Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

3. Дзейнасць Францыска Скарыны

.docx
Скачиваний:
149
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
37.03 Кб
Скачать

3. Дзейнасць Францыска Скарыны ў кантэксце еўрапейскага Рэнесансу. Гісторыка-культурнае значэнне прадмоў і пасляслоўяў Скарыны. Вобраз асветніка і першадрукара ў беларускай літаратуры ХХ ст.

Кіпучая і разнастайная дзейнасць Францыска Скарыны мела выключнае значэнне ў развіцці беларускай культуры. Ён (Ф.С.) нарадзіўся ў Полацку ў 1490г. у сям'і купца. Першапачатковую адукацыю атрымаў дома, потым вучыўся ў кракаўскім універсітэце. З вялікай энергіяй аддаецца паглыбленаму вывучэнню грамацкіх навуК.Каб пашырыць свае веды, ён едзе ў італію, вучыцца ў Падуанскі ўніверсітэт. Там вісіць яго партрэт у вядомай "Зале сарака". З італіі ён вяртаецца на Радзіму і пачынае рыхтавацца да кнігадрукавання. і дзеля гэтага едзе ў Прагу. За 3 гады прыбывання ў Празе Ф.С. выдаў па таму часу шмат кніг. Найбольш распаўсюдж. быў "Псалтыр” (1507). Па ёй вучыліся грамаце, ахвотна чыталі. Гэта кніга прызначалася, як дапаможнік для навучэння грамаце. Выданне "Псалтыря” на зразумелай беларускай мове мела станоўчае значэнне для пашырэння пісьменнасці на Беларусі. У Празе Ф. С. выдаў і пераклаў на белар. мову 22 кнігі, Бібліі. Пасля Чэхіі ен пераязджае ў Вільню, дзе былі надрукаваны 2 кнігі "Апостал", "Малая падарожная кніга".

Значэнне яго дзейнасці: ён дамагаўся, каб кнігі асвета, здабыткі навукі належылі простым людзям, служылі размнажэнню мудрасці і вельмі многа зрабіў для развіцця і ўзбагачэння бел. літар. мовы і перакладаў кнігі на бел. нар. мову. Ён уводзіў яе ў літар. ужытаК.Кнігі Скарыны, як уся яго навук. і друкарск. дзейнасць служылі вазвяленчай барацьбе бел. народа супраць чужаземн. панавання, за захаванне сваей мудрасці, роднай культуры, мовы. Скарына клапаціўся, каб выдаваемыя ім кнігі былі даступны і зразумелы. А для гэтага ен перакладаў царскія кнігі на зразумел. народн. мову, пісаў для іх прамовы і пасляслоў'і, змяшчаў на палях заўвагі, тлумачыў незразумелыя словы. Па тэхніцы друкавання кнігі Скарыны доўгі час служылі ўзорам для выдаўцоў іншых краін. Выдавецкая і культурна-асветніцкая дзейнасць Скарыны зрабіла вялікі ўплыў на кнігадрукаванне і асвету брацк. славянск. народаў, садзейнічала іх культурнаму збліжэнню.

.Як ад нараджэння звяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы ' свае; птушкі, што лятагоць у па-ветры, ведаюць гнёзды свае; рыбы, што плаваюць па моры і ў рэках, чуюць віры свае; пчолы і тым па-добныя бароняць вуллі свае, — так і людзі, дзе нарадзіліся і ўскорм-лены, да таго месца вялікую лас-ку маюць.

Ф. Скарына

Так выказаў свае адносіны да Радзімы ў прад-мове да адыой са сваіх кніг адзін з найярчэй-шых прадстаўнікоў эпохі Адраджэння — Фран-цыск Скарына. Скарына — першы, хто адкрыў ва ўсходняй Еўропе кнігадрукаванне і зрабіў квігу даступнай вялікаму колу людзей. Ска-рына — наш гонар і слава, бо яго нарадзіла і ўскарміла менавіта наша беларуская зямля.

Вучоба сыну полацкага купца давалася вельмі лёгка. Першапачатковую адукацьію Скарына атрымаў дома. Затым дапытлівы палачанін працягнуў сваё навучанне ў Кра-каўскім універсітэце. Але і гэта яго не задаво-ліла: у тысяча пяцьсот дванаццатым годзе ён бліскуча здаў экзамены ў італьянскім горадзе Падуя на годнасць доктара медыцыны.

Дарог перад Скарынам было шмат, але ён выбраў адну як самую галоўную — несці людзям святло ведаў. Менавіта ён пераклаў на родную мову Біблію і заснаваў усходнеславянскае кнігадрукаванне. Гэта было сапраўдньш додзвігам.

