- •А.М.Асіпчук, в.В.Маршэўская, а.С.Садоўская
- •Прадмова
- •Лекцыйная частка Лекцыя 1. Мова і соцыум
- •2. Гіпотэзы паходжання мовы
- •3. Функцыі мовы ў грамадстве
- •4. Нацыянальная мова і духоўная культура народа
- •1. Галоўнай, дыферэнцыяльнай прыкметай чалавека з’яўляецца
- •2. Устанавіце адпаведнасць паміж функцыямі мовы і іх сэнсавай характарыстыкай.
- •3. Паводле матэрыялістычнай тэорыі ўзнікненне мовы звязана з...
- •Лекцыя 2. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы
- •1. Беларуская мова ў сям’і індаеўрапейскіх моў. Вытокі беларускай мовы
- •2. Роля беларускай мовы ў вкл
- •3. Прычыны заняпаду беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі
- •4. Утварэнне новай беларускай літаратурнай мовы. Працэс беларусізацыі ў 20-я гады хх ст.
- •5. Русіфікатарскі характар нацыянальна-моўнай палітыкі дзяржавы на працягу 30-80 гадоў хх ст.
- •6. Асаблівасці развіцця беларускай літаратурнай мовы ў 90-я гады хх ст. Стан беларускай мовы на сучасным этапе
- •1. Беларуская мова належыць да
- •2. Устанавіце адпаведнасць
- •3. Новая беларуская літаратурна-пісьмовая мова сфарміравалася на аснове
- •Лекцыя 3. Білінгвізм і моўная інтэрферэнцыя
- •1. Паняцце білінгвізму. Аспекты білінгвізму
- •2. Білінгвізм і інтэрферэнцыя. Віды інтэрферэнцыі
- •3. Трасянка як лінгвістычная з'ява
- •4. Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі
- •1. На тэрыторыі Беларусі назіраецца двухмоўе
- •2. Устанавіце адпаведнасць паміж відамі інтэрферэнцыі і іх сэнсавай характарыстыкай
- •3. Трасянка – гэта
- •Лекцыя 4. Лексікалогія і лексікаграфія
- •1.Слова як адзінка лексічнай сістэмы. Адназначныя і мнагазначныя словы
- •2. Амонімы, сінонімы, антонімы, паронімы ў лексічным складзе беларускай мовы
- •3. Асаблівасці лексіка-семантычных працэсаў у тэрміналогіі
- •4. Паходжанне лексікі беларускай мовы
- •5. Лексіка паводле сферы выкарыстання
- •6. Лексіка актыўнага і пасіўнага запасу
- •7. Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў
- •1. Да лексікі абмежаванага ўжывання адносяцца
- •2. Устанавіце адпаведнасць
- •3. Эўфемізмы – гэта разнавіднасць
- •Лекцыя 5. Асаблівасці словаўтварэння беларускай навуковай тэрміналогіі
- •Лекцыя 6. Асаблівасці навуковага стылю мовы
- •1. Функцыянальныя стылі як грамадска абумоўленая, унутрана аб’яднаная сістэма моўных сродкаў
- •2. Навуковы стыль, яго функцыянальна‑камунікатыўныя характарыстыкі
- •2. Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю
- •3. Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю
- •4. Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю
- •Лекцыя 7. Тэкст і яго арганізацыя
- •2. Функцыянальна-сэнсавыя тэпы тэксту, мінімальныя адзінкі тэксту, віды сувязі ў тэксце
- •3. Спосабы выкладу навуковай інфармацыі
- •1. Апісанню ўласцівы
- •Лекцыя 8. Жанры навуковай літаратуры
- •1. Спосабы кампрэсіі навуковага тэксту
- •2. Рэферат і анатацыя – вынік кампрэсіі навуковага тэксту
- •3. Афармленне цытат. Даведачна-бібліяграфічны апарат навуковай літаратуры
- •3. Па чытацкім прызначэнні рэфераты бываюць
- •Лекцыя 9. Афіцыйна-справавы стыль
- •1. З гісторыі фарміравання афіцыйна-справавога стылю
- •1. Афіцыйна-справавы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі
- •2. Паняцце дакумента. Групы дакументаў
- •1. Асабістыя дакументы.
