Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ БІБЛІЯГРАФІІ

.pdf
Скачиваний:
31
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
837.98 Кб
Скачать

бібліёграфаў дыферынцыруюцца па грамадскім прызначэнні на агульныя рэтраспектыўныя і навукова-дапаможныя; а таксама маюць шырокую дыферэнцыяцыю па змястоўнай прымеце: універсальныя, галіновыя, тэматычныя, персанальныя.

Створаныя ў другой палове 40-х да 70-х гг. дапаможнікі пераважна адносіліся да агульных рэтраспектыўных. Першыя з іх былі прысвечаны ўліку перыядычных выданняў, напрыклад, у парыжскім часопісе “Моладзь” быў змешчаны спісз72 назваў беларускай перыёдыкі, якая выходзіла ў1945 – 1950 гг.

Два агульных рэтраспектыўных паказальнікі падрыхтаваў М.Панькоў. Яго “Паказальнік беларускіх выданняў на чужыне за 1945 – 1950 гг.”(1952) – лічыцца першым паказальнікам дыяспары, у якім адлюстраваны розныя віды выданняў. У паказальніку ў асобных раздзелах адлюстраваны 174 брашуры, карты, календары на беларускай мове; 129 перыядычных выданні. М.Панькоў імкнуўся ўлічыць ўсе беларускія выданні на Захадзе. У 1988 г. гэта праца была пашырана і дапоўнена, але не надрукавана ў сувязі са смерцю складальніка.

Паказальнік эмігранцкіх перыядычных выданняў за 1919 – 1952 гг. выйшаў у мюнхенскім Інстытуце для вывучэння гісторыі і культуры СССР

(1953). У раздзеле “Бібліяграфія эміграцыйнай перыёдыкі на беларускай мове адлюстравана 84 назвы.

З пачатку 70-х гадоў БІНІМ пачаў сістэматычны ўлік выданняў дыяспары, публікуючы каталогі друкаў, якія распаўсюджваліся Інстытутам. З 80-я гг. пачалі выпускацца капітальныя агульныя рэтраспектыўныя і навукова-дапаможныя бібліяграфічныя паказальнікі з міжнародным ахопам беларускіх дакументаў. У актывізацыі Інстытута на бібліяграфічным кірунку трэба бачыць плённую ролю дырэктара В. Кіпеля, выдатнага бібліёграфа і яго жонкі З.Кіпель, супрацоўніцы Публічнай бібліятэкі ў Нью-Ёрку. Бібліёграфы БІНІМа маюць бясспрэчныя метадычныя і метадалагічныя дасягненні, а падрыхтаваныя імі дапаможнікі характарызуюцца высокай бібліяграфічнай культурай.

Буйнейшым агульным рэтраспектыўным паказальнікам БІНІМа з'яўляецца “Беларускі друк на Захадзе” у двух частках (“Беларускі перыядычны друк на Захадзе” і “Беларускі і беларусаведны друк на Захадзе”) Асобныя выданні”), складзены З. і В. Кіпелямі. У гэты паказальнік ўключаны творы беларускага друку, дакументы, створаныя асобамі не беларускага паходжання і не беларускімі ўстановамі, калі яны прысвечаны беларускай культуры і нацыі, працы аўтараў-беларусаў на не беларускія тэмы, калі ў гэтых працах выказаны беларускія погляды. Улічаны працы аўтараў беларусаў, перакладзеныя на заходнія мовы і падручнікі, надрукаваныя ў Берліне па заказу ўрада БССР і інш. Складальнікі імкнуліся зарэгістраваць як мага больш беларусазнаўчага матэрыялу, таму што ён амаль не адлюстраваны ў іншых бібліяграфічных

дапаможніках. Паказальнік ахоплівае выданні, якія выйшлі ў Еўропе, Амерыцы і Аўстраліі з першай паловы ХІХ ст. да 2003 г.

Да ліку агульных рэтраспектыўных належыць паказальнік “Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі” (2003), падрыхтаваны В.Кіпелем і З.Саўкам.