Ды толькі не зразумелі Скарыну, не пад-трымалі яго вялікіх задум выпгейшыя ўлады Вялікага княства Літоўскага. Таму давялося працаваць у чэшскай Празе. Там наш суай-чыннік выдаў кнігу «Псалтыр», дваццаць тры кнігі Бібліі, і толькі дзве апошнія — «Малая падарожная кніжка» і «Апостал» — былі надрукаваны ў Вільні.

Свой апошні спачын Францыску Скарыне давялося таксама шукаць на чужбіне, усё ў той жа Празе. Чамусьці спрадвеку вядзецца:. лёс чалавека, што імкнецца палепшыць становішча іншых, — трагічны. Яму не знаходзіццй месца ў роднай хаце.

Але, нягледзячы на гэта, імя Скарыны, вялікія справы жывуць і застануцца навечна ў сэрцах удзячных нашчадкаў.

Любіце і шануйце, як святыню,

роднае слова, з якім вас літасцівы

Бог на свет пусціў.

Ф. Скарына

Пра людзей мы мяркуем па справах, якія яны здзейснілі, па спадчыне, якую яны пакінулі сваім нашчадкам. і наш славуты зямляк Францішак Скарына — у гэтым сэнсе найярчэйшы прыклад. Ён з'яўляецца сімвалам усёй беларускай культуры эпохі Рэнесансу. Гэты час называюць Адраджэннем, бо менавіта тады адраджаліся цэлыя народы і нацыянальныя культуры, рабіліся вялікія геаграфічныя і творчыя адкрыцці. У эпоху Адраджэння Калумб адкрыў Амерыку, а Магелан здзейсніў першае кругасветнае падарожжа. Сучаснікамі Скарыны былі Капернік, Галілей, Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Рафаэль, Петрарка, пісьменнікі. Беларускія землі ўваходзілі тады ў склад Вялікага княства Літоўскага, дзе беларуская мова выконвала ролю дзяржаўнай. Эпоха Адраджэння нарадзіла і Ф. Скарыну — чалавека невычэрпнай энергіі і ініцыятывы, першадрукара і гуманіста, паэта, медыка, батаніка, астранома. Нарадзіўся Ф. Скарына ў апошняй чвэрці XV ст. (каля 1490 г.) у Полацку, закончыў Кракаўскі ўніверсітэт і ў 1506 г. быў удастоены вучонай ступені бакалаўра вольных мастацтваў. У далейшым лёс звязвае яго з італіяй, дзе ў 1512 г. у Падуанскім універсітэце ён бліскуча вытрымлівае экзамен на годнасць доктара медыцыны. Але не вольныя мастацтвы і не медыцына сталі сэнсам яго жыцця. Скарына "ізбрал оставіті в наўце і в кнігах вечную славу н паметь свою". Яго кнігі на роднай мове сталі той паходняй, якая ўказвала людзям сапраўдны шлях у будучае, тым знічам, які саграваў і асвятляў людское жыццё ў непагадзь і завею. Першая з кніг — "Псалтыр" — была надрукавана ў Празе ў 1517 г. Услед за гэтым выходзяць яшчэ 22 кнігі Бібліі, перакладзеныя на зразумелую тады для большасці насельніцтва старабеларускую мову. У 1522 г. выйшла ў свет першае віленскае выданне Скарыны — "Малая падарожная кніжыца", якая паклала пачатак кнігадрукаванню ў нашай краіне. Праз тры гады (у 1525 г.) была надрукавана апошняя кніга Ф. Скарыны "Апостал". Усе пераклады кніг Бібліі Ф. Скарына прысвяціў "людем посполітым к доброму наўченію". Ён хацеў пашырыць асвету сярод суайчыннікаў, дапамагчы простым людзям пазнаць мудрасць і навуку. З гэтай мэтай кожную з кніг Ф. Скарына суправаджаў прадмовамі і пасляслоўямі, якія складаюць аснову яго літаратурна-публіцыстычнай спадчыны. У іх першадрукар выказваў свае грамадскія і асветніцкія погляды, заклікаў да ўмацавання правапарадку, да стварэння справядлівых заканадаўчых кодэксаў аб дзяржаве, войску, зямлі, тлумачыў незразумелыя словы і звароты, змяшчаў рэлігійныя легенды, а таксама розныя звесткі па гісторыі, геаграфіі, этнаграфіі, філасофіі, астраноміі. Так, у "Малай падарожнай кніжыцы" Ф. Скарына змясціў розныя каляндарныя і астранамічныя звесткі (беларускія назвы месяцаў, знакаў задыяка) — усё тое, што неабходна было чалавеку ў дарозе. "Псалтыр" (зборнік 150 псалмаў, па якіх ў Сярэднявеччы вучыліся грамаце) Ф. Скарына адрасаваў "дзецям малым як пачатак усякай добрай навукі", а таксама дарослым у якасці настольнай кнігі, душавыратавальнага чытання. Псалмы "Псалтыра", лічыць Ф. Скарына, — "гэта скарб, безліч каштоўных каменняў!". Па "Пеўніцах", на думку Ф. Скарыны, можна было навучыцца музыцы. Засвоіць арыфметыку можна па кнігах Майсеевых, геаметрыю і астраномію — па кнізе ісуса Навіна. Немалаважнае значэнне ў кнігах адводзілася тэме любові да роднай зямлі. Асветнік быў патрыётам Айчыны, роднай мовы, таму і праславіў ён біблейскую гераіню Юдзіф, якая выратавала свой народ, адсекшы галаву начальніку чужаземнага войска Алаферну. У сувязі з гэтай легендай Скарына выказвае свае думкі пра патрыятычны абавязак кожнага чалавека перад сваім народам, вернасць радзіме, пра бескарыслівае служэнне грамадскаму дабру, пра глыбокую прывязанасць чалавека да зямлі, на якой ён нарадзіўся. Да свайго роднага кутка, да свайго народа, які называў "братія моя, Русь, люді посполітые", Скарына заўсёды ставіўся з вялікай пашанай. У прадмове да кнігі "Юдзіф" ён выказвае гэтыя ўзнёслыя думкі: "Зверн, ходящіе в пустыні, знают ямы своя; рыбы, плывущіе по морю і в реках, чуют віры своя; пчелы і тым подобная боронять ульев своіх. Тако ж і люді, ігде зроділнся і ўскормлены суть по Бозе, к тому месту велікую ласку імають". У сучаснай інтэрпрэтацыі С. Панізніка гэтыя цудоўныя словы гучаць так:

