Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГОС_Библиографоведение 2009.doc
Скачиваний:
200
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
476.16 Кб
Скачать

8. Драматургія і рэжысура праграм бібліятэк па арганізацыі вольнага часу

Вызначэнне паняцця “праграма па арганізацыі вольнага ча­су”. Драматургія – сюжэтна-вобразная канцэпцыя праграмы па арганізацыі вольнага часу бібліятэкі. Спецыфіка драма­тургіі бібліятэчных праграм па арганізацыі вольнага часу.

Сцэнарый і сцэнарны план як асноўныя віды драматургіі. Патрабаванні да падрыхтоўкі сцэнарных планаў масавых біб­лія­тэчных мерапрыемстваў. Методыка распрацоўкі сцэнарыя бібліятэчна-бібліяграфічнага мерапрыемства.

Арганізацыйныя ўмовы рэалізацыі плана пастановачнай ра­боты бібліятэчна-бібліяграфічнага мерапрыемства. Выка­ры­стан­не мастацка-вобразных і сімволіка-алегарычных срод­каў пры пастаноўцы бібліятэчных праграм па арганізацыі вольнага часу. Класіфікацыя мастацкіх метадаў дзейнасці па арганізацыі вольнага часу і іх выкарыстанне ў праграмах па арганізацыі вольнага часу бібліятэк.

9. Функцыянаванне тэхналогіі дзейнасці бібліятэк па арганізацыі вольнага часу: псіхалагічны аспект

Сацыяльна-псіхалагічны падыход да рэалізацыі тэхнало­гій дзейнасці па арганізацыі вольнага часу бібліятэк. Узаема­сувязь тэхналогіі дзейнасці па арганізацыі вольнага часу і інта­рэсаў бібліятэчнай аўдыторыі. Выхаваўчы ўплыў куль­тур­на-адпачынкавых праграм бібліятэк на асобу, групы і гра­мад­ства. Улік сацыяльных умоў, маральных нормаў, трады­цый, звычаяў, інтарэсаў, стэрэатыпаў паводзін і адносін ка­рыс­тальнікаў пры фарміраванні тэхналогіі дзейнасці па арганізацыі вольнага часу.

Характарыстыка сацыяльна-псіхалагічных механізмаў функ­цыя­навання дзейнасці бібліятэк па арганізацыі вольнага часу. Успрыманне бібліятэчнай аўдыторыяй культурна-адпачын­ка­вых мерапрыемстваў. Выбар формаў і відаў прадметнай накі­ра­ва­нас­ці на дзейнасць па арганізацыі вольнага часу. Улік псі­ха­­ла­гічных сітуацый пры праектаванні тэхналогіі дзейнас­ці па арганізацыі вольнага часу бібліятэк.

Паняцце сацыяльна-псіхалагічнага клімату і сацыяльна-псі­ха­лагічнай атмасферы ў дачыненні да арганізацыі мера­пры­емстваў бібліятэк, звязаных са сферай вольнага часу. Ме­та­ды дыягностыкі атмасферы бібліятэчна-бібліяграфічнага ме­ра­прыемства. Паказчыкі добразычлівай сацыяльна-псіха­ла­гіч­най атмасферы аўдыторыі, якая ўдзельнічае ў мера­прыем­ствах бібліятэк, прысвечаных рэалізацыі культурна-адпачынкавых праграм.

10. Тэорыя і методыка сацыяльнай работы бібліятэкі як адзін з кірункаў бібліятэказнаўства

Клопат аб людзях з абмежаванымі псіхафізічнымі магчы­мас­цямі як важнейшая задача сацыяльнай палітыкі дзяржавы. Сучаснае разуменне сацыяльнай работы бібліятэк. Сацыяль­ная работа як від дзейнасці публічных і спецыяльных біб­лія­тэк. Аб’екты сацыяльнай работы бібліятэк (інваліды, зняво­ле­ныя, пенсіянеры і іншыя групы насельніцтва).

Распрацоўка “сацыянамічнага бібліятэказнаўства” (А.Я.Ша­пашнікаў). Асноўныя кірункі сацыянамічнага бібліятэказнаў­ства: дэфекталагічнае, пенітэнцыярнае, геранталагічнае, ме­ды­­цынскае.

11. Бібліятэчнае абслугоўванне інвалідаў

Арганізацыя бібліятэчнага абслугоўвання інвалідаў у Рэс­пуб­ліцы Беларусь. Спецыялізаванае бібліятэчнае абслугоў­ван­не інвалідаў. Спецыяльныя бібліятэкі для інвалідаў, іх задачы і функцыі. Роля публічных бібліятэк у абслугоўванні розных груп інвалідаў. Стварэнне безбар’ернага бібліятэч­на­га асяроддзя. Месца бібліятэк у працэсе навучання і выха­ван­ня дзяцей з асаблівасцямі псіхафізіялагічнага развіцця.

Узаемадзеянне спецыяльных бібліятэк з таварыствамі інва­лі­даў і іншымі грамадскімі арганізацыямі. Формы і метады са­­­цыяльнай работы бібліятэк. Новыя інфармацыйныя тэхна­ло­гіі ў бібліятэчным абслугоўванні інвалідаў. Іх роля ў пашы­рэн­ні інфармацыйнага асяроддзя. Выкарыстанне рэсурсаў Internet.