- •1.Прадмет,метады,задачы игпб
- •2.Канцэпцыи паходжаня права. Утварэння дзяржау княствау на тэр рб
- •3.Грамадскі лад усх.-слав. Княстваў у IX - першай палове XIII ст.
- •4.Крынiцы сярэднявечнага права
- •5. Канцэпцыи паходжання права, звычаёвае и писанае права.
- •6. Утварэнне вялікага княства лггоўскага
- •7. Грам. Лад вкл ў XIV - I пал. XVI ст. (да 1569 г.)
- •8.Дзяржауны лад вкл
- •Вышэйшыя органы дзяржулады вкл
- •9.Мясцовыя органы
- •12.Крэуская уния и востраускае пагадненне
- •13.Виленска-радамская и гарадзельская унии
- •15. Агульназемския прывилеи
- •16. Судзебнік казіміра 1468 г.
- •19Статут 1529 г
- •20. Статут 1566
- •21. Статут 1588 г.
- •23. Крымінальнае права беларусі ў XVI ст.
- •.26. Магдебургское право
- •27. Вышэйшыя судовыя органы вялікага княства літоускага
- •28. Мясцовыя судовыя органы вкл
- •29. Судовая рэформа вкл сяр 16ст Склад и юрысдыкцыя земскага гродскага, падкаморскага и каптуровага суда.
- •30.Галоуны трыбунал вкл
- •31. Працэсуальнае права вкл
- •32 Люблінскі сойм I ўмовы аб'яднання вкл 3 польшчай
- •33. Акт «ураўнаванне правоў» 1697 г.
- •38. Канстытуцыя 1791
- •41. Асн. Рысы и тэндэнцыи разв-я права вкл у складе рп.
- •43.Сацыяльны лад беларуси 19 в.
- •42. Органы улады, суда,мясцовага киравання на бел-и.
- •46. Асабл. Скасавання прыгон.Ладу на бел. Рэформа 1861 г.
- •45. Адметнасци правядзення рас.Судовай бурж.Рэф. На бел.
- •45. Земская рэф. 186
- •46. Систэматызацыя права Беларуси. Праект свода законау западных губ.
- •47. Перамога сав. Улады на зап. Фронце. Абвыканкамзах.
- •48. Брэст-лит.Мирны дагавор
- •49.Образование ссрб
- •Канстытуцыя 1919
- •50. Создание литбел
- •51. Второе провозглашение бсср. Рижский мирный договор
- •52.Взаимоотношения бсср и рсфср. Образование ссср
- •62. Канституция бсср 1927
- •54. Конституция 1937г. Бсср
- •55. Крыминальнае права 1921-1930
- •56 Гражданское право.
- •57Судовы лад бсср у 1921-26гг.
- •58. Рижский мирный договор
- •.Становишча зах. Бел у складе р.П. 1921-1925
- •.Становишча зах. Бел у складе 2 р.П. 1925 1939.
- •59. Вышорганы дзяржулады I кіравання бсср у гады вав
- •60. Права ў гады вайны
- •60Стан зак-ци, дз. Арганиз. Нкус, прак.И суды бсср у канцы 20-х–пач.50-х гг.20ст.
- •61. Перабудова
- •62. Право бсср в 1958—1980-е годы
- •63. Конституция бсср 1978
- •64. Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту беларускай сср
- •65.Канстытуция рб 1994.
- •66. Дапауненне у канстытуцию 1994 года.
- •67. Проблемы формирования правовой дзяржавы.
- •68. Дагавор аб стварэннi Саюзнай дзяржавы рб и рф.
- •69. Удзел бсср и рб у распрацоуцы и прыняцци международных актау
45. Адметнасци правядзення рас.Судовай бурж.Рэф. На бел.
• выборность судей •гласность судопроизводства •отделение суда от администрации •независимость судей •несменяемость судей •законность в деятельности судов •состязательность судебного процесса • всесословность судов •простота системы и структуры судов •наличие института адвокатуры •наличие института судебных следователей •наличие института присяжных заседателей •другие принципы
45. Земская рэф. 186
На Беларусі земская рэформа не праводзілася аж да па-чатку XX ст. у сувязі з тым, што царскі ўрад пасля паўстання 1863 — 1864 гг. не давяраў мясцовым апалячаным памеш-чыкам, якія складалі пераважную большасць у краі і пры выбарах земскіх устаноў па закону 1864 г. маглі захапіць іх у свае рукі. Дапусціць такога царызм ніяк не мог. На ўтва-рэнне выбарных земстваў, прычым у Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губернях па спецыяльнаму выбарчаму зако-ну, урад адважыўся толькі ў 1911 г. Згодна з указам ад 14 са-кавіка 1911 г. аб ажыццяўленні ў беларускіх губернях Пала-жэння аб земствах, з некаторымі папраўкамі і змяненнямі, сельская грамада магла пасылаць у выбарчыя сходы паветаў не больш як адну трэць усіх гласных', а ў выбарчыя сходы губерняў — толькі аднаго сялянскага гласнага ад кожнага павета.
