Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
синтаксис.docx
Скачиваний:
392
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
44.71 Кб
Скачать

Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай

Простая мова – гэта дакладна ўзноўленая (перададзеная) чужая мова. Сказы з простай мовай складаюцца з дзвюх частак: словы аўтара (хто сказаў, падумаў і г.д.) і ўласна простая мова (што сказалі, падумалі і г.д.).

Пастаноўка знакаў прыпынку ў сказах з простай мовай (далей ПМ) залежыць ад месца слоў аўтара (перад простай мовай, пасля яе, у сярэдзіне), а таксама ад таго, выказаная простая мова ці нявыказаная.

Выказаная простая мова перадае словы, якія былі выказаны ўслых. У словах аўтара могуць быць дзеясловы са значэннем маўлення тыпу сказаў, прамовіў, выказаў думку і пад. Нявыказаная простая мова перадае словы, што не былі выказаны, таму ў словах аўтара ўжываюцца дзеясловы са значэннем думкі тыпу падумаў, падумалася, успомнілася і пад. або словы напісаў, прачытаў.

У афармленні на пісьме выказанай і нявыказанай простай мовы шмат агульнага, аднак трэба памятаць: нявыказаная ПМ звычайна бярэцца ў двукоссе, а выказаная ПМ пішацца з чырвонага радка, перад якім ставіцца працяжнік, і ў двукоссе не бярэцца. Пасля выказанай ПМ новы сказ заўсёды пішацца з чырвонага радка.

Выказаная простая мова

Нявыказаная простая мова

1. Простая мова пасля слоў аўтара

А: “П”.

А:

П.

А: “П!”

А:

П!

А: “П?”

А:

П?

2. Простая мова перад словамі аўтара

П”, – а.

П, – а.

П!” а.

П! а.

П?” а.

П? а.

3. Словы аўтара разрываюць простую мову

П, – а, – п”.

П, – а, – п.

П, – а. – П”.

П, – а. – П.

П! а. – П”.

П! а. – П.

П? а. – П”.

П? а. – П.

4. У словах аўтара ёсць два дзеясловы маўлення

П, – а і а: – П”.

П, – а і а: – П.

П! – а і а: – П”.

П! – а і а: – П.

П? – а і а: – П”.

П? – а і а: – П.

5. Простая мова разрывае словы аўтара(ПМ знаходзіцца ў сярэдзіне слоў аўтара)

А: “П”, а.

А: “П!” – а.

А: “П?” – а.

6. Калі не указана, каму належыць ПМ, то яна афармляецца, як складаны бяззлучнікавы сказ.

Праўду кажуць: бяда і навучыць, і намучыць.

Ускосная мова – гэта чужая мова, якая перададзена не ад імя асобы, якой яна належыць, а ад слоў аўтара.

Правілы замены простай мовы ўскоснай мовай

Калі простая мова – апавядальны сказ, замяняецца даданай дапаўняльнай са злучнікам што.

Хутка ляціць час”, - падумаў дзед Мінканор.

Дзед Мінканор падумаў, что час ляціць хутка.

Калі простая мова – пытальны сказ, замяняецца даданай дапаўняльнай з выкарыстаннем пытальных займеннікаў і прыслоўяў у ролі злучальных слоў або часціцы ці ў ролі злучніка.

Што гэта вы робіце, дзядзька Даніла?” – пытаюся я.

Я пытаюся ў дзядзькі Данілы, што той робіць.

Калі простая мова – пабуджальны сказ, замяняецца даданай дапаўняльнай са злучнікам каб.

Дзяўчынку паднялі на рукі і сказалі:

Не плач, маленькая.

Дзяўчынку паднялі на рукі і сказалі, каб тая не плакала

Заданне 1. Якая схема адпавядае пастаноўцы знакаў прыпынку ў паступным сказе з простай мовай?

Лабановіч падумаў (А, а) добра гаворыць Бас і ўпотайку пазайздросціў яго красамоўству.

1. А: "П", а. 3. А: "П!" – А.

2. А: "П!" – а. 4. А – "П!" – а.

Заданне 2. Якая схема адпавядае пастаноўцы знакаў прыпынку ў наступным сказе з простай мовай?

Лагуновіч хрыплым голасам крыкнуў (К,к)анчай перакур і хутка пайшоў да машыны.

1. А: "П", – а. 3. А: "П!" – А.

2. А: "П!" – а. 4. А – "П!" – а.

Заданне 3. Адзначце, які знак прыпынку прапушчаны пры афармленні простай мовы:

«Дзіўна ўпрыгожыла хаты зіма, – заўважыла Алена Віктараўна і ўдакладніла – Нібы ватай абляпіла іх аж па самыя стрэхі».

1) працяжнік; 4) пытальнік;

2) двукроп'е; 5) кропка.

3) коска;

Заданне 4. Адзначце сказы з простай мовай, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць двукроп’е:

1) “Я і сам пішу вершы” __ прызнаўся, сумеўшыся, Міця.

2) Цяпер раптам загаварыў высокі мужчына __ “Трэба вярнуцца да таго месца, дзе поле зарасло алешнікам”.

3) “Надзейка, – пазваў Мікола сувязную і спытаў __ – Няўжо табе не бывае страшна?”

4) Суседка аднойчы паскардзілася __ “Я сама гарадская, таму ніяк не магу прывыкнуць да вёскі”.

5) “А, вандроўнік вярнуўся! – узрадавана прамовіў Бураўскі і дадаў: __ Мы цябе чакалі”.

Заданне 5. Адзначце сказы з простай мовай, у якіх знакі прыпынку пастаўлены правільна:

1) “Дзіўна, чаму я раней не заўважаў тваіх здольнасцей?” – спытаў настаўнік у Сашы.

2) “Хлопцу шаснаццаць гадоў – працягвае Несцяровіч. – Праз два гады ён будзе паступаць у інстытут”.

3) “Можна? – не чакаючы адказу, зайшла дзяўчына і з парога прадставілася: – Мяне завуць Агнія”.

4) “Ад працы, – гаварыла Ганна сыну, – чалавек ніколі горшым не робіцца”.

5) “А як жа кумка маецца”– кума ў кумы пытаецца.

Заданне 6. Расстаўце знакі прыпынку, выправіўшы, дзе патрэбна, вялікую літару на малую:

1) Бацька любіў паўтараць рыхтуй сані летам а калёсы – зімой.

2) Сёння першы дзень заняткаў у школе падумаў Пеця і сказаў трэба павіншаваць Веру Васільеўну.

3) Прыйдзе вясна гаварыў дзед работы будзе непачаты край.

4) Узмацніце каравул! загадаў Мірон Іванавіч хлопцам.

5) Алеся прапанавала жыта будзем жаць на высокіх месцах бо ў нізіне яно яшчэ зялёнае.

Заданне 7. Расстаўце знакі прыпынку, выправіўшы, дзе патрэбна, вялікую літару на малую:

1) Мяркуйце аб чалавеку па яго справах сказаў дзед Бадыль і памаўчаўшы крыху дадаў не звяртайце ўвагі на яго прыгожыя словы.

2) Часам Костусь гаварыў папрасі татачка мне кніжку ў пані Анелі.

3) Едзеш куды запытаў стрэлачнік у Сцёпкі.

4) Любы мой скажа яму Марыя шчасце тваё ў пакутах.

5) Саўка сказаў уголас чалавек шукае работу па сабе.

Соседние файлы в предмете Белорусский язык