Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
фальклор.doc
Скачиваний:
54
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
105.47 Кб
Скачать

12.Прыпеўкі:сямейна-бытавы характар сюжэтаў.

Прыпеўкі — песні з 4, 6, 8 і болей радкоў. Яны прыпяваюцца ў часе скокаў або пяюцца і так, пад музыку. У іх многа гумару, жартаўлівасці, вясёласці. Найболыы любоўных і сатырычных прыпевак. Змест прыпевак ахоплівае усё жыццё. Не паспее з'явіцца што-небудзь новае ў жыцці, як ужо з'яўляюцца і належныя прыпеўкі. Складаюцца яны паасобнымі людзьмі, але вусна, зараз падхопліваюцца і ідуць у масы.

13.Прыказкі: народная мараль ў іх.

Прыказкі - кароткія і складныя выразы, якія выказваюць закончаную думку. Напрыклад: дзе араты плачаць, там жняя скачаць. Тут вобраз: араты плачаць, жняя скачаць, а думка: дзе зямлю ўрабляюць, не шкадуючы працы, там бывае добрая ніва. Некаторыя прыказкі прыйшлі ад другіх народаў. Збіраць і запісваць этнографы сталі з пал.19в.

Прыказкі адбіваюць народны светагляд, часам даўныя вераванні і абрады:

-Пакланіся кусту, а ён дасць хлеба лусту.

Ёсць каляндарныя прыказкі, асабліва звязаныя з земляробскім календаром.

- Пытаецца люты, ці добра абуты.

Прыказкамі жартуюць,развесяляюць у смутках, падаюць надзею, падахвочваюць рухацца, жыць:

- Баба з калёс, калёсам лягчэй.

Прыказкамі засцерагаюць ад памылак: -Улезеш у нерат - ні назад, ні наперад.

14.Прымаўкі: народны гумар ў іх.

Прымаўка характарызуецца незавяршанасцю думкі і не мае абагульняючага значэння, як прыказка. Напрыклад : вочкі як пралескі, як кот наплакаў, віламі на вадзе пісана. Есць прымаўкі аб зямлі, прыродзе, працы, расліным і жывельным свеце, пра часы паншчыны, прыгон, антырэлігійныя - паэтам з’яўляўся народ.

15.Загадкі: тэматычнае багацце.

Тэматыка загадак багатая, разнастайная і практычна ахоплівае ўсё, з чым чалавек сустракаўся.

Загадкі падобны да прыказак па вобразнасці думкі і па слоўнай форме, але розніца - у загадцы слоўная формула скрывае загаданы прадмет, даючы толькі нейкую прымету яго. Загадкі - творчасць далёкага ад нас часу. Большасць загадак звязана з сялянскім бытам. Цяпер загадкі - дзяціная пацеха, якая развівае ў іх думанне і фантазію.

Загадкі сустракаюцца ў даўных казках і абрадавых песнях: - Што расцець без кораня? (Камень).

3 з'яў прыроды - загадкі пра сонца, месяц, зоркі, гром, агонь, ваду, зямлю, вецер і інш. - Крыкнуў вол на сто гор (Гром).

Аб чалавеку, аб жывёле - За белым бярэзнічкам талалайка грае (Язык). - Ні вокан ні дзвярэй - поўна хатка людзей (Пчолы).

Пра расліны - Сядзіць паня ў каморы, яе косы на двары (Морква).

Загадкі пазнейшага паходжання: - Бела поле, чорна насенне,- хто не ўмее, той не пасее (Кніга).

16.Замовы: сувязь з магічнай практыкай.

Замовы - слоўныя творы чалавека, якімі ён спрабаваў кіраваць сіламі прыроды на сваю карысць. Стварыліся яны пад уплывам анімізму. Першабытны чалавек знайшоў душу ў жывых і нежывых рэчах,з’явах. Першабытныя людзі думалі, што з прыродаю можна гаманіць, як і з жывым стварэннем. I ці то з просьбамі, ці то з пагрозамі ды загадамі звяртаўся чалавек да розных прыродных сіл і з’яў. Як да жывых, падобных сабе істот, звяртаўся ён да сонца, месяца і зорак, да зямелькі, вады і агню, да вятроў і хмар, каб яны рабілі тое, што было ў яго ў патрэбе. 3 прыняццем хрысціянскай культуры шмат што ў даўнейшых паганскіх замовах робіцца ўжо неадпаведным новаму светапогляду. Хрысціянскія Духаўнікі, каб зручней згубіць нялюбыя для іх паганскія замовы, пушчаюць у ход малітвы, але ўжо на грунце хрысціянскага светапогляду. I вось гэтыя малітвы-замовы мяшаюцца ў народнай практыцы з паганскімі замовамі. Замова і малітва - паняцці сходныя, толькі ў замове пераважае загад, а ў малітве просьба. Змест замоў: ад хвароб, любоўные ("прываротные", "адваротные") і г.д.