Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

shpory[1]

.docx
Скачиваний:
13
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
184.09 Кб
Скачать

52/ Фашысцкі акупацыйны рэжым на тэр Б. У гады ВАВ. Дзеянне бел нацыяналістаў і калабарацыяністаў.Тэрыторыя Беларусі, цалкам ці часткова, знаходзілася пад акупацыяй з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.Акупацыйны рэжым у Беларусі – гэта сістэма мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага грамадска-дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, зняволенне і знішчэнне беларускага народа.У адпаведнасці з планам “Барбароса” акупанты знішчылі дзяржаўнасць беларускага народа і тэрытарыяльную цэласнасць рэспублікі.Фашысты зацвердзілі бела-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” – сімвалы эмігранцкага ўрада БНР, які супрацоўнічаў з немцамі.Пры стварэнні фашысцкай акупацыйнай адміністрацыі і паліцэйскіх фарміраванняў немцы выкарыстоўвалі беларускіх нацыяналістаў.Уся паўната ўлады належала фашысцкай ваеннай і цывільнай акупацыйнай адміністрацыі.Генеральны план “Ост” вызначаў праграму каланізацыі захопленых тэрыторый, германізацыі, высялення і знішчэння народаў Усходняй Еўропы.У межах рэспублікі было арганізавана шмат лагераў смерці, гета.Канцлагеры, турмы, гета дзейнічалі практычна ў кожным раёне Беларусі.Палітыка каланізацыі і генацыду ўключала і гвалтоўны вываз савецкіх людзей на катаржныя работы ў Германію.За гады акупацыі Беларусі ў Германію было вывезена амаль усе тэхнічнае абсталявання.На гэтых прадпрыемствах рабочыя працавалі ў прымусовым парадку, праз абавязковую рэгістрацыю на біржах працы. Працоўны дзень доўжыўся 10–12 гадзін.Імкнучыся духоўна заняволіць народ, гітлераўцы разрабавалі ўсе навучальныя установы, Беларускі дзяржаўны гістарычны музей, Дзяржаўную карцінную галерэю, знішчылі тысячы помнікаў старажытнасці.Каб раскалоць адзінства беларускага народа, знайсці ў яго апору, гітлераўцы спрабавалі ствараць нацыяналістычныя арганізацыі.З дазволу акупантаў у чэрвені 1943 г. быў створаны Саюз беларускай моладзі (СБМ), які аб’ядноўваў каля 8 тыс. юнакоў і дзяўчат.У снежні 1943 г. была створана Беларуская цэнтральная рада (БЦР). Рада ставіла мэтай мабілізацыю ўсіх сіл беларускага народа для знішчэння бальшавізму.Падпарадкаваныя Радзе ці створаныя ёю мясцовыя арганізацыі і саюзы – Беларуская самапомач, Саюз беларускай моладзі, Беларускае культурнае аб’яднанне, Беларуская краёвая абарона (БКА) і іншыя.Спроба стварэння беларускай дзяржаўнасці з дапамогай акупантаў не мела рэальнасці.Такім чынам, у час вайны гітлераўцы імкнуліся шырока выкарыстоўваць у сваіх мэтах мясцовае насельніцтва, прымушаючы яго супрацоўнічаць з імі. Гэта з’ява ў 1953 г. атрымала назву калабарацыя. У склад белрускіх калабарацыяністаў уваходзілі палітычныя сілы, якія знаходзіліся ў апазіцыі да камуністычнай партыі і савецкай улады, а таксама тыя асобы, якія свядома пайшлі на службу да фашыстаў

