Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
вучэбная праграма 2012.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
147.97 Кб
Скачать

Раздзел 3. Гістарычная навука бсср у 1944 – 1990 гг.

Дзейнасць Інстытута гісторыі АН БССР у 1944 – 1980-я гг. Палітызацыя і ідэалагізацыя гістарычнай навукі. Палітычныя кампаніі другой паловы 1940-х гадоў па барацьбе з нацыяналізмам і касмапалітызмам. Пастанова ЦК ВКП(б)Б “Аб рабоце ЦК КП(б)Б” (1947 г.). “Тэзісы аб асноўных пытаннях гісторыі БССР” (1948 г.). Падрыхтоўка і выданне “Гісторыі Беларускай ССР” (у 2 т.). ХХ з’езд КПСС і яго роля ў пераасэнсаванні гісторыі савецкага грамадства. Пашырэнне партыйнага ўплыву на гістарычную навуку. Падрыхтоўка і выданне абагульнячых прац па гісторыі БССР у 1970 – 1980-я гг. Асноўныя кірункі даследаванняў. Актуальная тэматыка даследаванняў. Барацьба з “буржуазнымі фальсіфікацыямі” гісторыі Беларусі.

Структура Інстытута гісторыі. Дырэктары інстытута. Навуковыя пошукі і дасягненні супрацоўнікаў Інстытута гісторыі АН БССР.

Дзейнасць Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ у 1945 – 1991 гг. Структура Інстытута гісторыі партыі. Дырэктары інстытута. Навуковыя пошукі і дасягненні супрацоўнікаў Інстытута гісторыі партыі.

Развіццё гістарычнай адукацыі і падрыхтоўка кадраў гісторыкаў у БССР у 1944 – 1990 гг. Аднаўленне дзейнасці ВНУ пасля завяршэння Вялікай Айчыннай вайны. Гістарычныя факультэты. Асаблівасці атрымання вышэйшай гістарычнай адукацыі. Падрыхтоўка кадраў вышэйшай кваліфікацыі па гістарычным навукам. Дзейнасць аспірантуры.

Раздзел 4. Гістарычная навука Беларусі ў канцы хх – пачатку ххі ст.

Дзейнасць Інстытута гісторыі НАНБ. Кірункі навуковай дзейнасці Інстытута гісторыі НАНБ. Распрацоўка праграм фундаментальных гістарычных даследаванняў. Падрыхтоўка і выданне абагульняючых прац па айчыннай гісторыі.

Інстытуты гістарычнай навукі ў Рэспубліцы Беларусь. Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы. Нацыянальны навукова-асветніцкі цэнтр імя Ф.Скарыны.

Грамадскія гістарычныя арганізацыі ў Беларусі. Гістарычная перыёдыка. Роля выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя” у развіцці гістарычнай навукі. “Энцыклапедыя гісторыі Беларусі” (у 6 т.), энцыклапедыя “Вялікае Княства Літоўскае” (у 3 т.), энцыклапедыя “Беларускі фальклор” (у 2 т.). Гісторыка-дакументальныя хронікі “Памяць”.

Развіццё гістарычнай адукацыі і падрыхтоўка кадраў гісторыкаў у Рэспубліцы Беларусь. Уплыў “перабудовы” у СССР на развіццё гістарычнай навукі. Фарміраванне новых падыходаў да вывучэння айчыннай гісторыі. Стварэнне беларускай нацыянальнай гістарыяграфічнай канцэпцыі. Праект МВ.Біча “Аб нацыянальнай канцэпцыі гісторыі і гістарычнай адукацыі” (1993 г.). Увядзенне курса айчыннай гісторыі ў школы і ВНУ рэспублікі. Змены ў падрыхтоўцы спецыялістаў высокай кваліфікацыі па гістарычным спецыяльнасцям. Падрыхтоўка вучэбных дапаможнікаў і падручнікаў па гісторыі Беларусі. Падрыхтоўка кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Гісторыя факультэта гісторыі і сацыялогіі ГрДУ імя Я.Купалы. Адкрыццё факультэта. Дэканы. Структура факультэта. Дасягненні выкладчыкаў і студэнтаў факультэта.

4. Информационно-методические материалы по дисциплине