Ад нараджэння звяры,

што ў чашчобах блукаюць, —

ведаюць ямы свае;

Птушкі, паветра свідруючы, —

гнёзды свае не губляюць;

Рыбы ў морах бурлівых —

чуюць свой вір без памылкі;

Пчолы і іншая жыўнасць —

вуллі бароняць заўжды.

Гэтак і людзі: дзе нарадзіла іх маці,

на шчасце ўскарміўшы, —

ласку да месца таго

берагуць заўсягды!

Выданні Ф. Скарыны з боку тэхнічнай дасканаласці, з боку мастацкасці апрацоўкі выкананы на ўзроўні лепшых еўрапейскіх выданняў XVі ст. Высокі паліграфічны ўзровень кніг доўгі час не маглі пераўзысці галандскія і германскія друкары. Ф. Скарына ўводзіць у свае выданні ілюстрацыі як сродак раскрыцця ў мастацкіх вобразах зместу кнігі. Першадрукар выкарыстоўваў гравіраваны тытульны ліст, увёў прамежкі паміж словамі, абзацы. Па гэтай прычыне кнігі шырока распаўсюджваліся ў Еўропе і мелі вялізны ўплыў на чытачоў у многіх краінах свету. "Напісанае застаецца", — гаварылі старажытныя рымляне. Ф. Скарына пакінуў нашчадкам кнігі, у якіх засталіся самыя патаемныя, выпакутаваныя яго думкі. Гэтыя кнігі вялікага беларуса ўспрымаюцца сёння як самая дарагая нацыянальная святыня, як сімвал усёй тысячагадовай беларускай культуры. Як запавет нашчадкам даносяцца да нас з XVі стагоддзя пранікнёныя і мудрыя словы Ф. Скарыны: "Любіце кнігу, бо яна — крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы".

Вялікі сын полацкай зямлі Францыск Скарына сканцэнтраваў у сабе, з аднаго боку, усе дасягненні ўсходнеславянскай культуры, з другога боку, ён увасабляў сабою тып тытана эпохі Адраджэння. Яго можна параўнаць з такімі магутнымі постацямі, як Леанарда да Вінчы, Эразм Ратэрдамскі, Рафаэль. Сваім жыццём і дзейнасцю ён падвёў своеасаблівы вынік развіцця ўсходнеславянскай культуры за пяць стагоддзяў, што прайшлі ад прыняцця хрысціянства, і даў новы напрамак, які арыентаваўся на агульначалавечыя каштоўнасці.

