Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
62
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.62 Mб
Скачать

(ржаны – аржаны, льняны ільняны, ржышча іржышча), пры чаргаванні галосных і зычных асновы (адліга – адлега, стос стус, галош галёш, біклага баклага, кмен кмін, клунак клумак, сутарга сударга), у

працэсе знікнення асобных фанем або груп фанем у канцы слова (можа мо, трэба трэ, дзесьці дзесь) ці ў сярэдзіне слова (нястрыманы нястрымны, гэтакі гэткі, неяк нейк). Фанетычныя варыянты сустрака-

юцца сярод невытворных прыназоўнікаў, якія могуць ужывацца ў маўленні з галосным а ці без яго, напрыклад: аба мне і аб доме, нада мною і над домам, пада мною і пад домам і інш.

Разнавіднасці слоў, якія ўзніклі ў выніку змянення іх марфалагічнай будовы, называюцца марфалагічнымі варыянтамі. Марфалагічныя варыянты найбольш часта сустракаюцца сярод назоўнікаў і прыметнікаў, у складзе іншых часцін мовы яны назіраюцца рэдка. У марфалагічных вары-

янтах назоўнікаў тыпу зал зала, клавіш клавіша, манжэт манжэта

пры нязменнасці іх семантыкі змяняецца граматычная парадыгма: формы без афікса -а належаць да мужчынскага роду, а формы з афіксам -а – да жаночага. У тых выпадках, калі ў варыянтных формах назоўнікаў маюцца адрозныя суфіксы, нярэдка на семантыку аднаго з такіх варыянтаў могуць наслойвацца розныя стылістычныя адценні (канатацыі), дзякуючы якім словы перамяшчаюцца з аднаго стылістычнага пласта лексікі ў другі. Так, напрыклад, з марфалагічных варыянтаў слоў заработак і заробак, паэтэса і паэтка першыя адносяцца да стылістычна нейтральнай лексікі, а другія – дастылістычна афарбаванай, у прыватнасці, да размоўна-гутарковай.

Такім чынам, найбольш агульнымі прыметамі варыянтаў слоў з’яўляюцца: 1) наяўнасць адзінага кораня; 2) лексіка-граматычная агульнасць; 3) нейтральнасць гукавых адрозненняў у адносінах да семантыкі слоў.

Слова i яго значэнне

Тэрмін «лексікалогія» ўзнік на аснове спалучэння двух элементаў lехіs і 1оgоs, якія ў старажытнагрэчаскай мове мелі адпаведныя значэнні «слова» і «вучэнне». Такім чынам, лексікалогія ў самым шырокім разуменні – гэта навука аб словах, аб слоўнікавым складзе мовы.

Слова – гэта фанетычна і граматычна аформленая адзінка мовы з пэўным значэннем. Кожнае слова мае лексічнае і граматычнае значэнне.

Граматычнае значэнне слова – тыя агульныя значэнні, якія ўласцівы розным разрадам слова ў мове і на аснове якіх гэтыя разрады вылучаюцца (дом – назоўнік, м. р., 1-га скланення, неадушаўлёны).

Лексічнае значэнне слова – гэта яго суаднесенасць з тымі ці іншымі з’явамі або прадметамі, рэчаіснасцю, тое, што слова абазначае (дом – будынак для жылля, размяшчэння ўстаноў і прадпрыемстваў).

41

Адным з важных кампанентаў значэння слова з’яўляецца намінатыўнасць. Усе самастойныя словы называюць аб’екты рэчаіснасці. Паводле гэтага выдзяляюцца тыпы значэнняў: 1) прамыя (або намінатыўныя), якія адлюстроўваюць непасрэдную, замацаваную ў свядомасці людзей сувязь слоў з прадметамі або з’явамі рэчаіснасці (напрыклад: возера, адзенне, мудрасць, бяроза, цёплы, мёд, ісці); на іх базе ўзнікаюць усе астатнія значэнні; 2) фразеалагічна звязаныя значэнні выяўляюцца ў складзе фразеалагічных спалучэнняў, у якіх словы маюць адзінае лексічнае значэнне, якое вельмі часта не вынікае са значэння слоў-кампанентаў (ламаць галаву – біцца над рашэннем якой-небудзь задачы, пытання; з’есці сабаку – быць спецыялістам у сваёй справе; выйсці сухім з вады – пазбегнуць пакарання; аж у роце чор-

на – злы, люты); 3) канструктыўна абумоўленыя значэнні словы набыва-

юць у адпаведных граматычных канструкцыях у кантэксце. Напрыклад: На ніцях белай павуціны

Прывозяць восень павучкі.

