Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Игнатович Sacyiyalogіya umk

.pdf
Скачиваний:
65
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
2.15 Mб
Скачать

Цэнтральная тэма сацыяльна-палітычнай праграмы Канфуцыя – дабрабыт народа. Дзяржава не самамэта, а сродак забеспячэння дабрабыту народа. Можна адмовiцца ад зброi, адмовіцца ад ежы, але без даверу няма дзяржавы, заваяваць давер можна толькі клопатам аб людзях. У адрозненне ад тых, хто настойваў на неабходнасці кіраваць непакорнымі падданымі з дапамогай пакаранняў і жорсткіх мер, Канфуцый лічыў, што народ трэба спачатку накарміць, потым навучыць і прывіць высокую мараль. Ён не дабіўся поспехаў у рэалізацыі сваіх ідэй. Аднак яго дактрына стала зыходным пунктам палітычнай культуры Кітая.

Асноўным паняццем у этычным вучэнні Канфуцыя з’яўляец-

 

 

И

ца гуманнасць (жэнь), маральны прынцып якой вызначае ўсе

 

К

адносіны паміж людзьмі і ў грамадстве, і ў сям’і. Адно з цэн-

У

 

тральных месцаў у яго вучэнні займае паняцце «высакародны

Г

 

 

чалавек», якому адведзена роля ідэальнага чалавека, прыкладу

для пераймання. Канфуцый прапаведаваў Блюбоў да старэйшых

як па ўзросце, так і па сацыяльным становішчы. Таму кожны

 

И

са сваімі роляй і

чалавек павінен дзейнічаць у адпаведнасціЙ

Р

 

месцам у грамадстве. Ён лічыў, што людзі павінны быць выса-

О

 

 

кароднымі і свята берагчы культ продкаў.

 

На думку Канфуцыя, на чале дзяржавы павінны стаяць мудрыя людзі. Галоўная іх задача – на асабістым прыкладзе выхоў-

ваць грамадзян, берагчы мір і добразычлівасць чалавечых ад-

 

Т

носін. Ён надаваў вялікае значэнне адукацыі і маральнаму

 

И

станаўленню асобы. У кнізе «Лунь юй» ён падкрэслівае, што

высакародны чалавекЗ заўсёды зыходзіць з пачуцця справядлі-

О

 

васці, якое выяўляецца ў тым, што ў справах ён кіруецца пра-

КанфуцыемЕ сацыяльная мадэль асобы аказала вялікі ўплыў на фарміраванне нацыянальнага характару і духоўнага жыцця кітайскай нацыі.

віламі паводзін, у мове – сціплы, пры завяршэнні спраў – праў-

дзівы. МенавітаП

«такі і ёсць высакародны чалавек». Створаная

Р

 

Сацыялагічныя ідэі Канфуцыя аб фарміраванні ідэальнага тыпу асобы, шляхах яго дасягнення і сёння можна назваць этычнымі каштоўнасцямі чалавечага жыцця. «Па прыродзе ўсе людзі падобныя, – пісаў Канфуцый, – і толькі звычкі і выхаванне робяць людзей рознымі. Толькі вышэйшая мудрасць і вялікае глупства нязменныя». Канфуцый упершыню ў гісторыі цывілізацыі аддзяляе этычныя нормы ад рэлігійных, разглядае

21

мараль як форму ўдасканалення рэальных грамадскіх адносін. Ідэі Канфуцыя, асабліва ў выхаванні маральных якасцей чалавека, рэгуляванні адносін паміж людзьмі, адыгралі прагрэсіўную ролю ў гісторыі не толькі кітайскай культуры, але і ўсяго цывілізаванага свету.

Старажытныя грэчаскія мысліцелі ў сваіх канцэпцыях, безумоўна, выкарыстоўвалі сацыяльна-філасофскія веды і сацыялагічныя ідэі Старажытнага Усходу. Гэта дапамагло злучыць «разам» працэс гістарычнага пазнання сацыяльнага свету чалавека. Але менавіта ў працах грэчаскіх мысліцеляў найбольш рэльефна выступае мяжа паміж рэлігійнымі і рацыянальнымі

поглядамі на сацыяльныя адносіны ў грамадстве.