- •2. Распарадчыя дакументы
- •Закон Рэспублікі Беларусь
- •3. Моўныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю
- •4. Паняцце бланка, рэквізіта, фармуляра
- •5. Мова і кампазіцыя справавых лістоў. Прыватныя дзелавыя паперы
- •1. Афіцыйна-справавы стыль пачаў фарміравацца
- •1. Паняцце «культура маўлення». Правільнасць маўлення і нормы
- •2. Дакладнасць, лагічнасць і чыстата маўлення
- •3. Багацце, дарэчнасць, сцісласць маўлення
- •1. Дакладнасць маўлення звязана з
- •Да лекцыі 2. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы
- •Да лекцыі 3. Білінгвізм і моўная інтэрферэнцыі
- •Да лекцыі 4. Лексікалогія і лексікаграфія
- •Да лекцыі 5. Асаблівасці словаўтварэння беларускай навуковай тэрміналогіі
- •Да лекцыі 7. Тэкст і яго арганізацыя
- •Да лекцыі 8. Жанры навуковага маўлення
- •Да лекцыі 9. Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю
- •Да лекцыі 10. Культура маўлення
- •Заданні для індывідуальнай і самастойнай работы студэнтаў Тэмы рэфератаў
- •Літаратура для анатавання
- •*Гэта цікава! жыццё ваенных у беларускіх фразеалагізмах
- •З’ява сінаніміі ў спартыўнай тэрміналогіі
2. Білінгвізм і інтэрферэнцыя. Віды інтэрферэнцыі
У сітуацыі двухмоўя ўзаемадзеянне моў, якія кантактуюць, прыводзіць да інтэрферэнцыі, гэта значыць пры маўленні на адной мове ўжываюцца элементы іншай мовы. Іншымі словамі, інтэрферэнцыя прыводзіць да парушэння нормаў суіснуючых моў. Узровень інтэрферэнцыі залежыць ад ступені авалодання другой мовай, ад умення свядома адрозніваць факты розных моў і інш.
Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў абумоўлівае шматлікасць і ўстойлівасць інтэрферэнцыйных памылак пры маўленні на той ці іншай мове. Аднак яны не ўплываюць на працэс разумення выказванняў як на беларускай, так і на рускай мовах. Таму праблема інтэрферэнцыі для беларуска-рускага двухмоўя стаіць як праблема культуры беларускай і рускай моў ва ўмовах білінгвізму.
Беларуска-руская і руска-беларуская інтэрферэнцыя – з'ява распаўсюджаная і закранае ўсе сферы моўнай сістэмы: фанетыку, акцэнтуацыю, марфалогію, лексіку, сінтаксіс. Вылучаюць наступныя віды інтэрферэнцыі: марфалагічная, сінтаксічная, фанетычная, лексічная, словаўтваральная, акцэнтная.
Марфалагічная інтэрферэнцыя звязана з разыходжаннямі ў граматычным афармленні рускіх і беларускіх лексем, асабліва тых, якія маюць агульныя карані. Гэта разыходжанні ў родзе, ліку, склоне назоўнікаў, ва ўтварэнні сінтэтычных формаў вышэйшай і найвышэйшай ступені параўнання прыметнікаў, у склонавых формах лічэбнікаў, ужыванні дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў і г.д. Напрыклад, рус. шинель, собака, медаль, степь, насыпь, надпись – жаночы род, бел. шынель, сабака, медаль, стэп, насып, надпіс – мужчынскі род; рус. писать чернилами – бел. пісаць чарнілам; рус. чистый – чище, бел. чысты – чысцейшы; рус. тремя, четырьмя – бел. трыма, чатырма; рус. завявший – бел. завялы; рус. улыбаясь – бел. усміхаючыся.
