Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЗАКОН о культуре..doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
168.96 Кб
Скачать

Глава 8 асаблівасці некаторых напрамкаў культурнай дзейнасці

Артыкул 43. Гастрольна-канцэртная дзейнасць

1. Гастрольна-канцэртная дзейнасць – дзейнасць па арганізацыі і правядзенню культурна-відовішчных мерапрыемстваў (у тым ліку дабрачынных) на сцэнічных пляцоўках або ў спецыяльна не прызначаных для гэтай мэты месцах пад адкрытым небам ці ў памяшканні з удзелам калектываў мастацкай творчасці і выканаўцаў.

2. Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі Рэспублікі Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне, асобы без грамадзянства, замежныя і міжнародныя арганізацыі, у тым ліку тыя, якія не з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі, маюць права ажыццяўляць гастрольна-канцэртную дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у парадку, які вызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

3. Не дапускаюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь:

3.1. распаўсюджванне рэкламы культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства да атрымання пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (за выключэннем выпадкаў, вызначаных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, калі атрыманне пасведчання не патрабуецца), або без выхадных даных, прадугледжаных актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, законамі, іншымі актамі заканадаўства, або без указання спецыфiкi праводзiмага культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства (выкарыстанне або невыкарыстанне фанаграмы);

3.2. ажыццяўленне гастрольна-канцэртнай дзейнасці без пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (за выключэннем выпадкаў, вызначаных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, калі атрыманне пасведчання не патрабуецца) або з парушэннем аўтарскага права і сумежных правоў ці з выкарыстаннем звестак, што складаюць дзяржаўную або іншую ахоўваемую законам тайну.

Артыкул 44. Дзейнасць творчых саюзаў і творчых работнікаў. Народнае мастацтва, народныя промыслы (рамёствы)

1. Асаблівасці прававога становішча і парадку дзейнасці творчых саюзаў і творчых работнікаў вызначаюцца заканадаўствам аб творчых саюзах і творчых работніках.

2. Асаблівасці дзяржаўнага рэгулявання і падтрымкі народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) вызначаюцца заканадаўствам аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах).

Глава 9 установы адукацыі ў галіне культуры

Артыкул 45. Установы адукацыі ў галіне культуры

1. Да ўстаноў адукацыі ў галіне культуры адносяцца ўстановы, якія падпарадкоўваюцца Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь або галоўным упраўленням, упраўленням, аддзелам культуры мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў і забяспечваюць атрыманне агульнай базавай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай і паслявузаўскай адукацыі, павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку работнікаў культуры, а таксама пазашкольнае выхаванне і навучанне ў сферы культуры.

2. Установы адукацыі, якія не адносяцца да ўстаноў адукацыі ў галіне культуры, могуць вырашаць асобныя задачы ў галіне культуры.

Артыкул 46. Установы пазашкольнага выхавання і навучання ў галіне культуры

1. Установамі пазашкольнага выхавання і навучання ў галіне культуры прызнаюцца ўстановы, якія ажыццяўляюць эстэтычна-выхаваўчыя і асветныя функцыі праз мэтанакіраванае навучанне дзяцей і моладзі розным відам мастацтваў, стварэнне спрыяльных умоў для развіцця і рэалізацыі іх творчых здольнасцей, прафесійнага самавызначэння. Пералік устаноў пазашкольнага выхавання і навучання ў галіне культуры зацвярджаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.

2. Прававое становішча, парадак дзейнасці ўстаноў пазашкольнага выхавання і навучання ў галіне культуры вызначаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам.