- •1. Літаратура як від дух. Дзейнасці чалавека. Функцыі літаратуры. Літаратура ў сістэме мастацтваў.
- •2. Літаратура як эстэт. Аб’ект. Паняцце маст. Тэксту. Слова як матэрыял маст. Твора.
- •3. Міф – фальклор – літаратура. Міфы ў гісторыі літаратуры. Новаміфалагізаваная свядомасць.
- •4. Нац. Карціна свету: агульначал. І нац. Ў літаратуры. Паняцце архетыпу.
- •5. Маст. Вобраз. Віды маст. Вобразаў.
- •6. Віды паэтычных фігур і тропаў. Гісторыя і тэорыя метафары.
- •7. Верш і проза: прынцыпы размежавання і спосабы арганізацыі маст. Маўлення, структураўтваральная функцыя двайной сігментацыі тэксту.
- •8. Рытм і яго функцыі ў вершы. Асн. Сістэмы вершавання.
- •9. Наратыўны (апавядальны) тып маст. Выказвання. Асн. Наратыўныя фігуры і кампазіцыйныя формы маўлення.
- •10. Асн. Паняцці “сюжэталогіі”: матыў – фабула – сюжэт, сюжэт і калізія (канфлікт), маст. Сітуацыя.
- •11. Аўтар і літ. Герой у творы. Персаналія, характар, тып.
- •12. Інтэрсуб’ектныя адносіны ў маст. Творы. Паняцце дыялагічнасці слова: слова аўтара і “чужое” слова ў прозе.
- •13. Прасторава-часавыя адносіны ў творы. Паняцце хранатопу.
- •14. Тэма, праблема, ідэя маст. Твора, сістэма персанажаў і аўтарская пазіцыя.
- •15. Паэтыка кампазіцыі. Кампазіцыя лір. Формаў.
- •16. Эпіка. Праблема эпічнага героя. Структура эпічнага твора.
- •17. Раман як эпічны жанр. Гіст. Мадыфікацыя эпічнай жанравай сістэмы: навела, апавяданне, аповесць.
- •18. Паняцце жанравага канону і ўнутранай меры ў жанрава-эпічных формах.
- •19. Свет драмы. Слова ў драме: дыялог, маналог, рэпліка; рэмарка, устаўны тэкст.
- •20. Лірыка. Суб’ектная структура лір. Твора: аўтар, лір. Суб’ект, лір. Герой, герой “ролевай” лірыкі.
- •22. Кананічныя (“цвёрдыя”) і некананічныя жанры ў лірыцы. Паняцце верлібрызацыі.
- •23. Катэгорыя маст. Пафасу. Віды і функцыя пафасу ў маст. Творы.
- •24. Стыль у маст. Творы. Марфалогія і тыпалогія маст. Стыляў.
- •25. Рэалістычная сістэма ў развіцці літаратуры.
- •26. Рамантызм і яго напрамкі ў гісторыі літаратуры.
- •27. Мадэрнізм як эстэт. Сістэма.
23. Катэгорыя маст. Пафасу. Віды і функцыя пафасу ў маст. Творы.
Маст. пафас – эмацыйна-пачуццёвая настраёвасць твора, у рэчышчы якой вырашаецца ідэйна-змястоўнае заданне твора.
Катэгорыя пафасу вядома са старажытнасці.
Вылучаюцца 3:
- трагічны (утвараецца шляхам распаду героікі, герой уваходзіць у супярэчнасці з аўтарытэтным ідэалам і імкнецца яго пераадолець);
- гераічны (гармонія паміж гуманістычным ідэалам і аўтарыт. ідэалам);
- сатырычны (герой не бачыць, што ён меншы за тыя патрабаванні, якія патрабуе рэальнасць).
У аснову іх класіфікацыі пакладзены прынцып суаднесенасці аўтарытэтнага ідэалу, які ўвасабляецца ў ролі вышэйшых боскіх сіл, і гуманістычнага, які ўвасабляецца ў функцыі маст. персанажа.
У новай літаратуры (18 ст.) ідэалы мяняюцца месцамі. На першым месцы гуманістычны ідэал, чалавек і яго ўласцівасці. З’яўл. маладыя віды пафасу:
- драма (аўтарытэтны ідэал большы за гуманістычны ідэал);
- ідылія (няма супярэчнасцей міжасабовага плана);
- гумар (гуманістычны ідэал большы за аўтарытэтны ідэал).
24. Стыль у маст. Творы. Марфалогія і тыпалогія маст. Стыляў.
Стыль – асн. заканамернасці ўстановак і іх індывідуальнасць у адначассе.
Тыпалогія – больш агульныя, прынцыповыя ўстаноўкі.
Марфалогія адлюстроўвае тэндэнцыю індівідуальнага ўвасаблення літ. задачы.
Паводле тыпалогіі стылі:
1. рацыянальныя – грунтуюцца на аб’ектывізаваным светаўспрыманні: рэалізм (старажытны, рэалізм 19 ст., магічны), класіцызм, сентыменталізм;
2. ірацыянальныя – на суб’ектывізаваным светаўспрыманні: рамантызм, мадэрнізм, постмадэрнізм.
Марфалогія стыляў скіравана на канцэнтрацыю індывідуальна-творчых установак пісьменніка.
Асн.:
- тэматыка твора;
- эйдалагічныя (вобраз) прыкметы стылю;
- сістэма персанажаў, якая фарміруецца па прынцыпах ступені ўлючанасці ў сюжэтна-фабульны бок твора, паводле яе ідэйна-маст. задачы пры вырашэнні філасофскіх, маральна-этычных праблем, ступені набліжанасці персанажаў да аўтара.
Характар дэталізацыі:
- дэталі побыту;
- партрэта;
- псіхалагічныя;
- сімвалічныя.
Стыль ахоплівае сістэму светапоглядных каштоўнасцей пісьменніка, уяўляецца як пэўная структура адлюстравальнага слова, вызначае моўную рэальнасць тэксту.
Сам тэрмін грэчаскага паходжання, ст.гр.stilos – прылада для пісання. Стыль убірае ў сябе і асн. эстэт. прыёмы афармлення маст. матэрыялу, спецыфіку выкарыстання маст. тропаў, сам характар вобраза творчасці, асаблівае маст. светаўспрыняцце рэчаіснасці пісьменніка.
Паняцце стыль мае нек.значэнняў:
1) стыль эпохі (убірае найбольш агульныя правілы і прыёмы, грунтуецца на дамінантных прынцыпах эстэт.-філасоф. успрыняцця рэчаіснасці.)
2) стыль літ. напрамку (рам-тызм – ідэя кантрасту)
3) стыль пісьменніка (сукупнасць прыёмаў і спосабаў абагульнення жыцця, якія падкр-ць значымыя ўласцівасці маст. твора)
Катэгорыя маст. стылю праяўляецца праз:
1. жанравую прыроду маст.твора, кожны жанр стварае сваю устойлівую сістэму маст.прыёмаў.
2. вобразнасць, эйдалагічныя прыкметы стылю, звязаны з тэмат-праблемн. зместам маст. твора.
3.маст.сітуацыя – пэўны спосаб растаноўкі персанажаў вакол пэўнага тыпу канфлікту.
4. дэталізуючы слой – дэталі склад-ць мікравобразы свету (па сваіх фармал. Прыкметах дэталі могуць быць:рэчыўныя,пейзажу,партрэту і інш.)
5. моўная рэальнасць тэксту.