- •2.Дыферэнцыяцыя і інтэграцыя – вядучыя тэндэнцыі развіцця навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексаў I iх уздзеянне на інфармацыйную дзейнасць
- •3. Першасныя дакументы па прыродазнаўчых навуках Беларусi: тыпалагiчна-вiдавы, колькасны, моўны аналiз.
- •5. Першасныя дакументы па сельскай гаспадарцы ў Беларусi: тыпалагiчна-вiдавы, моўны, колькасны аналiз.
- •7. Iнфармацыйныя патрэбы спецыялiстаў навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексаў: iх структура, вiды I асаблiвасцi.
- •8. Класiфiкацыя спецыялiстаў па прыродазнаўстве I тэхнiцы.
- •9 (30). Сучасны стан бiблiяграфiчных рэсурсаў па тэхнiцы ў Беларусi.
- •10. Класiфiкацыя спецыялiстаў сельскай гаспадаркi I медыцыны.
- •11. Арганізацыя бібліяграфічнага забеспячэння спецыялістаў Беларусі ў галіне медыцыны.
- •12. Дзейнасць дпнтб Расіі па аказанню iнфармацыйных паслуг спецыялiстам і падрыхтоўцы інфармацыйнай прадукцыі.
- •13. Сучасны стан бiблiяграфiчных рэсурсаў па сельскай гаспадарцы Беларусi.
- •14. Дзейнасць уiнтi па падрыхтоўцы бягучай інфармацыйна-бiблiяграфiчнай прадукцыі I бд.
- •15. Арганiзацыйная структура інфармацыйна-бiблiяграфiчных рэсурсаў навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексаў у Расii.
- •16. Гiсторыя развiцця інфармацыйных рэсурсаў па прыродазнаўстве ў Беларусi (да 60-х гадоў).
- •17. Бд у галіне навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексаў у Расii.
- •19. Сучасны стан інфармацыйна-бiблiяграфiчных рэсурсаў у галіне медыцыне ў Беларусi.
- •20. Развiццё інфармацыйна-бiблiяграфiчных рэсурсаў па сельскай гаспадарцы ў 1919 — 1959 гг.
- •21. Асаблiвасцi арганiзацыi I змест інфармацыйнага бiблiяграфiчнага забеспячэння спецыялiстаў у галiне навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексаў.
- •23. Сучасны стан інфармацыйна-бiблiяграфiчных рэсурсаў па прыродазнаўстве ў Беларусi.
- •24. Бд па прыродазнаўстве, тэхнiцы, сельскай гаспадарцы, медыцыне, створаныя ў Беларусi.
- •26. Першасныя дакументы па медыцыне: віда-тыпалагiчны, тэматычны, моўны аналiз.
- •27. Азначэнне інфармацыйных рэсурсаў галіны і іх адметныя рысы.
- •28. Класіфікацыя інфармацыйных рэсурсаў навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексаў.
- •29. Галіновыя асаблівасці стварэння інфармацыйна-бібліяграфічных рэсурсаў нт і мк.
- •30. Дейнасць рнтб.
- •32. Дзейнасць рнмб па стварэнні інфармацыйна-бібліяграфічных рэсурсаў.
26. Першасныя дакументы па медыцыне: віда-тыпалагiчны, тэматычны, моўны аналiз.
Дынамічнае развіццё медыцыны і аховы здароўя спрыяе актыўнаму выданню літаратуры як дзяржаўнымі, так і недзяржаўнымі выдавецтвамі.
Па галiноваму прызнаку (дзярж)
1м- па паталогii, клiнiчнай медыцыне (каля 40% ад усяго патока),
2м- па гiгiене i ахове здароўя ( больш за 25%),
3м-па фармакалогii ( каля 15%)
4м- па фiзiялогii i анатомii .
Выданнi недзяржаўных выдавецтваў
1м-фармакалогii ( больш за 30%),
2м- паталогii i клiнiчнай медыцыне ( каля 25%),
3м-фiзiялогii i анатомii ( каля 4%). Па астатнiх накiрункахi колькасць выданняў нязначная..
