
- •Гісторыя беларусі
- •Складальнікі
- •Рэцэнзенты
- •Рэкамендавана да зацвярджэння
- •Тлумачальная запіска
- •Прыкладны тэматычны план
- •Змест дысцыпліны
- •Тэма 2. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі Беларусі
- •Тэма 3. Беларускія землі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага (вкл) у хііі – першай палове хіv ст.
- •Тэма 4. Беларуска-літоўская дзяржава ў другой палове XIV – першай палове XV ст.
- •Тэма 5. Беларуска-літоўская дзяржава ў другой палове XV – першай палове XVI ст.
- •Тэма 6. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у xіv–xvі стст.
- •Тэма 7. Культура Беларусі ў XIV–XVI стст.
- •Раздзел іі. Цывілізацыйная спадчына
- •Новага часу і Беларусь
- •Тэма 8. Палітычнае становішча вкл у XVI ст.
- •Утварэнне Рэчы Паспалітай (рп)
- •Тэма 9. Рэлігійнае становішча ў Беларусі. Рэфармацыя. Контррэфармацыя. Уніяцкая царква
- •Тэма 10. Беларусь у другой палове XVII – сярэдзіне XVIII ст. Войны і іх наступствы
- •Тэма 11. Палітычнае становішча, эканоміка і культура Беларусі ў другой палове XVIII ст. Уключэнне Беларусі ў склад Расійскай імперыі
- •Тэма 12. Беларусь у складзе Расійскай імперыі ў апошняй чвэрці хvііі – першай палове хіХст.
- •Тэма 13. Беларусь у другой палове хіх – пачатку хх ст. Рух за нацыянальнае адраджэнне
- •Раздзел ііі. Савецкая мадэль мадэрнізацыі ў гісторыі Беларусі Тэма 14. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны. Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі 1917 г. Станаўленне дзяржаўнасці
- •Тэма 15. Бсср у перыяд новай эканамічнай палітыкі (1921–1927). Узбуйненне тэрыторыі бсср. Беларусізацыя
- •Тэма 16. Бсср у канцы 1920–1930-х гг. Індустрыялізацыя і калектывізацыя. Станаўленне камандна-адміністрацыйных метадаў кіравання грамадствам
- •Тэма 17. Заходняя Беларусь у 1919–1939 гг. Пачатак Другой сусветнай вайны. Далучэнне Заходняй Беларусі да бсср
- •Раздзел IV. Геапалітычнае становішча Беларусі
- •Ў сярэдзіне хх ст.
- •Тэма 18. Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •Пасляваеннае аднаўленне
- •Тэма 19. Беларусь у 1950–1960-х гг. Спробы рэформ. Навукова-тэхнічная рэвалюцыя
- •Тэма 20. Бсср у 1970 – першай палове 1980-х гг. Крызіс грамадска-палітычнага і эканамічнага ладу ссср
- •Раздзел V. Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі сусветных працэсаў Тэма 21. Палітычныя падзеі ў другой палове 1980-х гг. Спроба перабудовы сацыяльна-эканамічнай сістэмы грамадства
- •Тэма 22. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Рэспубліка Беларусь на сучасным этапе
- •Інфармацыйна-метадычная частка Літаратура
- •1. Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі
- •2. Дакументы і матэрыялы
- •Гісторыя беларусі
Тэма 11. Палітычнае становішча, эканоміка і культура Беларусі ў другой палове XVIII ст. Уключэнне Беларусі ў склад Расійскай імперыі
Эканамічны ўздым у Беларусі ў сярэдзіне – другой палове XVIII ст. Развіццё сельскай гаспадаркі. Узнікненне вотчынных мануфактур. Гарады – цэнтры рамеснай і гандлёвай дзейнасці. Структура рамеснай вытворчасці, рост яе спецыялізацыі. Унутраны і знешні гандаль. Развіццё шляхоў зносін. Рэформы ў галіне эканомікі.
Вытокі крызісу ў Рэчы Паспалітай. Узмацненне ўлады магнатаў. Шляхецкая анархія. Права “ліберум вета”. Правы шляхты на стварэнне канфедэрацый. Барацьба паміж магнацкімі групоўкамі за каралеўскі трон пасля смерці Аўгуста ІІІ. Стварэнне Слуцкай і Торуньскай шляхецкіх канфедэрацый. Барская канфедэрацыя і яе барацьба за незалежнасць краіны.
