
- •Культуралогія і дысцыпліны культуралагічнага цыклу
- •Уводзіны
- •1. Кантрольныя работы студэнтаў Методыка падрыхтоўкі і напісання, правілы афармлення
- •Прапануемая тэматыка кантрольных работ па культуралогіі
- •Курсавая работа студэнтаў Методыка падрыхтоўкі і напісання
- •Правілы афармлення курсавых работ
- •Абарона курсавой работы
- •Дыпломная работа студэнтаў Методыка падрыхтоўкі і напісання
- •Правілы афармлення і абарона дыпломных работ
- •Прапануемая тэматыка курсавых і дыпломных работ па дысцыплінах культуралагічнага цыклу
- •Культура Беларусіў савецкіперыяд.
- •Дадаткі
- •Н а з в а
- •Н а з в а
- •Н а з в а
- •Афармленне бібліяграфічнага апісання ў бібліяграфічным спісе, які змяшчаецца ў навуковых працах
- •Літаратура Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
Прапануемая тэматыка кантрольных работ па культуралогіі
Прадмет культуралогіі і яе роля ў сучасным грамадстве.
Месца культуралогіі ў сістэме гуманітарных ведаў.
Эвалюцыянісці напрамак культуралогіі (Э.Тайлар, Л.Морган, Дж.Фрэзер і інш.).
Канцэпцыі цыклічнага развіцця культуры і цывілізацыі (М.Данілеўскі, А.Тойнбі, О.Шпенглер, П.Сарокін і інш.).
Псіхааналітычныя канцэпцыі культуры (З.Фрэйд, К.-Г.Юнг, Э.Фром і інш.).
Гульнёвыя канцэпцыі культуры (Й.Хёйзінга, Е.Фінк, М.Бахцін, Д.Ліхачоў і інш.).
Паняцце культуры. Асноўныя падыходы да вывучэння культуры.
Асноўны змест і функцыі культуры.
Структура культуры.
Паняцце этнічнай і нацыянальнай культуры.
Сацыядынаміка культуры: традыцыі і навацыі ў развіцці культуры.
Элітарная і масавая культура.
Сучасныя субкультуры. Паняцце контркультуры і маргінальнай культуры.
Культура і прырода. Экалагічныя праблемы сучаснай цывілізацыі.
Роль міфа ва ўзнікненні і развіцці культуры.
Рэлігія і культура.
Культура і асоба. Культурная матывацыя паводзін асобы.
Каштоўнасці, нормы і ідэалы як духоўныя састаўляючыя культуры.
Маральнасць і культура. Маральная культура асобы як каштоўнасная сістэма.
Мова як ядро культуры. Функцыі мовы ў культуры.
Мастацтва як сфера культуры: віды і функцыі мастацтва.
Паняцце стыля ў культуры. Гістарычныя стылі мастацтва.
Паняцце і ўзаемадзеянне культуры і цывілізацыі. Тыпы цывілізацый: традыцыйная, дынамічная і адаптыўная
Навука і тэхніка як сферы культуры.
Сімвалічны аспект культуры.
Камунікацыйны аспект культуры. Дыялог культур і фарміраванне сусветнай культуры.
Першабытная культура: характэрныя рысы і этапы развіцця.
Культура Старажытнага Свету: блізкаўсходні тып культуры. Старажытны Егіпет.
Культура Старажытнага Двурэчча.
Культура Старажытнай Індыі
Культура Старажытнага Кітая.
Культура Старажытнай Грэцыі.
Культура Старажытнага Рыму.
Антычны тып культуры. Агульная характарыстыка.
Культура Еўропы эпохі Сярэднявечча.
Хрысціянскі тып культуры.
Культура Адраджэння і Рэфармацыі.
Культура барока і класіцызму.
Культура Асветы XVII – XVIII ст.
Асноўныя тэндэнцыі і асаблівасці культуры ХІХ ст.
Культура канца ХІХ – пачатку ХХ ст.
Асноўныя напрамкі развіцця сусветнай культуры ХХст.
Сусветная культура і цывілізацыя як гістарычны працэс і сучасная з’ява.
Сацыякультурная сітуацыя на пастсавецкай прасторы.
Актуальныя праблемы развіцця культуры Беларусі. Закон РБ аб культуры.
Канцэпцыі развіцця беларускай нацыянальнай культуры.
Беларуская мова сярод іншых славянскіх моў. Праблема двухмоўя ў РБ. Закон РБ аб мовах.
Футуралогія аб глабальным мадэліраванні культуры ХХI ст.