 

И

 

 

Старажытнагрэчаскі філосаф Дэмакрыт (460–370 гг. да н.э.)

 

К

звязвае ўзнікненне дзяржавы непасрэдна з сацыяльнымі па-

У

 

трэбнасцямі людзей. Згодна яго ідэям, першабытныя людзі вялі

Г

 

 

стадны спосаб жыцця, не мелі жытла, адзення, прылад працы,

харчаваліся выпадкова. У працэсе гістарычнагаБ развіцця мена-

віта пад уплывам патрэбнасцей «рукі, розум і кемлівасць» пры-

вялі да культурнага жыцця.

 

И

Р

Й

Погляды Дэмакрыта, безумоўна, можна разглядаць як пер-

О

 

 

шыя навуковыя сацыялагічныя асновы, ён аналізуе ўзнікненне

і развіццё грамадства і дзяржавы, функцыянаванне грамадскіх

 

Т

адносін. У яго работах разглядаюцца праблемы справядлівасці

 

И

і роўнасці людзей, якія маюць непасрэднае значэнне для грэ-

часкага грамадства.

 

У сярэдзіне V ст. да н.э. Старажытная Грэцыя дасягнула

О

 

значных поспехаўЗкультурнага і эканамічнага развіцця. Галоў-

ным цэнтрам старажытнагрэчаскай навукі і культуры сталі

– дзвюмаЕсупрацьлеглымі канцэпцыямі бачання свету і чалавечых адносін.

Афіны – дзяржава рабаўладальніцкай дэмакратыі. У гэты ж пе-

рыяд абвастраеццаП

барацьба паміж матэрыялізмам і ідэалізмам

Р

 

Буйнейшым прадстаўніком антычнага ідэалізму быў вучань Сакрата Платон (427–347 гг. да н.э.), які пакінуў вялікую літаратурную спадчыну і ўнёс значны ўклад у развіццё сацыяльнафіласофскіх і сацыялагічных ведаў у грамадстве.

Першым творам старажытных мысліцеляў аб грамадстве, які дайшоў да нас у поўным выглядзе, з’яўляецца «Дзяржава» Платона, дзе закладзены асновы сацыялогіі палітычных інстытутаў. Тут ён аналізуе грамадства з пункту гледжання яго

22

ідэальнага варыянта. Платон лічыць, што дзяржава неабходна для таго, каб людзі маглі задавальняць розныя патрэбнасці ў сумесным жыцці.

Гэтае палажэнне падкрэслівае значнасць сацыяльнага ўзаемадзеяння ў працэсе стварэння і функцыянавання грамадства як цэласнасці. Дарэчы, гэтая думка сугучная ідэям, выказаным значна пазней Агюстам Контам аб узнікненні грамадства.

Ідэальнаму тыпу дзяржавы Платон супрацьпастаўляе адмоўны тып грамадскага ладу, у якім асноўнай рухальнай сілай паводзін людзей становяцца матэрыяльныя клопат і стымулы. Ён прыходзіць да высновы аб тым, што ўсе сучасныя дзяржавы

належаць да гэтага адмоўнага тыпу грамадскага ладу. «Якая б

 

 

 

И

ні была дзяржава, – сцвярджае Платон, – у ёй заўсёды ёсць

 

 

К

дзве дзяржавы, варожыя адна адной: адна – дзяржава багатых,

 

У

 

другая – бедных». Гэтыя ідэі Платона можна разглядаць як

 

Г

 

 

аснову ўзнікнення класавай тэорыі дзяржаўнага будаўніцтва.

На гэтай базе ў свой час была сфармуляванаБмарксісцкая кан-

цэпцыя класавых узаемаадносін.