Час ад часу рыхтуюцца бібліяграфічныя дапаможнікі, прысвечаныя беларускаму друку асобных краін: Чэхіі – “Каталог і грамадска-культурная чыннасць беларускай і расійскай эміграцыі ў Чэхаславакіі: 1921 – 1939” (2002), Аўстраліі – у манаграфіі Н.Гардзіенка “Беларусы ў Астраліі” (2004) у асобным раздзеле адлюстраваны 96 назваў дакументаў розных відаў.

Каштоўныя навукова-дапаможныя паказальнікі былі выдадзены ў дапамогу забеспячэнню інфармацыйных патрэбнасцей даследчыкаўбеларусазнаўцаў. Па галінах беларусазнаўства выйшлі паказальнікі, прысвечаныя праву, гісторыі Беларусі, рэлігійнаму жыццю, тэматычныя і персанальныя дапаможнікі. Прыкладам шырокага змястоўнага адлюстравання праблем беларусазнаўства з'яўляецца “Бібліяграфічны даведнік па Беларусі”, які ў 1956 г. выпусціў у выдавецтве Гарвардскага універсітэта М.Вакар. У даведніку бібліяграфічныя апісанні дакументаў размешчаны па буйнейшых гістарычных перыядах Беларусі з часоў ВКЛ (“Літоўска-руская дзяржава”) да 50-х гг. ХХ ст. Уключаны ў паказальнік асобныя выданні і важнейшыя артыкулы, апублікаваныя у ХІХ і ХХ стст. у Расіі, БССР і СССР, Польшчы, даваенных прыбалтыйскіх рэспубліках і іншых краінах. Адлюстравана многа дакументаў, якія ні ў той час, ні пазней не выкарыстоўваліся савецкімі беларускімі гісторыкамі.

Сярод галіновых адметным быў паказальнік А.Акіншэвіча “Юрыдычнае права ВКЛ” (1953). У якім адлюстравана літаратура аб распрацоўцы заканадаўства ВКЛ, пачынаючы з першай паловы ХІХ ст., калі шмат пісалі пра Статут ВКЛ і іншыя законы, да другой сусветнай вайны.

Капітальны бібліяграфічны паказальнік “Byelorussian Statehood“ (“Беларуская дзяржаўнасць”) апублікавалі ў 1998 г. Вітаўт і Зора Кіпелі.

Гістарычная літаратура грунтоўна адлюстравана ў паказальніку “Бібліяграфія па гісторыі Беларусі” – уключана 2048 бібліяграфічных апісанняў кніг, артыкулаў і іншых дакументаў. Важнае значэнне для гістарычных даследаванняў мае ўнутрыкніжны паказальнік Л.Юрэвіча “Мемуары на эміграцыі” (2005). Ахоплены 974 назваў успамінаў, якія пададзены ўтэматычнымпарадку.

Літаратура па гісторыі канфесій на Беласточчыне бібліяграфавалася польскім праваслаўным святаром Рыгорам Соснай, які надрукаваў паказальнік “Аб рэлігійных канфесіях на Беласточчыне” (1988 – 1989).

Тэматычныя бібліяграфічныя матэрыялы друкуюцца на старонках кніг і перыядычных выданняў.

Некалькі дапаможнікаў самастойных і несамастойных, прысвечаных беларускай мастацкай літаратуры, літаратуразнаўству і літаратурнаму жыццю, выйшлі ў Польшчы. Сярод іх грунтоўнасцю вызначаецца паказальнік Г.Харытанюк “Польская літаратурная беларутэніка” (1998). Выдадзены ў серыі “Бібліятэчкі Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа”.

БІНІМ выпусціў некалькі персанальных і біябібліяграфічных паказальнікаў. У паказальніку В. і З.Кіпеляў “Янка Купала й Якуб Колас на Захадзе” (1985) адлюстравана 2340 дакументаў: творы, пераклады, ноты, пласцінкі, магнітныя стужкі, паштоўкі, партрэты, плакаты, рукапісы. На той час падыход да ўліку аб’ектаў бібліяграфавання не меў аналагаў у бібліяграфіі БССР.