Яе красёнцы, чаўначкі У моры лесу мільгатнулі

Ілісце ў багру апранулі;

Із кожнай лісцевай галоўкі Глядзіць твар восені-свякроўкі.

 

 

Я. Колас.

Адрозніваюць прамое і пераноснае лексічнае значэнне слова.

 

 

 

Тып пераносу

Шлях пераносу

Прыклады

 

Па форме

іголка (хвойнага дрэва)

 

іголка (якой шыюць)

 

 

Метафара

Па колеры

залатыя завушніцы –

залатыя каласы

 

 

 

Па функцыі

крыло птушкі – крыло самалёта

 

 

 

 

Па месцы знаходжання

галава рыбы – галава клана

 

 

 

 

Па сумежнасці ў прасторы

цынкавае вядро – разліць вядро

 

 

 

 

Па сумежнасці ў часе

пераклад кнігі – чытаць пераклад

 

 

 

 

Назва матэрыялу на выраб

злітак срэбра – есці са срэбра

 

 

 

Метанімія

Назва дзеяння на выраб

займацца шытвом –

на стале ляжыць шытво

 

 

 

Імя ўласнае на выраб

Рудольф Дызель –

 

магутны дызель

 

 

 

Назва часткі на цэлае

галава каровы – статак у 200 галоў

 

 

 

 

Назва агульнага на канкрэтнае

зброя (прылада для нападу ці

Сінекдаха

абароны) – зброя (пісталет)

Родавая назва на відавую

дзічка (яблыня) –

 

 

дзічка (плод яблыні)

 

 

42

Словы бываюць адназначнымі і мнагазначнымі. Словы, якія маюць толькі адно значэнне, называюцца адназначнымі. Гэта пераважна словы, якія абазначаюць навуковыя і тэхнічныя паняцці, а таксама некаторыя назвы раслін, жывёл, птушак, прадметаў (бульдозер, кісларод, елка, алень, аловак і інш.). Большасць слоў беларускай мовы маюць не адно, а некалькі значэнняў – такія словы называюцца мнагазначнымі (бялок празрыстая частка птушынага яйка, якая акружае жаўток; белая, празрыстая абалонка вока).

З’ява гукавога супадзення зусім розных па сэнсе моўных адзінак называецца аманіміяй. У адрозненне ад мнагазначнага слова, у якім паміж значэннямі захоўваецца семантычнае адзінства, амонімы – зусім розныя словы, гучанне якіх па тых ці іншых прычынах супала. У філалагічных слоўніках амонімы падаюцца ў розных слоўнікавых артыкулах і пазначаюцца надрадковай лічбай: кіт1, кіт2; стапа¹, стапа2.

Амонімы – словы, якія аднолькава гучаць і пішуцца, але маюць розныя значэнні. Адрозніваюць лексічныя, марфалагічныя і фанетычныя амонімы.

Лексічныя амонімы (поўныя лексічныя амонімы) – словы, якія супадаюць у гучанні і напісанні ва ўсіх сваіх граматычных формах:

гасцінец (падарунак) – гасцінец (дарога), малінаўка (яблык) – малінаўка

(птушка). Калі словы адной і той жа часціны мовы супадаюць толькі ў адной або некалькіх граматычных формах, то гэта няпоўныя амонімы:

адрываць (ад адарваць) – адрываць (ад адрыць), бор (стары густы сасновы лес) – бор (хімічны элемент).

Марфалагічная амонімы (амаформы) – словы, у якіх супадаюць у вымаўленні і напісанні толькі асобныя формы: горкі перац – з’ехаць з горкі; асеннія палі палі кветкі; маладыя асіны асіны рой. Амаформы, як правіла, адносяцца да розных часцін мовы, не маюць супадзенняў у пачатковай форме.

Фанетычныя амонімы (амафоны) – гэта словы, якія гучаць ад-

нолькава, а пішуцца па-рознаму: плод і плот, раман і Раман, казка і каска,

грыб і грып.

Графічныя амонімы (амографы) гэта словы, якія пішуцца ад-

нолькава, а адрозніваюцца ў вымаўленні месцам націску: па мяцьпамя ць,

прыклад прыклад, мука му ка, ка няканя.

Сінонімы словы, якія абазначаюць адзін і той жа прадмет, якасць, дзеянне, а пішуцца і вымаўляюцца па-рознаму.

Група з двух ці больш сінонімаў называецца сінанімічным радам, пры запісе якога на першае месца ставіцца слова-дамінанта – слова, якое шырэй за іншыя выкарыстоўваецца ў мове і больш дакладна выражае агульнае значэнне: крэпасць цвярдыня бастыён цытадэль; ісці кро-

43

чыць маршыраваць цягнуцца плесціся; мала нямнога троху. У не-

каторых сінанімічных радах могуць аб’ядноўвацца словы розных часцін мовы (мала, жменя (гароху)).

Калі слова з’яўляецца мнагазначным, то яно можа ўваходзіць у розныя сінанімічныя рады: прыняць – залічыць на першы курс, прыняць – сустрэць гасцей; ціхі чалавек – спакойны; ціхі шолах – слабы, нячутны. Некаторыя рады сінанімічных слоў складаюцца са слоў і спалучэнняў слоў:

драмаць кляваць носам, мала кот наплакаў. У сінанімічныя адносіны могуць уступаць агульнаўжывальныя і дыялектныя словы (падасінавік асавік, авадзень здрок), словы сучаснай мовы і ўстарэлыя словы (канікулы вакацыі, лоб чало), спрадвечна беларускія і запазычаныя словы

(прыстаўка прэфікс, змена, развіццё эвалюцыя, адлегласць дыстанцыя, важны актуальны).

Сінонімы бываюць:

а) семантычныя (адрозніваюцца сэнсавым адценнем): вялікі агром-

ністы гіганцкі;

б) стылістычныя (адрозніваюцца стылістычнай афарбоўкай, выка-

рыстоўваюцца ў розных стылях): маланка бліскаўка, бегемот гіпапатам, вандроўнік пілігрым;

в) семантыка-стылістычныя (адначасова адрозніваюцца семантыкай і сферай ужывання): пісаць крэмзаць, крычаць галёкаць, забрудзіць замызгаць;

г) абсалютныя (дублеты) (увогуле не адрозніваюцца па сэнсе):

стронга фарэль, правапіс арфаграфія, вываз экспарт;

д) кантэкстуальныя(з’яўляюццасінонімамітолькіўпэўнымкантэксце): 1. Раптам адтуль упаў мне ў вочы нясцерпны яркі сноп святла.

2. І зноў адтуль, у адказ, меч святла.

Антонімы – словы з супрацьлеглым значэннем: аднакарэнныя (за-

крыць адкрыць, прывязаць адвязаць) і рознакарэнныя (добры дрэнны, халодны гарачы).

Прыстаўкі не-, без-, анты-, контр- надаюць слову супрацьлеглае значэнне: добры нядобры, дэмакрат антыдэмакрат, наступленне контрнаступленне.

Антонімы могуць выкарыстоўвацца ў якасці мастацкіх прыёмаў: антытэза – ярка выражанае супастаўленне кантрасных з’яў, паняц-

цяў, вобразаў: Песня, любоў і нянавісць, будзьце заўсёды са мной. Стук радасны ў грудзях не змоўк, жыццё і плача і смяецца;

аксюмаран – наўмыснае спалучэнне слоў, якія выражаюць процілеглыя, лагічна несумяшчальныя паняцці: салодкі сум, цёплы халадок,

гарачы снег, страшная прыгажосць.

