Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
EUMK / ПРАКТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ / АФІЦЫЙНА-СПРАВАВЫ СТЫЛЬ. ДАКУМЕНТАЦЫЯ.doc
Скачиваний:
62
Добавлен:
20.02.2016
Размер:
158.72 Кб
Скачать

PowerPlusWaterMarkObject2385377

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт

С.В. Агароднікава

Афіцыйна-справавы стыль. Дакументацыя

Вучэбна-метадычны дапаможнік

МІНСК

2014

Прадмова

Вучэбна-метадычны дапаможнік “Афіцыйна-справавы стыль. Дакументацыя” разглядае функцыі і асаблівасці афіцыйна-справавога стылю; знаёміць з паняццем дакумента і яго асноўнымі элементамі. Дапаможнік складаецца з трох раздзелаў. У першым раздзеле разглядаюцца моўныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю. Асаблівая ўвага звяртаецца на ўнармаваныя сродкі розных раздзелаў беларускай мовы, што выкарыстоўваюцца ў мове дакументаў. Другі раздзел знаёміць з паняццем дакумента. У ім разглядаюцца віды і жанры дакументаў, іх тэкставыя і моўныя нормы. Даецца дэфініцыя некаторых жанраў асабістых, арганізацыйна-распарадчых і інфармацыйна-даведачных дакументаў. Трэці раздзел змяшчае ўзоры дакументаў розных відаў і жанраў. Завяршаюць дапаможнік кантрольныя пытанні і заданні. Іх мэтай з’яўляецца выяўленне ўзроўню ведаў матэрыялаў тэарэтычных раздзелаў дапаможніка.

Вучэбна-метадычны дапаможнік “Афіцыйна-справавы стыль. Дакументацыя” прызначаны для студэнтаў нефілалагічных ВНУ.

Афіцыйна-справавы стыль. Дакументацыя

Афіцыйна-справавы стыль – адзін з функцыянальных стыляў агульналітаратурнай мовы, які абслугоўвае сферу афіцыйна-справавых адносін, адносін, што ўзнікаюць паміж органамі дзяржавы, паміж арганізацыямі або ўнутры іх, паміж асобамі ў працэсе вытворчай юрыдычнай дзейнасці. Сярод іншых кніжных стыляў мовы афіцыйна-справавы стыль вылучаецца пэўнай устойлівасцю і адасобленасцю. Яго асноўная сфера функцыянавання – адміністратыўна-прававая дзейнасць.

Афіцыйна-справавы стыль падзяляецца на падстылі:

  • дыпламатычны (канвенцыя, нота, мемарандум);

  • заканадаўчы (канстытуцыя, закон, статут);

  • уласна афіцыйна-справавы (заява, загад, даверанасць і інш.).

Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю

  • Своеасаблівая лексіка, якая не ўжываецца або амаль што не ўжываецца ў іншых кніжных стылях: ануляваць, вышэпададзены, ніжэйназваны, ніжэйпадпісаны, наяўнасць, паведамленне, адказчык, прад’явіцель і г.д.;

  • тэматычна абумоўленая тэрміналогія (бухгалтарская, юрыдычная): баланс, дэбет, дэнамінацыя, поліс, крэдыт; выпіска з загаду, грашовае ўзнагароджанне, аднаразовая дапамога, бесперапынны стаж і г.д.;

  • ужыванне аддзеяслоўных назоўнікаў з адмоўем і без яго: узгадненне, невяртанне, непарушнасць і інш;

  • ужыванне дзеяслоўных словазлучэнняў (дзеяслоў + назоўнік) замест дзеясловаў: дапамагчы – аказаць дапамогу, удзельнічаць – прымаць удзел, кіраваць – ажыццяўляць кіраўніцтва.

Для сінтаксісу афіцыйна-справавога стылю характэрны наяўнасць няпоўных, безасабовых сказаў, зваротаў, далучальных канструкцый, простых сказаў, уводных слоў і словазлучэнняў. Выкарыстоўваюцца дзеепрыметныя і дзеепрыслоўныя славазлучэнні, аднародныя члены сказа.

Да марфалагічных асаблівасцей афіцыйна-справавога стылю адносяцца шырокае выкарыстанне назоўнікаў у форме роднага склону, няпэўных займеннікаў. Пры складанні дакументаў не выкарыстоўваюцца асабовыя займеннікі ён, яна, яны. Выкарыстоўваюцца прозвішча, імя, імя па бацьку. Займеннік я выкарыстоўваецца толькі ў дакладных і тлумачальных запісках.

Своеасаблівыя фразеалагічныя адзінкі афіцыйна-справавога стылю называюць “канцылярызмамі”. Яны ўжываюцца з мэтай лагічнага і тэрміналаічнага ўдакладнення, надаюць мове катэгарычнасць, недвухсэнсоўнасць, афіцыйнасць. Строгая рэгламентацыя лексічных і сінтаксічных сродкаў, выражэнне пры перадачы інфармацыі ў афіцыйна-справавым стылі робіць мову эканомнай і спрыяе жыццяздольнасці гэтых канцылярызмаў (клішэ). Ужытыя ў мове дакументаў, такія найменні, як матэрыяльныя каштоўнасці, транспартныя сродкі, прадукты харчавання, аддзяленне сувязі і інш. аблягчаюць правльнасць перадачы і ўспрыманне пэўных звестак.

Афіцыйна-справавы стыль

  1. Сфера выкарыстання: у справаводстве, у галіне права і заканадаўства, дыпламатыі.

  2. Форма праяўлення: справавы пісьмовы запіс у форме маналога.

  3. Асноўная функцыя: паведамленне, канстатацыя бясспрэчных фактаў, рэгламентацыя правоў, правілаў, дзеянняў і г.д.

  4. Стылёвыя адзнакі: у сферы афіцыйна-справавых зносін з’яўленне дакумента абумоўлена практычнымі запатрабаваннямі. Таму выказванне характарызуецца:

  • афіцыйнасцю, падкрэслена строгай танальнасцю;

  • гранічный канкрэтнасцю, дакладнасцю і аб’ектыўнасцю;

  • адсутнасцю эмацыянальнасці і экспрэсіўнасці,

  • Моўныя сродкі:

    • словы-назвы розных афіцыйных асоб і дакументаў: сведка, спажывец, загад;

    • кніжныя афіцыйныя словы і назвы: элекстрапоезд, чытальная зала;

    • клішэ: ніжэйпадпісаныя, парадак дня, за справаздачны перыяд;

    • вялікая колькасць назоўнікаў і адносных прыметнікаў;

    • апавядальныя сказы, ускладнёныя вялікай кольсцю аднародных членаў, дзеепрыметных і дзеепрыслоўных словазлучэнняў пры поўнай адсутнасці пытальных і клічных сказаў;

    • інфінітыўныя сказы са значэннем неабходнсці: аказаць садзеянне..., даручыць студэнтам…