Па мэтавым прызначэннiдзяржаўныя выдавецтвы
1м- вучэбнай лiтаратуры,
2м-даведачнай,
3м-навуковай
4м-вытворча-практычнай.
недзяржаўныя выдавецтвы
1м- навукова-папулярнай лiтаратуры
2м- навуковай лiтаратуры
3м- вытворча-практычнай
4м- даведачнай.
Выдаюцца часопiсы “Медицинские новости”, “Здоровье и успех”, “Стоматология” i iншыя.
Відавы састау:
Кнігі
Брашюры
стацьі
Неапублікаваныя дакументы (справаздачы аб НДР, дэпанаваныя рукапісы, аўтарэфераты дысертацый),
Патэнтныя дакументы,
Тэхнічныя нарматыўна-прававыя акты (стандарт, тэхнічныя рэгламенты, санітарныя нормы і патрабаванні і інш.), якія складаюць 15% ад усёй колькасці галіновых дакументаў.
Моўны аналіз:
Значна яколькасць выданняў выходзіць на рус мове, на бел мове літ-ра выходіць недастаткова.
27. Азначэнне інфармацыйных рэсурсаў галіны і іх адметныя рысы.
У законе РБ « Аб навукова-тэхнiчнай iнфармацыi» “рэсурсы НТI - гэта дакументаваная навукова-тэхнiчная iнфармацыя, арганiзаваная ў даведачна-iнфармацыйныя фонды i базы навукова-тэхнiчных данных”.
У ГОСТ 7.0-99 «Iнфармацыйна-бiблiятэчная дзейнасць. Бiблiяграфiя» «iнфармацыйная рэсурсы- гэта сукупнасць данных, якiя арганiзаваны для эфектыўнага атрымання дакладнай iнфармацыi» .
iнфармацыйныя рэсурсы ўключаюць у свой склад дакументныя рэсурсы, у выглядзе асобных першасных дакументаў цi iх масiваў i другасныя iнфармацыйная рэсурсы, якiя з’яўляюцца вынiкам аналiтыка-сiнтэтычнай перапрацоўкi першасных дакументаў.
ў законе РФ «Аб iнфармацыi, iнфарматызацыi i абароне iнфармацыi»
( 1999г.) iнфармацыйныя рэсурсы – гэта асобныя дакументы i асабная масiвы дакументаў, дакументы i масiвы дакументаў ў iнфармацыйных сiстэмах (бiблiятэках, архiвах, фондах, базах i банках данных i iнш.) .А.Б Антапольскi указвае, што ў Iнтэрнэт-слэнге тэрмiн «iнфармацыйныя рэсурсы» выкарыстоўваецца ў значэннi «адзiнка iнфармацыi, якая адрасуецца». Напрыклад аббрывiатура URL – гэта унiверсальны паказальнiк рэсурса. Ён абазначае канкрэтныя аб’екты i з’яўляецца абагульненнем паняццеў «дакумент,файл, масiў, фонд».
Такiм чынам iснуе магчымасць рознага азначэння iнфармацыйнфх рэсурсаў па крытырыям мноства- падмноства ( бiблiятэка складаецца з асобных дакументаў, якiя могуць разглядацца як самастойныя дакументныя рэсурсы i як iх сукупнасць, таксама i БД можа разглядацца цалкам як адзiн аб’ект, i як мноства з улiкам колькасцi файлаў).
Яшчэ адiн падыход да ўяўлення аб iнфармацыйных рэсурсах адносiць iх да iнфармацыйных масiваў. Асноўнымi характарыстыкамi гэтага вiда iнфармацыйных рэсурсаў з’яўляюцца:
iнфармацыйны масiў ствараецца ў вынiку мэтанакiраванага збора, сiстэматызацыi цi ўпарадкавання iнфармацыi;
iнфармацыйны масiў уяўляе сукупнасць некаторых элементарных iнфармацыйных адзiнак (дакументаў,запiсаў), да кожнай з якiх магчымы доступ;
iнфармацыйнаму масiвў ўласцiвы функцыянальная, тэматычная i вiдавая аднолькавасць;
iнфармацыйны масiў дае магчымасць колькасных вымярэнняў.