Ф. Скарына нарадзіўся ў сям'і полацкага купца Лукаша Скарыны, які вёў гандаль у многіх гарадах Вялікага княства Літоўскага і іншых краін. Гандляваў ён каштоўным для таго часу таварам — скурамі, матэрыялам, які ішоў на адзенне, абутак, збрую. У купецкім доме жыло адчуванне шырыні свету, разумение карыснасці повязяў чалавека з чалавекам, асобы з грамадствам, з народам, з прыродай.

Дзейнасць купцоў вымагала ў часы Скарыны ведаў, прадпрымальнасці і адвагі. Купцу трэба было многа ўлічваць, прадбачыць. Каб весці гандаль у замежных краінах, неабходна было ведаць мовы, звычаі і законы чужых дзяржаў. Расказы пра небяспеку далёкіх дарог, экзотыку земляў, звычаяў у розных гарадах склалі духоўную атмасферу дзяцінства Ф. Скарыны.

Дата яго нараджэння дакладна невядомая: або 1486, або 1490 г. Сталенне Скарыны супала з адваёвай палачанамі ў 1498 г. Магдэбургскага права, якое было па сутнасці адраджэннем у новых формах даўняй старарускай векавой традыцыі, калі народ у роўнай згодзе вырашаў грамадскія справы. Сапраўды, дэмакратычныя традыцыі здаўна існавалі на нашай зямлі. Акрамя таго, Полацк быў ядром, вакол якога ў часы Скарыны гуртавалася беларуская народнасць, умацоўвалася нацыянальная свядомасць, расцвіталі грамадзянскія пачуцці, перш за ўсё патрыятызм.

Мяркуюць, што першапачатковую адукацыю Скарына атрымаў у доме бацькоў, дзе навучыўся чытаць і пісаць. Атмасфера купецкага дома абудзіла ў яго ахвоту да пазнання свету, розных навук, таямніц прыроды.

Каб заняцца навукай, Скарыне неабходна было засвоіць латынь — тагачасную мову адукаваных людзей. Відаць, ён вучыўся ў Вільні або ў школцы пры бернардзінскім манастыры ў Полацку. *^ У 1504 г. Скарына ў ліку васьмі юнакоў з полацкага біскупства адпраўляецца ў Кракаў і паступае там ва універсітэт, дзе вывучае так званыя свабодныя навукі. Праз два гады ён атрымоўвае першую вучоную ступень бакалаўра, якая давала права насідь пярсцёнак-пячатку і выкладаць рыторыку ў звычайных школах.

3 гэтага часу звесткі пра Скарыну адсутнічаюць на працягу шасці гадоў. Ён, відаць, вучыўся ў нейкім заходнім універсітэце, бо ў Падуі ён ужо магістр — значыць, навуковую ступень недзе атрымаў. У 1512 г. Скарына ў Падуі бліскуча здае экстэрнам экзамен на званне доктара медыцыны. На той час Італія, у тым ліку буйны універсітэцкі горад Падуя, — цэнтр гуманізму і адраджэнскай культуры.

Пасля вучонага трыумфу ў Італіі звесткі пра Скарыну зноў губляюцца. Далейшыя факты иаказваюць, што ён пакінуў медыцыну і звярнуўся да грамадскіх праблем і гуманітарных навук, магчыма, ён вучыўся друкарскай справе ў Дакіі (тэрыторыя цяперашняй паўднёвай Румыніі), дзе тады існавала славянская друкарня.

Віленскія купцы далі Скарыне грошы, ён стварае ў Празе першае ў гісторыі Беларусі выдавецтва, дзе выдае на працягу 1517—1519 гг. 23 ілюстраваныя кнігі Старога Запавету на старабеларускай мове. За 480 гадоў, што мінулі з часоў выдання першай Скарынавай Бібліі, ягоныя кнігі разляцеліся па свеце. Самыя знакамітыя бібліятэкі лічаць за гонар мець скарынаўскія выданні: сёння захавалася 388 кніг — шэдэўраў друкарства.

Паўстае пытанне: чаму Скарына выдаваў свае кнігі ў Празе — сталіцы Чэхіі? Магчыма, яго прываблівалі чэшскія друкарні, якія славіліся на ўсю Еўропу, магчыма, мелі значэнне трывалыя сувязі паміж ВКЛ і Чэхіяй. Можа быць, яго прыцягвала сюды ўвогуле надзвычай высокая культура чэхаў, становішча якіх у дачыненні да Германскай імперыі было падобным на тое, якое склалася адпаведна ў Літвы-Беларусі да Польшчы. Дзейнасць у Празе з'яўляецца самым пленным перыядам у біяграфіі Скарыны.

