Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
01-Гіст-БМ_студ-2013.doc
Скачиваний:
15
Добавлен:
20.02.2016
Размер:
144.9 Кб
Скачать

1

Паходжанне і гістарычнае развіццё беларускай мовы і. Індаеўрапейская мова–аснова (IV – ііі тыс. Да н. Э.).

Паводле тэорыі індаеўрапейскай расы практычна ўсе еўрапейскія і многія азіяцкія народы маюць адну прарадзіму, а іх мовы ўзыходзяць да адзінай мовы-крыніцы, якую прынята называць “індаеўрапейскай мовай-асновай”. Сёння цяжка дакладна сказаць, дзе і калі існавала гэтая мова. Існуе некалькі гіпотэз наконт прарадзімы індаеўрапейцаў. Даследчыкі лічаць, што індаеўрапейская моўная супольнасць узнікла на Блізкім Усходзе або ў Індыі, адкуль рушыла на ўсход і захад.

Праіснаваушы некалькі тысячагоддзяў, індаеўрапейская моўная супольнасць распалася, і на аснове дыялектаў пачалі складвацца розныя мовы (германская, раманская, славянская і інш.). Мовы, якія паходзяць ад агульнаіндаеўрапейскай мовы, з’яўляюцца роднаснымі, і на гэтай падставе іх аб’ядноўваюць у адну моўную сям’ю – індаеўрапейскую.

Індаеўрапейская сям’я моў (налічвае больш за 2 мільярды чалавек-носьбітаў) уключае групы:

  • раманская група;

  • індыйская група;

  • германская група;

  • славянская група моў (больш за 275 млн. чалавек-носьбітаў)

  • заходнеславянская падгрупа (польская, кашубская, чэшская, славацкая, сербскалужыцкая, мёртвая – палабская);

  • паўднёваславянская падгрупа (балгарская, македонская, сербскахарвацкая, славенская, мёртвая – стараславянская);

  • усходнеславянская (беларуская, руская, украінская) [звыш за 180 млн.чалавек-носьбітаў];

    • іранская група;

    • кельцкая група;

    • балтыйская група.

Зараз індаеўрапейскія мовы вельмі адрозніваюцца між сабой, але быў перыяд іх блізкасці, калі існавала адзіная індаеўрапейская мова, якая толькі падзялялася на дыялекты. Ад тых часоў ва ўсіх індаеўрапейскіх мовах застаўся даволі вялікі пласт слоў, якімі карысталіся тысячы гадоў таму назад старажытныя індаеўрапейцы (арыі), у якіх замацоўвалі яны свае веды аб навакольным свеце і аб сабе.

Параўнальна-гістарычны метад на падставе аналізу фактаў славянскіх моў і дыялектаў даў магчымасць аднавіць многія рысы праславянскай мовы, якая выдзялілася з індаеўрапейскай на рубяжы ІІІ-ІІ тыс. да н.э.

Іі. Праславянская або агульнаславянская мова-аснова (iіі тыс. Да н. Э. – сярэдзiна I тыс. Н. Э.).

Пра гэтую агульнаславянскую эпоху ў жыццi славянскiх моў можна даведацца шляхам параўнальна-гiстарычнага вывучэння славянскiх моў. Яно дазваляе высветліць паходжанне роднасных моў, што аб'ядноўваюцца ў моўныя сем'і, раскрыць агульнасць паходжання моў дадзенай моўнай сям'і ад мовы-асновы, устанавіць роднасныя адносіны ўнутры моўнай сям'і, раскрыць і вытлумачыць, абапіраючыся на факты адрознення і падабенства моў, асаблівасці кожнай мовы.

Такое вывучэнне славянскiх моў прывяло вучоных-мовазнаўцаў да думкi, што некалькі тысячагоддзяў таму ўсе славяне гаварылі на вельмi блiзкiх дыялектах, якiя можна лiчыць дыялектамi адной мовы – праславянскай, яна значна адрознiвалася ад iншых iндаеўрапейскiх моў.

На гэтым этапе супольнага жыцця славяне засялялi тэрыторыю памiж Дняпром i Вiслай, паўночнай гранiцай якой была рака Прыпяць, а на поўднi iх рассяленне даходзiла да прадгор’яў Карпат.

Ад эпохi агульнаславянскай мовы не дайшло да нас нiводнага пiсьмовага помнiка, таму гукавыя, марфалагiчныя, лексiчныя i сiнтаксiчныя асаблiвасцi праславянскай мовы прыходзiцца выбудоўваць шляхам параўнання асобных славянскiх моў i выдзялення з iх агульных рыс.

2