
- •2.Дыферэнцыяцыя і інтэграцыя – вядучыя тэндэнцыі развіцця навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексаў I iх уздзеянне на інфармацыйную дзейнасць
- •3. Першасныя дакументы па прыродазнаўчых навуках Беларусi: тыпалагiчна-вiдавы, колькасны, моўны аналiз.
- •5. Першасныя дакументы па сельскай гаспадарцы ў Беларусi: тыпалагiчна-вiдавы, моўны, колькасны аналiз.
- •7. Iнфармацыйныя патрэбы спецыялiстаў навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексаў: iх структура, вiды I асаблiвасцi.
- •8. Класiфiкацыя спецыялiстаў па прыродазнаўстве I тэхнiцы.
- •9 (30). Сучасны стан бiблiяграфiчных рэсурсаў па тэхнiцы ў Беларусi.
- •10. Класiфiкацыя спецыялiстаў сельскай гаспадаркi I медыцыны.
- •11. Арганізацыя бібліяграфічнага забеспячэння спецыялістаў Беларусі ў галіне медыцыны.
- •12. Дзейнасць дпнтб Расіі па аказанню iнфармацыйных паслуг спецыялiстам і падрыхтоўцы інфармацыйнай прадукцыі.
- •13. Сучасны стан бiблiяграфiчных рэсурсаў па сельскай гаспадарцы Беларусi.
- •14. Дзейнасць уiнтi па падрыхтоўцы бягучай інфармацыйна-бiблiяграфiчнай прадукцыі I бд.
- •15. Арганiзацыйная структура інфармацыйна-бiблiяграфiчных рэсурсаў навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексаў у Расii.
- •16. Гiсторыя развiцця інфармацыйных рэсурсаў па прыродазнаўстве ў Беларусi (да 60-х гадоў).
- •17. Бд у галіне навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексаў у Расii.
- •19. Сучасны стан інфармацыйна-бiблiяграфiчных рэсурсаў у галіне медыцыне ў Беларусi.
- •20. Развiццё інфармацыйна-бiблiяграфiчных рэсурсаў па сельскай гаспадарцы ў 1919 — 1959 гг.
- •21. Асаблiвасцi арганiзацыi I змест інфармацыйнага бiблiяграфiчнага забеспячэння спецыялiстаў у галiне навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексаў.
- •23. Сучасны стан інфармацыйна-бiблiяграфiчных рэсурсаў па прыродазнаўстве ў Беларусi.
- •24. Бд па прыродазнаўстве, тэхнiцы, сельскай гаспадарцы, медыцыне, створаныя ў Беларусi.
- •26. Першасныя дакументы па медыцыне: віда-тыпалагiчны, тэматычны, моўны аналiз.
- •27. Азначэнне інфармацыйных рэсурсаў галіны і іх адметныя рысы.
- •28. Класіфікацыя інфармацыйных рэсурсаў навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексаў.
- •29. Галіновыя асаблівасці стварэння інфармацыйна-бібліяграфічных рэсурсаў нт і мк.
- •30. Дейнасць рнтб.
- •32. Дзейнасць рнмб па стварэнні інфармацыйна-бібліяграфічных рэсурсаў.
7. Iнфармацыйныя патрэбы спецыялiстаў навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексаў: iх структура, вiды I асаблiвасцi.
У ГОСТ 7.73 – 96 «Пошук i распаўсюджванне iнфармацыi» iнфармацыйная патрэбнасць(І.П.) – гэта характарыстыкi прадметнай вобласцi, значэнне якiх неабходна устанавiць для выканання пастаўленай задачы ў практычнай дзейнасцi. ІП падзяляюцца на прафесiйныя i непрафесiйныя. Прафесiйная iнфармацыйная патрэбнасць(ПІП) – гэта уласцiвасць чалавека (калектыва), якая адлюстроўвае неабходнасць атрымання iнфармацыi, звязанай з яго прафесiйнай дзейнасццю.
ПІП па тэрытарыяльнай прымеце падзеляюцца на агульнарэспублiканскiя, тэрытарыяльныя, галiновыя, групавыя i iндывiдуальныя.
Агульнарэспублiканскiя характэрызуюць цалкам адметныя патрэбнасцi спецыялiстаў НТіМК.