Паказальнік В. Тумаша “Пяць стагоддзяў Скарыніяны” (1989), прысвечаны да 500-годдзя з дня нараджэння Ф.Скарыны. Уключана больш за 2500 бібліяграфічных апісанняў дакументаў, прысвечаных Скарыне, яго творам і інш. Складальнік выявіў 30 публікацый, якія не былі вядомы скарыназнаўцам.

Несамастойныя персанальныя бібліяграфічныя матэрыялы уключаюцца ў кнігі, прысвечаныя знакамітым дзеячам беларускага замежжа, напрыклад, выданні зборніка паказальнік твораў.Н.Арсенневай змешчаны ў зборніку “Між берагамі” .

Вывады У пасляваенны перыяд прадстаўнікі беларускага замежжа:

эмігранты, мігранты і нацыянальныя меньшасці стварылі ў розных краінах свету шмат беларускіх культурна-асветных, навуковых арганізацый і выдавецтваў. Некаторыя з іх вядуць бібліяграфічную работу. Сярод гэтых арганізацый адметнае месца займае БІНІМ, які на працягу некалькіх апошніх дзесяцігоддзяў набыў значэнне галоўнага бібліяграфічнага цэнтра друку беларускага замежжа. Павялічваецца роля Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, якое садзенічае выданню капітальных бібліяграфічных дапаможнікаў, якія адлюстроўваюць творы эмігрантаў і замежныя публікацыі аб Беларусі.

Негледзячы на арганізацыйную раздробленасць, адсутнасць устойлівых крыніц фінансавання і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, замежныя дзеячы здолелі наладзіць бягучую бібліяграфічную інфармацыю аб новых выданнях і выданнях, падрыхтаваных да друку. Выдатныя рэтраспектыўныя бібліяграфічныя дапаможнікі (“Беларускі друк на Захадзе”) падагульняюць развіццё беларускага эміграцыйнага друку за перыяд ХІХ – пачатак ХХІ ст., адлюстроўваюць публікацыі, здзейсненыя ў асобных краінах.

Па галінах беларусазнаўства выйшлі навукова-дапаможныя паказальнікі, прысвечаныя праву, гісторыі Беларусі, рэлігійнаму жыццю, тэматычныя і персанальныя дапаможнікі.

Ключавыя паняцці: бібліграфічная дзейнасць беларускіх эмігрантаў, БІНІМ, бібліяграфічныя паказальнікі.

ЛІТАРАТУРА

1.Лявончыкаў, В.Е. Бібліяграфія беларускага замежжа пасля другой сусветнай вайны (1945–1991) / В.Е.Лявончыкаў, В.В.Бушуева // Вопросы библиографоведения и библиотековедения. – Мн., 1994. –

Вып. 15. – С. 46–64.

2.Ад складальнікаў // Беларускі і беларусаведны друк на Захадзе: Асобныя выданні: бібліяграфія / склад. Зора і Вітаўт Кіпелі. – Нью-Ёрк.: БІНІМ – Менск, 2003. – ХV – XXII.

Лекцыя 9. РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКАЙ

БІБЛІЯГРАФІІ ПАСЛЯ 1991 г.

Пытанні 1.Уплыў на айчынную бібліяграфію глабальных фактараў

сучаснасці.

2.Развіццё агульнай бібліяграфіі.

3.Развіццё спецыяльнай бібліяграфіі.

Мэта лекцыі – прааналізаваць новыя з’явы ў арганізацыі беларускай бібліяграфіі і стварэнні бібліяграфічнай прадукцыі.

1.Уплыў на айчынную бібліяграфію нацыянальных і глабальных фактараў сучаснасці.