Курсавая работа студэнтаў Методыка падрыхтоўкі і напісання
Курсавая работа лічыцца першапачатковай навуковай працай, таму да ей прад’яўляецца шэраг даволі строгіх фармальных патрабаванняў. Курсавая работа рыхтуецца студэнтам пад навуковым кіраўніцтвам кваліфікаваных выкладчыкаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры культуралогіі. Напісанне курсавых работ студэнтамі пачынаючы на другім курсе вучобы ў БДУКМ, калі імі ўжо напрацаваны пэўны матэрыял па фундаментальнай і прыкладной культуралогіі. Напісанне першай курсавой работы дазваляе студэнту авалодаць пачатковымі навыкамі навукова-даследчай дзейнасці, а ў працэсе далейшага навучання замацаваць атрыманыя навыкі пад час падрыхтоўкі шэрагу курсавых работ.
Фармулёўка курсавой работы павінна мець не апісальны, а праблемны характар. Да гэтага часу пажадана вызначыцца з колам навуковых інтарэсаў з тым, каб далей, курс за курсам пашыраць праблемнае поле і крыніцазнаўчую базу даследавання. Па гэтай прычыне, на наш погляд, мэтазгодна выбіраць г.зв. тэмы “на стыке навук”. Рашэнне аб станоўчай ацэнцы па курсавой рабоце прымаецца пад час яе абароны, якая з’яўляецца неабходнай умовай допуску студэнта да здачы экзамена па адпаведнай дысцыпліне.
Курсавая работа складаецца з дзвюх умоўных частак: тэарэтычнай і практычнай. Тэарэтычная частка работы павінна ўключаць і гістарыяграфію пытання. Рашэнне аб станоўчай адзнацы па курсавой рабоце прымаецца пад час яе абароны, што з’яўляецца неабходнай умовай допуску студэнта да здачы экзамена па адпаведнай дысцыпліне.
Напісанне курсавой работы. Выкананне курсавой работы – неад’емная частка вучэбнага плана па культуралогіі. Згодна вучэбных планаў курсавыя работы пішуцца на другім - пятым курсах. Асноўная задача пры напісанні першай курсавой работы – гэта авалоданне пачатковымі навыкамі навукова-даследчай дзейнасці і набыццё вопыту работы з навуковай літаратурай. На старэйшых курсах задачамі курсавой работы з’яўляюцца: засваенне методыкі даследванняў і апрацоўкі данных, авалоданне спецыяльным тэрміналагічным апаратам, навуковым інструментарыем, вопыт інтэрпрэтацыі навуковых вынікаў, вывучэнне спецыяльнай навуковай літаратуры.
Курсавая работа носіць вучэбна-даследчы характар і можа стаць асновай для будучай паспяховай навуковай дзейнасці. У працэсе выканання курсавой работы студэнт павінен умець:
знаходзіць і аналізаваць спецыяльную навуковую літаратуру па тэме даследвання;
збіраць і апрацоўваць фактычны матэрыял з выкарыстаннем абгрунтавана выбраных метадаў даследавання;
сістэматызаваць (структурыраваць) навуковы матэрыял;
стылістычна правільна і лагічна выказваць свае думкі ў пісьмовым выглядзе і фармуляваць вынікі навуковага пошуку.
афармляць работу як стандартызаваны тэкст;
абараняць атрыманыя вынікі на спецыяльна арганізаваным мерапрыемстве.
Працэс напісання курсавой работы ўключае некалькі паслядоўных этапаў:
выбар тэмы;
пошук і аналіз навуковых матэрыялаў,
распрацоўка структуры курсавой работы,
напісанне тэксту,
фармуліроўка заключных вывадаў;
афармленне курсавой работы і састаўленне бібліяграфіі;
падрыхтоўка да абароны
Выбар тэмы курсавой работы. Тэмы курсавых работ звычайна зацвярджаюцца на пасяджэнні кафедры. Студэнтам прапануецца распрацаваная на кафедры тыповая тэматыка, але дапускаецца і самастойны выбар студэнтам тэмы ў рамках агульнага накірунка навуковых даследваннеў кафедры. Удакладненне і змяненне тэмы курсавой работы ўзгадняецца з навуковым кіраўніком. Навуковы кіраўнік кансультуе студэнта ў ходзе выканання курсавой работы, кантралюе ход яе падрыхтоўкі, нясе адказнасць за якасць рэкамендаванай да абароны работы.
Першая курсавая работа па культуралогіі, якую студэнты пішуць на другім курсе, павінна мець абагульнены і асэнсаваны матэрыял, які быў засвоены пад час навучання. У дадзенай курсавой выяўляюцца і правяраюцца канкрэтныя веды студэнта, яго ўменне самастойна (безумоўна, пры кансультаванні навуковага кіраўніка) акрэсліць і абагульніць інфармацыю, набытую ў аб’ёме вучэбных курсаў па культуралогіі.
