Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

EUMK / ПРАКТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ / Асаблівасці перакладу праф. тэкст. Прыклад выканання перакладу

.doc
Скачиваний:
35
Добавлен:
20.02.2016
Размер:
53.25 Кб
Скачать

PowerPlusWaterMarkObject2414283

Наталевіч, В.Г. Беларуская мова. Дапаможнік для развіцця пісьмовага маўлення. – Мінск: БДЭУ, 2013. – С.6–9.

Асаблівасці перакладу прафесійных тэкстаў

на беларускую мову

Пры перакладзе тэкстаў з рускай мовы варта быць вельмі ўважлівым пры падборы адпаведнікаў у беларускай мове, напрыклад:

  1. управление внутренних дел – упраўленне ўнутраных спраў,

управление предприятием – кіраванне прадпрыемствам;

  1. высшее образование – вышэйшая адукацыя,

образование фирмы – утварэнне фірмы;

  1. имущество – маёмасць,

собственность – уласнасць.

Часам у беларускіх тэкстах сустракаюцца такія словы, якія нельга супаставіць з якім-небудзь іншамоўным лексічным паняццем. Такія словы складаюць безэквівалентную лексіку, на іншыя мовы перакладаюцца толькі словазлучэннямі ці апісальнымі канструкцыямі: брукаванка (рус. вымощенная камнем дорога), пабольшаць (рус. стать больше), павышэць (рус. стать выше), тэлефанаваць (рус. звонить по телефону).

Каб пераклад быў адэкватным, неабходна валодаць граматычнымі, лексічнымі, стылістычнымі і арфаграфічнымі нормамі літаратурнай мовы.

У працэсе перакладу тэкстаў на беларускую мову неабходна ўлічваць пэўныя асаблівасці.

  1. Пры перакладзе назоўнікаў у беларускай і рускай мовах:

а) не супадае родавая прыналежнасць некаторых слоў: рэшта, ж.р. – остаток, м.р., страта, ж.р. – убыток, м.р., беспрацоўе, н.р. – безработица, ж.р. і інш.

б) адзначаюцца адрозненні ва ўжыванні ліку: клопат, адз.л. – хлопоты, мн.л., паводзіны, мн.л. – поведение, адз.л.;

в) назіраюцца адрозненні ў скланенні. Напрыклад:

  • назоўнікі І скланення жаночага роду адзіночнага ліку ў давальным і месным склонах у беларускай мове маюць канчаткі -е, -і, -ы, -э: на тавары, аб долі, пры здзелцы, (параўнайце: у рускай мове на товаре, о доле, при сделке);

  • назоўнікі ІІ скланення мужчынскага роду адзіночнага ліку ў родным склоне ў беларускай мове маюць канчаткі -а (-я), -у (-ю), напісанне якіх залежыць ад лексічнага значэння слова: кліента, плана, бізнесу, маркетынгу; (параўнайце: у рускай мове клиента, плана, бизнеса, маркетинга);

  • у назоўнікаў ІІІ скланення жаночага роду адзіночнага ліку ў творным склоне ў беларускай мове падаўжаюцца зычныя: моладдзю, ноччу, сувяззю; (параўнайце: у рускай мове молодежью, ночью, связью);

  • назоўнікі ў форме множнага ліку ў беларускай мове пры скланенні маюць свае асаблівасці: па цэнах, па крэдытах, па відах; (параўнайце: у рускай мове по ценам, по кредитам, по видам);

  • склонавыя канчаткі назоўнікаў агульнага роду ў беларускай мове адрозныя: дарадцам Васільевым, але дарадцай Васільевай; (параўнайце: у рускай мове советником Васильевым, советницей Васильевой);

  • пры скланенні ўласных імёнаў і прозвішчаў у беларускай мове існуюць асаблівасці: пры Алесю, аб Іване Мележу, аб маёй сяброўцы Манюшцы; (параўнайце: у рускай мове при Алесе, об Иване Мележе, о моей подружке Манюшке).

  1. Пры перакладзе прыметнікаў:

а) якасныя прыметнікі пры ўтварэнні ступеней параўнання ў беларускай мове маюць свае асаблівасці: старэйшы за брата, гэты пункт дагавора важнейшы за іншы; (параўнайце: у рускай мове старше брата, этот пункт договора важнее другого).

б) вельмі звужана ў беларускай мове ўжыванне кароткіх форм прыметнікаў і дзеепрыметнікаў: подготовленный проект, проект подготовлен – праект падрыхтаваны, утвержденный документ, документ утвержден – дакумент зацверджаны.

  1. З лічэбнікамі два, тры, чатыры, абодва, абедзве ўжываюцца назоўнікі ў форме назоўнага склону множнага ліку: два старших экономиста – два старшыя эканамісты, три новых документа – тры новыя дакументы, обе бартерные сделки – абедзве бартарныя здзелкі.

  2. Актыўна ўжывальныя ў беларускай мове дзеепрыметнікі з суфіксамі -н-, -ен-, -ан- -т-, -л-: складзеныя паперы, прывезены тавар. Дзеепрыметнікі з суфіксамі -ш-, -ўш- сустракаюцца пераважна ў публіцыстычным і навуковым стылях: прыехаўшы кіраўнік. У беларускай мове абмежавана выкарыстанне дзеепрыметнікаў з суфіксамі -уч-, (-юч-), -ач-, (-яч-), -ем-, -ім-. Яны замацаваліся ў словазлучэннях тэрміналагічнага характару: дзеючы фактар, плануемы бюджэт.

