Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Методыка выкладання лекцыі Яканюк.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
566.27 Кб
Скачать

2. Жанр і стыль ў музычным мастацтве. Змястоўнасць жанру

На працягу шмат векавой гісторыі музычнага мастацтва склаліся розныя віды музычных твораў. Кожнаму з відаў ўласцівыя пэўныя рысы зместу, які звязаны з жыццёвым прызначэннем музыкі. Такія віды (групы) музычных твораў, якія з’яўляюцца роднаснымі па зместу, па жыццёваму прызначэнню называюцца жанрам.

У традыцыйнай музыцы розных народаў свету склаліся так званыя першасныя жанры, жыццёвая функцыя якіх відавочна. Па сваім жыццёвым змесце музыка падзяляецца на магчыма падзяліць на:

  • сігнальную;

  • гукавыяўленчую;

  • рэчытатыўную (дэкламацыйную);

  • спеўную;

  • медытатыўную;

  • жартоўную (скерцозную);

  • танцавальную;

  • маршавую;

Апошнія дзве групы жанраў аб’яднае роднасная функцыя ─ яны звязаны з рухам, з маторыкай, таму і маюць агульную назву “маторныя”. Пазней на іх падставе ўзнікае ў прафесійнай музыцы жанр такаты (бесперапынны рух).

Такім чынам, адзначым, што жанр ─ ёсць тыпізаваны змест.

Жанр ─ катэгорыя гістарычная. З цягам часу, пад уплывам сацыяльна-гістарычных патрабаванняў людзей, яны пераўтвараюцца, некаторыя з іх выходзяць з ужытку. У прафесійнай музыцы складаюцца другасныя жанры, якія звычайна абапіраюцца на жанры побытавыя і звязаны з імі зместам. З’яўляюцца новыя жанравыя віды і разнавіднасці. Так, марш падзяляецца, адпаведна, на гераічны, ваенны, пахавальны, фантастычны, гратэскавы, жартоўны, урачысты і г.д.. З’яўляюцца нацыянальныя танцы ─ балеро, гапак, мазурка, а пазней – бальныя гарадскія ─ менуэт, паланэз, падэспань, лансье.

Першасны жанр змястоўны ўжо па свайму паходжанню, таму, што ён уваходзіць у жыццёвы ўклад пэўнай сацыяльнай групы і мае канкрэтны жыццёвы змест. Менавіта гэты змест і вызывае ў нас пэўныя асацыяцыі пры ўспрыманні музыкі, якая на іх абапіраецца. Праз жанравыя сувязі у музыцы выяўляе сябе вобразна-асацыятыўны пачатак.

Паколькі першасныя жанры ўяўляюць сабой своеасаблівую форму адлюстравання рэчаіснасці, пры выкарыстанні іх у прафесійных творах узнікаюць мастацкія абагульненні, асобая форма другаснага адлюстравання рэчаіснасці. У праграмнай музыцы гэты прыём знаходзіць паняційна-канкрэтную трактоўку. Так, сродкамі жанру ствараецца музычны партрэт (рыцар ─ марш; манах ─ харал), удакладняюцца абагульняючыя паняцці: гераізм (марш), релігійнасць (харал), любоў (лірычная песеннасць), філасофскі роздум (рэчытатыў або медытацыйнасць). Такім чынам, змястоўнасць і асацыятыўнасць ляжаць ў аснове метаду “абагульнення праз жанр” (прыклады: маршавыя інтанацыі = гераізм, пахавальны марш = смерць героя, сігнальная музыка = бойка або паляванне, лірычны спеў = роздум, пяшчота і г.д.).

Выяўленне жанравых сувязей, жанравай асновы з’яўляецца найважнейшым кампанентам аналізу музычных твораў і садзейнічае ўдакладненню вобразнага зместу музыкі. Такім чынам, першасныя побытавыя жанры выкарыстоўваюцца кампазітарам як носьбіты таго ці іншага вобразна-сэнсавага зместу, як пэўныя знак, значэнне якога вядома слухачу, таму, што ён сутыкаецца з гэтым сэнсам шматкратна ў штодзённым жыцці. Такое “абагульненне праз жанр”, пры якім сэнс музыкі раскрываецца апасродкавана, праз добра вядомы, папулярны масавы жанр, складае душу лепшых сусветных музычных твораў.

Калі паняцце жанру належыць да зместу музыкі, паняцце стылю характарызуе форму. Музычны стыль разумеецца як сукупнасць сродкаў музычнай выразнасці, якія аб’яднаюць асобныя элементы музычнай мовы ─ мелодыку, рытміку, гармонію, фактуру, тэмбр, ─ а таксама прынцыпы і прыёмы формапабудовы, на што неадначасова звярталі ўвагу вядомыя музыказнаўцы, такія, як Г.Міхайлаў, А. Сохар і іншыя. Музычны стыль ўяўляе сабой гістарычна абумоўленую сістэму музычнага мыслення, ідэйна-мастацкіх канцэпцый, вобразаў і сродкаў іх увасаблення. Стыль ─ змястоўная сістэма сродкаў выразнасці, які залежыць ад шматлікіх фактараў: светапогляду, метаду адлюстравання рэчаіснасці, комплексу нацыянальных традыцый, гістарычнага і жанравага фактараў. Стыль абумоўлены яшчэ і канструкцыйнымі і тэхніка-выканальніцкімі магчымасцямі таго ці іншага інструмента, аба чалавечага голасу, спецыфікай абранага жанру, комплексам традыцыйных сродкаў нацыянальнага музычнага фальклору, рэгіянальнымі асаблівасцямі, асаблівасцямі індывідуальнага творчага почырку кампазітара.