Са 1519 г. звесткі пра Скарыну зноў адсутнічаюць аж да з'яўлення яго выданняў у Вільні. Тут ён ажаніўся і палепшыў сваё матэрыяльнае становішча.

Невыносна цяжкім аказаўся для Скарьгаы 1529 год: памёр яго брат Іван, з.атым жонка Маргарыта, пакінуўшы на руках Скарыны малога сына Сымона. Яе родзічы пачалі адсуджваць у Скарыны маёмасць. Патрабавалі ад яго грошы і крэдыторы брата.

Такім чынам, на шляху вялікага асветніка хапала жыццёвых нягодаў. 3 1535 г. ён працуе ў батанічным садзе чэшскага караля Фердынанда. Сам жа Скарына, хутчэй за ўсё, і заснаваў той сад, працягнуўшы гэтым вялікую традыцыю сярэднявечнай культуры — узгадоўваць і апяваць сады. Пражскія гады жыцця Скарыны прайшлі даволі спакойна. У Празе ён займеў і пэўную маёмасць, якая перайшла да яго сына. Звесткі пра Скарыну адсутнічаюць з 1541 г. Дата смерці яго невядомая.

Жыццёвы шлях Скарыны ў многім паказальны для людзей Адраджэння. Любоў да ведаў, шырыня адукацыі спалучаліся ў яго з высокай грамадзянскасцю, дзелавітасцю і смеласцю. Скарына быў і арыгінальным філосафам, і здольным пісьменнікам. Багацце асобы Скарыны ставіць яго ўпоравень з выдатнейшымі людзьмі эпохі Рэнесансу.

Асветніцкая дзейнасць Ф. Скарыны, выданне кніг на роднай мове дзеля навучання «люду паспалітага» м%лі на мэце выхаваць нацыянальную інтэлігенцыю, якая па ведах і інтэлекце стаяла б упоравень з заходнееўрапейскімі дзеячамі навукі і мастацтва. Скарына першым з еўрапейскіх друкароў вызнаў новую, рэнесансную грамадскую свядомасць. Аналіз яго прадмоў і пасляслоўяў характарызуе яго як чалавека смелага, прадпрымальнага, неспакойнага. Усюды Скарына выступав як моцны аўтарытэт, які шмат ведае, таму і робіць. Ён навучае ўсяму, што лічыць патрэбным, абапіраючыся на навуку. Гэта своеасабліва выказанае «я» можна адчуць паўсюдна. Ён з гонарам гаварыў пра сваё паходжанне — «з слаўнага града Полацка», горда называў сябе «доктарам Францыскам Скарынай» і змяшчаў у падрыхтаваных кнігах свой партрэт, хаця ўсе ранейшыя выданні былі ўвогуле ананімныя. Усё гэта вельмі ў духу рэнесанснага гуманізму з яго культам асобы.

Пра асветніцкую, перакладчыцкую дзейнасць Скарыны шырока вядома. Паўстае пытанне: а ці можна яго лічыць пісьменнікам? Можа быць, яго праца з'яўляецца толькі дасягненнем лінгвістыкі? На Беларусі яшчэ да Скарыны, акрамя летапісаў і розных юрыдычных дакументаў, амаль уся літаратура была пераважна перакладной. Аднак пра тое, што Скарына — сапраўдны піеьменнік, сведчаць яго прадмовы і пасляелоўі да кніг Старога Запавету.

Усяго ў пражскіх выданнях Скарыны змешчана 25 прадмоў, а ў адным толькі віленскім Апостале — 22. Амаль столькі ж і пасляслоўяў. Вельмі сціслыя і дзелавыя, яны не могуць прэтэндаваць на ролю асобных літаратурных твораў: звычайна яны знаёмяць чытачоў з выхаднымі дадзенымі кнігі. А вось прадмовы Скарыны — арыгінальныя творы беларускай публіцыстыкі. Гэта звернутыя да простага, малаадукаванага чытача шчырыя, пранікнёныя словы мудрага настаўніка, у якіх ён цярпліва, старанна і зацікаўлена тлумачыць змест, вобразы, ідэю таго ці іншага біблейскага твора, міфа, імкнучыся максімальна аблегчыць засваенне даволі нялёгкага матэрыялу.

Характэрная асаблівасць скарынаўскіх прадмоў — прастата, даходлівасць, лаканізм, насычанасць багатай інфармацыяй, звесткамі па гісторыі, геаграфіі, культуры, філасофіі. Пры гэтым аўтар будуе прадмовы не трафарэтна, а даволі разнастайна паводле кампазіцыі і выкладу.