И

 

 

Платон – адзін з першых аўтараў,Йякі аналізуе сацыяльную

Р

 

 

структуру грамадства, падзяляючы яе на тры групы: першая –

О

 

 

 

філосафы, або правіцелі, другая – ахоўнікі (воіны), трэцяя – земляробы і рамеснікі. Такая сацыяльная структура грамадства тэарэтычна абгрунтоўвала форму рабаўладальніцкай дзяржавы.

Разам з ідэальнымИтыпам дзяржавы Платон вылучаў чатыры формы ўлады: арыстакратыюЗ , алігархію, дэмакратыю і тыранію. Арыстакратыя не адпавядае патрабаванням ідэальнай дзяржавы, алеОда гэтага набліжаецца. Прыкладам такога тыпу дзяржавыПён лічыў Спарту. Пры алігархіі як форме ўлады апошняяЕналежыць нешматлікім багацеям і рабаўладальнікам. Сур’ёзнай крытыцы ён падвяргаў дэмакратыю.

РЗначны ўклад у развіццё вучэння аб грамадстве ўнёс буйнейшы старажытнагрэчаскі мысліцель Арыстоцель (384–322 гг. да н.э.). Ён быў энцыклапедычна адукаваным чалавекам, распрацоўваў пытанні логікі, псіхалогіі, філасофіі, правазнаўства, гісторыі, палітыкі, этыкі і эстэтыкі. К. Маркс назваў Арыстоцеля «найвялікшым мысліцелем старажытнасці». Яго сацыяль- на-філасофскія погляды, выкладзеныя ў многіх работах, былі потым аб’яднаны ў кнізе «Арганон». Менавіта Арыстоцелю належыць думка аб тым, што «чалавек па прыродзе сваёй – істота палітычная».

23

Аналізуючы сацыяльныя адносіны ў рабаўладальніцкай Грэцыі, Арыстоцель крытыкаваў рабства. «Сама ідэя аб уладзе гаспадара над рабом – ідэя ненатуральная: законапалажэннямі абумоўліваюцца адрозненні паміж свабодным чалавекам і рабом як заснаваныя на насіллі, што супярэчыць прынцыпу справядлівасці». Такім чынам, характар грамадскіх адносін, паводле Арыстоцеля, не залежыць ад «Боскага прадбачання», а з’яўляецца вынікам дзяржаўнага ладу і яго законаў.

Арыстоцель стварыў тэорыю паходжання дзяржавы з сям’і.

У гэтым плане ён значна апярэджвае Ф. Энгельса. Аднак сям’я,

 

 

И

як яе ўяўляў Арыстоцель, значна адрознівалася ад нашых уяў-

 

К

ленняў аб ёй. Сям’я, на яго думку, гэта не толькі кроўныя свая-

У

 

кі. Членамі сям’і ён лічыў і гаспадароў, і рабоў, мужа і жонку,

Г

 

 

бацькоў і дзяцей. Рабаўладальніцкая сям’я з’яўлялася асновай дзяржавы, якую Арыстоцель лічыў найбольш дасканалай фор-

май зносін паміж людзьмі. У працэсе гаспадарчай дзейнасці

сям’я за кошт як дамачадцаў, так і рабоў паступоваБ

разрастаец-

ца і ператвараецца ў «сяло» са сваімі адносінамі панавання і

 

И

падпарадкавання. А рост сяла з’яўляеццаЙпрычынай узнікнення

Р

дзяржавы, якая характарызуецца палітычнымі і прававымі

О

 

нормамі. Як і Платон, Арыстоцель апісаў сацыяльную структу-

ру грамадства, у якой выдзеліў тры класы: вельмі заможныя,

фікацыйны погляд Ина Тграмадства з’яўляецца сёння асноўнай канцэпцыяй шэрагуЗзаходніх краін.

вельмі бедныя і сярэдзіна паміж тымі і другімі. Такі страты-

Шмат увагі надаваў Арыстоцель дзяржаўнаму будаўніцтву. Крытычна прааналiзаваўшы ідэі Платона і іншых мысліцеляў

па гэтым пытанні, а таксама канкрэтныя прыклады дзяржаўна-

О

 

га будаўніцтва бліжэйшых суседзяў, Арыстоцель прапанаваў

сваю інтэрпрэтацыюП

дзяржаўнай улады і яе разнавіднасцей.

