
- •А.М.Асіпчук, в.В.Маршэўская, а.С.Садоўская
- •Прадмова
- •Лекцыйная частка Лекцыя 1. Мова і соцыум
- •2. Гіпотэзы паходжання мовы
- •3. Функцыі мовы ў грамадстве
- •4. Нацыянальная мова і духоўная культура народа
- •1. Галоўнай, дыферэнцыяльнай прыкметай чалавека з’яўляецца
- •2. Устанавіце адпаведнасць паміж функцыямі мовы і іх сэнсавай характарыстыкай.
- •3. Паводле матэрыялістычнай тэорыі ўзнікненне мовы звязана з...
- •Лекцыя 2. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы
- •1. Беларуская мова ў сям’і індаеўрапейскіх моў. Вытокі беларускай мовы
- •2. Роля беларускай мовы ў вкл
- •3. Прычыны заняпаду беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі
- •4. Утварэнне новай беларускай літаратурнай мовы. Працэс беларусізацыі ў 20-я гады хх ст.
- •5. Русіфікатарскі характар нацыянальна-моўнай палітыкі дзяржавы на працягу 30-80 гадоў хх ст.
- •6. Асаблівасці развіцця беларускай літаратурнай мовы ў 90-я гады хх ст. Стан беларускай мовы на сучасным этапе
- •1. Беларуская мова належыць да
- •2. Устанавіце адпаведнасць
- •3. Новая беларуская літаратурна-пісьмовая мова сфарміравалася на аснове
- •Лекцыя 3. Білінгвізм і моўная інтэрферэнцыя
- •1. Паняцце білінгвізму. Аспекты білінгвізму
- •2. Білінгвізм і інтэрферэнцыя. Віды інтэрферэнцыі
- •3. Трасянка як лінгвістычная з'ява
- •4. Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі
- •1. На тэрыторыі Беларусі назіраецца двухмоўе
- •2. Устанавіце адпаведнасць паміж відамі інтэрферэнцыі і іх сэнсавай характарыстыкай
- •3. Трасянка – гэта
- •Лекцыя 4. Лексікалогія і лексікаграфія
- •1.Слова як адзінка лексічнай сістэмы. Адназначныя і мнагазначныя словы
- •2. Амонімы, сінонімы, антонімы, паронімы ў лексічным складзе беларускай мовы
- •3. Асаблівасці лексіка-семантычных працэсаў у тэрміналогіі
- •4. Паходжанне лексікі беларускай мовы
- •5. Лексіка паводле сферы выкарыстання
- •6. Лексіка актыўнага і пасіўнага запасу
- •7. Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў
- •1. Да лексікі абмежаванага ўжывання адносяцца
- •2. Устанавіце адпаведнасць
- •3. Эўфемізмы – гэта разнавіднасць
- •Лекцыя 5. Асаблівасці словаўтварэння беларускай навуковай тэрміналогіі
- •Лекцыя 6. Асаблівасці навуковага стылю мовы
- •1. Функцыянальныя стылі як грамадска абумоўленая, унутрана аб’яднаная сістэма моўных сродкаў
- •2. Навуковы стыль, яго функцыянальна‑камунікатыўныя характарыстыкі
- •2. Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю
- •3. Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю
- •4. Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю
- •Лекцыя 7. Тэкст і яго арганізацыя
- •2. Функцыянальна-сэнсавыя тэпы тэксту, мінімальныя адзінкі тэксту, віды сувязі ў тэксце
- •3. Спосабы выкладу навуковай інфармацыі
- •1. Апісанню ўласцівы
- •Лекцыя 8. Жанры навуковай літаратуры
- •1. Спосабы кампрэсіі навуковага тэксту
- •2. Рэферат і анатацыя – вынік кампрэсіі навуковага тэксту
- •3. Афармленне цытат. Даведачна-бібліяграфічны апарат навуковай літаратуры
- •3. Па чытацкім прызначэнні рэфераты бываюць
- •Лекцыя 9. Афіцыйна-справавы стыль
- •1. З гісторыі фарміравання афіцыйна-справавога стылю
- •1. Афіцыйна-справавы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі
- •2. Паняцце дакумента. Групы дакументаў
- •1. Асабістыя дакументы.