Курсавая работа на астатніх курсах характарызуецца самастойнасцю студэнта навукова мысліць і павінна мець пэўны элемент навізны. Таму студэнту (пры дапамозе навуковага кіраўніка) важна знайсці свой ракурс аналізу той ці іншай з’явы ў культуры, праблемны аспект, які яшчэ не дастаткова раскрыты ў культуралогіі.
Самастойны выбар тэмы курсавой работы дапамагае раскрыць інтарэсы і схільнасці студэнта да даследаванняў у той ці іншай галіны культуры з магчымай перспектывай, як мага глыбей і шырэй раскрыць вызначаную тэму ў дыпломным ці магістэрскім праектах.
Курсавая работа, напісаная пад час вучобы на любым курсе, можа перарасці ў больш глыбокае і сур’ёзнае даследаванне – дыпломнае. Таму студэнты павінны старацца захоўваць увесь свой рабочы матэрыял (выпіскі, картатэкі, фатаграфіі і ксеракопіі, бібліяграфічныя спісы, каталогі літаратуры і інш.). Паколькі курсавыя работы студэнтам не вяртаюцца, рэкамендуецца рабіць іх у двух экзэмплярах і адзін пакідаць сабе.
Збор і аналіз навуковых матэрыялаў для курсавой работы. Рыхтуючыся да сустрэчы з навуковым кіраўніком, студэнт павінен скласці бібліяграфічны спіс, кожную з крыніц у якім неабходна ўважліва прагледзіць і мець дакладнае ўяўленне аб яе змесце.
Работу з навуковымі першакрыніцамі трэба пачынаць з азнаямлення з самымі апошнімі энцыклапедычнымі, даведачнымі, навуковымі выданнямі, бо ў іх звычайна суміруецца ўсё, што было зроблена папярэднікамі, даюцца самыя дакладныя, вывераныя звесткі, раскрываюцца сучасныя канцэпцыі, дэманструецца сучасны навуковы стыль напісання тэксту.
Паступова пералік навуковых крыніц будзе пашырацца, таму, каб захаваць гэта ў сваёй памяці, трэба фіксаваць кожную крыніцу з дакладным бібліяграфічным апісаннем (прыклады правільнага сучаснага бібліяграфічнага афармлення крыніц гл. у дадатку), адзначаць для сябе – ў якой бібліятэцы яна знаходзіцца, каб, пры неабходнасці, адшукаць патрэбны матэрыял.
Такім чынам сабраўшы матэрыял па тэме курсавой работы, можна прыступаць да яе напісання. Саставіўшы план (план курсавой работы павінен быць разгорнуты і поўнасцю раскрываць змест тэмы), патрэбна тэзісна вызначыць асноўныя яе часткі, і абавязкова сустрэцца з навуковым кіраўніком, каб узгадніць з ім свае намеры і ўпэўніцца ў правільнасці абранага рашэння навуковай задачы.
Структура курсавой работы. Абавязковымі састаўнымі часткамі курсавой работы з’яўляюцца: тытульны ліст, змест, уводзіны, асноўная частка (2–3 раздзелы і некалькі падраздзелаў у кожнай), заключэнне, бібліяграфічны спіс. Пры неабходнасці ў канцы курсавой работы размясціць дадаткі.
Тытульны ліст– гэта першая старонка работы (нумар старонкі не прастаўляецца). На тытульным лісце павінны быць указаны: ведамасная прыналежнасць установы адукацыі; назва установы адукацыі і кафедры, на якой выканана работа; тып работы (курсавая); тэма работы; звесткі аб аўтары (факультэт, курс, група студэнта, прозвішча, імя, імя па бацьку); звесткі аб навуковым кіраўніку (вучоная ступень, званне і пасада, прозвішча, імя, імя па бацьку); горад і год прадстаўлення работы да абароны (прыклад афармлення тытульнага ліста - гл. у дадатку).
Змест– другая старонка курсавой работы, якая, як і наступныя старонкі, нумаруецца. Змест уключае назвы глаў і раздзелаў з указаннем нумароў старонак, на якіх пачынаюцца матэрыялы адпаведных частак работы.
Уводзіны –уступная частка курсавой работы. Ва уводзінах абгрунтоўваецца выбар тэмы і яе актуальнасць, фармулююцца мэта і задачы курсавой работы, аб'ект і прадмет даследавання, метадалагічная база (асноўныя метадаагічныя падыходы і канкрэтныя метады даследавання, з дапамогай якіх будуць вырашацца пастаўленыя задачы), прыводзіцца аналітычны агляд выкарыстанай літаратуры, структура курсавой работы.
