- •Гісторыя беларусі
- •Складальнікі
- •Рэцэнзенты
- •Рэкамендавана да зацвярджэння
- •Тлумачальная запіска
- •Прыкладны тэматычны план
- •Змест дысцыпліны
- •Тэма 2. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі Беларусі
- •Тэма 3. Беларускія землі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага (вкл) у хііі – першай палове хіv ст.
- •Тэма 4. Беларуска-літоўская дзяржава ў другой палове XIV – першай палове XV ст.
- •Тэма 5. Беларуска-літоўская дзяржава ў другой палове XV – першай палове XVI ст.
- •Тэма 6. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у xіv–xvі стст.
- •Тэма 7. Культура Беларусі ў XIV–XVI стст.
- •Раздзел іі. Цывілізацыйная спадчына
- •Новага часу і Беларусь
- •Тэма 8. Палітычнае становішча вкл у XVI ст.
- •Утварэнне Рэчы Паспалітай (рп)
- •Тэма 9. Рэлігійнае становішча ў Беларусі. Рэфармацыя. Контррэфармацыя. Уніяцкая царква
- •Тэма 10. Беларусь у другой палове XVII – сярэдзіне XVIII ст. Войны і іх наступствы
- •Тэма 11. Палітычнае становішча, эканоміка і культура Беларусі ў другой палове XVIII ст. Уключэнне Беларусі ў склад Расійскай імперыі
- •Тэма 12. Беларусь у складзе Расійскай імперыі ў апошняй чвэрці хvііі – першай палове хіХст.
- •Тэма 13. Беларусь у другой палове хіх – пачатку хх ст. Рух за нацыянальнае адраджэнне
- •Раздзел ііі. Савецкая мадэль мадэрнізацыі ў гісторыі Беларусі Тэма 14. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны. Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі 1917 г. Станаўленне дзяржаўнасці
- •Тэма 15. Бсср у перыяд новай эканамічнай палітыкі (1921–1927). Узбуйненне тэрыторыі бсср. Беларусізацыя
- •Тэма 16. Бсср у канцы 1920–1930-х гг. Індустрыялізацыя і калектывізацыя. Станаўленне камандна-адміністрацыйных метадаў кіравання грамадствам
- •Тэма 17. Заходняя Беларусь у 1919–1939 гг. Пачатак Другой сусветнай вайны. Далучэнне Заходняй Беларусі да бсср
- •Раздзел IV. Геапалітычнае становішча Беларусі
- •Ў сярэдзіне хх ст.
- •Тэма 18. Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •Пасляваеннае аднаўленне
- •Тэма 19. Беларусь у 1950–1960-х гг. Спробы рэформ. Навукова-тэхнічная рэвалюцыя
- •Тэма 20. Бсср у 1970 – першай палове 1980-х гг. Крызіс грамадска-палітычнага і эканамічнага ладу ссср
- •Раздзел V. Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі сусветных працэсаў Тэма 21. Палітычныя падзеі ў другой палове 1980-х гг. Спроба перабудовы сацыяльна-эканамічнай сістэмы грамадства
- •Тэма 22. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Рэспубліка Беларусь на сучасным этапе
- •Інфармацыйна-метадычная частка Літаратура
- •1. Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі
- •2. Дакументы і матэрыялы
- •Гісторыя беларусі
Тэма 13. Беларусь у другой палове хіх – пачатку хх ст. Рух за нацыянальнае адраджэнне
Неабходнасць адмены прыгоннага ладу і ажыццяўлення рэформы сельскай гаспадаркі. Падрыхтоўчы этап рэформы і пазіцыя землеўласнікаў Паўночна-Заходняга края. Маніфест 19 лютага 1861 г. Механізм правядзення рэформы ў памешчыцкіх гаспадарках беларускіх губерняў. “Агульнае палажэнне” і “Мясцовыя палажэнні”, асаблівасці іх выкарыстання ў заходніх і ўсходніх частках Беларусі. Надзяленне сялян зямлёй на ўмовах пастаяннага карыстання, розныя варыянты сялянскіх надзелаў. Часоваабавязаны стан і павіннасці сялян. Сутнасць выкупной аперацыі. Прычыны з’яўлення ў беларускіх губернях царскага загада ад 1сакавіка 1863 г. і яго змест. Значэнне рэформы 1861 г.