Тэрытарыяльны ўзровень -патрэбнасцi рэгiёнаў Беларусi, якiя спецыялiзуюцца на вытворчасцi пэўных вiдаў прадукцыi, вырошчваннi раслiн цi жывёл. Яны звязаны з галiновай i тэматычнай накiраванасццю развiцця даследванняў i распрацовак рэгiёна.
Групавы ўзровень iнфармацыйных патрэбнасцей адлюстроўваюць тыповыя патрэбнасцi пэўных групп спецыялiстаў: навуковых супрацоўнiкаў, практыкуючых ўрачоў, iнжэнерна-тэхнiчных работнiкаў i iнш.
Iндывiдуальны -патрэбнасцi канкрэтнага спецыялiста НТіМК. Сферы патрэбнасцяў спецыялiстаў «навука», «тэхнiка», «вытворчасць», «спажыванне». (характэрна пэўнае выкарыстанне iнфармацыi).
ІП дзел-ца на патрэбнасцi ў бягучай i рэтраспектыўнай iнфармацыi; патрэбнасцi ў вузкатэматычнай i шырокатэматычнай iнфармацыi; патрэбнасцi ў галiновай i межгалiновай iнфармацыi; патрэбнасцi ў фактаграфiчнай i канцэптаграфiчнай iнфармацыi .
Вывучэнне ІП Э. Бернштэйн, Д. Шэхурын, С. Кагаткоў, Д. Блюменау; спецыялiстаў-машынабудаўнiкоў праводзiлi М.Iваноў, Т. Каралёва, Р. Ровiна
(метады: сацыялагiчныя, ўскосныя- аналiз планаў НДР i ВКР;чытацкiх фармуляраў, вынiкаў вынаходнiцкай дзейнасцi).
Фактары, якія уплываюць на фармiраванне ПІП: прыналежнасць спецыялiста да канкрэтнай галiны НТ i МК; характар навуковай i вытворчай дзейнасцi; пасада.
На класiфiкацыi спажыўцоў навукова-тэхнiчнай сферы уплываюць характар дзейнасцi, галiновая прыналежнасць, пасада i iнш.
У залежнасцi ад характара i асаблiвасцей працы выдзеляюць навуковых супрацоўнiкаў, iнжэнерна-тэхнiчных работнiкаў, кiраўнiкоў арганiзацый, навукова-педегагiчныя кадры.Кожная группа можа быць прадстаўлена больш дэталёва.
8. Класiфiкацыя спецыялiстаў па прыродазнаўстве I тэхнiцы.
У основу класiфiкацыi спажыўцоў навукова-тэхнiчнай сферы кладзецца характар дзейнасцi, галiновая прыналежнасць, пасада i iнш. У залежнасцi ад характара i асаблiвасцей працы выдзеляюць навуковых супрацоўнiкаў, iнжэнерна-тэхнiчных работнiкаў, кiраўнiкоў арганiзацый, навукова-педегагiчныя кадры.Кожная группа можа быць прадстаўлена больш дэталёва.
Група навуковых супрацоўнiкаў выдзяляюцца арганiзатары навукi (акадэмiкi, члены-карэспандэнты Нацыянальнай Акадэмii навук, кiраўнiкi навуковых устаноў); вучоныя-тэарэтыкi; вучоныя-эксперыментатары; навуковыя супрацоўнiкi, якiя спалучаюць даследчую i педегагiчную дзейнасць.
Iнжэнерна-тэхнiчных работнiкаў можна падзялiць на канструктараў, механiкаў, тэхнолагаў, праектыроўшчыкаў.
Навукова-педагагiчныя кадры дзеляцца на выкладчыкаў, даследчыкаў, лабарантаў.
Кiраўнiкi арганiзацый ў навуковай сферы – гэта дырэктары навуковых ўстаноў, iх намеснiкi, вучоныя сакратары, загадчыкi лабараторый сектараў, групп; у вытворчасцi – гэта дырэктары прадпрыемстваў, галоўныя спецыялiсты (iнжэнер, энергетык, механiк, канструктар, тэхнолаг), загадчыкi лабараторый, цэхаў, аддзелаў, участкаў.
Па прафесiйнай прыналежнасцi - на энергетыкаў,хiмiкаў, металургаў i iнш.