Дасягненне дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі паўплывала на новыя з’явы ў бібліяграфіі. Па-першае, у беларускай бібліяграфіі ўзмацніўся працэс дэмакратызацыі. Гэта праявілася ў тым, што галоўны ў савецкі час прынцып камуністычнай партыйнасці страціў сваё значэнне (у метадах бібліяграфічнай дзейнасці, у бібліяграфічных рэсурсах). Беларускія бібліёграфы станоўча прынялі прынцыпы плюралізма, свабоды доступа да інфармацыі, дзяржаўную ідэалогію. Пачалася работа па аднаўленні нарматыўна-прававой базы дзейнасці грамадскіх інстытутаў сістэмы дакументных камунікацый. Былі прыняты новыя законы, пастановы і іншыя дакументы, якія вызначылі прававыя, эканамічныя, сацыяльныя, арганізацыйныя асновы розных сфер інфармацыйнай дзейнасці, гарантавалі неад’емнае права кожнага грамадзяніна на свабодны доступ да інфармацыі. Была пастаўлена задача стварэння рэспубліканскай аўтаматызаванай бібліятэчна-інфармацыйнай сістэмы. Галоўныя бібліяграфічныя цэнтры сталі называцца нацыянальнымі – НББ, НКП. Упершыню пачаліся актыўныя кантакты беларускіх спецыялістаў з замежнымі спецыялістамі, удзел у міжнародных арганізацыях, якія распрацоўваюць пытанні развіцця бібліятэчна-бібліяграфічнай дзейнасці. Упершыню ў бібліяграфічнай дзейнасці пачала прымаць актыўны ўдзел грамадская арганізацыя – Беларуская бібліятэчная асацыяцыя (ББА, 1992), у структуры якой створаны бібліяграфічны камітэт.

Па-другое, бесперапынна ўзрастае грамадскае значэнне беларускай бібліяграфіі, што, з аднаго боку, абумоўлена павышэннем патрабаванняў грамадзян рэспублікі, суб’ектаў усіх сфер да паслуг арганізацыйных цэнтраў бібліяграфіі. У пачатку 90-х гадоў гэта паставіла бібліяграфічныя цэнтры перад неабходнасцю прадастаўляць рэсурсы, якія раней ў Беларусі не ствараліся (знешнепалітычная, знешнеэканамічная, знешняя фінансавая дзейнасць, валюты і інш.), забяспечваць разастайныя дакументнаінфармацыйныя патрэбнасці карыстальнікаў на аснове рэсурсных магчымасцей цэнтраў бібліяграфічнай сістэмы краіны. З другога боку, павышэнне значэння беларускай, як бібліяграфіі ў свеце наогул, непарыўна

звязана з глабалізацыяй інфармацыйных рэсурсаў, трансфармацыяй у інфармацыйнае грамадства, грамадства ведаў.

Па-трэцяе, трансфармацыі, якія адбываліся ў эканоміцы краіны, паўплывалі на арганізацыйную структуру бібліяграфічнай дзейнасці. У пачатку 90-х гадоў значна скарацілася колькасць органаў НТІ, але паступова яна пачала аднаўляцца пад кіраўніцтвам Нацыянальнага цэнтра інфармацыйных рэсурсаў і тэхналогій НАН РБ. Маркетынгавыя падыходы пачалі істотна ўплываць на падрыхтоўку бібліяграфічнай прадукцыі і прадастаўленне паслуг. Узніклі платных бібліяграфічныя паслугі. Гістарычна значнымі падзеямі стала ўзмацненне буйнейшых інфармацыйных цэнтраў краіны: былі створаны БелІСА (1997), які спецыялізуецца на рабоце з неапублікаванымі дакументамі, НЦПІ (1999) – працуе з прававой інфармацыя і шэраг іншых цэнтраў, якія працуюць з асобнымі відамі рэсурсаў (БелДІСС, НЦІУ і інш.) Бібліяграфічныя цэнтры імкнуцца да эфектыўнага ўзаемадзеяння (напрыклад, распрацавана “Канцэпцыя інфармацыйнага ўзаемадзеяння бібліятэк Беларусі”).