НаватЕгэты кароткі аналіз паказвае, наколькі значны ўклад

выдатнага мысліцеля ў метадалогію пазнання, аналіз сацы-

Р

 

яльнай рэальнасці.

 

У Сярэднявеччы адбываецца пераарыентацыя грамадскай думкі з каштоўнасцей зямнога жыцця на праблемы звышнатуральнага парадку. У гэтых умовах інтэлектуальная актыўнасць людзей стала перамяшчацца са сферы палітыкі з яе рэальнымі, зямнымі праблемамі ў сферу рэлігійных абстракцый. Паступова складваецца тэалагічны тып культуры і сацыяльнай філасофіі са сваімі ідэаламі асобы і дзяржаўнага будаўніцтва.

24

Сярэднявечча (лац. medium acvum) – перыяд сусветнай гісторыі, наступны за гісторыяй Старажытнага свету, які папярэднічае Новаму часу. Паняцце «сярэднявечча» было ўведзена ў ХV–XVI стст. італьянскімі гуманістамі эпохі Адраджэння, якія лічылі папярэдні да Адраджэння перыяд гісторыі (ад падзення Рымскай імперыі) «цёмнымі стагоддзямі» еўрапейскай культуры.

Станаўленне поглядаў у перыяд Сярэднявечча звычайна звязваюць з імем Аўгусціна Аўрэлія (Блажэннага) (354–430 гг.). Выхадзец з асяроддзя рабаўладальнікаў, ён быў выхаваны на антычнай філасофіі і культуры. З цягам часу Аўгусцін ператва-

рыўся ў фанатычнага, ваяўнічага царкоўніка. Асноўны яго твор

«Аб градзе Божым».

 

 

И

 

К

 

 

З пункту гледжання Аўгусціна, Бог выяўляе сваю волю не

 

У

 

толькі ў індывідуальных актах стварэння, але і прадвызначае

 

Г

 

 

ўвесь ход гісторыі. Чалавечая гісторыя вызначаецца барацьбой

двух светаў – Боскага і зямнога, духоўнагаБі матэрыяльнага.

Сацыяльны антаганізм пераводзіцца ў плоскасць антаганізму

 

И

паміж веруючымі і няверуючымі (большЙдакладна іншаверую-

Р

чымі), паміж праведнымі і няправеднымі.

О

 

Духоўная ўлада, увасабленнем якой становіцца царква, аб-

вяшчаецца Аўгусцінам вышэйшай уладай на зямлі, ёй павінны падпарадкоўвацца і простыя людзі, і правіцелі. Палітыка і гра-

мадскі працэс набываюць у Аўгусціна чыста тэалагічныя змест

і характар.

Т

И

 

Уяўляючы неад’емны элемент рэлігійнай ідэалогіі, гэтая

канцэпцыя тым Зне менш падтрымлівала ў свой час дух адзін-

ства, да якога імкнуліся людзі ва ўмовах сацыяльнай раздроб-

О

ленасці і разбурэння прававых асноў рабаўладальніцкіх

дзяржаў. П

БезумоўнаЕ

, антычнае паняцце грамадства мела больш вузкае

і разам з тым больш дакладнае і канкрэтнае значэнне ў па-

Р

 

раўнанні з тым, якім яно стала ўспрымацца ў далейшым. Гэтае паняцце ўключала толькі такія формы ўзаемаадносін, у якіх відавочна і наглядна выяўляліся агульнасць, супольнасць, сумесная дзейнасць.

