- •1.Прадмет,метады,задачы игпб
- •2.Канцэпцыи паходжаня права. Утварэння дзяржау княствау на тэр рб
- •3.Грамадскі лад усх.-слав. Княстваў у IX - першай палове XIII ст.
- •4.Крынiцы сярэднявечнага права
- •5. Канцэпцыи паходжання права, звычаёвае и писанае права.
- •6. Утварэнне вялікага княства лггоўскага
- •7. Грам. Лад вкл ў XIV - I пал. XVI ст. (да 1569 г.)
- •8.Дзяржауны лад вкл
- •Вышэйшыя органы дзяржулады вкл
- •9.Мясцовыя органы
- •12.Крэуская уния и востраускае пагадненне
- •13.Виленска-радамская и гарадзельская унии
- •15. Агульназемския прывилеи
- •16. Судзебнік казіміра 1468 г.
- •19Статут 1529 г
- •20. Статут 1566
- •21. Статут 1588 г.
- •23. Крымінальнае права беларусі ў XVI ст.
- •.26. Магдебургское право
- •27. Вышэйшыя судовыя органы вялікага княства літоускага
- •28. Мясцовыя судовыя органы вкл
- •29. Судовая рэформа вкл сяр 16ст Склад и юрысдыкцыя земскага гродскага, падкаморскага и каптуровага суда.
- •30.Галоуны трыбунал вкл
- •31. Працэсуальнае права вкл
- •32 Люблінскі сойм I ўмовы аб'яднання вкл 3 польшчай
- •33. Акт «ураўнаванне правоў» 1697 г.
- •38. Канстытуцыя 1791
- •41. Асн. Рысы и тэндэнцыи разв-я права вкл у складе рп.
- •43.Сацыяльны лад беларуси 19 в.
- •42. Органы улады, суда,мясцовага киравання на бел-и.
- •46. Асабл. Скасавання прыгон.Ладу на бел. Рэформа 1861 г.
- •45. Адметнасци правядзення рас.Судовай бурж.Рэф. На бел.
- •45. Земская рэф. 186
- •46. Систэматызацыя права Беларуси. Праект свода законау западных губ.
- •47. Перамога сав. Улады на зап. Фронце. Абвыканкамзах.
- •48. Брэст-лит.Мирны дагавор
- •49.Образование ссрб
- •Канстытуцыя 1919
- •50. Создание литбел
- •51. Второе провозглашение бсср. Рижский мирный договор
- •52.Взаимоотношения бсср и рсфср. Образование ссср
- •62. Канституция бсср 1927
- •54. Конституция 1937г. Бсср
- •55. Крыминальнае права 1921-1930
- •56 Гражданское право.
- •57Судовы лад бсср у 1921-26гг.
- •58. Рижский мирный договор
- •.Становишча зах. Бел у складе р.П. 1921-1925
- •.Становишча зах. Бел у складе 2 р.П. 1925 1939.
- •59. Вышорганы дзяржулады I кіравання бсср у гады вав
- •60. Права ў гады вайны
- •60Стан зак-ци, дз. Арганиз. Нкус, прак.И суды бсср у канцы 20-х–пач.50-х гг.20ст.
- •61. Перабудова
- •62. Право бсср в 1958—1980-е годы
- •63. Конституция бсср 1978
- •64. Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту беларускай сср
- •65.Канстытуция рб 1994.
- •66. Дапауненне у канстытуцию 1994 года.
- •67. Проблемы формирования правовой дзяржавы.
- •68. Дагавор аб стварэннi Саюзнай дзяржавы рб и рф.
- •69. Удзел бсср и рб у распрацоуцы и прыняцци международных актау
12.Крэуская уния и востраускае пагадненне
Зацікаўленасць ва ўмацаванні адносін з Польшчай была і ў Ягайлы. Саюз дазваляў умацаваць як знешнія, так і ўнутраныя пазіцыі пануючага класа Літоўскага княства. Па ініцыятыве Польшчы 14 жніўня 1385 г. у замак Крэва - рэ-зідэнцыю вялікага князя - прыехалі польскія паслы. Пачаліся перамовы з Ягайлам. У выніку перамоў былі выпрацаваны ўмовы дзяржаўна-прававога саюзу Польшчы і ВКЛ, што знайшло ўвасабленне ў спецыяльным акце. У адпаведнасці з гэтым дакументам Ягайла абавязваўся далучыць усе землі ВКЛ да Польшчы; адпусціць усіх палонных палякаў; прыняць каталіцкую веру і распаўсюдзіць яе ва ўсім княстве; за-плаціць 200 тыс. флорынаў былому жаніху Ядзвігі, аўстрыйскаму прынцу Вільгельму як кампенсацыю за парушэнне дамоўленасцей. Пасля гэтага Ягайла быў абвешчаны каралём Польшчы.