53. Барацьба бел народа супраць ням-фаш захопнікаў.З першых дзён вайны асноўная частка насельніцтва Беларусі стала на шлях барацьбы супраць акупантаў. Гэта была барацьба за свабоду і незалежнасць савецкай Радзімы. Жорсткасць акупацыйнага рэжыму толькі ўзмацняла нянавісць да нямецка-фашысцкіх захопнікаў.У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны быў сфарміраваны і ўступіў у барацьбу з ворагам Пінскі партызанскі атрад.На захопленай ворагам тэрыторыі стваралася сетка падпольных цэнтраў, арганізацый і груп.Гераічнай і трагічнай старонкай ў гісторыю барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў увайшло Мінскае падполле.У першыя месяцы вайны партызаны не мелі патрэбнай падрыхтоўкі, матэрыяльнага забеспячэння, узаемадзеяння з вайсковым камандаваннем і г.д.Расла колькасць і актыўнасць народных мсціўцаў.Удасканальвалася і аператыўнае кіраўніцтва падпольнымі арганізацыямі і партызанскімі фарміраваннямі.У рабоце сярод насельніцтва вялікае значэнне надавалася сродкам масавай інфармацыі і распаўсюджванню цэнтральных газет.У заходніх абласцях Беларусі барацьбу з акупантамі вялі антыфашысцкія камітэты.Партызанскі рух на Беларусі з’яўляўся ўсенародным.Магутны партызанскі рух і гераічная барацьба падпольшчыкаў умацоўвалі веру насельніцтва ў перамогу.Партызаны кантралявалі многія шашэйныя і амаль усе грунтавыя дарогі, грамілі штабы, склады і гарнізоны захопнікаў.Рэйды партызанскіх фарміраванняў займалі важнае месца ў разгортванні партызанскага руху ў заходніх абласцях Беларусі.Кіраўніцтва ўсёй дзейнасцю насельніцтва і партызан на тэрыторыі партызанскіх зон ажыццяўлялі падпольныя абкомы і райкомы партыі.Партызаны, падпольшчыкі не здолелі б адны весці паспяховую барацьбу, калі б не дапамога большасці насельніцтва Беларусі.Большую частку партызан Беларусі складалі сяляне і рабочыя.

54. Вызваленне Бел ад ням-фаш захопнікаў. Уклад бел народа ў разгром фашыстаў.Восенню 1943 г., пасля разгрому фашысцкіх войск пад Курскам, пачалося выгнанне ворага з акупіраванай тэрыторыі Беларусі.У 1944 г. пачаўся завяршальны этап Вялікай Айчыннай вайны, які характарызаваўся поўным выгнаннем акупантаў з савецкай зямлі і пачаткам вызвалення народаў Еўропы ад фашысцкай няволі.Савецкае камандаванне прыняло ўсе неабходныя меры для забеспячэння поспеху аперацыі па вызваленні БеларусіЗ першых жа дзён наступлення ў Беларусі на ўсіх напрамках разгарнуліся бязлітасныя баі на зямлі і ў паветры. 24 чэрвеня лінія абароны праціўніка была прарвана.Разгарнуліся баі за сталіцу Беларусі – Мінск. У той час як частка савецкіх войск разам з партызанамі заканчвалі ліквідацыю акружанай групоўкі праціўніка пад Мінскам.Разгром нямецка-фашысцкіх войск у Беларусі ўвайшоў у гісторыю як адна з важнейшых бітваў Вялікай Айчыннай і другой сусветнай вайны.Яшчэ дзевяць месяцаў пасля вызвалення Беларусі працягвалася вайна супраць фашысцкай Германіі. Беларускі народ увесь гэты час аказваў усямерную дапамогу Чырвонай Арміі і адначасова адраджаў жыццё на амаль цалкам спапялёнай, разбуранай зямлі Беларусі.

55/ Аднаўленне народнай гаспадаркі Беларускай ССР пасля Вялікай Айчыннай вайны. Подзвіг беларускага народа ў адраджэнні роднай зямлі.