44

Паронімы – словы з блізкім гучаннем, але розным лексічным зна-

чэннем (аператыўны і аперацыйны, атамнік і атамшчык, вытворны і вытворчы). Паронімамі бываюць: назоўнікі (нявеста нявестка), прымет-

нікі (ласкавы ласкальны), дзеясловы (чырванець чырваніць). Параніміч-

нымі парамі выступаюць спрадвечна беларускія словы (сыты сытны) і

запазычаныя (абанент абанемент, эфектны эфектыўны). Словы-паро-

німы адрозніваюцца паміж сабою прыстаўкамі (павіннасць правіннасць,

надзвычайна незвычайна) або суфіксамі (слоўны слоўнікавы, малаважны малаважкі).

2. ДЫФЕРЭНЦЫЯЦЫЯ ЛЕКСІКІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

Лексіка беларускай мовы развівалася і ўзбагачалася на працягу многіх стагоддзяў. Паводле паходжання яна падзяляецца на дзве групы: спрадвечна беларуская лексіка і лексіка іншамоўнага паходжання. Да спрадвечна беларускай лексікі адносяцца агульнаславянская, агульнаўсходнеславянская і ўласна беларуская.

Агульнаславянскія словы сустракаюцца ва ўсіх славянскіх мовах: усходнеславянскіх (беларускай, рускай, украінскай), паўднёваславянскіх (балгарскай, славенскай), заходнеславянскіх (польскай, чэшскай). Гэта на-

звы асоб: маці, сын, сястра, брат, дзед; частак цела: глотка, калена, валасы; свойскіх жывёл: авечка, бык, карова, кабан, кабыла, конь, каза; дзікіх звяроў: воўк, ліса, заяц; птушак: бусел, галка, варона; прадметаў: калода, валун, жэрдка, вулей; раслін: асака, бяроза, ліпа; адзення, абутку:

кабат (безрукаўка), кашуля; адцягненых паняццяў і з’яў прыроды: заўтра,

імгла, агонь; дзеянняў, стану: ісці, гаварыць, маўчаць.

Агульнаўсходнеславянскія словы з’яўляюцца здабыткам трох бліз-

кароднасных моў – беларускай, рускай, украінскай: валачобнік, вяроўка,

блёкат, бугор, засень, бязь, вулка, загана і інш.

Уласнабеларускія словы складаюць самабытную і непаўторную частку беларускай мовы: вадзянік, ільнянішча, каліва, векапомны, красамоўства, спаконвечны і інш.

Усе словы, якія беларуская мова захавала з перыяду агульнаславянскага і агульнаўсходнеславянскага адзінства, а таксама ўласнабеларускія, называюцца спрадвечна беларускімі, бо карысталіся імі носьбіты беларускай мовы здаўна, спрадвеку. Акрэсліць час узнікнення спрадвечна беларускіх слоў, выявіць іх сувязі з блізкароднаснымі мовамі дапамагаюць слоўнікі: «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы», «Гістарычны слоўнік беларускай мовы».

45

Запазычаная лексіка – гэта вынік эканамічных, палітычных і культурных сувязей з іншымі народамі, а таксама цесных моўных кантактаў. Са славянскіх моў былі запазычаны русізмы: аплот, аказаць, бальшавік, дзе-

кабрыст, саратнік і інш.; украінізмы: боршч, журыцца, чупрына і інш.; з не-

славянскіх моў – грэцызмы: акіян, этап, эпоха; лацінізмы: акварыум, агі-

татар; германізмы: штык, шпіль; галіцызмы:суфлёр, пляж, сурвэтка і інш.

Экзатызмы словы і выразы, якія запазычаны з малавядомых моў, звычайна неіндаеўрапейскіх, і ўжываюцца для надання мове асаблівага ка-

ларыту (цюркізмы: арык, кішлак, джыгіт).

Варварызмы іншамоўныя словы ці выразы, якія атрымоўваюць больш ці менш рэгулярнае ўжыванне ў мове-рэцэптары, але не засвойваюцца ў ёй да канца, часцей за ўсё ў сувязі з цяжкасцямі граматычнага засваення (сэ ля ві – з французскай – такое жыццё; о’кэй – з англійскай – усё добра, dum sріrо, sреrо – з лацінскай – пакуль дыхаю, спадзяюся).