Найчасцей свае прадмовы Скарына пачынаў з тлумачэння назвы кнігі, далей сцісла выкладаў яе змест, знаёміў з аўтарам твора, з гісторыяй яго ўзнікнення, а пасля даваў аналіз зместу, асветніцка-выхаваўчае значэнне кнігі. Бывала і так, што спачатку Скарына выкладаў перадгісторыю тых падзей, пра якія распавядалася ў той ці іншай кнізе Старога Запавету. Асобныя прадмовы насычаны ўласнымі разважаннямі аўтара, навеянымі зместам твора.

Прадмовы напісаны багатай мовай: у іх сустракаецца мноства народных выслоўяў, біблейскіх афарызмаў, выказванняў першадрукара, якія таксама сталі крылатымі.

Асобныя прадмовы вельмі цікавыя сваімі вершаванымі ўстаўкамі, якія можна лічыць першымі вопытамі кніжнага вершаскладання на ўсходнеславянскіх землях, напрыклад вершаваны эпіграф да «Кнігі Іова»:

Богу в троици единому ко чти и ко славе,

Матери его пречистой Марии к похвале.

Всем небесным силам и святым его к веселию,

Людем посполитым к доброму научению.

Верш выдатны тым, што ў ім выразна праглядваюцца элементы сілабатанізму.

Асабліва вылучаецца прадмова Скарыны да Псалтыра — сваёй узнёсласцю, эмацыянальнасцю, мастацкай выразнасцю. Месцамі яна гучыць як паэзія ў прозе:

«Псалом ест щит против бесовскым нощьным мечтаниям и страхом, покой денным суетам и роботам, защититель младых и радость старым, потеха и песня, женам набожьныя молитва и покраса, детем малым початок всякое доброе наукы, дорослым помножение в науце, мужем модное утверьжение».

У шырока вядомай прадмове да кнігі «Юдзіф» беларускі асветнік выяўляе свае патрыятычныя пачуцці: «Понеже от прирожения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя; птици, летающие по возъдуху, ведають гнезда своя; рибы, плывающие по морю и в реках, чують виры своя; пчелы и тым по добная боронять ульев своих, — тако ж и люде, и где зродилися и ускормлены суть по Бозе, к тому месту великую ласку имають».

Францішак Скарына

(да 1490 — каля 1551)

Нарадзіўся ў сям'і полацкага купца Лукаша. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Полацку. У 1504—1506 гг. вучыўсяў Кракаўскім універсітэце, дзе атрымаўвучоную ступень бакалаўра свабодных навук (граматыкі, рыторыкі, логікі, арыфметыкі, геаметрыі, астраноміі, музыкі). У далейшым лёс звязвае яго з Італіяй, дзе ў 1512 г. у Падуанскім універсітэце ен бліскуча вытрымлівае экзамены на годнасць доктара лекарскіх навук. На працягу 1517—1519 гг. у Празе выдаў 22 кнігі Бібліі, перакладзеныя на зразумелую тады для большасці насельніцтва старабеларускую мову.

Каля 1520 г. Ф. Скарына прыехаў у Вільню, дзе заснаваў першую ва Усходняй Еўропе друкарню і выдаў «Малую падарожную кніжыцу» (1522) і «Апостал» (1525). У канцы 20-х гг. паспрабаваў зацікавіць сеаімі выданнямі маскоўскае грамадства, але тады асветніка ніхто не падтрымаў, а кнігі яго былі публічна спалены як ерэтычныя. Працаваў у прускага герцага Альбрэхта, некаторы час служыў лекарам і сакратаром у віленскага біскупа. 3 1535 г. Ф. Скарына жыве ў Празе, працуе вучоным садоўнікам у каралеўскім батанічным садзе. Пам'ёр каля 1551 г. у Празе.

Любіце і шануйце, як святыню,

роднае слова, з якім вас літасцівы

Бог на свет пусціў.

Ф. Скарына

Пра людзей мы мяркуем па справах, якія яны здзейснілі, па спадчыне, якую яны пакінулі сваім нашчадкам. I наш славуты зямляк Францішак Скарына — у гэтым сэнсе найярчэйшы прыклад. Ён з'яўляецца сімвалам усёй беларускай культуры эпохі Рэнесансу. Гэты час называюць Адраджэннем, бо менавіта тады адраджаліся цэлыя народы і нацыянальныя культуры, рабіліся вялікія геаграфічныя і творчыя адкрыцці. У эпоху Адраджэння Калумб адкрыў Амерыку, а Магелан здзейсніў першае круга светнаепадарожжа. Сучаснікамі Скарыны былі Капернік, Галілей, Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Рафаэль, Петрарка, Шэкспір, Дантэ, Сервантэс і іншыя волаты духу — вучоныя, мастакі, пісьменнікі. Беларускія землі ўваходзілі тады ў склад Вялікага княства Літоўскага, дзе беларуская мова выконвала ролю дзяржаўнай (афіцыйна да 1696 г.). Эпоха Адраджэння нарадзіла і Ф. Скарыну — чалавека невычэрпнай энергіі і ініцыятывы, першадрукара, вучонага-энцыклапедыста, асветніка-патрыёта і гуманіста, паэта, медыка,батаніка, астранома.