Вял. Айч. вайна i фаш. акупац. прынелсi бел. нар. вялiзарныя бедствы: загiн. больш за 2,2 млн. чал., толькi прамыя страты склалi 75 млрд. р., былi разбур. гарады, вескi, прамысл. прадпр.. Аднаўл. экан. пачыналася адразу пасля вызвал. – у кан. 1943—1944 году. Аднак гал. было зроблена пасля заканч. Айч. вайны, у ходзе рэалiзацыi чацьвертага пяцiгад. плана аднаўл. i развiц. нар. гасп. 1946—1950 гг. У галiне прамысл. адбыл. не толькi аднаўл. разбуранага, развiцце тых галiн, якiя iснав. да вайны, але i ствар. новых галін – аўтамаб., трактарная, дарожн. машын i будаўн. механiзмаў i iнш. Вял. поспехi адбылiся ў ствар. энергетычн. i палiўнай базы нар. гасп. – к 1950 г. выраб электраэн. перавысiў даваен. ўзр. на 47 %.Ва ўсiх галiнах, асаблiва ў машынабуд., у значных маштабах рабiлася тэхнiчн. рэканстр., уводзiлася больш дасканалае абсталяв., выкарыст. нов. мет. вытворч.: механiз., электрыфiкацыя i аўтаматыз..Прадпр. мясц. прамысл. наладжвалi вытворч. тавараў нар. спажыв., абутку, адзен., вырабаў са скуры, будаўн. матэр`ялаў i iнш., у тым лiку нов. вiдаў вырабаў: швейн. машын, посуду, бытав. электрапрыб.. Далейшае развiц. атрымала лег. прамысл.: былi пабудав. Мiнскi i Гродз. тонкасуконныя камбiнаты па выр. тонкасук. i шэрсцяных тканiн, рэканструяв. гарбарна-абутковыя прадпр., iльназаводы, хутка развiв. швейная, скураная i iнш. галiны лег. прамысл..Хутк. тэмпамi iшло аднаўл. i разв. прамысл. ў зах. р-нах Бел., тут будавалiся нов. прадпр., а аб`ем прамысл. прадукцыi тут у 1950 г. перасягнуў даваен. ўзр. амаль удвая.Усяго за пяцiгодку было адноўл., пабудав. i ўведз. ў дзеянне каля 6 тыс. прадпр., а агуль. рост валавай прадукц. прамысл. складаў 115 % да ўзр. 1940 г.Вельмi цяжк. было аднаўл. с\гасп. – не было неабх. кармавой базы, кадры кіраунікоу калгасау сталі менш кваліфікаванымі, не было насення пад пасеу яравых збожжавых культур, i ўсе ж такi ў канцы чацьвертай пяцiг. агуль. пасяўная плошча склала 91,4 % даваен., а па валав. аб`ему прадукц. с\гасп. рэсп. амаль што дасягнула даваен. ўзр..Хуткае аднаўл. i развiцце прамысл., некаторыя поспехi ў с\гаспадарч. вытворч. далi магчым. палепшыць станов. насельн., будаваць жылле, аднавiць сiст. аховы здар. i адукацыi. Гэтаму спрыяла адмена картачнай сістэмы у кан. 1947 г., ішло будаун. жылля.Трэба адзнацыць, што паслеваен. развiц. вызначае ў значнай ступ. далейш. спецыялiзац. Бел. ў адзiным народнагаспадарчым комплексе СССР, адбылося змяненне структ. прамысл. вытворч. i экан. рэспуб..Т.ч. у 1946—1950 гг. былi створаны ўмовы для далейш. разв. рэспуб.. На далеш развіцце значны уплыу аказалі перш за усе паскораныя тэмпы індустрыялізацыі, якія паскорылі працэс фарміравання рабоч. класа. Але празмерная цэнтралізацыя, недастатковае развіцце тавар.-грашовых і гаспадарчаразліковых зносін стрымлівалі рост эканомікі Бел.

56. Асноўныя напрамкі сац-эк і пал развіцця Б у

50-60 гг.Прамысловасць Беларусі ў пачатку 50-х гадоў дасягнула грунтоўных зрухаў у сваім развіцці.