- •2. Распарадчыя дакументы
- •Закон Рэспублікі Беларусь
- •3. Моўныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю
- •4. Паняцце бланка, рэквізіта, фармуляра
- •5. Мова і кампазіцыя справавых лістоў. Прыватныя дзелавыя паперы
- •1. Афіцыйна-справавы стыль пачаў фарміравацца
- •1. Паняцце «культура маўлення». Правільнасць маўлення і нормы
- •2. Дакладнасць, лагічнасць і чыстата маўлення
- •3. Багацце, дарэчнасць, сцісласць маўлення
- •1. Дакладнасць маўлення звязана з
- •Да лекцыі 2. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы
- •Да лекцыі 3. Білінгвізм і моўная інтэрферэнцыі
- •Да лекцыі 4. Лексікалогія і лексікаграфія
- •Да лекцыі 5. Асаблівасці словаўтварэння беларускай навуковай тэрміналогіі
- •Да лекцыі 7. Тэкст і яго арганізацыя
- •Да лекцыі 8. Жанры навуковага маўлення
- •Да лекцыі 9. Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю
- •Да лекцыі 10. Культура маўлення
- •Заданні для індывідуальнай і самастойнай работы студэнтаў Тэмы рэфератаў
- •Літаратура для анатавання
- •*Гэта цікава! жыццё ваенных у беларускіх фразеалагізмах
- •З’ява сінаніміі ў спартыўнай тэрміналогіі
2. Роля беларускай мовы ў вкл
У ХІІІ ст. пасля распаду Кіеўскай Русі (а гэтаму паспрыялі міжусобныя войны феадалаў) пачалі складвацца асобныя народнасці – беларуская, руская і ўкраінская. Беларуская народнасць утварылася з трох плямён: крывічы, радзімічы, дрыгавічы. (Тэрмін «Белая Русь» упершыню сустракаецца ў канцы XIV ст. у адносінах толькі да Полацкай зямлі. У далейшым ён пашырыўся на ўсю Беларусь).
Асноўную ролю ў фарміраванні беларускай мовы (даследчыкі называюць яе старабеларускай) адыгралі мясцовыя гаворкі (паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні дыялекты). Як асобная самастойная мова яна сфарміравалася ў перыяд, калі нашы землі знаходзіліся ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Менавіта ў ВКЛ на працягу ХІУ – ХУІ стст. старабеларуская мова выкарыстоўвалася ў якасці афіцыйнай дзяржаўнай. У пісьмовых дакументах таго часу наша зямля часта называецца Літвой, беларусы – літоўцамі або ліцвінамі ў знак таго, што яны былі жыхарамі ВКЛ, а мова – літоўскай, рускай, простай (продкі ж сучасных літоўцаў называліся жамойтамі і аўкштайтамі).
На беларускай мове былі створаны летапісы, арыгінальныя і перакладныя мастацкія творы, вучэбная, публіцыстычная, юрыдычная літаратура; вялася дыпламатычная перапіска (1392 – 1393 гг. хан Арды Тахтамыш піша ліст польскаму каралю Ягайла на старабеларускай мове)! Важна і тое, што на славянскім усходзе распачалося кнігадрукаванне (6 жніўня 1517 г. у Празе Ф. Скарына надрукаваў на царкоўнаславянскай мове Псалтыр). Спыніцца на асветніцкай дзейнасці Ф. Скарыны (гуманіст, першадрукар, перакладчык, пісьменнік, рэдактар, мастак). Менавіта ён узняў беларускую мову і беларускую культуру на еўрапейскі ўзровень (праз два стагоддзі тое самае паспрабуе зрабіць для рускага народа М. В. Ламаносаў). Гэты перыяд знакаміты такімі вядомымі асветнікамі, людзьмі энцыклапедычнай адукаванасці, як Мікола Гусоўскі, Сымон Будны, Сімяон Полацкі, Васіль Цяпінскі, Андрэй Рымша, Лаўрэнцій Зізаній, Мялецій Сматрыцкі і інш.
Назавём жанры і найбольш вядомыя помнікі літаратуры таго часу.