Так, пры абгрунтаванні актуальнасці тэмы неабходна адказаць на пытанне: “Чаму трэба вывучаць вызначаную праблему ў дадзены момант”. Абгрунтаваннем для выбару тэмы могуць быць наступныя аргументы:
– недастатковая распрацаванасць у навуцы абранай тэмы;
– наяўнасць некалькіх процілеглых пунктаў гледжання на вырашэнне пастаўленых праблеме;
– сацыяльная значнасць тэмы;
– практычная важнасць распрацоўкі;
– неабходнасць абагульнення матэрыялу па дадзенай тэме для выкарыстання яго ў навучальным працэсе.
Актуальнасць тэмы павінна быць сфармулявана сцісла, дакладна, аргументавана, таму што менавіта гэтая частка курсавой задае тон усёй рабоце.
Мэта даследавання павінна фармулявацца такім чынам, каб прывадзіць да атрымання вызначаных вынікаў, як тэарэтычных, так і практычных. Задачы даследвання – гэта, іншымі словамі, праграма, накіраваная на дасягненне мэты. Яны вызначаюцца зыходзячы з тэмы, аб’екта і прадмета вывучэння.
Вызначэнне аб’екта даследвання патрабуе адказу на пытанне: “Што разглядаецца?”, а прадмета – “Як разглядаецца аб’ект?” Аб’ект і прадмет даследвання суадносяцца як агульнае і прыватнае.
У аналітычным аглядзе выкарыстанай аўтарам літаратуры трэба паказаць працэс вырашэння дадзенай праблемы раней. Усе навуковыя крыніцы неабходна класіфіцыраваць, што адлюструе сістэмнае мысленне студэнта, яго асэнсаваную пазіцыю.
Адзінай рэкамендацыі да напісання гэтага раздзела не існуе. Тут патрабуецца не фармальны падыход, а вызначаная студэнтам (разам з навуковым кіраўніком) сістэма, якая прадэманструе яго разуменне праблемы, складзеную ім іерархію каштоўнасцей у дадзеным пытанні.
Асноўная частка – галоўная, самая важная ва ўсёй курсавой рабоце. Асноўны тэкст павінен быць пададзены паслядоўна і лагічна, ясна па выказанай думцы і дакладна па аргументацыі. Галоўнае патрабаванне да зместу курсавой работы – яе дастаткова высокі тэарэтычны ўзровень. Нягледзячы на вучэбна-даследчы характар, яна павінна абапірацца на навейшыя дасягненні культуралогіі.
Асноўная частка уяўляе сабой тэарэтыка-практычную аснову даследвання. Тэарэтычная частка работы павінна адлюстраваць комплекс поглядаў, у’яўленнеў і ідэй, накіраваных на тлумачэнне даследуемай з’явы. Практычная – выявіць уменне прымяняць тэарэтычныя палажэнні на практыцы.
Курсавая работа выконваецца на аснове дастаткова фактычнага матэрыялу. Тэарэтычныя палажэнні неабходна падмацоўваць аналізам канкрэтнага матэрыялу. Факты даюць магчымасць у выніку іх вывучэння і параўнання сфармуляваць вывад.
Важнае патрабаванне да тэксту курсавой работы – яго адпаведнасць нормам навуковага стыля. Асноўныя тэкставыя катэгорыі навуковага стыля – дакладнасць, лагічнасць, цэласнасць, афіцыйнасць, даказацельнасць. Тэрміналогія павінна выкарыстоўвацца дакладна і карэктна; не трэба перагружаць тэкст курсавой работы тэрмінамі, асабліва такімі, якія не маюць перспектывы паўторнага звяртання да іх.
Кожная структурная частка работы (раздзел, падраздзел) павінна вызначацца ўнутраным сэнсавым адзінствам і пажадана завяршацца абагульняючым вывадам.
Заключэнне. У гэтай частцы курсавой студэнт павінен падвесці асноўныя вынікі даследвання і зробленыя на іх аснове вывады. Яно можа ўключаць 3-5 каротка сфармуляваных абагульненняў.
Бібліяграфічны спіс. Уключае ўсе выданні, якімі карыстаўся аўтар пры распрацоўцы тэмы. Пры наяўнасці ў студэнта публікацый па праблеме, яны таксама ўключаюцца ў спіс. Аб’ем і якасць выкарыстаннай літаратуры паказвае наколькі аўтар валодае асноўнай, неабходнай і сучаснай інфармацыяй. Бібліяграфічны спіс літаратуры складаецца ў алфавітным парадку ў адпаведнасці з ДАСТам бібліяграфічнага апісання крыніц (прыклады правільнага афармлення спіса гл. у дадатку).
Дадаткі. Уяўляюць сабой матэрыял, які студэнт засвоіў у працэсе распрацоўкі тэмы, але які самастойнага значэння не мае і таму прыводзіцца асобна, па-за тэкстам. Дадаткі прыводзяцца па меры неабходнасці і ўключаюць дапаможны дадатковы матэрыял: тэксты, ілюстрацыі, схемы, табліцы і інш.