- •А.М.Асіпчук, в.В.Маршэўская, а.С.Садоўская
- •Прадмова
- •Лекцыйная частка Лекцыя 1. Мова і соцыум
- •2. Гіпотэзы паходжання мовы
- •3. Функцыі мовы ў грамадстве
- •4. Нацыянальная мова і духоўная культура народа
- •1. Галоўнай, дыферэнцыяльнай прыкметай чалавека з’яўляецца
- •2. Устанавіце адпаведнасць паміж функцыямі мовы і іх сэнсавай характарыстыкай.
- •3. Паводле матэрыялістычнай тэорыі ўзнікненне мовы звязана з...
- •Лекцыя 2. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы
- •1. Беларуская мова ў сям’і індаеўрапейскіх моў. Вытокі беларускай мовы
- •2. Роля беларускай мовы ў вкл
- •3. Прычыны заняпаду беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі
- •4. Утварэнне новай беларускай літаратурнай мовы. Працэс беларусізацыі ў 20-я гады хх ст.
- •5. Русіфікатарскі характар нацыянальна-моўнай палітыкі дзяржавы на працягу 30-80 гадоў хх ст.
- •6. Асаблівасці развіцця беларускай літаратурнай мовы ў 90-я гады хх ст. Стан беларускай мовы на сучасным этапе
- •1. Беларуская мова належыць да
- •2. Устанавіце адпаведнасць
- •3. Новая беларуская літаратурна-пісьмовая мова сфарміравалася на аснове
- •Лекцыя 3. Білінгвізм і моўная інтэрферэнцыя
- •1. Паняцце білінгвізму. Аспекты білінгвізму
- •2. Білінгвізм і інтэрферэнцыя. Віды інтэрферэнцыі
- •3. Трасянка як лінгвістычная з'ява
- •4. Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі
- •1. На тэрыторыі Беларусі назіраецца двухмоўе
- •2. Устанавіце адпаведнасць паміж відамі інтэрферэнцыі і іх сэнсавай характарыстыкай
- •3. Трасянка – гэта
- •Лекцыя 4. Лексікалогія і лексікаграфія
- •1.Слова як адзінка лексічнай сістэмы. Адназначныя і мнагазначныя словы
- •2. Амонімы, сінонімы, антонімы, паронімы ў лексічным складзе беларускай мовы
- •3. Асаблівасці лексіка-семантычных працэсаў у тэрміналогіі
- •4. Паходжанне лексікі беларускай мовы
- •5. Лексіка паводле сферы выкарыстання
- •6. Лексіка актыўнага і пасіўнага запасу
- •7. Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў
- •1. Да лексікі абмежаванага ўжывання адносяцца
- •2. Устанавіце адпаведнасць
- •3. Эўфемізмы – гэта разнавіднасць
- •Лекцыя 5. Асаблівасці словаўтварэння беларускай навуковай тэрміналогіі
- •Лекцыя 6. Асаблівасці навуковага стылю мовы
- •1. Функцыянальныя стылі як грамадска абумоўленая, унутрана аб’яднаная сістэма моўных сродкаў
- •2. Навуковы стыль, яго функцыянальна‑камунікатыўныя характарыстыкі
- •2. Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю
- •3. Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю
- •4. Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю
- •Лекцыя 7. Тэкст і яго арганізацыя
- •2. Функцыянальна-сэнсавыя тэпы тэксту, мінімальныя адзінкі тэксту, віды сувязі ў тэксце
- •3. Спосабы выкладу навуковай інфармацыі
- •1. Апісанню ўласцівы
- •Лекцыя 8. Жанры навуковай літаратуры
- •1. Спосабы кампрэсіі навуковага тэксту
- •2. Рэферат і анатацыя – вынік кампрэсіі навуковага тэксту
- •3. Афармленне цытат. Даведачна-бібліяграфічны апарат навуковай літаратуры
- •3. Па чытацкім прызначэнні рэфераты бываюць
- •Лекцыя 9. Афіцыйна-справавы стыль
- •1. З гісторыі фарміравання афіцыйна-справавога стылю
- •1. Афіцыйна-справавы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі
- •2. Паняцце дакумента. Групы дакументаў
- •1. Асабістыя дакументы.