У пачатку XIII ст., калі пачалi прабівацца парасткі новых, пазітыўных ведаў, да ірацыяналізму сталі звяртацца ў асноўным рэакцыйныя колы царквы. На гэтай аснове адбыўся зацяжны канфлікт паміж розумам і верай, навукай і рэлігіяй. Апраў-

25

даць тэалагічныя каштоўнасці новай ідэалогіі імкнуліся ўжо не столькі за кошт ірацыяналізму, колькі за кошт своеасаблівага прэпараванага рацыяналізму. Гэта рэстаўрацыя рацыяналізму на тэалагічнай аснове ярка выявiлася ў творчасці Фамы Аквінскага. Фама Аквінскі – галоўны тэалагiчны аўтарытэт каталіцкай царквы.

У сярэдневяковай Еўропе паняцце «грамадства» мела перш за ўсё канфесіянальны характар. Яно адносілася галоўным чынам да каталіцкай царквы і яе прыхільнікаў. Акрамя таго, грамадствам лічыліся сельская абшчына, гарадская камуна, цэх, карпарацыя.

Эпоха Сярэднявечча ў параўнанні з антычным светам аказа-

 

 

 

 

 

И

лася крокам назад у развіцці навуковых ведаў аб навакольнай

 

 

 

 

К

рэчаіснасці. Роля ведаў беспадстаўна заніжалася. Схаластыка і

 

 

 

У

 

тэалогія на цэлыя стагоддзі затрымалі развіццё навуковых

 

 

Г

 

 

ведаў. Усё знаходзілася пад апекай хрысціянскага багаслоўя,

заснаванага на хрысціянскай філасофіі, якаяБразглядае чалавека

як прадукт тварэння Бога.

 

И

ранняга буржу-

Эпоха разлажэння феадалізму і станаўленняЙ

 

Р

 

 

 

азнага грамадства ў ХV–ХVII стст. названа эпохай Адраджэн-

 

О

 

 

 

 

ня. Сінтэзам спадчыны дзвюх крыніц – Антычнасці і Сярэдня-

вечча – сталі арыгінальная культура, філасофія, сацыялагічныя ідэі эпохі Адраджэння. У культуры, сацыяльна-палітычнай

думцы антычнай цывілізацыі мысліцелі эпохі Адраджэння

 

 

Т

чэрпалі ідэі і канцэпцыі, якія забяспечвалі далейшае развіццё

грамадства.

 

И

Да грамадскаЗ-палітычных і сацыяльных сістэм Платона,

 

О

 

Арыстоцеля, Цыцэрона і іншых мысліцеляў праяўляецца вялікая

глядыЕз мэтай укаранення ў практыку, задавальнення палітычных і ідэйных патрэб Адраджэння. На змену светапогляднаму

цікавасць. Тлумачыцца гэта імкненнем тагачасных мысліцеляў

выкарыстоўвацьП

іх канцэпцыі дзяржавы і права, этычныя по-

Р

 

тэакратычнаму мысленню прыходзіць сістэма, у цэнтры якой стаіць чалавек з яго патрэбнасцямі, імкненнямі, жаданнямі. Гуманізм – свецкае вальнадумства эпохі Адраджэння, яно супрацьстаяла схаластыцы і духоўнаму панаванню царквы i звязана з вызначэннем каштоўнасцi толькі што адкрытых твораў Антычнасці. Гуманізм абвяшчае прынцыпы роўнасці, свабоды, справядлівасці як нормы ўзаемаадносін паміж людзьмі.

26

Гуманізм эпохі Адраджэння меў ярка выяўленую сацыяльную скіраванасць на чалавека з яго інтарэсамі, патрэбнасцямі і каштоўнасцямі, таму абвяшчаў сапраўдную прыгажосць і радасць у зямным развіцці і існаванні, а не ў замагільным свеце.

Вялікія гуманісты эпохі Адраджэння Дантэ Аліг’еры, Франчэска Петрарка, Бакаччо, Лізана, Леанарда да Вінчы, Эразм Ратэрдамскі, Ульрых фон Гутэн, Сервантэс, Томас Мор, Тамаза Кампанела і многiя іншыя адмаўлялiся лічыць грахоўнай цялесную прыроду чалавека. Чалавечыя патрэбнасці, інтарэсы, намаганні лічацца натуральнымi.

