- •Уводзіны
- •Тэматычны план курса
- •“Методыка выкладання спецыяльных музычных дысцыплін”
- •3. Асноўныя прынцыпы сучаснай музычнай педагогікі
- •2. Тыпалогія музычнага выканальніцтва
- •4. Асноўныя метадычныя сістэмы ў галіне музычнай адукацыі
- •5. Пытанні методыкі выкладання музычных дысцыплін у работах вядомых музыкантаў-выканаўцаў і лепшых прадстаўнікоў музычнай педагогікі
- •2. Жанр і стыль ў музычным мастацтве. Змястоўнасць жанру
- •3. Адлюстраванне зместу музычнага твору ў кампазітарскіх і рэдактарскіх заўвагах
- •4. Методыка абуджэння творчага ўяўлення
- •2. Тэмп і яго роля ў фарміраванні мастацкага вобразу
- •3.Рытм як асноўны сродак часовай арганізацыі музычнага твору.
- •4. Метады і прыёмы работы над рытмам
- •5. Артыкуляцыя, агогіка і фразіроўка ў арганізацыі музычнага твор.
- •2. Эскізная работа як магчымасць стварэння алгарытму творчага працэсу
- •3 Тыпы і асобныя прыёмы работы над музычным творам
- •Асноўныя метадычныя прынцыпы знаёмства з нотным тэкстам
- •3. Методыка хуткага чытання нотнага тэксту
- •2. Псіхалагічныя асновы канцэртнага хвалявання. Метады і прыёмы іх пераадолення
-
Асноўныя метадычныя прынцыпы знаёмства з нотным тэкстам
Ў выканальніцкай практыцы існуе два асноўных віду выканання па нотах незнаёмага твору — разбор і чытанне з ліста. Пад разборам разумеецца павольнае прайграванне твору, якое дапускае спыненне для больш дэталёвага і пільнага аналізу тэксту. Пад ігрой з ліста — выкананне незнаёмага твору ў тэмпе і характары, блізкім да патрабуемага, без папярэдняга, нават фрагментарнага прайгравання на інструменце. Такое выкананне павінна быць непарыўным; яно прадугледжвае свядомую фразіроўку і выкананне тых аўтарскіх указанняў, якія ў найбольшай ступені абумоўліваюць характар выконваемай музыкі.
Пры чытанні з ліста ўсе дзеянні музыканта ўступаюць ў непарыўную сувязь, аб’яднаюцца ў складаны дынамічны працэс, які працякае з высокай інтэнсіўнасцю. Ігра з ліста патрабуе ў асноўным сінтэзуючай дзейнасці, ў той час, як ў разборы пераважае аналітычны пачатак.
Узяты ў паслядоўнасці працэс ігры з ліста прадстаўляе сабой складаны ланцуг дзеянняў, якія можна ўмоўна разбіць на тры групы:
-
Дзеянні, якія папярэджваюць ігру: вызначэнне па аўтарскіх рэмарках назвы, жанравай і стылявой асновы, характару, тэмпу, асноўнай лада, танальнасці і памеру; хуткі прагляд тэксту з мэтай вылучэння пануючага метра рытмічнага малюнку (ўжо ў гэты момант нараджаецца агульная маторная устаноўка паводзін рук).
-
Дзеянні, якія належаць непасрэдна да чытання і звязана з работай зроку і слыху: зрокавы агляд і разумовая дэшыфроўка рытмічнай і гука вышыннай графікі, “апазнанне” ў тэксце знаёмых элементаў, асэнсаванне структурнай логікі і пабудова гіпотэзы аб яе працягу.
-
Дзеянні па рэалізацыі, “агучванні” успрынятага тэксту, якая патрабуе складанай каардынаванай дзейнасці ўсяго выканальніцкага апарату.
Частка гэтых дзеянняў працякае аўтаматычна і існуе як быццам бы па-за свядомасцю. Для гэтага музыкант павінен умець прадугадваць бліжэйшае разгортванне музычнага тэксту, на што звярнуў увагу яшчэ І.Гофман, які гаварыў: “Чытанне з ліста ў значнай меры зводзіцца да прадугадвання, як вы можаце ўпеўніцца, прааналізаваўшы чытанне кніг” 1.
Магчымасць з той ці іншай верагоднасць прадугадваць працяг нотнага тэксту, прадказваць яго залежыць, у сваю чаргу, ад двух узаемазалежных фактараў: самога нотнага тэксту (ступені яго складанасці, ступені упарадкавання яго элементаў і г.д.) і ўзроўню прафесійнай адукацыі музыканта, г.зн., ступенню яго “начытанасці”. Па гэтаму поваду І.Гофман пісаў: “… хуткасць поспеху залежыць ад ўзроўню вашай адукацыі, чым яно шырэй, тым больш лёгка прадугадаць лагічны працяг пачатай фразы” 2.
Гаворачы пра прадказальнасць мы маем на ўвазе не толькі зрокава-слыхавае ўяўленне таго, што адбудзецца ў бліжэйшых тактах, але і ўяўленне ігравых рухаў. Адсутнасць, ці недакладнасць маторнай рухальнай гатоўнасці — вельмі распаўсюджаная прычына дрэннага чытання з ліста.
Такім чынам, асноўная задача методыкі зводзіцца чытання з ліста — максімальна забяспечыць суб’ектыўны бок прадказальнасці праз засваенне разнастайных “алгарытмаў”, “мадэляў”, “формул”, па якіх будуюцца творы розных жанраў і стылявых накірункаў.