Была зроблена першая спроба рэфармавання эканомікі ў краіне. Прамысловае будаўніцтва ў 50-я гады вялося ва ўмовах паскоранай навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. Быў узяты курс на актыўнае супрацоўніцтва навукі з вытворчасцю – вучоныя. Паспяховае прамысловае будаўніцтва ў 50-я гады дазволіла асвоіць выпуск новых відаў прамысловай прадукцыі. Перавод прамысловасці і іншых галін народнай гаспадаркі на новы тэхнічны ўзровень ажыццяўляўся марудна. Больш выразна спроба рэфармаваць кіраванне эканомікай праявілася ў 50-я гады ў сельскай гаспадарцы. Прычынай адставання сельскай гаспадаркі перш за ўсё была эканамічная палітыка, якую праводзіла савецкае кіраўніцтва. У 50-я гады ў краіне ўзнікла новая эканамічная сітуацыя. Сутнасць яе ў наступным: значна павялічыліся маштабы савецкай эканомікі, змянілася якасць эканомікі ў сувязі з навукова-тэхнічнай рэвалюцыяй. Разгарнулася другая спроба рэфармавання кіравання эканомікай. Спачатку рэформы далі дастаткова высокія вынікі. Між тым, рэформа як бы прыпынілася пасярэдзіне, на ўзроўні прадпрыемства: яна не дайшла да кожнага рабочага месца, але не закранула і верхні эшалон кіравання.

Павелічэнне дзяржаўных асігнаванняў на патрэбы сельскай гаспадаркі, а таксама выкарыстанне ўласных сродкаў дазволілі калгасам і саўгасам ажыццявіць шырокую праграму будаўніцтва вытворчых памяшканняў. У маштабах СССР развіццё сельскай гаспадаркі Беларусі выглядала нядрэнна. У пасляваенныя гады ў СССР і БССР захоўвалася палітычная сістэма, якая склалася ў 20–30-я гады і была замацавана ў Канстытуцыі. Першым крокам у вяртанні да мірнага жыцця былі выбары ў Вярхоўны Савет БССР і мясцовыя Саветы рэспублікі. Але ў пасляваенныя гады новая хваля рэпрэсій прыйшла на Беларусь – чарговыя арышты, дэпартацыі людзей на спецпасяленні і ссылку. Вострай была палітычная сітуацыя ў заходніх абласцях Беларусі. Тут прадоўжылі ўзброеную барацьбу супраць савецкай ўлады групы асоб, якія супрацоўнічалі ў час акупацыі з фашыстамі. Аднак складаная сітуацыя была не толькі ў заходніх раёнах. Зладзейска-грабежніцкія банды і групы дзейнічалі на ўсёй тэрыторыі рэспублікі. Ліквідацыя крымінальных банд была завершана ў 1948 г. Былі зроблены некаторыя намаганні па ўдасканаленню палітычнай сістэмы. Працэс аднаўлення грамадства, які разгарнуўся ў 50-я гады, востра паставіў задачу выпрацоўкі стратэгічнага курсу. Эканамічныя рэформы 60-х гг. таксама патрабавалі дэмакратычных змен у жыцці грамадства. Толькі яны не наступілі. З сярэдзіны 50-х гадоў неаднаразова рабіліся спробы павялічыць ролю Саветаў у кіраванні дзяржавай і грамадствам.

Аднак рэальная ўлада знаходзілася ў руках партыйных камітэтаў

57.Асаблівасці сац-эк і пал развіцця Б ў70-сяр 80-х ггХХ ст.