Царква прапаведавала тэізм – існаванне Бога як звышнату-

ральнай істоты, якая мае розум і волю і таямніча ўздзейнічае

на ўсе матэрыяльныя і духоўныя працэсы.

 

 

И

 

К

 

 

На пераломе класічнага Сярэднявечча і эпохі гуманізму

 

У

 

буйнейшым мысліцелем і палітычным дзеячам

быў Дантэ

 

Г

 

 

Аліг’еры (1265–1321). Актыўны ўдзельнік палітычных падзей у

Фларэнцыі, Дантэ за свае палітычныя

Бпогляды

і барацьбу

супраць захопу свецкай улады папствам двойчы прысуджаўся

 

И

да спальвання. Вяршыняй творчасці ДантэЙстала паэма «Боская

Р

камедыя». У вершах, прысвечаных юнай фларэнтыйцы Беатры-

О

 

чэ, якую Дантэ кахаў моцна, але без узаемнасці, ён расказаў аб

зямной любові да зямной прыгажуні, аб сваіх пачуццях. У паэ-

выя і паэтычныя ўяўленніИТаб свеце. Дантэ лічыў, што неабходна берагчы і цаніцьЗчалавека таму, што адной з асаблівасцей яго душы з’яўляецца воля, здольная выбіраць паміж дабром і злом. Ад выбару залежыць лёс Італіі, якую раздзірала барацьба

ме таленавіта спалучаюцца багаслоўскія, філасофскія, навуко-

за ўладу, асабліва з боку папства. Народ не павінен падтрымлі-

О

 

ваць папу ў барацьбе за панаванне царквы ў дзяржаве і гра-

мадстве. ПМногія праблемы палітыкі, гісторыi Дантэ разглядваў

не ў артадаксальнаЕ

-тэалагічным разуменні, а праз прызму гра-

мадскай думкі свайго часу і асабістага светапогляду філосафа і

Р

 

паэта.

 

У эпоху Адраджэння песняром свабоды чалавека, яго гарманічнага развіцця выступае Франчэска Петрарка (1304–1374) – філосаф-мараліст, заснавальнік гуманізму Адраджэння. У сваёй працы «Аб сродках супраць шчаслівага і нешчаслівага лёсу» ён адлюстраваў існаванне ў чалавеку двух «пачаткаў» – дабрадзейнасці і лёсу. Чалавек не можа знайсці шчасця ў багацці, таму што багацце – крыніца зла і зайздрасці. Петрарка

27

хваравіта перажывае феадальную раздробленасць Італіі, якая згубна адбівалася на лёсах людзей. Звяртаючыся да ўладароў раздробленых зямель, ён абвінавачвае іх у імкненні да нажывы за кошт чалавечых пакут.

Адным з першых ідэолагаў новай канцэпцыі дзяржавы стаў Нікола Макіявелі (1469–1527). Ён сцвярджаў, што палітыка можа быць цалкам аддзелена ад рэлігійных прадпісанняў. У ёй выяўляюцца не воля Бога, а натуральныя жыццё, псіхалогія і логіка людзей, іх зямныя патрэбнасці. Матывамі палітычнай дзейнасці сталі прызнавацца рэальныя інтарэсы людзей, якія адлюстроўваюцца перш за ўсё ў імкненні да ўзбагачэння. Ме-

навіта гэтыя імкненні, на думку мысліцеля, і вызначаюць псі-

 

 

И

халогію людзей, якая своеасабліва праламляецца ў іх палiтыч-

 

К

най дзейнасці. Тым самым з палітыкі выключаецца сэнс свя-

У

 

шчэннадзейства, яна становіцца цалкам зямной і нават не заў-

Г

 

 

сёды чыстай. Інтарэсы цэнтралізаванай дзяржавы ставіліся вы-

шэй за інтарэсы асобнага чалавека абоБгруп насельніцтва.

Мараль, палітыка ўжо не маглi выводзіцца з маральных нормаў

царквы.