Па-чацвёртае, з пачатку 90-х гадоў ХХ ст. пачалося тэхнічнае і тэхналагічнае аднаўленне бібліяграфічнай дзейнасці, на аснове ўкаранення аўтаматызаваных тэхналогій. Асноўнымі дасягненнямі на сённяшні час з'яўляюцца: распрацоўка праекта рэспубліканскай аўтаматызаванай бібліятэчна-інфармацыйнай сістэмы; стварэнне нацыянальнага камунікатыўнага фармата Белмарк; падрыхтоўка электронных інфармацыйных рэсурсаў.

Пытанне 2. Развіццё агульнай бібліяграфіі.

Ва усіх відах агульнай бібліяграфіі: бягучай дзяржаўнай, агульнай рэтраспектыўнай і каталожнай адбыліся важныя змены, абумоўленыя змяненнямі метадалагічных падыходаў, тэхнічнымі і тэхналагічнымі іннавацыямі. Гэта дало магчымасць дасягнуць большай паўнаты адлюстравання бягучага і рэтраспектыўнага дакументнага патоку, створанага ў Беларусі і дакументаў экстэрыёрыкі, паскорыць яго адлюстраванне ва універсальнай па зместу бібліяграфічнай прадукцыі.

Дзейнасць НКП была накіравана на дасягненне большай адпавяднасці бягучай дзяржаўнай бібліяграфіі патрабаванням міжнароднай праграмы УБУ/MAРК. З 1993 г. палата з'яўляецца Нацыянальным агенцтвам па стандартнай нумарацыі кніг – ІСБН. Прысвойвае ідэнтыфікатыры выдавецтвам, выдаючым арганізацыям, разлічвае блокі ІСБН. Стварыла базу даных беларускіх выдаўцоў, якім нададзены ІСБН.

У “Летапісе друку Беларусі” (ЛДБ) пачалі прымяняць групоўку бібліяграфічных запісаў і індэксаванне кніг па УДК (1993), што стала адметным фактам прызнання міжнародных рэкамендацый па нацыянальнай бібліяграфіі. Павялічвалася колькасць асобных летапісаў. У 1992 – 1994 гг. выходзілі 9 летапісаў у складзе аб’яднанага выпуска ЛДБ.

У мэтах удасканалення бягучага бібліяграфічнага ўліку былі створаны новыя летапісы: “Картаграфічных выданняў” (1995) і “Аўтарэфератаў дысертацый” (1999). Летапіс экстэрыёрыкі пачаў называцца “Беларусь у сусветным друку”, упершыню ў ім пачалі адлюстровацца публікацыі краін далёкага замежжа.

Значны рост перыядычнага друку абумовіў перабудову структуры “Летапісу…”. У 1995 г. былі створаны 4 выпускі: аб’яднаны выпуск “Летапісу..”, “Летапіс часопісных артыкулаў”, “Летапіс газетных артыкулаў”, “Летапіс перыядычных выданняў і выданняў, якія прадаўжаюцца”. У аб’яднаны выпуск увайшлі 7 тыпаў летапісаў, размежаваных па аб’ектах бібліяграфавання: кніжны, нарматыўнатэхнічных, тэхнічных дакументаў і выданняў вузкага прызначэння, аўтарэфератаў дысертацый, нотаў, выяўленчага мастацтва”, рэцэнзій, картаграфічны. Але ў сувязі з памяньшэннем аб’ёмаў дакументных патокаў асобных відаў выданняў шэраг летапісаў ў 2000-я гг. пераведзены на штоквартальны і штогадовы выпуск. Летапіс “Беларусь у сусветным друку” з 2005 г. быў вылучаны ў самастойны выпуск. Штогод на аснове выпускаў “Кніжнага летапіс” выходзіць паказальнік “Кнігі Беларусі”. Кожны з летапісаў забяспечаны сістэмай дапаможных паказальнікаў, размешчаных непасрэдна за адпаведным летапісам. НКП прадаставіла доступ электроннага каталога “Нацыянальная бібліяграфія Беларусі”

(natbook.org.by)

На сённяшні дзень найбольш актуальнай застаецца праблема пашырэння аб’ектаў адлюстравання ў бягучых дзяржаўных паказальніках тыражыруемай АВ і электроннай прадукцыі. На жаль, абвастрылася праблема распаўсюджанасці ЛДБ у бібліятэках – тыраж “Летапісу…” няўхільна памяньшаецца.

У ЛДБ адлюстроўваюцца не ўсе віды дакументаў. Сістэму бягучай нацыянальнай бібліяграфіі дапаўняюць паказальнікі спецвідаў дакументаў іншых навукова-інфармацыйных цэнтраў: Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі (БелДІСС), НЦПІ, Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці і Беларускі інстытут сістэмнага аналізу (БелІСА). Яны выпускаюць шэраг бягучых бібліяграфічных дапаможнікаў, прысвечаных інфармаванню аб нарматыўных, патэнтных і неапублікаваных работах. (Стандарты і іншыя нарматыўныя вытворчапрактычныя выданні адлюстроўваюцца і ў “Летапісу тэхнічных дакументаў і выданняў вузкага прызначэння.)

Паўстала пытанне і аб уліку электронных рэсурсаў. У 2003 г. пачалося выданне “Каталога электронных ресурсов”.

На развіццё агульнай рэтраспектыўнай бібліяграфіі істотна паўплывалі змяненні метадалагічнага і метадычнага інструментарыяў гэтага віда ў параўнанні з савецкім часам. Была прызнана непрыймальнасць абмежаванняў па ідэалагічнай прымеце у адборы

дакументаў для рэпертуарных паказальнікаў. На сучасных навуковых асновах былі абгрунтаваны паняцці “нацыянальны дакумент”, “беларускі друк” і інш. Да ліку здабыткаў беларускай кніжнай культуры пачалі аднасіць цэлыя пласты літаратуры, якую раней разглядалі як замежную, напрыклад, да польскамоўных і іншых выданняў. Завяршыўся на тэарэтычным узроўні вельмі складаны працэс ідэнтыфікацыі беларускага друку на працягу яго існавання як з'явы мульціэтнічнай, шматмоўнай і рознашрыфтавой. Новыя падыходы істотна пашырылі кола нацыянальных аўтараў і дакументаў.

Функцыі цэнтраў нацыянальнай рэтраспектыўнай бібліяграфіі прадаўжалі выконваць НКП і НББ. Асобны ўклад у агульную рэтраспектыўную бібліяграфію быў унесены БелНДІДАС і некаторымі іншымі суб’ектамі. Яе асноўнымі кірункамі з'яўляецца падрыхтоўка ўласна бібліяграфічных рэпертуараў і зводных каталогаў.

НКП прадоўжыла падрыхтоўку рэтраспектыўных паказальнікаў па адлюстраванні нотна-музыкальнай літаратуры і перыёдыкі. Паказальнік “Музычная літаратура Беларусі, 1971 – 1990 гг.” (1997) храналагічна дапоўніў папярэднія выпускі. У сукупнасці рэпертуарныя паказальнікі нот ахапілі перыяд 1917 – 1990 гг.

Рэтраспектыўны бібліяграфічны ўлік перыядычных выданняў стымуляваўся надзвычай высокім попытам на матэрыялы з перыядычнага друку, які ўзнік ў беларускай навуцы, адукацыі і грамадстве ў цэлым. НКП выпусціла два рэпертуарных паказальнікі, падрыхтаваных на аснове новых метадалагічных падыходаў. У 1992 г. НКП ў 2-х частках выйшаў “Летапіс часопісных артыкулаў” за 1928-1933 гг. Гэты паказальнік зліквідаў прабел паміж рэтраспектыўным і бягучым бібліяграфічным улікам, які ўзнік у 1928 – 1933 гг. У ім адлюстраваны публікацыі многіх беларускіх вучоных, пісьменнікаў, дзяржаўных дзеячоў, імёны якіх па ідэалагічных прычынах былі выкрэслены з нацыянальнай культурнай спадчыны.