- •2. Распарадчыя дакументы
- •Закон Рэспублікі Беларусь
- •3. Моўныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю
- •4. Паняцце бланка, рэквізіта, фармуляра
- •5. Мова і кампазіцыя справавых лістоў. Прыватныя дзелавыя паперы
- •1. Афіцыйна-справавы стыль пачаў фарміравацца
- •1. Паняцце «культура маўлення». Правільнасць маўлення і нормы
- •2. Дакладнасць, лагічнасць і чыстата маўлення
- •3. Багацце, дарэчнасць, сцісласць маўлення
- •1. Дакладнасць маўлення звязана з
- •Да лекцыі 2. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы
- •Да лекцыі 3. Білінгвізм і моўная інтэрферэнцыі
- •Да лекцыі 4. Лексікалогія і лексікаграфія
- •Да лекцыі 5. Асаблівасці словаўтварэння беларускай навуковай тэрміналогіі
- •Да лекцыі 7. Тэкст і яго арганізацыя
- •Да лекцыі 8. Жанры навуковага маўлення
- •Да лекцыі 9. Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю
- •Да лекцыі 10. Культура маўлення
- •Заданні для індывідуальнай і самастойнай работы студэнтаў Тэмы рэфератаў
- •Літаратура для анатавання
- •*Гэта цікава! жыццё ваенных у беларускіх фразеалагізмах
- •З’ява сінаніміі ў спартыўнай тэрміналогіі
3. Па чытацкім прызначэнні рэфераты бываюць
інфарматыўныя;
аглядныя;
агульныя;
спецыялізаваныя;
манаграфічныя.
Лекцыя 9. Афіцыйна-справавы стыль
Мэта лекцыі – ахарактарызаваць асаблівасці афіцыйна-справавога стылю, сферу яго функцыянавання.
Задачы:
сфарміраваць уяўленне аб гісторыі развіцця афіцыйна-справавога стылю;
ахарактарызаваць моўныя сродкі афіцыйна-справавой дакументацыі (лексічны, марфалагічны, сінтаксічны ўзровень);
даць азначэнне паняцця «дакумент»;
вызначыць дакументы ў залежнасці ад іх рэгламентаванасці;
пералічыць асноўныя групы дакументаў у залежнасці ад іх прызначэння;
паказаць узоры афармлення некаторых дакументаў;
раскрыць сутнасць паняццяў бланк, рэквізіт, фармуляр;
адзначыць асаблівасці справавых лістоў, асабістага рэзюмэ, візітнай карткі.
Пытанні
1. З гісторыі фарміравання афіцыйна-справавога стылю.
2. Афіцыйна-справавы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі.
3. Паняцце дакумента. Групы дакументаў.
4. Моўныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю.
5. Паняцце бланка, рэквізіта, фармуляра.
6. Мова і кампазіцыя справавых лістоў. Прыватныя справавыя паперы.
Праблемныя пытанні
Колькасць рэквізітаў строга зафіксавана ці можа быць рознай у залежнасці ад тыпу дакумента?
Ці падаюцца ў аўтабіяграфіі дэталі, падрабязнасці асабістага жыцця?
Якія існуюць варыянты напісання назвы дакументаў?
Дзе пішацца загаловак у справавых лістах?
Рэкамендацыя – гэта абавязковы рэквізіт рэзюмэ ці факультатыўны?
Рэкамендаваная літаратура
Асновы культуры маўлення і стылістыкі / Пад рэд. Анічэнкі У.В. – Мінск., 1992.
Барышникова, Е.Н. Речевая культура молодого специалиста. – М., 2005.
Гіруцкая, Л.А. Беларуская мова (прафесійная лексіка). – Мінск., 2005.
Каўрус, А.А. Дакумент па-беларуску: Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка. – Мінск, 1994.
Каўрус, А.А. Стылістыка беларускай мовы. – Мінск, 1992.
Культура устной и письменной речи делового человека. – М., 2006.
Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы / Пад рэд. А.Я.Баханькова. – Мінск, 1994.
