Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Літаратурная кампазіцыя і мантаж.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
69.63 Кб
Скачать

2. Кампазіцыя і мантаж па некалькіх творах.

Нарадзіліся яны ў першыя гады Савецкай улады і сталі дзейснымі мастацкімі формамі. Пачатак XX стагоддзя характарызуецца актыўнымі падзеямі будаўніцтва новага жыцця, імклівасці перабудовы свядомасці людзей.

Усё гэта патрабавала ад мастацтва не толькі водгуку на падзеі, якія адбываліся, але і пераасэнсавання форм свайго праяўлення.

Амаль адначасова ва ўсіх відах мастацтва з’явілася новая форма “мантаж”. У кіно яго з’яўленне звязана з імем С.Эйзенштэйна, у рэжысуры - Ус. Мейерхольда. У тыя гады С.Эйзенштэйн стварае свой знакаміты фільм “Браняносец “Пацёмкін”, пабудаваны па схеме паэтычнай кампазіцыі.

У той жа час з кампазіцыямі і мантажамі выступалі тысячы агітбрыгад, “синеблузников”. Яны выкарыстоўвалі ў сваіх праграмах не толькі мастацкую прозу і паэзію, але і дакументальную літаратуру, перыядычны друк, факты, узятыя з жыцця.

Новы жанр прафесійнага мастацтва - літаратурную кампазіцыю - адкрыў Ул. Яхантаў, ён прыдаў ёй закончаную форму пабудовы, выявіў заканамернасці выканання.

Літаратурная кампазіцыя, мантаж і сёння з’яўляюцца самай мабільнай формай мастацтва, якая жыва адклікаецца на падзеі нашых дзён. Любую хвалюючую тэму, праблему выканаўцы і рэжысёры , творчыя калектывы могуць з дапамогай гэтага віда мастацтва адлюстраваць у сваёй творчасці.

У апошні час з ужывання адыходзіць назва “літаратурны мантаж”. Усе формы чытальніцкага мастацтва, незалежна ад разнастайнасці літаратурнага матэрыяла, які ўваходзіць у склад твора, прынята называць “літаратурнымі кампазіцыямі”. Гэта адбываецца па прычыне таго, што нанава створаную кампазіцыю разглядаюць як форму новага твора, а мантаж - толькі як спосаб яго стварэння: падбор матэрыяла і спосаб яго манціравання.

Але кампазіцыя і мантаж - паняцці не ўзаемазамяняючыя.

Мантаж у перакладзе з французскага гэта “падборка, зборка”. Мантажы складаюцца не толькі з твораў мастацкай прозы ці паэзіі, але і іншых тэкстаў: дакументальных, мемуарных, перыядычнага друку і інш. Але патрабаванне тое ж самае,- каб кожны з элементаў працаваў на адзіную тэму, ідэю, выканальніцкую задачу.

Для большай дакладнасці ў вызначэнні тэрміналогіі ўмоўна прынята: кампазіцыяй называць аднатэмны твор, створаны па літаратурных аднажанравых творах аднаго ці некалькіх аўтараў, а мантажом - твор, складзены з розных жанраў розных аўтараў. Зразумела, што і ў кампазіцыю, і ў мантаж могуць быць уключаны музыка, песні, у іх могуць быць выкарыстаны гукавыя, шумавыя і іншыя эфекты.

Як паказвае практыка, кіраўнікі творчых калектываў, рэжысёры з’яўляюцца аўтарамі літаратурных кампазіцый і мантажоў. Таму ім неабходна ведаць спосабы апрацоўкі і арганізацыі матэрыяла літаратурных кампазіцый і мантажоў, умець выпрацоўваць: творчую назіральнасць, для таго каб адбіраць і назапашваць жыццёва важныя матэрыялы; драматургічную логіку, г.зн. уменне будаваць сюжэтную лінію і падзейную паслядоўнасць кампазіцыі, навыкі рэжысёрска-педагагічнай работы з выканаўцамі кампазіцый і мантажоў.

3. У сувязі з гэтым трэба звярнуць увагу на істотныя моманты. Пры стварэнні кампазіцый можна прасачыць тры важных этапы работы:

1. Узнікненне замыслу, які канчаткова фарміруецца ў творчым працэссе.