Выдатным дасягненнем стаў выпуск паказальніка “Газеты Беларусі” (2003). Упершыню ўлічаны газеты ад пачатку іх з'яўлення ў Беларусі ў 1776 г. да 1975 г. незалежна ад мовы выдання і палітыка-ідэалагічнага характару. З улікам гістарычных змяненняў падыйшлі складальнікі да вызначэння гістарычных межаў Беларусі. Улік газет на ўсіх мовах выдання

– гэта навуковы падыход да іх адбору. Беларуская нацыя і культура фарміраваліся ўсімі этнасамі, пражываўшымі ў межах рассялення дамінуючага этнасу – беларусаў. Выданні асобных этнасаў – гэта неад’емная частка агульнай культурнай спадчыны, частка здабыткаў айчыннага кнігадрукавання. Вядома таксама, што па гістарычных прычынах беларуская мова не была пераважаючай у выданні газет. Паказальнік “Газеты Беларусі” змяшчае 2010 бібліяграфічных запісаў, мае добрую структуру і абшырны пошукавы апарат. Разам з тым, гэты

паказальнік не ахоплівае ўсе газеты вызначанага перыяду і работа па выяўленні новых выданняў будзе прадаўжацца.

Зараз у НКП вядзецца падрыхтоўка рэпертуарнага паказальніка беларускіх часопісаў.

НББ падрыхтавала электронны бібліяграфічны рэпертуар беларускіх выданняў ХVI – пачатку ХХ ст. лацінскага шрыфта. Гэта важкі ўклад у справу поўнага бібліяграфічнага ўліку нацыянальнай кнігі.

Важкі ўклад быў унесены ў бібліяграфаванне друку перыяду другой сусветнай вайны. Беларускі навукова-даследчы цэнтр дакументазнаўства, археаграфіі і архіўнай справы выпусціў паказальнік “Библиография оккупационных периодических изданий, выходивших на территории Белоруссии в 1941 – 1944 гг.”(1995). Складальнік С.В.Жумар адлюстраваў 108 назваў на беларускай, рускай і украінскай мовах з анатацыямі. Такім чынам стан перыёдыкі ў Беларусі ў часы Вялікай Айчыннай вайны адлюстраваны больш дакладна (раней быў выдадзены паказальнік “Падпольны перыядычны друк”). У манаграфіі Ю.Туронка “Беларускія кнігі ў час акупацыі” змешчаны каталог беларускіх кніг, якія выпускаліся пад кантролем нямецкіх уладаў на землях Беларусі і ў Германіі.

Аўтаматызаваныя тэхналогіі паспрыялі незвычайнаму ўздыму значэння і магчымасцей каталожнай бібліяграфічнай прадукцыі. Па кірунку стварэння зводных рэтраспектыўных каталогаў выконвалася некалькі важных праектаў. Пачалося стварэнне нацыянальнага банка даных “Дакументальныя помнікі па фондах бібліятэк і музеям”, куды ўводзяцца звесткі на аснове фармата BelMARC для старадрукаў. Мэта сумеснага праекта нацыянальных бібліятэк Беларусі і Расіі “Скарбы славянскай культуры” аб’яднаць рэдкія і старадрукаваныя выданні дзвюх краін у адзіную электронную базу даных і забяспечыць да яе свабодны доступ. Найбольш каштоўныя выданні будуць прадстаўлены поўным тэкстам.

