Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ БІБЛІЯГРАФІІ

.pdf
Скачиваний:
31
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
837.98 Кб
Скачать

літаратуры аб краі, календары памятных дат, персанальныя і іншыя дапаможнікі.

Такім чынам, на сучасным этапе рэкамендацыйна-бібліяграфічнае забеспячэнне вядзецца па праблематыцы, актуальнай для дзейнасці публічных бібліятэк краіны і адпаведна грамадскай запатрабаванасці.

На развіццё навукова-дапаможнай бібліяграфіі аказалі асноўны ўплыў наступныя фактары: 1) павышэнне значэння бягучага і рэтраспектыўнага бібліяграфічнага забеспячэння даследчыкаў і спецыялістаў у сувязі з паскарэннем працэсаў развіцця навукі, ўдасканалення тэхналогій і тэхнікі; 2) неабмежаванае пашырэнне доступу вучоных да інфармацыйных рэсурсаў у сувязі з укараненнем аўтаматызаваных тэхналогій.

Бібліяграфічныя цэнтры краіны, прытрымліваючыся “ніш” дзейнасці па інфармацыйным забеспячэнні галін эканомікі, навукі, адукацыі і кіравання, працягвалі выпуск друкаваных дапаможнікаў, генерыравалі і набывалі бібліяграфічныя, фактаграфічныя і іншыя БД, арганізоўвалі доступ да замежных электронных інфармацыйных рэсурсаў.

Узрасло значэнне бягучага бібліяграфічнага забеспячэння вучоных і спецыялістаў. НББ і рэспубліканскія навуковыя бібліятэкі працягвалі выданне галіновых бягучых паказальнікаў, заснаваных на папярэднім этапе, стварылі некаторыя новыя паказальнікі, некаторыя пераўтварылі ў электронныя рэсурсы. Напрыклад, у розныя гады НББ прыпыніла выпуск штомесячнага бюлетэня “Грамадскія навукі”, паказальніка “Новая літаратура па гісторыі і гістарычных навуках”, ЦНБ НАН рэтраспектыўных паказальнікаў аб прыродных рэсурсах, “Навука і навукова-даследчая работа ў Беларусі”, перавёўшы іх у электронную форму. БелСХБ цалкам адмовілася ад друкаваных паказальнікаў, што абмяжоўвае доступ да інфармацыі тых спецыялістаў, якія працуюць у невялікіх населеных пунктах і не маюць магчымасці выкарыстоўваць электронныя рэсурсы.

Актуалізацыя бягучага інфармавання праявілася ў галінах культуры і мастацтва, медыцыны, эканомікі, права. Аддзел навуковай інфармацыі па культуры і мастацтве НББ, акрамя паказальніка “Новая літаратура па культуры і мастацтву”, у сярэдзіне 90-х гадоў наладзіў выпуск сігнальных і аглядных дапаможнікаў, у якіх знайшлі адлюстраванне неапублікаваныя дакументы і публікацыі (“Штотыднёвы агляд літаратуры па культуры і мастацтву” і інш.) Перыядычныя аглядныя выданні былі створаны медыцынскімі інфармацыйнымі цэнтрамі. Прэзідэнцкая бібліятэка з 2003 г. выпускае бібліяграфічны дапаможнік “Парламенцкая дзейнасць”, у якім акрамя Нацыянальнага сходу Беларусі бібліяграфуецца літаратура аб парламентах іншых краін СНД.

Выпуск грунтоўных рэтраспектыўных паказальнікаў значна скараціўся, але не прыпыніўся. Так, выйшлі дапаможнікі ЦНБ НАН “Беларускае мовазнаўства” (2005), некалькі выпускаў паказальніка “Чарнобыль” і інш.

Галоўныя навуковыя бібліятэкі краіны з пачатку 90-х гадоў, а пазней

ііншыя, уключаючы ЦБС, прыступілі да генерацыі адмысловых БД. НББ з пачатку 90-х гг. генерыруе праблемна-арыентыраваныя бібліяграфічныя, фактаграфічныя і графічныя БД па гісторыі, культуры, мастацтве і іншых галінах. ЦНБ НАН Беларусі генерыруе 14 баз даных, сярод якіх бібліяграфічная БД "Прырода Беларусі", "Навука і навукова-даследчая работа ў Беларусі", поўнатэкставая "Біяграфіі акадэмікаў і членаўкарэспандэнтаў НАН Беларусі" і інш. На жаль, большасць БД пакуль што даступны ў лакальным рэжыме.

Вельмі хутка пашыраецца доступ карыстальнікаў да замежных электронных рэсурсаў. Кожная навуковая бібліятэка набывае профільныя БД

іарганізуе доступ да аддаленых рэсурсаў. Выгаднай формай доступу з'яўляецца ўступленне буйнейшых бібліятэк у кансорцыумы замежных бібліятэк і навуковых устаноў.

Вывады Беларуская бібліяграфія ўступіла ў новы гістарычны перыяд, для

якога самымі характэрнымі рысамі з'яўляюцца яе дэмакратызацыя і пераход да стварэння электронных рэсурсаў. Бібліяграфічныя цэнтры краіны паспяхова пераадолелі цяжкасці, звязаныя з грамадскімі, інфармацыйнымі і эканамічнымі трансфармацыямі постсавецкага часу і годна прадстаўляюць Рэспубліку Беларусь у сусветнай інфармацыйнай прасторы. На бібліяграфічным узроўні паспяхова вядзецца мадэліраванне нацыянальных дакументных патокаў і масіваў, дынамічна фарміруюцца бягучыя і рэтраспектыўныя бібліяграфічныя рэсурсы для забеспячэння патрэб спецыялістаў, вучоных і кіраўнікоў, а таксама для дасугавых мэт шырокага кола карыстальнікаў. Бібліяграфічная прадукцыя прадстаўлена на сучасным этапе пераважна друкаванымі і электроннымі формамі, значэнне апошніх бесперапынна ўзрастае.

Ключавыя паняцці: арганізацыя бібліяграфіі, відавы склад бібліяграфічнай прадукцыі, электронная бібліяграфічная прадукцыя.

ЛІТАРАТУРА

1.Бібліяграфічныя дапаможнікі Беларусі ў 2001 – 2005 гадах: Агляды / нацыяльная кніжная палата Беларусі. – Мн., 2006. – 64 с.

2.Варанько, А. Знаёмцеся: Нацыянальная кніжная палата Беларусі / А.Варанько // Бібліятэчны свет. – 1997. – № 4. – С.30 – 31.

ТВОРЧАЕ ЗАДАННЕ

Падрыхтаваць прэзентацыю бібліяграфічнай прадукцыі аднаго з бібліяграфічных цэнтраў Беларусі.