Паводле ўказа ад 14 сакавіка 1911 г., што быў уведзены ў дзеянне ў парадку прымянення артыкула 87 Асноўных дзяр-жаўных законаў, выбаршчыкі падзяляліся на дзве курыі: польскую і рускую. Законам істотна ўрэзваліся правы апалячанага насельніцтва Беларусі па фарміраванню земскіх устаноў і ўдзелу ў іх працы; амаль поўнасцю адхіляліся ад удзелу ў земствах асобы іудзейскага веравызнання. Быў уведзены даволі высокі ь маёмасны цэнз: у выбарах маглі ўдзельнічаць сяляне, якія мелі не менш 75—125 дзесяцін зямлі, і гараджане, якія вало-далі нерухомай маёмасцю коштам не ніжэй чым 750—7500 руб. Каб колькасна ўзмацніць «рускую курыю», у яе склад уклю-чаліся нават багатыя немцы, латышы і інш.
Што тычыцца структуры і кампетэнцыі земскіх губернскіх і павятовых сходаў і ўпраў, то губернатарам і міністру ўнутраных спраў было дадзена права прыпыняць выканан-не іх распараджэнняў, «калі яны супярэчылі законам ці дзяржаўнай карысці». Такая фармулёўка заканадаўства да-вала магчымасць губернатарам прыпыняць практычна лю-бое рашэнне земстваў.
46. Систэматызацыя права Беларуси. Праект свода законау западных губ.
У 1826 г. было прынята рашэнне пачаць падрыхтоўку Звода мясцовых законаў заходніх губерняў, які меркавалася ўключыць у агульны Звод законаў Расійскай Імперыі. Яго падрыхтоўкай кіраваў вядомы беларускі вучоны-юрыст I. Даніловіч.
У структурных адносінах праект Зводу мясцовых законаў распадаўся на тры часткі. У першай разглядалася прававое становішча розных катэгорый насельніцтва (шляхты, духа-венства, сялянства і мяшчанства). Тут найболыл ярка адлюс-траваўся ўплыў агульнарасійскага заканадаўства, асабліва ў адносінах прававога становішча дваран. Другая частка была прысвечана шлюбна-сямейнаму і грамадзянскаму праву. У галіне сямейнага права ўплыў мясцовых нормаў права най-болыы бачны ў адносінах атрымання спадчыны, парадку і ўмоў заключэння шлюбаў паміж асобамі каталіцкай веры, а ў сферы грамадзянскага права - у адносінах да сервітутаў, не-каторых інстытутаў абавязацельнага права. Больш за ўсё ўплыў мясцовага права адчуваецца ў трэцяй частцы Зводу мясцовых законаў, дзе выкладзены судовы лад і судаводства па пэўнай катэгорыі грамадзянскіх спраў (актаратавы працэс). У той час як судовы лад на Беларусі за некаторымі вы-ключэннямі (наяўнасць межавых судоў, камісій з судовымі правамі) быў ідэнтычны судоваму ладу Расійскай Імперыі, судаводства значна адрознівалася. Так, былі спрошчаныя правілы падсуднасці па грамадзянскіх справах, істотна ад-розніваліся парадак іх разгляду на судовым пасяджэнні і вы-канання і абскарджання судовых рашэнняў. Такім чынам, можна зрабіць выснову, што праект Зводу мясцовых законаў Заходніх губерняў - апошняя найбольш значная сістэматы-зацыя мясцовага права, у якой спалучаліся рысы мясцовага і агульнарасійскага права.
Праца па падрыхтоўцы Зводу мясцовых законаў у ас-ноўным была завершана ў 1834 г., але па некаторых раздзе-лах вялася яшчэ да 1837 г. Аднак гэты Звод не быў уведзены ў дзеянне як асобны закон, а ў Агульнаімперскі звод законаў былі ўключаны толькі яго асобныя нормы. Прычынай гэтага стала тое, што пасля паўстання 1830 - 1831 гг. царскі ўрад перайшоў ад палітыкі лавіравання да прамога выкаранення праяўленняў нацыянальна-вызваленчага руху ў рэгіёнах, якія былі далучаны да Расіі ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспа-літай. У дзяржаўна-прававой сферы гэта выявілася ў скаса-ванні апошніх рэшткаў судовай, адміністрацыйнай і прававой аўтаноміі заходніх губерняў. На тэрыторыі Беларусі былі уведзены адміністрацыйная і судовая сістэмы, аналагічныя адпаведным сістэмам Расійскай Імперыі. Менавіта таму поўнасцю адмянялася дзеянне Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г., а праект Зводу мясцовых законаў Заходніх губерняў не быў рэалізаваны.