Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГОС_Библиографоведение 2009.doc
Скачиваний:
200
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
476.16 Кб
Скачать

6. Асартымент педагагічных, вучэбных і даведачных сацыяльна-гуманітарных кніг

Зместавы і відавы склад асартыменту педагагічных кніг, асаблівасці яго фарміравання айчыннымі і расійскімі выда­вецтвамі. Серыйныя выданні ў складзе асартыменту.

Відавы і зместавы склад асартыменту вучэбных сацыяль­на-гуманітарных кніг. Асаблівасці фарміравання асартымен­ту вучэбнай сацыяльна-гуманітарнай кнігі для навучальных устаноў агульнай сярэдняй, пачатковай прафесійнай, сярэд­няй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. Серыйныя выданні. Праблема якасці вучэбных сацыяльна-гуманітарных выдан­няў. Перспектывы фарміравання асартыменту вучэбных вы­дан­няў. Асаблівасці фарміравання асартыменту вучэбнай са­цыяльна-гуманітарнай кнігі выдавецтвамі Рэспублікі Бела­русь і Расійскай Федэрацыі.

Відавы і зместавы склад асартыменту даведачнай сацыяль­на-гуманітарнай кнігі. Асаблівасці фарміравання асартымен­ту выданнямі айчынных і расійскіх выдавецтваў.

7. Таварны асартымент нотных выданняў

Паняцце “нотнае выданне”. Асноўныя кнігагандлёвыя кла­сі­фікацыі нотных выданняў. Відавая і тыпавая разнастай­насць нотных выданняў у асартыменце кнігагандлёвых арга­ні­зацый.

8. Таварны асартымент выданняў выяўленчага мастацтва

Паняцце “выданне выяўленчага мастацтва”. Асноўныя кні­га­гандлёвыя класіфікацыі выданняў выяўленчага мастацтва. Відавая і тыпавая разнастайнасць выданняў выяўленчага мастацтва ў асартыменце кнігагандлёвай арганізацыі.

9. Сучасны стан кнігагандлёвай бібліяграфіі

Сістэма бібліятэчнай інфармацыі аб літаратуры, намечанай да выпуску (планы выпуску выдавецтваў, бюлетэнь “Бланк для заказов”, рэкламна-інфармацыйныя бюлетэні, прайс-ліс­ты і інш.).

Сістэма кнігагандлёвай бібліятэчнай інфармацыі аб літа­ратуры, якая выйшла з друку (“Новые книги”, “Книжное обозрение” і інш.).

Сістэма бібліятэчнай інфармацыі аб літаратуры, якая на­ліч­ваецца ў кнігагандлёвай сетцы (“Каталог наличия оптовой базы …”, “Книги поимённого учёта”, спісы літаратуры кніжных магазінаў, службовыя картатэкі кніжных магазінаў і інш.).

10. Класіфікацыя кнігагандлёвых бібліяграфічных дапаможнікаў

Класіфікацыя кнігагандлёвых бібліяграфічных дапамож­ні­каў па структуры і форме выдання (кнігагандлёвы паказаль­нік літаратуры, кнігагандлёвы спіс літаратуры, кнігагандлёвы бібліяграфічны плакат, кнігагандлёвая бібліяграфічная карта­тэ­ка, кнігагандлёвае бібліяграфічнае перыядычнае выданне), па храналагічнай прымеце, па мэтавым прызначэнні, па чы­тацкім прызначэнні (кнігагандлёвае, рэкламнае), па змесце, па выдавецкай прыналежнасці.

Значэнне класіфікацыі для ўдасканалення падрыхтоўкі і выдання кнігагандлёвых бібліяграфічных дапаможнікаў.

11. Кнігагандлёвая бібліяграфічная прадукцыя

Бібліяграфічныя дапаможнікі выдавецтваў, кнігагандлёвых арганізацый і аптовых прадпрыемстваў (планы выпуску вы­да­вецтваў, зводныя планы выпуску выдавецтваў, планы рэ­дак­цыйнай падрыхтоўкі выдавецтваў, “Бланк для заказов”, рэкламныя праспекты, спісы выданняў да памятных дат, выдавецкія каталогі, каталогі выдавецтваў і кнігагандлёвых прадпрыемстваў, “Каталог наличия оптовой базы...” і інш.).

Бібліяграфічныя дапаможнікі, якія складаюцца ў кніжных ма­газінах. Значэнне кнігагандлёвай бібліяграфічнай прадук­цыі і яе месца ў інфармаванні спажыўца аб кнігах.