Землеўпарадкаванне дзяржаўных сялян у 1867–1876 гг. Рэформы дзяржаўнай структуры: судовая, цэнзурная, школьная, гарадская, ваенная. Асаблівасці правядзення земскай рэформы ў беларускіх губернях.
Адмоўная тэндэнцыя ў развіцці сельскай гаспадаркі. Структура землеўладання ў Паўночна-Заходнім краі. Праблема сервітутаў. Першыя прыкметы пранікнення капіталізму ў сельскую гаспадарку. Уплыў аграрнага крызісу канца ХІХ ст. на сельскую гаспадарку Беларусі.
Праблемы аграрнага сектара эканомікі ў пачатку ХХст. Сталыпінская аграрная рэформа як комплекс мер па пераводзе сельскай гаспадаркі на капіталістычны шлях. Новыя формы гаспадарання. Вынікі сталыпінскай аграрнай рэформы.
Фарміраванне прыкмет капіталістычнай эканомікі ў прамысловасці. Асаблівасці прамысловага перавароту ў беларускіх губернях. Галіновая структура прамысловасці. Рост гарадоў. Развіццё транспартнай сістэмы, сродкаў сувязі, гарадской інфраструктуры. Знешні і ўнутраны гандаль. Грашовая сістэма. Банкі. Прыток замежнага капіталу. Фарміраванне буржуазіі і рабочага класа, асаблівасці іх нацыянальнага складу.
Зараджэнне рэвалюцыйна-дэмакратычнай плыні ў асяроддзі беларускай шляхецкай моладзі. Дзейнасць К. Каліноўскага па стварэнні рэвалюцыйнай арганізацыі на Гродзеншчыне. “Мужыцкая праўда”, Літоўскі правінцыяльны камітэт (1862) і падрыхтоўка да паўстання. Тры плыні (белыя, чырвоныя правыя, чырвоныя левыя) нацыянальна-вызваленчага руху, агульнае і асаблівае ў іх праграмах. Пазіцыя К. Каліноўскага па нацыянальным і аграрным пытаннях. Пачатак паўстання 1863 г. і барацьба ў яго кіраўніцтве. Баявыя дзеянні паўстанцкіх атрадаў. Сацыяльны склад паўстанцаў. Падаўленне паўстання. Палітыка царскага ўрада пасля заканчэння паўстання. Наступствы паўстання.
Пачатак адраджэння рэвалюцыйнага руху ў 1870-х гг. у форме народніцтва. Народніцкія гурткі ў Беларусі і іх арыентацыя на “Чорны перадзел”. Вядомыя беларускія нарадавольцы І. Грынявіцкі, А. Бонч-Асмалоўскі, С. Кавалік і інш.
Першыя рабочыя хваляванні ў 1870–1880-х гг. Зараджэнне сацыял-дэмакратычнага руху і першых марксісцкіх гурткоў. І з’езд РСДРП. Утварэнне БУНДа, СДКПіЛ, ППС у Літве, Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў). “Паліцэйскі сацыялізм”. Уздым рабочага руху ў пачатку ХХ ст.
Прычыны і пачатак рэвалюцыйных выступленняў у студзені–верасні 1905 г. Масавыя выступленні сялянства. Стварэнне кааліцыйных саветаў і камітэтаў. Царскі Маніфест ад 17 кастрычніка 1905 г. “Курлоўскі расстрэл” у Мінску. Выбары ў Дзяржаўную думу. Дэпутаты ад Беларусі ў І і ІІ Дзяржаўных думах і іх пазіцыя па зямельным пытанні. Земская рэформа 1911 г.
Прадвеснікі беларускага нацыянальнага руху Ян Чачот, В. Дунін-Марцінкевіч, К. Каліноўскі. Гурткі студэнтаў-выхадцаў з Беларусі ў Пецярбургу і іх выданні з абгрунтаваннем існавання самастойнага беларускага этнасу. Дзейнасць братоў І. і А. Луцкевічаў у Мінску і стварэнне студэнцкага “Гуртка беларускай народнай асветы” ў Пецярбургу і арганізацыі “Беларуская рэвалюцыйная грамада” (БРГ). Праграма БРГ. Уплыў рэвалюцыі 1905–1907 гг. на беларускі нацыянальны рух. Газеты “Наша доля” і “Наша ніва”. Сацыяльны склад беларускага нацыянальнага руху. Беларускія дыяспары і нацыянальна-культурныя суполкі ў Пецярбургу і іншых расійскіх гарадах.