Добра разумеючы ролю кнігі ў грамадстве, Ф. Скарына бачыў у ёй адзін з найважнейшых сродкаў культурнага праграсу і нацыянальнага Адраджэння. Яго кнігі на роднай мове сталі той паходняй, якая ўказвала людзям сапраўдны шлях у будучае, тым знічам, якісаграваў і асвятляў людское жыццё ў непагадзь ізавею. Для свайго вялікага пачыну — выдавецкай дзейнасці — Ф. Скарына выбраў Біблію, найбольш папулярную ў хрысціянскім свеце кнігу, у якой людзі імкнуліся знайсці адказы на самыя розныя жыццёвыя пытанні. Біблію асветнік параўноўваў з дзівоснай ракой, бачыў у ёй кодэкс хрысціянскай веры і маралі, крыніцу разнастайных ведаў. Гэты цудоўны помнік старажытнага пісьменства і сусветнай культуры ствараўся на працягу XIII ст. да н. э. — П ст. н. э. на старажытнаяўрэйскай і старажытнагрэчаскай мовах. Складаецца Біблія з дэвюх частак: Огарога і Новага Запаветаў. У Старым Запавеце апавядаецца пра стварэнне свету (паходжанне зямлі, вады, неба, расліннага і жывёльнага свету, чалавека), гісторыю ізраільскага народа, прарокаў і прароцтвы. Поўны тэкст Старога Запавету ў католікаў і праваслаўных уключае 60 кніг, у іудаістаў і пратэстантаў — 39. Гэтапяць кніг Майсея (Быццё, Выхад, Левіт, Лічбы, Другазаконне), кнігі Прарокаў (Ісуса Навіна, Суддзяў, Царстваў і інш.) і Пісанні (Псалтыр, Прытчы, Хронікі,Песні).

Новы Запавет, які складаецца з 27 кніг, аб'ядноўвае чатыры евангеллі (ад Мацвея, Марка, Лукі, Іаана), пасланні апосталаў, «Адкрыццё Іаана Багаслова». Кнігі Новага Запавету прысвечаны жыццю і дзейнасці Ісуса Хрыста (нараджэнне, пакуты, смерць, уваскрэсенне) і яго апосталаў. У «Адкрыцці Іаана Багаслова» апісваюцца карціны канца свету і Страшнага Суда. Усепераклады кніг Бібліі Ф. Скарына прысвяціў «людем посполнтым к доброму наученню», Ён хацеў пашырыць асвету сярод суаЙчыннікаў, дапамагчы простымлюдзям пазнаць мудрасць і навуку. 3 гэтай мэтайкожную з кніг Ф. Скарына суправаджаў прадмовамі і пасляслоўямі, якія складаюць аснову яго літаратурна-публіцыстычнай спадчыны. У іх першадрукар выказваў свае грамадскія і асветніцкія погляды, заклікаў даўмацавання правапарадку, да стварэння справядлівых заканадаўчых кодэксаў аб дзяржаве, войску, зямлі, тлумачыў незразумелыя словы і звароты, змяшчаў рэлігійныя легенды, а таксама розныя звесткі па гісторыі, геаграфіі, этнаграфіі, філасофіі, астраноміі. Так, у «Малой падарожнай кніжыцы» Ф. Скарына змясціў розныя каляндарныя і астранамічныя звесткі (беларускія назвы месяцаў, знакаў аадыяка) — усё тое, што неабходна было чалавеку ў дарозе. «Псалтыр» (зборнік 150 псалмоў, па якіх у сярэднявеччы вучыліся грамаце) Ф. Скарына адрасаваў «дзецям малым як пачатаку сякай добрай навукі», а таксама дарослым у якасцінастольнай кнігі, душавыратавальнага чытання. Псалмы «Псалтыра», лічыць Ф. Скарына, — «гата скарб, безліч каштоўных каменняў! Яны розную немач духоўную і цялесную выганяюць! Душу і розум прасвятляюць і Гнеў і лютасць уціхамірваюць! Мір і накойчыняць! Смутак і скруху адганяюць! Пачуцці ў малітвах даюць! Людзей зычлівымі робяць! Ласку і міласцьмацуюць! Д'ябла праганяюць, анёлаў на дапамогу заклікаюць!» Кніга «Іоў», эпіграф да якой напісаны сілабічным вершам, — гэта «зерцала доўгацярпення. Усе словы ў ёй поўныя розуму. Вершамі і загадкамі напісана. I аб уваскрэсенні цел нашых з мёртвых у ёйёсць». Па «Пеўніцах», на думку Ф. Скарыны, можна было навучыцца музыцы. Засвоіць арыфметыку можна па кнігах Майсеевых, геаметрыю і астраномію —па кнізе Ісуса Навіна.

