Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларускi музычны фальклор-Якіменка.doc
Скачиваний:
34
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
357.38 Кб
Скачать

Заключение

Пстарьгчная маштабнасць беларускага музычнага фальк­лору, яркасць і неадналінейнасць яго музычна-стылявых пра-цэсаў, axon інтанацыйна-гукатворчай практыкай храналагічна працяглага і непаўторнага па свайму канкрэтнаму зместу шляху беларусаў і Беларусі ў еўрапейскім (угра-фінска-славянска-балцкім) свеце.

Унікальная захаванасць глыбінных гукавых артэфактаў і ўласна традыцый, якія паходзяць з далёкіх падзвінскіх, па-дняпроўскіх, папрыпяцкіх, пабужскіх, панямонскіх музьгчных культур. Данесеныя імі сведчанні аб мінульгх станах музьгчнага фальклору крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкага этнаарэала — гэ­тага найстаражытнага "мацерыка" Беларусі.

Стылявая дыферэнцыраванасць неўзаемазамяняльных і самакаштоўных у сваім фундаментальным, класічным значэнні раннетрадыцыйнага і познетрадыцыйнага музьгчна-стылявых пластоў фальклору Беларусі, песні змагання і наватворчасці савецкага этапа. Інтэнсіўнасць узаемадзеянняў і пераемных су­вязей паміж імі. Значнае адзінства гукавога поля фальклору на ўзроўні меладыйнай лексікі, рэзкія адрозненні ў ім на ўзроўні музычнага сінтаксісу і форматворчасці напеваў.

Неаднароднасць сістэмных тыпаў і стыляў рэгіянальных песенных традыцый музычнага фальклору Беларусі. Фенаме-нальнасць факту іх метагістарычнага існавання ў прасторы адной культуры. Шматаспектнасць і дыскусійнасць праблем, якія гэтым фактам акцэнтуюцца і якія павінны быць вырашаны з улікам яго спецыфічнай непадуладнасці агульнаму руху еўрапейскай цывілізацыі — тэхнакратьгчнай па тыпу і акульту-рацыйнай па механізму разгортвання.

Важнасць асэнсавання фундаментальнай навукай (най-перш — этнамузыкалогіяй, як найболын аднаведнай музычна-фальклорнаму аб'екту, інтэрдысцыплінарнай і комплекснай сярод народазнаўчых галін) "знакаў" гетэрагеннасці музычнага фальклору Беларусі, яго складана арганізаванай працэсуаль-насці, сістэмы і тыпу, напружанасці суадносін цэнтраімклівых і цэнтрабежных тэндэнцый у ходзе гістарычнага станаўлення і развіцця, уяўнасці дасягнутых інтэграцый у пэўным чынам ста-білізаваны і аформлены, дзейсны ў межах этна- і нацыянальна-характэрнай прасторы тып музычна-культурнай цэласнасці.

Актуальнасць тэарэтычных і практычных (звязаных з нот-най транскрыпцыяй, аўдыёвізуальнай фіксацыяй, з фанаграм-архіўным захаваннем аўтэнтычных гучанняў узораў музычнага фальклору і да т. п.) праблем беларускай этнамузыкалогіі. Прынцыповасць яе навуковых пазіцый, пошукаў, увагі да аў-тэнтьгчных рэалій фальклору як значнай і надзвычай шырокай па хранатопу сферы гукавых практык вуснай традыцыі — "жы-вых", увасобленых у рэгіянальна выразнай спеўнай і музычна-інструментальнай творчасці, яе стылях, носьбітах, інтанацый-насці.

5