1.Справавая літаратура, да якой адносіліся гандлёвыя дагаворы, дарчыя граматы, судовыя і пасольскія кнігі, пастановы сейма, справаздачы, каралеўскія наказы, пісьмовыя правы на валоданне зямлёй і інш. Прыклады дадзенага жанру: «Дагавор Полацка з Рыгай»(1330 г.), «Дарчая грамата» Вітаўта літоўскім канонікам (1399), «Судзебнік» караля Казіміра Ягелончыка (1468 г.), «Кніга судовых спраў» (1516 г.) і інш. Помнікі справавой пісьменнасці, як рукапісныя, так і друкаваныя, сабраны ў 600 тамоў Літоўскай метрыкі, дакументы якой даюць уяўленне пра розныя бакі палітычнага, эканамічнага, культурнага жыцця ВКЛ на працягу некалькіх стагоддзяў і з’яўляюцца крыніцай вывучэння беларускай мовы. Найбольш слынным дакументам гэтага перыяду, безумоўна, лічыцца Статут Вялікага Княства Літоўскага (тры рэдакцыі: 1529 г., 1566 г., 1588 г.), які стаў узорам, асновай для ўпарадкавання права нават у многіх суседніх дзяржавах: Прусіі, Польшчы, Расіі! Доўгі час заставаўся адзіным зборам законаў у Еўропе, быў перакладзены на лацінскую і польскую мовы. Не выклікае сумненняў, што «Статут» быў распрацаваны і падрыхтаваны на высокім тэарэтычным і прафесійным узроўні кваліфікаванымі прававедамі і дзяржаўнымі чыноўнікамі (рэдакцыя 1588 г. падрыхтавана пад кіраўніцтвам канцлера ВКЛ А. Б. Валовіча і падканцлера Л.І. Сапегі). «Статут» – сведчанне дзяржаўнасці беларускага і літоўскага народаў, іх высокай прававой культуры. Некаторыя сучасныя гісторыкі многія гады даказвалі, што да кастрычніка 1917 года беларусы аб дзяржаўнасці толькі марылі... Публікацыя «Статута Вялікага Княства Літоўскага» (Мн., 1989 г.), прымеркаваная да 400-годдзя першай публікацыі (1588 г.), – важкі аргумент у сённяшніх спрэчках аб дзяржаве і беларускай мове.
Справавыя дакументы даволі паслядоўна адлюстроўвалі асаблівасці народнай гаворкі, яе багатую лексіку, фанетычныя і граматычныя з’явы. Слоўнік старабеларускай мовы папаўняўся грамадска-палітычнай, юрыдычнай тэрміналогіяй (увогуле перыяд ВКЛ адметны фарміраваннем розных тэрмінасістэм: гандлёвай, ваеннай, навуковай і г. д.): аброк, права, мыто (пошліна), послух (сведка), рубель, чалядзін, дзяржава, прыгонныя людзі, помста, забойца, кошт і г. д.
2. Летапісы (захавалася каля 20 збораў) ХУ – ХУІІ стст. Сярод іх знаходзяцца Супрасльскі збор, Увараўскі збор, Віленскі зборнік, дзе апісваюцца жыційныя, ваенныя, княжацкія справы на тэрыторыі нашай краіны. Найбольш знакамітымі з’яўляюцца «Чэцці-Мінеі», напісаныя паповічам Бярозкам з Новагародка, які распавядае пра забойства Святаполкам Барыса і Глеба, а таксама Баркалабаўскі летапіс (апісваюцца падзеі ў наваколлі Быхава).
3. Перакладная жыційная літаратура (ХУ – ХУІ стст.). Пераклады з грэчаскай, сербскай і некаторых іншых моў: «Александрыя»(апісваюцца паходы і подзвігі Аляксандра Македонскага), «Гісторыя Траянскай вайны» (аб заваяванні грэкамі Троі); «Аповесць аб Трыстане», «Гісторыя аб Атыле», «Аповесць пра Баву».
4. Мастацкая і палемічная літаратура: «Метры» Сімяона Полацкага на старабеларускай мове, эпіграмы Андрэя Рымшы, палемічныя прамовы Мялешкі супраць польскага засілля, а таксама вершы невядомых аўтараў.
