Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
синтаксис.docx
Скачиваний:
392
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
44.71 Кб
Скачать

Працяжнік

Адносіны паміж часткамі

Можна ўставіць

Прыклады

1 -я частка – умова, час

калі (перад 1-й ч.)

Адчыніш фортку павее халадок (калі адчыніш фортку, то павее халадок)

2-я частка – вынік, вывад

таму, і таму

Гаспадарка яе невялікая Даша адна спраўлялася з ёю.

2-я частка мае параўнальнае значэнне

як,

быццам

Ідзе па вуліцы лебедзь плыве. Слова сказаў сякераю адсек.

Супрацьпастаўленне

а, але,

аднак

Пастукалі ў дзверы ніхто не адгукаецца. Каса не косіць – каса брые.

Хуткая змена падзей, нечаканы вынік

і

Зачэпіш галінку – на галаву снег, як са страхі. Бліснула маланка –стала відна як удзень.

2-я частка выражае дадатковае паведамленне і пачынаецца словамі гэта, то, так, такі

Прасіцца ён не будзе – гэта я цвёрда ведаю. У вас валасы дужа мяккія – такія звычайна ў жанчын бываюць.

2-я частка мае вынікова-абагульняльнае значэнне

Стракозы ляталі над травой, у паветры таўкліся камары, воблакі павольна плылі ў вышыні і знікалі усё гэта прадказвала цёплыя дні.

Заданне 1. Дзе трэба, пастаўце знакі прыпынку паміж часткамі складаназлучанага сказу.

1. За вокнамі шумяць у садзе слівы і месяц стаў над стрэхамі сяла. 2. Разрэдзіліся хмары і дзе-нідзе бліснулі зоры. 3. I хістаецца асока і шуміць высокі бор а ў душы не замаўкае струн вясёлых перабор. 4. Дарогі ўжо не было і таму я доўга блукаў між высокага алешніку. 5. Сакавітая зеляніна травы і блакітная бель ракі. 6. Здавалася абоз пройдзе спакойна і нічога не здарыцца. 7. Зрабі крок і ўтонеш. 8. Трапяталі матылькі і гулі мошкі. 9. Апошні перавал і ў нізе вялізнаю дугою рассыпаліся тысячы агнёў. 10. Шумяць бары і шэпчуць травы і гнуцца ў полі каласы. 11. У гэты час злёгку скрыпнулі дзверы і ўвайшоў чалавек.

Заданне 2. Пастаўце знакі прыпынку паміж галоўнай і даданай часткамі складаназалежных сказаў.

1. Весела звіняць ручайкі таму што прыйшла вясна. 2. Дружба сапраўдная пачынаецца тады калі людзі як мае быць ведаюць адзін аднаго. 3. Гаворка заўсёды пачынаецца не для таго каб нічога не сказаць. 4. Для таго каб многа ведаць трэба настойліва вучыцца. 5. Неўзабаве наперадзе распасцёрся луг на якім горбіліся копы сена і падрастала новая трава. 6. Калі чалавек робіцца шчаслівы ён забываецца пра гора. 7. У гарадскім садзе якраз на тым месцы дзе да вайны стаяў дом Коласа пабудавалі планетарый. 8. Каб хоць на міг уваскрэсла каханне глянь іншы раз на яе. 9. Лежачы на дне рова баец нічога не бачыў і ва ўсім спадзяваўся на камандзіра які прымаў рашэнні што так многа значылі для абодвух. 10. Той дзень лічы завянуў пустацветам калі ты пяць мінут пашкадаваў каб дзецям паказаць куточак свету і хараство людзей і дрэў і траў.

Заданне 3. Пастаўце знакі прыпынку паміж часткамі бяззлучнікавых сказаў.

1. Сонца грэе прыпякае лёд на рэчцы затрашчаў. 2. Запяеш па душы дасі ўцехі гасцям поўны гуслі насыплю дукатаў. 3. Мне бачна Полацк не старэе ён маладзее з кожным днём. 4. Радасна і шумна шалясцяць асіны радасна і шумна шалясцяць дубы. 5. Цяперашняе жыццё не павінна спыняцца на адным месцы яно мусіць вярцецца віраваць бегчы наперад. 6. Высока зоры ружавеюць лятуць буслы пад шляхам Млечным з лагчыны цёплы вецер вее над пожняй ціхі летні вечар. 7. Кране рукой рабіны куст звон чуецца рабінавы кране яна каліны куст звон чуецца калінавы. 8. Нас не чапаеш мы не чапаем. А закранеш перуном загрымім. 9. Гультай за работу мазоль за руку. 10. Аляксей азірнуўся перад ім стаяў пяхотны старшына з загарэлым вясёлым тварам. 11. У залежнасці ад вышыні лёту знаходзіўся і рост аўса высока ляціць вырай высокі вырасце і авёс. 12. Стаяў калісь тут бор стары і жыў лясун у тым бары. Зрубілі бор лясун загінуў. Во след яго ад той пары сваё люстэрка ён пакінуў. 13. Глядзіш на яго вачэй не адвесці. 14. Ціха булькатала вада ў канаве сыпалася лісце чырыкалі недзе вераб’і ўсё гэта было такім звыклым добрым прыгожым.

Заданне 4. Вызначце тып прэдыкатыўных частак у складаных сказах камбінаванай будовы і пастаўце патрэбныя знакі прыпынку.

1. Люблю той лес што над табою высока ўзняў свае камлі яго ж карэнні над вадою нібы вянок табе сплялі… 2. Сцёпка ведае як называецца станцыя але яму трэба разгаварыцца з хлапчукамі каб дазнацца таго што цікавіла яго цяпер. 3. Высокія хвалі білі ў бераг усё часцей і часцей па ўсяму відаць было што хутка пачнецца шторм. 4. Там дзе праходзіць дарога скрыпяць калёсы чуваць людскія галасы. 5. Дзівос на планеце я знаю багата ды толькі чамусьці прыходзяць у сны сцяжынка лясная за рэчкаю хата дзе ўранні над лугам плывуць туманы. 6. Конь вырвецца дагоніш і зловіш а слова вырвецца не зловіш. 7. Трэба дома бываць часцей трэба дома бываць не госцем каб душою не ачарсцвець і не страціць святое штосьці. 8. Калі Пятро вызначыў па слупах што патрэбная яму вёска недалёка то адразу забыўся на стомленасць і смагу бо іншыя турботы апанавалі яго нельга паявіцца перад Сашай запыленым з бруднымі рукамі і нагамі засмяглымі губамі. 9. Людзей гэтых не палохалі ніякія цяжкасці вучобы бо яны зведалі за сваё жыццё цяжкасці у сотні разоў большыя чатыры гады штодзень глядзелі яны смерці ў твар галадалі ў блакады мерзлі ў бліндажах. 10. Сорак сем хлопцаў і дзяўчат якім жыць ды жыць трапілі ў рукі ворагаў і ўсе да аднаго загінулі.

Соседние файлы в предмете Белорусский язык