Умовы саюзу (уніі) выклікаюць здзіўленне, бо тэкст гэтага дагавора нагадвае акт безагаворачнай капітуляцыі мацнейшай дзяржавы (ВКЛ) перад слабейшай (Польшчай). Нельга не пагадзіцца з прафесарам Я.А. Юхо, які гаворыць аб пазнейшай фальсіфікацыі каталіцкім духавенствам сапраўднага тэксту Крэўскага пагаднення.
У лютым 1386 г. Ягайла ажаніўся з Ядзвігай і пераехаў у Польшчу, прызначыўшы намеснікам у Вялікім княстве свайго брата Скіргайлу. Такім чынам, Крэўскае пагадненне не пашкодзіла незалежнасці княства, не прывяло да яго ліквідацыі , а толькі ўстанавіла яго саюзныя адносіны з Польшчай пад вяршэнствам Ягайлы. Адасобленасць княства падкрэслівалася і тым, што адразу пасля ўступлення Ягайлы на польскі прастол і прызначэння вялікім князем літоўскім Скіргайлы Ягайла не зняў з сябе паўнамоцтваў главы ВКЛ, а ўзначаліў адначасова дзве дзяржавы. Тым самым была ўстаноўлена персанальная унія паміж гэтымі дзяржавамі.
Саюз паміж ВКЛ і Польшчай быў выгадны абедзвюм дзяржавам і ўсім народам Усходняй Еўропы, бо дазваляў аб'яднаць сілы супраць нямецкай і татарскай агрэсій. Ён быў карысны і для развіцця вытворчых сіл, гандлёвых сувязей.
Выконваючы свае абяцанні, Ягайла пад націскам польскай шляхты і каталіцкага духавенства 20 лютага 1387 г. выдаў першую грамату (прывілей). Другая грамата бьла выдадзена Ягайлам 22 лютага 1387 г. і адрасавалася каталіцкаму духавенству, але закранала інтарэсы ўсяго народа і фактычна дапаўняла грамату ад 20 лютага.
Дыскрымінацыйныя для праваслаўнай знаці законы выклікалі ў яе асяроддзі рэзкае незадавальненне палітыкай вярхоўнай улады ВКл, парадзілі сепаратысцкія настроі. Ужо ў 1388 г. урад Скіргайлы вымушаны быў выкарыстаць дапамогу польскіх сіл супраць абуранага насельніцтва Віцебскай і Полацкай зямель.
Незадавальненне праваслаўнай знаці першым скарыстаў Вітаўт, які выступіў з праграмай стварэння самастойнага "Руска-Літоўскага каралеўства, якое супраць стала б з аднаго боку Полынчы, а з другога - Масквы. Для яе ажыцдяўлення Вітаўт узяў у саюзнікі праваслаўную знаць, апазіцыйную каталіцкай Польшчы, што вымусіла Ягайлу пайсці на кампраміс. Востраўскае пагадненне 1392 г. і Віленска-Радамская унія 1401 г. зафіксавалі ўступкі Ягайлы. Так, у выніку перагавораў у Востраве (каля Ліды) 5 жніўня 1392 г. было заключана пагадненне, паводле якога аслабілася прымусовае акаталічванне, не дазвалялася ўтрымліваць польскіх ваяроў у беларускіх і літоўскіх гарадах. Замест Скіргайлы вялікім князем літоўскім быў прызначаны Вітаўт, але і ён прызнаў верхаводства Ягайлы.
Востраўскае пагадненне спыніла ўнутраную барацьбу ў ВКЛ і ўмацавала яго саюз з Польшчай на аснове персанальнай уніі. Пагадненне юрыдычна аформіла тыя фактычныя ўзаемаадносіны, якія склаліся паміж дзвюма дзяржавамі пасля ўступлення Ягайлы на польскі прастол.