2. Адбор матэрыяла.

3. Перастаноўка, замена, скарачэнне ці дабаўленне матэрыялаў.

Распрацоўка і пастаноўка кампазіцый і мантажоў працэс творчы і адказны. Ён патрабуе ідэйна-тэарэтычнай падрыхтоўкі. Сцэнарна-рэжысёрскія навыкі рэжысёра асабліва праяўляюцца пры стварэнні літаратурных мантажоў, якія патрабуюць яшчэ больш паглыбленых пошукаў літаратурных вытокаў самых розных жанраў.

Такім чынам, адабраўшы асобны матэрыял, (які пастаянна папаўняецца, замяняецца) па тэме і ідэі кампазіцыі, рэжысёр пачынае лагічную пабудову матэрыяла.

4. Існуюць разнастайныя прынцыпы і метады паслядоўнасці разгортвання матэрыяла, якія выкарыстоўваюцца ў практыцы.

Гістарычны (храналагічны) прынцып.

Гэты прынцып выкарыстання характэрны для кампазіцый і мантажоў, дзе разгортваюцца падзеі гістарычнага характару, ці біяграфічныя моманты. Гэты пранцып быў пакладзены ў літаратурную кампазіцыю “Ластаўкі Перамогі”, прысвечаную да Дня Перамогі. Матэрыял быў пабудаваны на датах вызвалення гарадоў Беларусі. (414 гр. 2005г., выкл. Аверкава Н.К., мастацкі кіраўнік курса Міцкевіч Н.А.)

Храналагічны прынцып манціроўкі тэкста можна абагаціць прыёмам рэтраспектыўнага паказу падзей: пачаць аповяд з падзей нашых дзён, потым “пайсці” у гісторыю, каб зноў вярнуцца ў сёння.

Найбольш даступны прыём паўтора, які часцей і выкарыстоўваецца ў практыцы стварэння кампазіцый і мантажоў. У кампазіцыях паўтор выражаецца ў выкарыстанні якога-небудзь тэкста некалькі разоў, які гучыць рэфрэнам.

Прыём паўтору эмацыянальна ўзмацняе значнасць зместу кампазіцыі, падкрэсліваючы ідэю твора, робіць больш яркай звышзадачу выканаўцаў.

Прыкладам выкарыстання гэтага прыёму з’явілася кампазіцыя “Жанчыны той вайны”, прысвечаная жанчынам, якія неслі цяжар вайны побач з мужчынамі. Рэфрэн вершаваных радкоў падмацоўваўся і эмацыянальнай песняй аб жанчынах вайны ў выкананні Т.Раеўскай (414 гр. ФЗН, 2005, выкл. Аверкава Н.К. мастацкі кіраўнік Фядотаў А.Г.)

Існуюць яшчэ прынцыпы, якія таксама выкарыстоўваюцца ў практыцы: “прасторавы” (ці геаграфічны), “дэдуктыўны”- ад агульных палажэнняў да прыватных , індуктыўны - ад прыватнага да агульнага, і інш.

Прыёмы і метады лагічнага разгортвання матэрыяла ў практыцы мастацтва кампазіцый і мантажоў выкарыстоўваюцца ва ўсёй разнастайнасці. У адным і тым жа творы могуць існаваць адразу некалькі прынцыпаў. Гэта ўсё залежыць ад задумы, рашэння рэжысёра-стваральніка.

Кароткія вывады:

Тэксталагічная аснова літаратурнных кампазіцый і мантажоў выконвае вялікую ролю ў іх мастацкім існаванні і ўздзеянні.

Паколькі рэжысёр-пастаноўшчык кампазіцый і мантажоў як правіла з’яўляецца іх аўтарам, то важнае месца ў яго працы павінен заняць працэс стварэння тэкставых варыянтаў твораў.

Ключавыя паняцці: кампазіцыя і мантаж, заканамернасці складання кампазіцыі, манціраванне тэкста, прынцыпы пабудовы кампазіцыі, этапы стварэння кампазіцыі і мантажу.