Нягледзячы на высокія паказчыкі росту прамысловай вытворчасці, з першай паловы 70-х гадоў паралельна існавалі і ўзмацняліся негатыўныя з’явы – адставанне тэмпаў паскарэння навукова-тэхнічнага прагрэсу і ўкаранення ў вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі. Павелічэнне дзяржаўных асігнаванняў на патрэбы сельскай гаспадаркі, а таксама выкарыстанне ўласных сродкаў дазволілі калгасам і саўгасам ажыццявіць шырокую праграму будаўніцтва вытворчых памяшканняў. Эканоміка Беларусі была часткай агульнагаспадарчага комплексу СССР. Вынікам развіцця эканомікі БССР да сярэдзіны 80-х гадоў з’явілася стварэнне буйнога тэрытарыяльна-галіновага прамысловага комплексу. Мы бачым, што ўвесь пасляваенны перыяд, у тым ліку і ў 70-я – першай палове 80-х гг., у рэспубліцы вялося інтэнсіўнае капітальнае будаўніцтва, нарошчваліся вытворчыя магутнасці. Аднак нельга не лічыцца з тым фактам, што ў эканамічным развіцці краіны і нашай рэспублікі ў першай палове 80-х гг. сталі відавочнымі негатыўныя з’явы. Гэта перш-наперш зніжэнне тэмпаў эканамічнага росту. Не ўдалося забяспечыць у поўнай меры выхад народнай гаспадаркі БССР, як і СССР у цэлым, на якасна новы навукова-тэхнічны і арганізацыйна-эканамічны ўзровень. Рэспубліка не дабілася рашучага зруху ў інтэнсіфікацыі вытворчасці. Не адбылося значнага паляпшэння якасці вырабленай прадукцыі. Значна ўскладнілася экалагічная сітуацыя ў выніку бурнага індустрыяльнага развіцця і недаацэнкі прыродаахоўных мер, недахопаў у ахове здароўя і г.д. Усё гэта выклікала сур’ёзную заклапочанасць у грамадстве. Мацней і мацней раздаваліся галасы аб неабходнасці перамен. З другой паловы 70-х гадоў канцэпцыя пабудовы камунізму атрымала працяг у канцэпцыі развітога сацыялістычнага грамадства. З сярэдзіны 50-х гадоў неаднаразова рабіліся спробы павялічыць ролю Саветаў у кіраванні дзяржавай і грамадствам. Аднак рэальная ўлада знаходзілася ў руках партыйных камітэтаў. І наогул ўсё грамадска-палітычнае жыццё было строга рэгламентавана і цэнтралізавана. Кіруючай сілай беларускага грамадства з’яўлялася Кампартыя Беларусі. Яе колькасць павялічылася з 48,2 тыс. камуністаў у 1946 г. да 688 тыс. у 1985 г.

Важную ролю ў палітычнай структуры і жыцці грамадства ігралі грамадскія арганізацыі – гэта перш-наперш прафсаюзы. Усплеск грамадскай актыўнасці быў звязаны з абмеркаваннем і прыняццем Канстытуцыі СССР 1977 г. і Канстытуцыі БССР 1978 г. Іх вартасцю была арыентаванасць на абарону сацыяльных гарантый людзей.

58. . Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя погляды і меркаванні. Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя погляды і меркаваннi. У сярэдзіне 80-х гг. Савецкі Саюз апынуўся ў складаным становішчы. Запавольваліся тэмпы сацыяльна-эканамічнага развіцця, не заўсёды дасягненні навукі і тэхнікі ўкараняліся ў вытворчасць.Патрабавалася рэфармаванне палітыка-эканамічнай сістэмы. Пленум ЦК КПСС у красавіку 1985 г. прыняў курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця СССР. Гэты палітычны курс меркавалася ажыццявіць за кошт трох асноўных фактараў: 1) навукова-тэхнічны прагрэс, прыярытэтнае развіццё машынабудаўнічага комплексу – базы гэтага прагрэсу; 2) структурная перабудова эканомікі – прыпыненне затратнага капітальнага будаўніцтва і выкарыстанне сродкаў, якія вызваляюцца пры гэтым, на тэхнічнае пераўзбраенне і мадэрнізацыю прадпрыемстваў; 3) актывізацыя чалавечага фактару – павышэнне творчай, стваральнай актыўнасці людзей, ўмацаванне працоўнай дысцыпліны, павышэнне зацікаўленасці людзей у выніках працы, актывізацыя руху рацыяналізатараў і вынаходнікаў. Незадаволенасць і азлабленне ў большасці насельніцтва краіны выклікала антыалкагольная кампанія, якая праводзілася па ініцыятыве ЦК КПСС у 1985 – 1988 гг. У спешным парадку закрываліся магазіны, якія гандлявалі спіртным, а таксама гарэлачныя заводы, у Крыму, Малдавіі і на Доне пачалі высякаць вінаграднікі Масавы характар набыло самагонаварэнне. 26 красавіка 1986 г. на Чарнобыльскай АЭС, узарваўся чацвёрты энергаблок. Тое, што кіраўніцтва СССР не паведаміла адразу аб сапраўдных маштабах трагедыі, з’явілася падставай для крытыкі савецкай сістэмы.. У студзені 1987 г. пачаўся спад вытворчасці які стаў пачаткам глыбокага эканамічнага крызісу.. ХХVІІ з’езд КПСС і ХІХ Усесаюзная канферэнцыя КПСС удакладнілі палітычны курс і вызначылі палітыку перабудовы, абнаўлення ўсіх сфер жыцця савецкага грамадства. Перабудову прадугледжвалася праводзіць у рамках сацыялістычнага выбару, сацыялістычных ідэалаў і каштоўнасцей пад лозунгам: “Больш дэмакратыі, больш сацыялізму У ходзе ажыццяўлення палітыкі перабудовы значна пашырылася самастойнасць прадпрыемстваў і аб’яднанняў у выніку іх пераходу на поўны гаспадарчы разлік і самафінансаванне. Працоўныя калектывы атрымалі права выбіраць кіраўнікоў, рэгуляваць заработную плату і адлічэнні на сацыяльныя патрэбы. Укараняліся прагрэсіўныя формы арганізацыі працы – арэндныя калектывы, гаспадарчыя разліковыя брыгады. Больш дэмакратычнай станавілася выбарчая сістэма, развіваліся галоснасць і плюралізм думкі, фарміравалася шматпартыйная сістэма. Становішча яшчэ больш ускладнілася, калі ў 1988 г. быў апублікаваны Закон СССР аб кааперацыі. Кааператывы пачалі стварацца ўсюды, у тым ліку і на базе дзяржаўных прадпрыемстваў. Рэсурсы і грошы з дзяржаўнай казны пачалі пераводзіцца ў прыватныя кішэні Пусцелі прылаўкі магазінаў, падскочылі рознічныя цэны, прадукты харчавання адпускаліся па “картачках спажыўцоў». Эканоміка СССР і яе грашова-фінансавая сістэма ляжалі ў руінахПачалі прапагандавацца культ нажывы, асабістай выгады па прынцыпу “хочаш жыць – умей круціцца”, а таксама тое (Людзей заклікалі не працаваць, а піць, гуляць, весяліцца. Быў зроблены антынавуковы і шкодны вывад аб тым, што савецкая сістэма не рэфарміруема, а таму павінна быць разбурана, знішчана.