У другой палове 90-х гадоў была абгрунтавана неабходнасць стварэння ў РБ цэнтра карпаратыўнай каталагізацыі, дзе б цэнтралізавана рыхтаваліся бібліяграфічныя запісы для ЭК і на пэўных умовах прадстаўляліся бібліятэкам і інфармацыйным службам. Эксперыментальная мадэль СЭК створана ў канцы 1998 г. на базе НББ і ЦНБ НАН. Да ўдзелу далучыліся Прэзідэнцкая бібліятэка, РНТБ, бібліятэкі ФБ БДУ і БНТУ. Мадэль СЭК створана ў выглядзе размеркаванай міжбібліятэчнай інфармацыйнай сістэмы, якая забяспечвае сумесную каталагізацыю новых выданняў, вядзенне зводнай БД і он-лайнавы доступ стандартнымі сродкамі WWW. Для абмену бібліяграфічнымі запісамі выкарыстоўваецца нацыянальны абменны фармат BelMARC. Цяпер дзейнасць па вядзенні зводнага ЭК выконвае НВА “АГАТ” у межах дзяржаўнай праграмы “Электронная Беларусь”.

Для ЭК і іншай інфармацыйнай прадукцыі НББ вядзе падрыхтоўку сістэмы нацыянальных аўтарытэтных / нарматыўных файлаў.

Усе буйныя бібліятэкі Беларусі і часткова ЦБС у першай палове 90-х гадоў прыступілі да стварэння электронных каталогаў на бягучыя паступленні, а затым і да рэтраканверсіі. Зручнасць ЭК і хуткасць пошуку забяспечылі асобую ўвагу да іх стварэння. Бібліятэкі пачалі прадстаўляць доступ да ЭК праз інтэрнет. У апошнія гады ствараюцца электронныя бібліятэкі, важным элементам якіх таксама з'яўляюцца электронныя каталогі.

Пытанне 3. Развіццё спецыяльнай бібліяграфіі

У рэкамендацыйнай і навукова-дапаможнай бібліяграфіі адбыліся змяненні арганізацыйнага і тэарэтыка-метадычнага характару.

Прыпынілі падрыхтоўку рэкамендацыйнай бібліяграфічнай прадукцыі галіновыя рэспубліканскія бібліятэкі. Аднак НББ і абласныя бібліятэкі працягваюць рэкамендацыйна-бібліяграфічную дзейнасць. Да іх усё актыўней далучаюцца ЦБС.

НББ на сённяшні дзень значна паменьшыла работу па рэкамендацыйнай бібліяграфіі, прыпыніўшы выпуск тэматычных і персанальных паказальнікаў, а таксама паказальніка “Беларуская мова, літаратура і мастацтва”. Адбылося гэта па матэрыяльных прычынах і верагодна па прычынах пераасэнсавання функцый нацыянальнай бібліятэкі (хаця аб гэтым публічна не гаварылася).

Галоўным рэкамендацыйна-бібліяграфічным выданнем ў краіне застаецца бюлетэнь НББ “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку”. Назва бюлетэня і структура яго неаднаразова змянялася. З 1994 г. НББ пачала выпускаць паказальнік “Памятныя даты сусветнага календара”. Ствараецца і база даных “Беларусь у падзеях і асобах”, – аснова фактаграфічнага і бібліяграфічнага пошуку пры падрыхтоўцы рэкамендацыйна-бібліяграфічных выданняў НББ.

Упершыню ў пачатку 90-х гадоў у рэкамендацыйных бібліяграфічных матэрыялах пачалі адлюстроўвацца творы эмігрантаў, рэпрэсіраваных і іншых аўтараў, забароненых ў савецкі час. Істотна змянілася тэматыка рэкаменадацыйна-бібліяграфічных дапаможнікаў – асноўнымі ў першай палове 90-х гадоў былі тэмы нацыянальнага адраджэння. У другой палове 90-х гадоў пачала пераважаць сучасныя маральна-этычныя праблемы, тэмы мастацтва, народных традыцый і інш. Высокай якасці дасягнулі дапаможныя паказальнікі да “Новых кніг”: персанальныя, геаграфічныя, прадметна-тэматычныя. У іх рубрыках змяшчаюцца фактаграфічныя даныя, што асабліва важна для невялікіх бібліятэк, якія не маюць дастаткова новых даведачных выданняў.

АУНБ і ЦБС вядуць падрыхтоўку рэкамендацыйных дапаможнікаў краязнаўчай тэматыкі. Яны ствараюць універсальныя паказальнікі новай