Таксама магчыма iдэнтыфiкацыя iнфармацыйных масiваў як самастойных аб’ектаў.
Такiм чынам да iнфармацыйных масiваў будуць адносiцца базы данных, сайты Iнтэрнэт, бiблiятэчныя i архiўныя фонды, бiблiяграфiчная прадукцыя, электронныя выданнi i iншыя аб’екты.
Яшчэ адзiн з падыходаў да азначэння iнфармацыйных рэсурсаў належыць К.К.Колiну, якi прапануе разглядаць iнфармацыйныя рэсурсы як адну з форм прадстаўлення ведаў. iнфармацыйныя рэсурсы – гэта веды, якiя падрыхтаваны для далейшага мэтанакiраванага выкарыстання .
У Канцэпцыi дзяржаўнай iнфармацыйнай палiтыкi РБ ( 2002г.) сцвярджаецца што iнфармацыйныя рэсурсы – гэта складаны комплекс, якi ўключае базы данных, электронныя iнфармацыйныя масiвы, бiблiятэчныя i архiўныя фонды. Аналiз даведнiкаў па бiблiятэчна-бiблiяграфiчнай дзейнасцi паказвае, што бiблiяграфiчныя рэсурсы магчыма разглядаць як у шырокiм сэнсе ( як патэнцыял, якi есць у бiблiятэкi цi iншай установыя, якая выконвае бiблiяграфiчную дзейнасць: сiстэма iнфармацыйнаа-бiблiяграфiчных выданняў, даведачна-бiблiяграфiчны аппарат, бiблiяграфiчныя кадры, матэрыяльна-тэхнiчная база, грашовыя сродкi i г.д.), так i у вузкiм сэнсе ( як крынiцы бiблiяграфiчнай iнфармацыi).
Iснуе уяўленне аб iнфармацыйных рэсурсах як аб сыравiне дзеля вытворчасцi iнфармацыйнай прадукцыi. Iнфармацыйная прадукцыя - гэта сукупнасць данных, падрыхтаваных вытворцам гэтага прадукта для iх распаўсюджвання. Iнфармацыйная прадукцыя з’яўляецца вынiкам iнтэлектуальнай дзейнасцi людзей i адлюстроўвае iх уяўленнi аб той цi iншай прадметнай вобласцi. Ў стандарце (1) iнфармацыйная прадукцыя разглядаецца як дакументы,iнфармацыйныя масiвы, базы даных i iнфармацыйныя паслугi, якiя з’яўляюцца вынiкам функцыянавання iнфармацыйных сiстэм. На самой справе вельмi складана раз’яднаць паняццi «iнфармацыйная прадукцыя» i «iнфармацыйныя рэсурсы», бо iснуе iх пэўная трансфармацыя. ( аналiтычны агляд УIНТI магчыма лiчыць iнфармацыйным прадуктам, а артыкулы, дэпанаваныя рукапiсы i iншыя дакументы, на падставе якiх ён напiсаны, iнфармацыйным рэсурсам. Але для напiсання артыкула неабходны iншыя нфармацыйныя рэсурсы – архiўныя дакументы, дзеннiкi iспытанняў i iншыя).
Характэрнымi рысамi iнфармацыйна-бiблiяграфiчных рэсурсаў НТiМК:
адзiнства элементаў, немагчымасць абмяжоўвацца толькi адной iх часткай пры абслугоўваннi карыстальнiкаў НТiМК, што асаблiва вынiкае з асаблiвасцей самiх навукова-тэхнiчныхых ведаў;
пастаянае павялiчэнне патока iнфармацыйна-бiблiяграфiчных рэсурсаў як вынiк колькаснага росту патока першасных дакументаў;
складанасць выяўлення актыўнай i пасiўнай частак iнфармацыйна-бiблiяграфiчных рэсурсаў пры ажыццяўленнi рэтраспектаўнага пошуку iнфармацыi;
захаванне пры выкарыстаннi, магчымасць шматразовага i шматмэтавага выкарыстання;
не знiкненне пры абмене цi перадачы;
неабмежаванае захаванне спажывецкiх якасцей, iх кошту;
вiдавая разнастайнасць iнфармацыйна-бiблiяграфiчных рэсурсаў.