59 Дзяржаўны пераварот у Маскве ў жніўні 1991 г. Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі. Ліквідацыя СССР: розныя погляды і меркаванні. Вясной 1990 г . на альтэрнатыўнай аснове прайшлі выбары ў рэспубліканскія і мясцовыя органы ўлады. На выбарах дабіліся так званыя “дэмакраты” і нацыянал-сепаратысты. На пленуме ЦК КПСС, Гарбачоў прапанаваў аб выключэнні з Канстытуцыі СССР замацаваць палітычны плюралізм, змешаную эканоміку і шматпартыйнасць, увесці пасаду прэзідэнта краіны. Падзеі сакавіка 1990 г. сталі сігналам Эстоніі, Азербайджана, Арменіі, Латвіі, Літвы, Грузіі і іншых.Яны аб’явілі аб суверэнітэце рэспублік.Тады прынялі Закон СССР “Аб парадку рашэння пытанняў, звязаных з выхадам саюзнай рэспублікі з СССР”. У выніку Б.М. Ельцын быў выбраны Старшынёй Вярхоўнага Савета. была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце.летам адбыўся апошні з’езд КПСС. Сітуацыя яшчэ больш ускладнілася. абмеркаваў ідэю Саюзнага дагавора і прыняў рашэнне аб правядзенні рэферэндума па пытанні захавання Саюза ССР. 14 жніўня 1991 г. быў надрукаваны тэкст новага Саюзнага дагавора, які насіў супярэчлівы характар. М.С. Гарбачоў пакінуў Маскву і паехаў адпачываць на крымскую дачу. раніцай усе сродкі масавай інфармацыі перадалі заяву ГКЧП аб тым, што М.С. Гарбачоў не можа выконваць свае абавязкі “па стану здароўя”, а яго паўнамоцтвы пераходзяць да віцэ-прэзідэнта Г.М.Янаева. Кіраўнікі Расіі назвалі ГКЧП “рэакцыйным антыканстытуцыйным пераваротам” і запатрабавалі склікання Надзвычайнага з’езда народных дэпутатаў СССР. Выступленне Б.М. Ельцына, які залез на танк, дабаўляла яму папулярнасці прадстаўнікі ГКЧП вылецелі ў Форас для сустрэчы з М.С. Гарбачовым, але ён іх не прыняў. Вечарам. Гарбачоў вярнуўся ў Маскву, цалкам адмежаваўся ад сваіх саратнікаў. Вучоныя і палітыкі неадназначна ацэньваюць падзеі 1991 г. Адны з іх лічаць, што гэтыя падзеі нельга кваліфікаваць як “дзяржаўны пераварот”, “путч”, “загавор”,. Яны стараліся захаваць існаваўшы канстытуцыйны парадак, адзіную дзяржаву, дзяржаўны і грамадскі лад перад пагрозай яго знішчэння. Другія сцвярджаюць, што падзеі – гэта “сапраўдны дзяржаўны пераварот, добра падрыхтаваны і прафесійна праведзены Гарбачовым – Ельцыным па спецзаказу”. Галоўным у “спецзаказе” было разбурэнне СССР і перавод краіны на капіталістычны шлях развіцця. Трэцяя група даследчыкаў лічыць, што выступленне у абарону краіны і яе Канстытуцыі было няўдалым, непрафесійным. 1991 г. паскорылі працэс распаду СССР.. нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон “Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі”. 19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў закон аб назве Беларускай ССР, яна пачала называцца “Рэспубліка Беларусь”, а герб “Пагоня” 23 жніўня 1991 г. некаторыя дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР у рэзкай форме запатрабавалі ад Гарбачова распусціць КПСС.Гарбачоў добраахвотна капітуляваў, пакінуў пасаду Генеральнага сакратара ЦК КПСС і распусціў Цэнтральны Камітэт партыі. Указамі Б.М. Ельцына. дзейнасць КПСС і КП РСФСР прыпынялася. У жніўні 1991 г. Вярхоўны Савет Беларусі часова прыпыніў дзейнасць КПБ на тэрыторыі рэспублікі. 8 снежня 1991 г. у Белавежскай кіраўнікі Расіі, Беларусі і Украіны (Б. Ельцын, С. Шушкевіч, Л. Краўчук), дэнансавалі дагавор 1922 г. аб утварэнні СССР і тым самым канчаткова знішчылі вялікую і магутную дзяржаву. 21 снежня 1991 г. на сустрэчы ў Алма-Аце кіраўнікі 11 рэспублік былога СССР падпісалі Дэкларацыю ў падтрымку Белавежскага пагаднення. ііУ палітычным спектры Рэспублікі Беларусь яскрава выдзяляюцца тры асноўныя накірункі. Першы з іх – праварадыкальны, буржуазны. Яго асноўнымі мэтамі з’яўляюцца буржуазная рэстаўрацыя, пераўтварэнне сацыялістычнага ладу ў капіталістычны, адмаўленне ўсіх здабыткаў апошніх дзесяцігоддзяў. Другі накірунак у палітычным спектры – леварадыкальны, сацыялістычны. Яго галоўнымі мэтамі з’яўляюцца аднаўленне савецкай улады і сацыялістычнага грамадства, спробы павярнуць кола гісторыі назад. Такім чынам, і праварадыкальны (буржуазны) і леварадыкальны (сацыялістычны) палітычныя накірункі сёння дыскрэдытаваны. І за правымі і за левымі партыямі і рухамі Беларусі ідзе меншасць насельніцтва. Трэці накірунак развіцця грамадства, які заключае ў сабе ўсё лепшае, што выпрацавалі капіталізм і сацыялізм. Гэта – элементы самарэгулявання ў рыначнай эканоміцы, высокая арганізацыя вытворчасці з арыентацыяй на канчатковы вынік, дысцыпліна працы, высокая прадукцыйнасць працы, паваротлівасць і мабільнасць у галіне навукова-тэхнічнага прагрэсу, выкананне буйных дзяржаўных праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця і г.д.