Лепешаў, І. Я., Малажай, Г. М., Панюціч, К. М. Практыкум па беларускай мове. – Мінск, 2001.
Ляшчынская, В. А. Студэнту аб мове: прафесійная лексіка. – Мінск, 2003.
Маршэўская, В. В. Беларуская мова. Прафесійная лексіка. – Гродна, 2003.
Рахманин, Л.В. Стилистика деловой речи и редактирование служебных документов. – М., 1997.
Родионов, А. Г. Образцы исковых заявлений в гражданском судопроизводстве. – Минск, 2000.
Смольская, Т. М., Хрышчановіч, Л. У. Беларуская мова. Юрыдычная лексіка. – Мінск, 2006.
Сцяцко, П.У. і інш. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў. – Мінск, 1990.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. У 5-ці т. – Мінск, 1977-1984.
1. З гісторыі фарміравання афіцыйна-справавога стылю
Афіцыйна-справавы стыль вылучыўся раней за іншыя стылі дзякуючы таму, што абслугоўваў важнейшыя сферы дзяржаўнага жыцця: знешнія адносіны, замацаванне прыватнай уласнасці і гандаль. Неабходнасць пісьмовага замацавання дагавароў, законаў, афармлення спадчыны пачала фарміраваць асобую «мову», якая, зведаўшы мноства змен, захоўвае свае асноўныя адметныя рысы.
Беларуская мова была дзяржаўнай у Вялікім княстве Літоўскім на працягу некалькіх стагоддзяў. На ёй створана багатая літаратура розных стыляў і жанраў. Сапраўднага росту дасягнула таксама беларускае справаводства і заканадаўства. Выдатнае месца сярод прававых актаў займае Літоўскі Статут (рэдакцыі 1529, 1566, 1588 гг.). Напэўна, усё гэта меў на ўвазе Я.Купала, калі пісаў, што даўней беларуская мова «свае правы чужым дыктавала».
У афіцыйных дакументах Вялікага княства Літоўскага замацавалася тэрміналогія, устойлівыя юрыдычныя формулы, характэрныя для справавой мовы ўсходнеславянскага перыяду (грамота, миръ, правда, посолъ, договоръ чинити, а се я, а при том были сведци). Узніклі і новыя моўна-стылёвыя сродкі, галоўным чынам на аснове жывой гаворкі народа: доводъ, забойца, держава, врядникъ, пригонъ, пригонные люди, властностъ, громада, податокъ, звычай, позывный листъ, помста, позыченье і інш. Беларуская мова папаўнялася тэрмінамі з польскай, лацінскай і іншых моў: рада, скарга, дэкрэт, канстытуцыя, мандат, апеляцыя, аркуш, акт, рахунак і інш.
Канец ХVІІ–ХІХ стст. былі неспрыяльныя для беларускай мовы наогул і справаводства ў прыватнасці: яно было выцеснена спярша польскім, потым – рускім. Таму калі на пачатку ХХ ст. паўстала задача адраджэння беларускай мовы, то асноўная апора была на жывую гаворку народа і на ўзнаўленне занядбаных літаратурна-пісьмовых традыцый. Значны ўклад у развіццё грамадска-палітычнай і афіцыйна-справавой лексікі зрабілі ўдзельнікі палітычных рухаў, культурна-асветніцкіх, дабрачынных і іншых аб’яднанняў і суполак. Пра гэта сведчыць, напрыклад, «Пратакол з’езду беларускіх нацыянальных арганізацый у Мінску 25–27 сакавіка 1917 г.»), у якім ужываюцца словы і звароты: арганізацыйная камісія, Беларускі камітэт помачы ахвярам вайны, грамадзянін, дэлегат, даклад, па дакладзе прыняць рэзалюцыі, пастанавілі стварыць камісію, сакратар, склікаць з’езд і інш.
