Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
синтаксис.docx
Скачиваний:
392
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
44.71 Кб
Скачать

Знакi прыпынку ў складаназлучаным сказе

1. Коска ставiцца памiж часткамi складаназлучаных сказаў:

Пранеслася маторка, i воля вады з белым грэбнем iшоў да берага. (Дайн.) Алеша блiснуў позiркам у бок Раi, але яна не ўзнiмала вачэй ад падручнiка. (Шам.)

2. Коска не ставiцца:

- калi часткi маюць агульныя для iх члены сказа: Над вымытымi вадой палямi засiнела чыстае неба i зацiхацелася яркае жнiвеньскае сонца. (I. М.)

- калi часткi маюць форму намiнатыўных i безасабовых сказаў: Сiняе неба i чырвань галiн. (Каратк.) Вечарэе i пахне кветкамi. (Лыньк.)

- калi часткi – пытальныя сказы: Куды пайсці і што зрабіць?

3. Кропка з коскаю ставiцца памiж развiтымi часткамi, якiя маюць свае знакi прыпынку i вызначаюцца большай самастойнасцю: Вее вецер, свiшча ў камiне, горка плача, надрываецца; i цяпер мне тая музыка, як жывая, успамiнаецца. (К-с)

4. Працяжнiк ставiцца, калi другая частка абазначае вынiк, хуткую змену падзей: Надворе праяснiлася — i вучняў сабралi ў двары школы, на пляцоўцы. (Шам.)

Знакi прыпынку ў складаназалежным сказе

1. Коскамi аддзяляюцца даданыя часткi заўсёды.

Але: Коска не ставiцца, калi даданыя часткi аднародныя i звязваюцца злучнiкамi i, цi, або: Алесь бачыў, як нервова перабiраў пальцамi настаўнiк i як востра загаралiся ягоныя вочы. [ ], (як ...) і (як ...).

2. Кропка з коскай ставiцца, калi даданыя часткi развiтыя i слаба звязаны па сэнсе: Многа слаўненькiх куточкаў ёсць у нашым краi, дзе пад гоман ручаёчкаў, пад шум дрэў у гаi, рой журботных дум пакiнеш; дзе няма трывогi; дзе душою адпачнеш, змучаны з дарогi; дзе прыемны ветрык млее, збатыку калыша; дзе пакоем — згодай усе; дзе ўсё шчасцем дыша. (К-с).

3. Працяжнiк ставiцца пасля даданай, калi яна размешчана перад галоўнай i вымаўляецца з узмоцненай iнтанацыяй: Каб багата радзiла наша зямля — трэба за ёй як за дзiцем глядзець.

4. Двукропе ставiцца пасля галоўнай часткi пры яе лагiчным выдзяленнi, i тады, калi даданыя часткi раскрываюць сэнс слоў адно, аднаго ў галоўнай частцы i памiж iмi можна ўставiць словы а iменна: Я хацела толькi аднаго: каб ён хутчэй паправiўся i каб больш не лячыць мне яго.

Знакi прыпынку ў бяззлучнікавым сказе

1. Коска ставiцца памiж часткамi бяззлучнiкавых складаных сказаў, у якiх паведамляецца пра адначасовыя або паслядоўныя з’явы, падзеi: Дагарэла зара ў небакраi, на зямлю спакойна ноч лягла. (Зв.)

2. Кропка з коскай ставiцца памiж развiтымi часткамi, у якiх могуць быць свае знакi прыпынку, або памiж часткамi з менш цеснай сэнсавай сувяззю: Сонца цiха скацiлася з горкi; месяц белы заплаканы свецiць, аглядае зоркi, цягне з возера срэбныя сецi. (Багд.)

Двукроп’е

Адносіны паміж часткамі

Можна ўставіць

Прыклады

2-я частка раскрывае змест 1-й

а іменна

Надвор'е было няўстойлівае: неба час ад часу зацягвалася хмарамі, імжыў дождж, затым зноў выблісквала сонца.

2-я частка – прычына

бо таму што

Вася пачырванеў: яму цяжка было хлусіць. Я сёння не пайду на вуліцу: холадна.

2-я частка дапаўняе, удакладняе, канкрэтызуе змест 1-й

што, як

1. Я заўважыў: вецер змяніў напрамак.

2. Адразу стала ясна: дажджу не мінуць.

2-я частка выражае прамое пытанне

1. Вось толькі пытанне: як рана ён пойдзе? 2. Пеця паглядзеў на дырэктара: як той?

Соседние файлы в предмете Белорусский язык