Саюз Аўстрыі, Прусіі і Расіі супраць Рэчы Паспалітай і яе першы падзел. Далучэнне ўсходняй і паўночнай частак Беларусі да Расійскай імперыі.
Чатырохгадовы сойм. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. Таргавіцкая канфедэрацыя. Другі падзел Рэчы Паспалітай. Далучэнне цэнтральнай часткі Беларусі да Расіі.
Паўстанне 1794 г. Тадэвуш Касцюшка. Якуб Ясінскі. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Прычыны паражэння паўстання і лёс яго ўдзельнікаў.
Трэці падзел Рэчы Паспалітай. Далучэнне заходняй часткі Беларусі да Расіі.
Культура Беларусі ў XVII–XVIII стст. Асвета. Ідэі Асветніцтва ў Беларусі. Уклад беларусаў у развіццё культуры і навукі Расіі.
Дойлідства, архітэктура і выяўленчае мастацтва. Дэкаратыўнае мастацтва.
Тэатр і музыка. Прыдворныя магнацкія тэатры. Творчасць Міхала Казіміра Агінскага і Міхала Клеафаса Агінскага. Народнае песеннае і харэаграфічнае мастацтва. Літаратура.
Тэма 12. Беларусь у складзе Расійскай імперыі ў апошняй чвэрці хvііі – першай палове хіХст.
Перамены ў эканамічным, палітычным і сацыяльным стане беларускіх зямель пасля далучэння іх да Расійскай імперыі. Пазіцыя пануючага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага адносна царскага ўрада. Зямельная палітыка Кацярыны ІІ. Перавод часткі шляхты ў склад падатных саслоўяў. Падатковая палітыка. Рэкрутчына.
Рэлігійная палітыка царызму. Прымусовы перавод уніятаў у праваслаўе. Прыхільныя адносіны да езуітаў. Адкрыццё Полацкай езуіцкай акадэміі.
Адміністрацыйны падзел Беларусі. Мяжа яўрэйскай аседласці. Пачатак навуковага вывучэння тэрыторыі Беларусі. Палітыка царызму ў сістэме адукацыі. Віленскі ўніверсітэт і Віленская вучэбная акруга. Дзейнасць А.Чартарыйскага па ўзмацненні польскага ўплыву ва ўстановах адукацыі. Ужыванне беларускай мовы ва ўніяцкіх школах.
Расійска-французскія адносіны і палітычная сітуацыя ў беларускіх губернях напярэдадні вайны 1812. Праект аўтаноміі Вялікага Княства Літоўскага ў складзе Расіі (М. Кл. Агінскі).
Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1812 г. Абарончыя баі каля мястэчкаў Мір і Клясціцы і вёскі Салтанаўка. Спадзяванні беларускай шляхты на аднаўленне Вялікага Княства Літоўскага. Палітыка французскіх акупацыйных улад. Метады партызанскай барацьбы беларускага насельніцтва. Адступленне французаў і пераправа цераз раку Бярэзіну. Заканчэнне вайны і яе вынікі для Беларусі.
Эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у першай палове ХІХ ст. і іх уключэнне ў агульнарасійскі рынак. Спецыялізацыя ў сельскай гаспадарцы, распаўсюджанне тэхнічных культур і іх значэнне для з’яўлення новых галін вытворчасці. Люстрацыя дзяржаўных маёнткаў і інвентарызацыя памешчыцкіх маёнткаў. Значэнне названых рэформ. Развіццё гарадоў і мястэчак. Узнікненне купецкіх мануфактур і першых фабрык. Крамны гандаль і кірмашы. Пашырэнне ўнутранага рынку.
Захаванне рэвалюцыйных настрояў сярод беларускай шляхты. Тайныя таварыствы моладзі: прамяністыя, філаматы, філарэты. “Дэмакратычнае таварыства”. Ф. Савіч. “Саюз свабодных братоў”. Паўстанне 1830–1831 гг., яго мэты, сацыяльны склад, ход і значэнне. Наступствы паўстання для Беларусі. Зараджэнне беларускага нацыянальна-культурнага руху. Дзейнасць Я. Чачота,Т. Зана, Я. Баршчэўскага, В. Дуніна-Марцінкевіча.