У 20-ыя гады разгарнулася інтэнсіўная распрацоўка і ўпарадкаванне беларускай нацыянальнай тэрміналогіі. Тэрміналагічная камісія Інстытута беларускае культуры падрыхтавала і выдала 24 галіновыя выпускі. Тэрміналогія права падаецца ў Х выпуску, грамадазнаўства – у ХІ. Наколькі грунтоўна рыхтаваліся тэрміны, паказвае невялічкая даведка-прадмова, змешчаная ў зборніку «Беларуская навуковая тэрміналогія. Выпуск 10». (Мн., 1926): «Апрацаванне тэрміналогіі права навукова-тэрміналагічная камісія даручыла ў верасні 1921 года члену камісіі Міколу Гуткоўскаму; апрацаваны ім праект тэрміналогіі быў першы раз разгледжаны і прыняты ў Тэрміналагічнай камісіі гуманітарнае секцыі Інстытута беларускае культуры ў ліпені 1924 года ў складзе Якуба Коласа, Янкі Купалы, Язэпа Лёсіка, Сцяпана Некрашэвіча. Уладзіслава Чаржынскага і Міколы Гуткоўскага».
Пасля рэарганізацыі Інстытута беларускае культуры тэрміналогія права была другі раз перагледжана ў камісіі. У час перагляду былі зроблены некаторыя папраўкі. Разам з тым камісія імкнулася, каб тэрміналогія адпавядала жывой мове народа і была зразумелая ўсім куткам Беларусі.
Пасля рэдакцыйнага перагляду тэрміналогіі ў правапісна-тэрміналагічнай камісіі Інстытута беларускае культуры тэрміналогія яшчэ раз была перагледжана асобнай секцыяй, дапоўнена новымі тэрмінамі, і гэтыя дапаўненні, а таксама спрэчныя пытанні былі канчаткова ўзгоднены з правапісна-тэрміналагічнай камісіяй.
Пераважная большасць тэрмінаў права і грамадазнаўства замацавалася ў моўнай практыцы. У прыватнасці, вытрымалі выпрабаванне часам словы, звароты, ужытыя ў назвах дзяржаўных устаноў, органаў улады. Напрыклад: выканаўчы камітэт, дзяржаўнае выдавецтва, замежныя справы, сацыяльнае выхаванне і інш.
У 20-ыя гады выйшлі з друку кнігі, спецыяльна прысвечаныя справаводству. «Падручнік справаводства сельскіх і местачковых саветаў. Выпуск першы» (Мн., 1926), складзены на аснове падручніка справаводства, «шырока ўжыванага ў РСФСР». Аналагічна рыхтаваўся «Падручнік справаводства раённых выканаўчых камітэтаў. Выпуск першы». У гэтыя кнігі ўвайшлі агульнае справаводства, адміністрацыйнае, паштовае справаводства, узоры трафарэтаў, штампаў і інш., паказаны парадак вядзення агульнага справаводства па адзінай сістэме, парадак «выдання дазваленняў, пасведчанняў і справак».
Такім чынам, узоры папер, дакументаў, распрацаваныя ў рускім справаводстве, пераносіліся на беларускую глебу. Нацыянальная спецыфіка канцылярскіх папер выяўлялася галоўным чынам у іх лексічным напаўненні, у марфалогіі і сінтаксісе афіцыйных запісаў, тэкстаў. Апрача агульных тэрмінаў справаводства, справавод ужываюцца шматлікія больш прыватныя словы і выразы: уступныя і выходныя паперы, адрасаваць на ўстанову або на службовую асобу па яе пасадзе, мы, ніжэйпадпісаныя, давераная асоба, хадайніцтва, выдаткі, абвестка, загад і інш.
Замацоўвалася беларуская тэрміналогія і ў кнізе Сяргея Серады «Дзелавод. Узоры афіцыяльных папер, слоўнік тэхнічна-кацылярскіх выразаў і іншыя патрэбныя ў дзелаводстве веды» (Мн., 1926). Вось некалькі прыкладаў: даручэнне на атрыманне грошай, пасведчанне асабовае, заява, запіс аб нараджэнні і інш.
Такім чынам, афіцыйна-справавы стыль – адзін са стыляў, які пачаў развівацца яшчэ ў перыяд ВКЛ, а асновы сучаснай справаводчай тэрміналогіі пачалі вызначацца ў 20-ыя гады ХХ ст.