60. Образование, наука и литер-ра на совр. этапе. Существенные изменения происходят в сфере образования. Сделаны определенные шаги по созданию национальной системы образования. В 1991 году принят «Закон об образовании в РБ». Изменяется содержание обучения. Большое внимание уделяется изучению бело-русского языка, истории, культуры, литературы. Появились новые типы учебных заведений — гимназии, лицеи, колледжи. Перестраивается и высшее образование. Оно приводится в соответствие с международными нормами. Наряду с госуд-ми возникли коммерческие учебные заведения. Возрождение национальной культуры привело к возвращению целого пласта духовной культуры, связанного с деятельностью церкви. Произошла перестройка отношений церкви с государством — от конфронтации к сотрудничеству. Растет кол-во религиозных организаций. Им передаются и реставрируются закрытые прежде культовые сооружения, строятся новые. Важнейшие религиозные праздники стали государственными. Демократизация общественной жизни способствовала развитию науки и образования. Наиболее значительные успехи сделаны в белорусистике. Опубликованы или переизданы десятки исследований по истории и культуре Беларуси. Среди них труды А.И. Мальдиса, А.С. Лиса, В.Н. Конона, Г.А.Кохановского, О.И. Лойки, Г.К. Киселева, и др. Большая работа проведена по переизданию работ репрессированных ученых (А. Цвикевич, М. Довнар-Запольский и др.), писателей, а также деятелей белорусской эмиграции (М. Седнев, В. Кипель и др.). В феврале 1993 г. состоялась первая Всебелорусская конференция историков, на которой провозглашено создание Бело-русской ассоциации историков (вторая конференция прошла в апреле 1997 г.). На современном этапе плодотворным остается литературное творчество Г. Бородулина, Я. Брыля, В. Орлова, В. Чаропки и др. За последние годы увеличилось общее количество театров в республике. Традиционным стало проведение музыкальных фестивалей "Беларуская сакавица", белорусской песни и поэзии в Молодечно, Славянский базар в Витебске и др. 70. Современное бел. искусство. В современ-ном изобразительном искусстве Беларуси получили распространение неформальные тенденции. Открылись негосударственные галереи: "Арт-творчество", "Витанова", "Жильбел", музей современного белорусского искусства и др. Деятельность по национально-культурному возрождению Беларуси, несмотря на определенные достигнутые успехи, пока еще не привела к кардинальным необратимым сдвигам. Широкий общественный резонанс получило открытие внутри уютного дворика Белгосуниверситета памятников наиболее зна-чимым деятелям национальной культуры Е. Полоцкой, Ф. Скорине, Н. Гусовскому (1999 г.), а в 2000 г. — С. Будному и В. Тяпинскому. Кроме того, памятник Е. Полоцкой был установлен в г. Полоцке (1999 г.). Деятельность государственных учреждений и организаций культуры, общественных сил отличается нередко отсутствием продуманной и взвешенной политики, что компрометирует традиции национальной культуры.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]