Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
синтаксис.docx
Скачиваний:
392
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
44.71 Кб
Скачать

Зваротак

Зваротак – гэта слова ці словазлучэнне, якое называе асобу ці прадмет, да якіх звяртаюцца з мовай (гаворкай). Зваротак выражаецца назоўнікам, іншымі словамі ў ролі назоўніка, займеннікам: Табе, любімая, пішу! Іграй, музыка, громка, гулка! Зваротак можа быць развітым: Цёплы дожджык, пырсні, пырсні на парэчкі і на вішні. Зваротак членам сказа не з’яўляецца, але не можа існаваць па-за сказам.

Знакі прыпынку пры зваротку:

Зваротак на пісьме незалежна ад месца ў сказе выдзяляецца з двух бакоў (у пачатку і ў канцы сказа – з аднаго боку) коскамі: Зв., а ... (пачатак сказа)

... , зв., ... (сярэдзіна сказа)

... , зв. (канец сказа)

Аднак трэба ўлічваць наступнае:

1. Калі зваротак стаіць у пачатку сказа, то пры звычайнай інтанацыі выдзяляецца коскай: Мой мілы таварыш, мой лётчык, вазьмі ты з сабою мяне. (Куп.)

2. Калі зваротак выдзяляецца ўзмоцненай інтанацыяй, то пасля яго ставіцца клічнік. Пасля яго слова пішацца з вялікай літары: Лес! Аб чым шумяць вяршыні?

Зв.! А ... (моцнае пачуццё)

3. Калі аднародныя або развітыя звароткі разрываюцца членамі сказа на часткі, то кожная з іх выдзяляецца коскамі: Не сумуй па мне, старая, будзь здарова, маці! Ты красуй, наш сад, красуй i шумi, зялёны.

Зв., а ... ... , зв., а ...

4. Выклічнікі ой, эх, ах і інш. аддзяляюцца ад зваротка коскай: Ой, дарога ж ты наша, ты найлепшая ў свеце.

Ой, эх, ах, зв., а ...

5. Займеннікі (ты, вы) звароткамі быць не могуць. У сказах са звароткамі звычайна з’яўляюцца дзейнікамі і кокамі не выдзяляюцца: Не кукуй ты, шэрая зязюля, сумным гукам у бары.

Ты (вы), зв., а ...

6. Часціа о ад зваротка коскай звычайна не аддзяляецца: О Радзіма, табою напоўнена сэрца да краю.

О зв., а …

Заданне 1 Спішыце, расстаўляючы, дзе трэба, знакі прыпынку. Растлумачце іх.

1. Увесь вялізны прасторны сонечны схіл ззяў шырокім як возера ярка-пунсовым разлівам альпійскага маку. 2. Войска як чорная хмара. 3. Усё відаць як на далоні. 4. Яна сядзела як на іголках. 5. Менш як праз хвіліну Несцяровіч вярнуўся ў хату. 6. Нітка як павуціна. 7. Словы сыпаліся з яго як з дзіравага мяшка. 8. Паравоз ідзе як па маслу. 9. Начамі што яблыкі падаюць зоры. 10. Ён усім дапамагаў і як старэйшы таварыш і як выдатны майстар мастацкага слова. 11. Па-над белым пухам вішняў быццам сіні аганёк б’ецца ўецца шпаркі лёгкі сінякрылы матылёк. 12. Вялікае як навальніца шчасце ахапіла яго. 13. Дарога бы струна працягнулася па роўнай мясцовасці. 14. Вада ў рацэ нібы набрыняла свінцом. 15. Ноч як сажа. 16. Ноч як сажа чорная. 17. Дзядзька спаў як пшаніцу прадаўшы. 18. Вы сёння такi вясёлы як нiколi. 19. Як лепшага студэнта Васiля накiравалi на канферэнцыю ў Маскву. 20. Ігнат быў спакойны як зямля пасля дажджу і нават жартаваў.

Заданне 2 Спішыце, расстаўляючы, дзе трэба, знакі прыпынку. Растлумачце іх.

I 1. Паводле гэтага меркавання пакідаць вёску не варта. – Фільм зняты паводле рамана вядомага пісьменніка. 2. Ахрэм паступова страчваў самае галоўнае ў жыцці. – Самае галоўнае мы адносіліся да ліку пераможцаў. 3. Пра змову сяброў Андрэй ведаў напэўна. – Напэўна цягнік зноў спазняецца. 4. Мы з вамі здаецца знаёмыя. – Зводдаль хата здаецца маленькай гурбачкай. 5. Ой відаць на навальніцу зранку прыпякае. – Адсюль відаць як дужы экскаватар настойліва ўгрызаецца ў руіны. 6. Часам надвячоркамі хадзіў Лабановіч у Мікуцічы, каб пабыць у кампаніі сваіх таварышаў. – Для сябе і для сваіх блізкіх сяброў я пісаў часам вершы жартаўлівыя. 7. Пачула маці, што сын прыехаў, успомніла, што ён любіць есці, і рукі захадзілі спрытней, чым звычайна. – Ратавала звычайна бульба, але і яе не заўсёды хапала да новай. 8. Недарод пшаніцы аднак не збянтэжыў людзей. – Такі старанны гэты вартаўнік аднак і ён нічога не заўважыў. 9. Можна нарэшце выкарыстаць гэту пляцоўку для спартыўных гульняў. – Нарэшце ўсё гатова. 10. Садок праўда невялічкі. – Праўда даражэйшая за грошы.

II 1. Вясною Прыпяць бывае разліваецца на сорак кіламетраў. 2. Аднак жа вецер густа халадзіў цела. Аж тут як на тое шчасце стаіць сагнутая бярэзіна. 3. Самае найгоршае здаецца мінула, ён падабраўся да моста і мабыць яго не заўважылі. Праўда за вярсту адсюль ён незнарок наткнуўся на нейкага дзядзьку ля рэчкі. 4. Зіма як паведамляюць метэаролагі заўсёды прыходзіць у маю вобласць раней чым куды, яна багацейшая там на снег і больш сярдзітая сваімі маразамі. 5. Капітан аднак не спыняўся, настойліва вёў роту на нямецкія пазіцыі. 6. Падуя як адзначаюць даследчыкі знаходзілася на скрыжаванні вялікіх міжнародных шляхоў. 7. Не чакаючы вiдаць далейшай размовы жанчына выйшла з хаты. 8. Я мiж iншым тут упершыню. 9. За гэты час мне здаецца тут нiчога не змянiлася. 10. А прычына вядома не ў гэтым.

Заданне 3. Спішыце, расстаўляючы знакі прыпынку. Растлумачце іх.

1. Эх луг шырокі Як жывы ты, праменнем сонейка заліты, увесь стаіш перад вачыма. 2. Чакайце птушкі чакайце дрэвы чакай зямля, - куды вы без чалавека?! 3. Эх ты лета гарачае бурнае ажыўляеш ты поле і луг. 4. Ну мой каханы закукуй цяпер, як зязюлька. 5. О край мілы ўсёй душою хачу злучыцца я з табою. 6. Расціце малыя Радзіму любіце, сардэчна шануйце руплівых бацькоў. 7. Ой ты поле шырокае поле для цябе я сягоння чужы. 8. Вам суседзі вам кумочкі беларусы-галубочкі пяю з сэрца падцінайце, вы грамадай голас дайце.

Соседние файлы в предмете Белорусский язык