Інтэрферэнцыйныя памылкі ў сінтаксісе (сінтаксічная інтэрферэнцыя) выклікаюцца адрозненнямі ў будове словазлучэнняў, простых і складаных сказаў. У словазлучэннях выразна праяўляецца нацыянальная спецыфіка мовы. Таму механічнае перанясенне мадэляў пабудовы словазлучэнняў з адной мовы ў другую вядзе да парушэння нормаў (параўн. белар. дзякаваць сябру, смяяцца з другіх, паслаць па бацьку, захварэць на грып, два сталы, дакрануцца да рукі, ісці лесам, з прычыны занятасці – руск. благодарить друга, смеяться над другими, послать за отцом, болеть гриппом, два стола, прикоснуться к руке, идти по лесу, по причине занятости). Структура сказаў таксама мае некаторыя адрозненні: рус. В одном из переулков встретились ему два друга – бел. У адным завулку ён сустрэў двух сяброў; рус. – Приятно ходить по новым местам, всматриваться в картины, встречающиеся на пути – бел. Прыемна было хадзіць па новых мясцінах, углядацца ў малюнкі, што трапляюцца ў падарожжы.
Пранікненне спецыфічных фанетычных рысаў з адной мовы ў другую вядзе да фанетычнай інтэрферэнцыі (напрыклад, у рускім маўленні білінгва сустракаюцца такія беларускамоўныя фанетычныя рысы, як цвёрдае р, ч на месцы рускіх мягкіх р’ і ч’, фрыкатыўнае γ на месцы выбухнога г, мяккія дз’ і ц’ на месцы д’ і т’, афрыката дж, пераход зычных в, л у ў, прыстаўныя зычныя в, г, прыстаўныя галосныя а, і, ярка выражанае аканне і г.д.). Гэтыя асаблівасці вельмі ўстойлівыя і могуць заставацца ў беларуска-рускага білінгва на ўсё жыццё.
Лексічная інтэрферэнцыя выклікана наяўнасцю разыходжанняў або частковага падабенства ва ўласналексемным і семантычным аспектах беларускай і рускай моў. Напрыклад, ужыванне білінгвам у беларускай мове выразу гуляць ролю замест адыгрываць ролю абумоўлена неаднолькавым аб'ёмам значэнняў і асаблівасцямі ўжывання ў рускай і беларускай мовах слоў іграць (играть) і гуляць (гулять). Лексічная інтэрферэнцыя падзяляецца на ўласна-лексічную (калі ў рускім маўленні выкарыстоўваюцца беларускія словы і наадварот): Леший его ведает, отчего так часто его бьёт (И.Мележ); лексіка-семантычную (калі ў маўленні выкарыстоўваюцца словы ў значэннях, якія характэрны для іншай мовы): Урал богатырём приветливым Ручник дороги разостлал (Р.Бородулин); лексіка-стылістычную (рускія і беларускія словы маюць аднолькавае значэнне, але належаць да розных стыляў маўлення): рус. хвороба – (дыялектн.) – бел. хвароба (літаратурн.), руск. смак (разм.) – бел. смак (літаратурн.). Лексічная інтэрферэнцыя праяўляецца, у прыватнасці, у міжмоўнай аманіміі. Міжмоўныя амонімы – словы з розных моў, якія поўнасцю або часткова супадаюць у гучанні або напісанні, але маюць рознае значэнне. У працэсе перакладу тэксту з рускай мовы на беларускую ці наадварот магчымы іх непажаданыя ўзаемазамены, што прыводзіць да непаразумення: рус. качка ‘укачванне – бел. качка ‘вадаплаўная птушка’; рус. сварка ‘злучэнне металічных частак шляхам сплаўлівання’ – бел. сварка ‘спрэчка’.
Прычынай існавання словаўтваральнай інтэрферэнцыі з'яўляецца несупадзенне словаўтваральных фармантаў аднакаранёвых беларускіх і рускіх слоў: рус. читательница – бел. чытачка, рус. детский – бел. дзіцячы, рус. шептаться – бел. шаптацца, рус. беспринципный – бел. беспрынцыповы, рус. вблизи – бел. паблізу.
Акцэнтная інтэрферэнцыя звязана з разыходжаннямі ў націску ў рускіх і беларускіх лексемах: рус. ольх'а – бел. в'ольха, рус. кишк'а – бел. к'ішка, рус. овсян'ой – бел. аўс'яны, рус. вест'и – бел. в'есці, рус. д'осуха – бел. дас'уха, рус. од'иннадцать – бел. адзін'аццаць, руск. посл'анец – белар. паслан'ец.