 

И

Р

Й

Аналагічныя ідэі ў Францыі развіваў Жан Бадэн (1530–

 

О

 

 

1596), які сфармуляваў свае ідэі ў трактаце «Шэсць кніг аб

дзяржаве» (1576). Там ён выявіў патрэбнасць у моцнай дзяржаўнай уладзе, якая змагла б вывесці Францыю з хаосу рэлі-

гійных войнаў.

Т

 

Жану Бадэну належыць заслуга ўнясення ў навуковы і палі-

 

И

тычны ўжытак важнейшага паняцця, якое вельмі шырока ўжы-

ваецца і сёння, –Зсуверэнітэту (франц. souverain – носьбіт вяр-

хоўнай улады). Далейшае развіццё сацыяльных ведаў адбы-

О

ваецца на фоне буржуазных рэвалюцый XVI – першай паловы

XIX ст. П

 

ХVII–XVIIIЕ

стст. у Еўропе адзначаны распрацоўкай і шы-

рокім распаўсюджваннем тэорый натуральнага стану чалавека

Р

 

і грамадскага дагавору. Гэтыя тэорыі, вытокi якiх ляжаць у Антычнасці, абапіраліся на ўяўленii аб адрозненні паміж натуральным станам (status naturalis) і грамадзянскім станам (status civilis) чалавека. Грамадскі дагавор яны разглядалі як своеасаблівую згоду паміж людзьмі, дзякуючы якой ажыццяўляецца пераход з першага стану ў другі.

Грамадскi дагавор выступаў у якасці новага спосабу абгрунтавання легітымнасці дзяржаўнай улады замест або ў дадатак

28

да старога, заснаванага на ўяўленні аб яе Боскiм паходжанні. Тэорыі грамадскага дагавору разнастайныя. Яны па-рознаму трактуюць і натуральны стан, і грамадскі дагавор як форму пераходу ў грамадскі стан. Сярод стваральнікаў і прыхільнікаў гэтых тэорый сустракаюцца прадстаўнікі абедзвюх адзначаных традыцый у тлумачэнні паходжання дзяржавы і сутнасці сацыяльнасці.

Прыхільнікі дагаворнай тэорыі разглядалі грамадскі дагавор як працяг тэндэнцыі, што ўжо існавала ў натуральнай форме як

пераход ад адной ступені сацыяльнасці да другой, больш вы-

 

 

И

сокай, заснаванай на дзяржаўнай уладзе і юрыдычных законах.

 

К

Пачынаючы з XV ст. у краінах Еўропы ішло бурлівае развіц-

У

 

цё капіталістычных адносін. У буйных краінах: Італіі, Англіі,

Г

 

 

Францыі, Іспаніі, Германіі і іншых – мысліцелі прыходзілі да высновы аб тым, што радыкальная рэвалюцыя ў грамадскім ла-

дзе, якая мае асновай новыя віды ўласнасці, сацыяльную спра-

вядлiвасць і роўнасць усіх людзей працы, становіццаБ

непазбеж-

най неабходнасцю. Пошукі сацыяльных ідэалаў і рацыяналь-

 

И

ных, эфектыўных формаў дзяржаўнагаЙбудаўніцтва, здольных

Р

забяспечыць агульны дабрабыт, ажыццяўляліся па-рознаму.

О

 

Адны бачылі рашэнне гэтай праблемы на аснове індывідуаліз-

му, свабоды асобы і прыватнай уласнасці як галоўнай прыметы

грамадскім жыцці, грамадскайИТ уласнасці. У гэты час з’яўляюцца канцэпцыі, якіяЗбудуць названы ўтапічным сацыялізмам. У аснову іх былі пакладзены каллектывiсцкiя прынцыпы арганізацыі і будаўніцтва грамадства. Сярод буйных прадстаўнікоў,

індывідуальнай свабоды, другiя – на калектывісцкіх асновах у

якія займалiся распрацоўкай гуманістычных тэорый, былі То-

О

 

мас Мор, Тамаза Кампанела, некалькі пазней Жан Мелье,

Марэлі, ГабрыэльП

Маблі і інш.

