Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Prafesiinaja_leksika_dapamozhnik.doc
Скачиваний:
384
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
1.44 Mб
Скачать

1. Галоўнай, дыферэнцыяльнай прыкметай чалавека з’яўляецца

1) членараздзельная мова; 4) мозг;

2) верхнія і ніжнія канечнасці; 5) мысленне.

3) язык, зубы;

2. Устанавіце адпаведнасць паміж функцыямі мовы і іх сэнсавай характарыстыкай.

А. Камунікатыўная. 1. Мова – сродак, які забяспечвае магчымасць

Б. Пазнавальная. думаць і пазнаваць свет.

В. Эстэтычная. 2. Мова – сродак уздзеяння на пачуцці і думкі

Г. Этнічная. людзей.

3. Мова – прыкмета, сімвал нацыі, сродак

этнічнай кансалідацыі.

4. Мова – сродак узаемаадносін паміж людзьмі.

5. Мова – сродак выражэння эмоцый,

пачуццяў, настрою.

3. Паводле матэрыялістычнай тэорыі ўзнікненне мовы звязана з...

1) мова – дар Бога;

2) мова – вынік сумеснай дзейнасці першабытных людзей;

2) мова – здольнасць чалавека пераймаць гукі навакольнага асяроддзя;

4) мова – наяўнасць інстынктыўных гукавых комплексаў

5) мова – праяўленне эмоцый.

Лекцыя 2. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы

Мэта лекцыі – паказаць працэс станаўлення беларускай мовы, асаблівасці яе развіцця на розных гістарычных этапах.

Задачы лекцыі:

- ахарактарызаваць асноўныя перыяды фарміравання беларускай мовы;

- прааналізаваць прычыны заняпаду беларускай мовы на пэўных гістарычных этапах (у тым ліку і на сучасным);

- адзначыць ролю выдатных асветнікаў у працэсе адраджэння, унармавання і захавання беларускай мовы;

- садзейнічаць фарміраванню ў студэнтаў пачуцця каштоўнасці роднай мовы.

Пытанні

1. Беларуская мова ў сям’і індаеўрапейскіх моў. Вытокі беларускай мовы.

2. Роля беларускай мовы ў ВКЛ.

3. Прычыны заняпаду беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі.

4.Утварэнне новай беларускай літаратурнай мовы. Працэс беларусізацыі ў 20-я гады ХХ ст.

5. Русіфікатарскі характар нацыянальна-моўнай палітыкі дзяржавы на працягу 30-80 гадоў ХХ ст.

6. Асаблівасці развіцця беларускай літаратурнай мовы ў 90-я гады ХХ ст. Стан беларускай мовы на сучасным этапе.

Праблемныя пытанні

1.Чаму перыяд існавання ВКЛ даследчыкі называюць «залатым векам» у гісторыі развіцця беларускай мовы?

2. Ці з’яўляецца сёння беларуская літаратурная мова сродкам зносін нацыі? Якія фактары могуць паўплываць на адраджэнне беларускай мовы ў розных сферах жыцця?

Рэкамендаваная літаратура

  1. Гіруцкая, Л.А. Беларуская мова (прафесійная лексіка). – Мінск, 2005.

  2. Лепешаў, І.Я., Якалцэвіч, М.А. Практыкум па лексікалогіі і фразеалогіі. – Гродна, 2001.

  3. Ляшчынская, В.А. Студэнту аб мове: прафесійная лексіка. – Мінск, 2003.

  4. Плотнікаў, Б.А. Беларуская мова ў сістэме славянскіх моў. – Мінск, 1999.

  5. Сямешка, Л.І. Беларуская мова. – Мінск, 1999.

  6. Шакун, Л. М. Карані роднай мовы. – Мінск, 2001.

Пры вывучэнні складанага пытання пра паходжанне беларускай мовы (як і рускай, украінскай) трэба мець на ўвазе, што ўзнікненне беларускай мовы нельга датаваць пэўным годам ці нават дзесяцігоддзем (Ф. Янкоўскі). Станаўленне беларускай мовы цесна звязана з гістарычнымі і сацыяльна-палітычнымі фактарамі, якія абумоўліваюць яе росквіт або заняпад.