5. Лінгвістычная літаратура: «Грамматіка Словенска», «Лексіс» (тлумачыцца 1061 стараславянскае слова) Лаўрэнція Зізанія, «Грамматіка» Мялеція Сматрыцкага, якую пазней М. В. Ламаносаў назаве «вратами учёности». Дадзеная праца прысвечана апісанню стараславянскай мовы, але, як і ў Л.Зізанія, метамовай (мовай, з дапамогай якой апісваецца іншая мова, у прыватнасці, царкоўнаславянская) паслужыла старабеларуская, дзе адзначаюцца рысы жывой беларускай гаворкі: зацвярдзелы р, аканне, замена яць на е, беларускія лексемы але, друк, праца і інш.
6. Рэлігійная літаратура. Францыск Скарына (23 кнігі Бібліі, «Малая падарожная кніжыца», «Апостал»), Сымон Будны на старабеларускай мове ў 1562 г. выдае «Катэхізіс»; Васіль Цяпінскі выдаў у сваім перакладзе на старабеларускую мову «Евангелле». Да гэтага ж часу належаць 30 зборнікаў кітабаў (рукапісныя рэлігійныя кнігі татар, якія з ХІУ ст. да сённяшніх дзён жывуць на Беларусі). Лінгвістычная каштоўнасць дадзеных тэкстаў у тым, што арабскімі літарамі паслядоўна і выразна перадаюцца многія фанетычныя асаблівасці беларускай мовы, якія нерэгулярна, эпізадычна фіксаваліся ў старабеларускіх помніках, напісаных кірыліцай. Да такіх асаблівасцей належаць аканне, яканне, перадача г фрыкатыўнага, афрыкатаў дж, дз, мяккага с і інш. У тэкстах гэтых помнікаў назіраецца паступовы пераход ад марфалагічнага да фанетычнага прынцыпу напісання слоў. Акрамя ўласных лексем, у дадзеных помніках ёсць і беларуская фразеалогія (галаву звесіць, сэрца баліць, чыніць паклон і інш.).
У старабеларускіх рукапісных і друкаваных кнігах даволі разнастайна пададзены жывыя моўныя з’явы, уласцівыя беларускім гаворкам і не характэрныя ў цэлым для рускай і ўкраінскай моў. Да пералічаных ужо фанетычных адметнасцей неабходна дабавіць падаўжэнне зычных (зелле, жыццё і інш.), зацвярдзенне р, ж, ш, ч (прамо, божэ, иншыхъ, чыи і г.д.), прыстаўныя гукі в, г (восень, гусеница і інш.), пераход в, у, л у ў, перададзенае праз в (вжо, прышовъ і пад.), чаргаванне складоў ро, ло з ры, лы ў становішчы паміж зычнымі (кровъ – крыви, глотка – глытати і пад.). З марфалагічных рысаў: скланенне назоўнікаў тыпу боль, жаль, тень, насыпъ і г. д. на ўзор мужчынскага роду, ужыванне канчаткаў –у(-ю) у назоўніках р. скл. адз. л. м. р.(народу, броду і пад.). У слоўнікавым складзе беларускай мовы, акрамя спрадвечнабеларускай лексікі, сустракаюцца шматлікія запазычанні з розных моў: польскай (скарга, еднасць, ліст, ксёндз і інш.), чэшскай (брама, гарцаваць і інш.), літоўскай (пуня, клуня, жвір і інш.), нямецкай (варта, штурм, фурман і інш.), французскай (пашпарт, сяржант і інш.), італьянскай (пошта, палац, кампанія і інш.), лацінскай (правінцыя, камісія, працэс, копія і інш.), грэчаскай (біблія, манах і інш.), цюркскіх (атаман, тавар, торба і інш.) і г. д.
Старабеларуская мова на працягу некалькіх стагоддзяў абслугоўвала розныя сферы грамадскага жыцця ў ВКЛ. Яна аказала ўплыў на іншыя мовы, у прыватнасці, на літаратурную мову рускай народнасці! Менавіта гэты перыяд (14 – 16 стст.) лічыцца росквітам у гісторыі беларускай культуры, мовы, таму вучоныя і назвалі яго «залатым векам».
Аднак далейшы ход развіцця беларускай мовы быў надзвычай неспрыяльным.