ТомасЕМор (1478–1535) – англійскі пісьменнік, дзяржаўны і

палітычны дзеяч, аўтар трактата «Утопiя». Яго лічаць засна-

Р

 

вальнікам утапічнага сацыялізму. Дасягнуў вялікіх поспехаў у службовай кар’еры. У 1504 г. абраны ў парламент краіны. У 1510–1518 гг. ён – памочнік шэрыфа Лондана. У 1523–1529 гг. узначальвае Ніжнюю палату парламента. У 1529 г. стаў лор- дам-канцлерам Англіі. Будучы рашучым праціўнікам Рэфармацыі, Мор не падзяляў царкоўнай палітыкі караля Генрыха XIII і ў 1532 г. выйшаў у адстаўку. За адмову прынесці прысягу

29

каралю як главе царквы быў абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе і ў 1535 г. пакараны смерцю.

Тамаза Кампанела (1568–1639) – італьянскі філосаф, утапічны сацыяліст. За арганізацыю паўстання супраць іспанскага панавання Неапальскага каралеўства быў асуджаны і 27 гадоў правёў у турме. Там жа ім напісана славутая кніга «Горад Сонца», у якой выкладзены ідэі ўтапічнага сацыялізму. Сацыяльныя ідэі Мора і Кампанелы раздзяляе цэлае стагоддзе. Яны адрозніваюцца формай і логікай падачы матэрыялу, многімі дэта-

поглядах шмат наіўнага,

утапічнага. Да таго ж яны змешвалі

 

 

 

 

И

права з мараллю, прапаведавалі поўнуюЙроўнасць, аскетызм і

 

 

 

Р

інш. У іх творах адлюстраваны мары народа аб справядлівым,

гуманным грамадстве.

 

О

 

 

 

 

 

Значнае месца сярод мысліцеляў XVII ст. належыць англій-

 

Т

 

 

скаму вучонаму Томасу Гобсу (1588–1679). Найбольш вядомыя

И

 

 

 

яго творы «Аб грамадзяніне» і «Левіяфан». Дзяржаву ён раз-

лямі, але вельмі блiзкiя па змесце, у прыватнасцi ў адлюстра-

ванні грамадскага ладу,

заснаванага на роўнасці, справядлі-

васці, братэрстве і шчасці людзей. Вучэнні сацыялістаў эпохі

 

 

И

Адраджэння выяўлялі інтарэсы прыгнечаных, разглядалі дзяр-

 

К

жаву як натуральную супольнасць людзей, створаную для аба-

У

 

роны іх інтарэсаў і жыцця. Iдэалам яны лiчылi грамадства,

Г

 

 

заснаванае на дэмакратызме, з шырокім удзелам людзей працы

ў кіраванні справамі грамадства і дзяржавыБ. Безумоўна, у іх

глядаў не як БоскаеЗ, а як чалавечае ўстанаўленне. Дзяржава, на яго думку, узнікла на аснове грамадскага дагавору з натуральнага дадзяржаўнага стану, калі людзі знаходзіліся ў стане «вай-

ны супраць усіх». Дзяржава была заснавана для дасягнення

міру.

О

У вынікуПграмадскага дагавору на цара былі перанесены

правыЕасобных грамадзян, тым самым добраахвотна абмежа-

ваўшых сваю свабоду.

Р

 

Т. Гобс разглядае грамадскі дагавор як акт пераходу людзей

з натуральнага стану ў стан грамадскі, гэта значыць дзяржаўны. Дзяржаўная ўлада пераводзіць грамадства ў новы якасны стан. Перадаючы ўладу дзяржаве, людзі павінны змірыцца з несвабодай, якая кампенсуе ім небяспеку загінуць у барацьбе за асабістыя інтарэсы. Вышэйшая дзяржаўная ўлада, паводле Гобса, павінна быць абсалютнай, непадзельнай і нязменнай

30