Немалаваяснае значэнне ў кнігах адводзілася тэме любові да роднай зямлі. Асветнік быў патрыётам Айчыны, роднай мовы, таму і праславіў ён біблейскую гераіню Юдзіф, якая выратавала свой народ, адсекшы галаву начальніку чужаземнага войска Алаферну. У сувязі з гэтай легендай Скарына выказвае свае думкі пра патрыятычны абавязак кожнага чалавека перадсваім народам, вернасць радзіме, пра бескарыслівае служэнне грамадскаму дабру, пра глыбокую прывязанасць чалавека да зямлі, на якой ён нарадзіўся. Дасвайго роднага кутка, да свайго народа, які называў «братня моя, Русь, людн посполнтые», Скарына заўсёды ставіўся з вялікай пашанай. У прадмове да кнігі «Юдзіф» ён выказвае гэтыя ўзнёслыя думкі: «Зверн, ходяшне в пустынн, знают ямы своя; птнцы, летаюшнепо воздуху, ведают гнезды своя; рыбы, плывушне Поморю н в реках, чуют внры своя; пчелы н тым подобнаяборонять ульев свонх. Тако нс н людн, нгде зродялнсян ускормлейы суть по Бозе, к тому месту велнкую ласку мають». У сучаснай інтэрнрэтацыі С. Панізніка гэтыя цудоўныя словы гучаць так:

Ад вараджэння звяры,

што ў чашчобах блукаюць, —

ведаюць ямы свас;

Птушкі, паветра свідруючы, —

гнёзды свае не губляюць;

Рыбы ў морах бурлівых —

чуюць свой вір без памылкі;

Пчолы і іншая жыўнасць —

вуллі бароняць заўжды.

Гэтак і людзі: дзе нарадзіла іх маці,

на шчасце ўскарміўшы, —

Ласку да месца таго

берагуць заўсягды!

Выданні Ф. Скарыны з боку тэхнічнай дасканаласці, з боку мастацкасці апрацоўкі выкананы нароўні лепшых еўрапейскіх выданняў XVI ст. Высокіпаліграфічны ўзровень кніг доўгі час не маглі пераўзысці галандскія і германскія друкары. Ф. Скарына ўводзіць у свае выданні ілюстрацыі як сродак раскрыцця ў мастацкіх вобразах зместу кнігі. Усіх ілюстрацый (акрамя арнаментыкі і ініцыялаў) — 51. Гэта — гравюры, партрэты, кампазіцыі і ілюстрацыі прыкладнога характару. Шмат якія гравюры і застаўкі Ф. Скарына пазначыў асабістым знакам-сігнетам, своеасаблівым гербам — выявамі сонца і сярпа месяца зчалавечымі тварамі, што сімвалізавалі кнігу як крыніцу мудрасці, ведаў і асветы. Упершыню ў гісторыі ўсходнеславянскага друкавання асветнік увёў тытульны ліст, тлумачальныя падзагалоўкі, пааркушавую нумарацыю, абзацы, г. зн. прыдаў кнізе сучасны выгляд. Па гэтай прычыне кнігі шырока распаўсюджваліся ў Еўропе і мелі вялізны ўплыў на чытачоў умногіх краінах свету.

«Напісанае застаецца», — гаварылі старажытныя рымляне. Ф. Скарына пакінуў нашчадкам кнігі, уякіх засталіся самыя патаемныя, выпакутаваныя яго думкі. Гэтыя кнігі вялікага беларуса ўспрымаюцца сёння як самая дарагая нацыянальная рэліквія, як духоўны скарб, нацыянальная святыня, як сімвал усёй тысячагадовай беларускай культуры. Як запавет нашчадкам даносяцца да нас з XVI стагоддзя праіпкнёныя і мудрыя словы Ф. Скарыны: «Любіце кнігу, бо яна — крывіца мудрасці, ведаў і навукі,лекі для душы».