Існуе некалькі спосабаў перакладу дзеепрыметнікаў з рускай мовы на беларускую:

  • Ужывальная форма дзеепрыметніка: Полная сумма полученного из-за границы дохода указывается в налоговой декларации. – Поўная сума атрыманага за-за мяжы даходу вызначаецца ў падатковай дэкларацыі.

  • Даданы сказ. Центральный банк, находящийся под контролем государства, определяет учетные ставки процента по кредитам. – Цэнтральны банк, што знаходзіцца пад кантролем дзяржавы, вызначае ўліковыя стаўкі працэнта па крэдытах.

  • Дзеяслоў. Коммерческие банки, осуществляющие универсальные банковские операции, функционируют с привлечением иностранного капитала. – Камерцыйныя банкі ажыццяўляюць універсальныя банкаўскія аперацыі і функцыянуюць з прыцягненнем замежнага капіталу.

  • Назоўнік. Банки, кредитующие частных предпринимателей, определяют ставки процента по кредитам с учетом их размера в центральном банке. Пры крэдытаванні прыватных прадпрымальнікаў банкі вызначаюць стаўкі працэнта па крэдытах з улікам іх памеру ў цэнтральным банку.

  1. Для беларускай мовы не характэрныя зваротныя дзеепрыметнікі: собравшиеся на заседание члены правления совета директоров, улучшившиеся жилищные условия. Паслоўна на беларускую мову такія выразы перакласці нельга. Варыянты перакладу могуць быць наступныя: члены праўлення савета дырэктароў сабраліся на пасяджэнне, жыллёвыя ўмовы палепшыліся.

  2. У абедзвюх мовах суб’екты дзеепрыслоўя і выказніка ў сказе павінны супадаць, г.зн. і асноўнае дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам, і дадатковае, выражанае дзеепрыслоўем, павінны абазначаць дзеянне адной і той жа асобы ці прадмета: Абапіраючыся на парады Міністэрства, кожная карпарацыя выпрацоўвае сваю стратэгію. Няправільным у сэнсавых і стылёвых адносінах будзе выраз: Гарантуючы поўную і своечасовую аплату заказу, намі атрыманы дазвол трэста на авансаванне даследчых работ. Правільна пабудаваць гэты сказ трэба так: Мы атрымалі дазвол трэста на авансаванне даследчых работ, калі гарантавалі поўную і своечасовую аплату заказу.

Прыклад выканання перакладу тэксту на беларускую мову:

Государства, которые больше экспортируют, чем импортируют, тем самым обеспечивая активное сальдо платежного баланса, обычно имеют и большой спрос на свою валюту, что, естественно, повышает ее курс. Страны же с дефицитом платежного баланса должны покупать много валюты за границей, чтобы оплатить растущий импорт. Это означает, что государства с низким уровнем инфляции и положительным сальдо платежного и торгового балансов обычно имеют сильную валюту и наоборот.

Как видно, характеристика валюты в данном случае связывается с общим экономическим положением страны и ее успехами на внешнеэкономическом поприще. Кризисная экономика обычно переживает затруднения, проявляющиеся прежде всего в галопирующей инфляции, отрицательном сальдо платежного баланса, быстром увеличении внутреннего и внешнего долга. В таком случае страна находится на грани экономического краха, национальная валюта в этих условиях является слабой, а потому не представляющей интереса.

Варыянт тэксту на беларускай мове:

Дзяржавы, якія больш экспартуюць (суфікс –ірава- не характэрны для беларускай мовы), чым імпартуюць і тым самым забяспечваюць (дзеепрыслоўе лепш замяніць дзеясловам: форма забяспечваючы не пажаданая) актыўнае сальда (памятаем пра змены ў правапісе: запазычаныя словы, што ў рускай мове заканчваюцца на О, у беларускай пішуцца з канцавым А) плацежнага балансу, звычайна маюць і вялікі попыт на сваю валюту, што, натуральна, павялічвае яе курс. Краіны з дэфіцытам плацежнага (звярніце ўвагу, што па-беларуску пішам “плацЕж”) балансу павінны купляць шмат валюты за мяжой, каб аплаціць імпарт, што ўвесь час расце. Гэта значыць, што дзяржавы з нізкім узроўнем інфляцыі і станоўчым сальда плацежнага і гандлëвага балансаў, звычайна маюць моцную валюту і наадварот.

Відавочна, характарыстыка валюты ў дадзеным выпадку звязваецца з агульным эканамічным становішчам краіны і яе поспехамі на знешнеэканамічным полі дзейнасці. Крызісная эканоміка звычайна перажывае цяжкасці, што выяўляюцца перш за ўсë ў скокавай інфляцыі, адмоўным сальда плацежнага балансу, хуткім павелічэнні ўнутранага і знешняга доўгу (не трэба блытаць паняцці “доўг” і “пазыка”). У такім выпадку краіна знаходзіцца на мяжы эканамічнага краху, нацыянальная валюта ў такіх умовах з’яўляецца слабай і таму не прадстаўляе інтарэсу.