцім раздзеле змешчаны парады па падрыхтоўцы і правядзенню семінарскіх заняткаў, тэмы семінарскіх заняткаў і рэкамендаваная літаратура, вывучэнне якой павінна спрыяць паглыбленню, удакладненню і абагульненню ведаў.

Спіс літаратуры складзены з крыніц, асноўнай і дадатковай літаратуры. Работа з крыніцамі дазволіць студэнтам скласці асабістае, незалежнае меркаванне пра тыя альбо іншыя гіста-рычныя падзеі. Вялікая колькасць навуковых даследаванняў і дакументаў, падручнікаў розных аўтараў, якія выражаюць роз-ныя погляды на сацыяльна-гістарычныя працэсы, даюць магчы-масць разглядаць палітыка-ідэалагічныя пазіцыі і садзейнічаць фарміраванню аб’ектыўных ведаў пра іх.

Дадатак А, які складзены з прыкладных экзаменацыйных пытанняў па курсу, і дадатак Б, які складзены з храналогіі асноўных падзей гісторыі Беларусі, дазволяць праверыць і замацаваць веды.

Такім чынам, дадзены дапаможнік дазволіць зберагчы час на лекцыях, не рабіць іх запіс, што будзе садзейнічаць актыўнаму, асэнсаванаму ўспрыманню і трываламу засваенню вучэбнага матэрыялу, пазнаёміцца з рознымі канцэпцыямі і з рознымі поглядамі гісторыкаў і аўтараў вучэбных дапаможнікаў для ВНУ на аб’ектыўную гісторыю. Адначасова такі дапаможнік будзе спрыяць лепшай падрыхтоўцы студэнтаў да семінараў, экзамена і напісання пісьмовых работ па пройдзеных тэмах альбо раздзелах курса.