Асноўныя прыметы запазычаных слоў наступныя:

1)наяўнасць у слове ф: фарба, шафа, фасоля, Фёдар, Соф’я;

2)пачатковыя э, о і непрыставачнае а: эра, Эма, ода, опера, атака,

Аляксей;

3)спалучэнні ге, ке, хе ў корані: агент, кельма, схема, Яўген;

4)спалучэнні бю, вю, кю, мю, пю, фю ў корані: бюро, рэвю, кювет,

капюшон, камюніке, фюзеляж;

5)спалучэнні двух галосных у корані: аул, ідэал, дуэт, гуаш;

6)цвёрдасць зычных д і т у спалучэннях дэ, ды, тэ, ты: дэтэктыў,

дывідэнд, дыфтэрыя, дыван, дысцыпліна, медыцына, Атэла, Адэса, тыгр;

7)прыстаўкі а-, ант(ы)-, архі-, контр-, рэ-, дэ-, дыс-, амфі- і інш.:

амаральны, антыцыклон, архіважны, контрмера, рэфармацыя, дэгазацыя, дыспрапорцыя, амфітэатр;

8)суфіксы -ізм- (-ызм-), -іст- (-ыст-), -ір- (-ыр-) і інш.: арганізм,

сацыяліст, капіраваць.

Лінгвістычнае запазычанне заўсёды было нармальнай функцыяй лінгвістычнага жыцця любой мовы. Гэта даволі працяглы моўны працэс, вынікам якога з’яўляецца паступовае засваенне слоў і структурных элементаў адной мовы іншай. Апраўданае выкарыстанне слоў іншамоўнага паходжання, правільнае іх засваенне не толькі не парушае нацыянальнай самабытнасці беларускай мовы, але і ўзбагачае яе лексічную сістэму.

Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання

Лексіка сучаснай беларускай мовы ў залежнасці ад сферы ўжывання падзяляецца на агульнаўжывальную лексіку (пашыраную ва ўсіх без выключэння сферах грамадскага жыцця) і лексіку абмежаванага ўжывання (ужы-

46

вальную пераважна ў межах пэўнай прафесіі, галіны навукі, асобнай групы людзей). Да лексікі абмежаванага ўжывання адносяцца спецыяльная лексіка (наменклатура, прафесіяналізмы і тэрміны),дыялектная і жаргонная лексіка.

Жарганізмы – гэта сукупнасць слоў, зразумелых вузкаму колу людзей, аб’яднаных пэўнымі інтарэсамі (дзед – салдат апошняга года службы, хвост па лабах – запазычанасць па лабараторных работах, атрымаць пару – нездавальняючую адзнаку і г.д.).

Аргатызмы – спецыяльны моўны код, незразумелы для іншых людзей, адна з разнавіднасцей жаргоннай лексікі, умоўная, тайная мова, якая характарызуецца вузкаспецыяльнай накіраванасцю, штучнасцю і засакрэчанасцю (чуха – хачу, шывар – тавар, бан – вакзал). У Расіі і ў Беларусі аргатычная лексіка пачала складвацца ў другой палове XIX ст.

Наменклатура – гэта сукупнасць уласных імёнаў і назваў, прысвоеных разнастайным рэаліям і аб’ектам навукі і тэхнікі (лазер «Дыполь», «Стрымер-499», супер-камп’ютар «Скіф»).

Прафесіяналізмы – гэта спецыяльныя словы і выразы, якія ўжываюцца ў маўленні прадстаўнікоў пэўных прафесій (будаўнікоў, шахцёраў, пчаляроў і інш.), напрыклад: бучы, таптухі, кашалі, крыгі – назвы розных прылад для лоўлі рыбы; майна, віра – у будаўнікоў і г.д. Значэнні гэтых слоў не ўключаюцца ў слоўнік.

Тэрміны – словы або словазлучэнні, якія абазначаюць пэўнае паняцце ў галіне навукі, тэхнікі, культуры (інтэграл, сінус – у матэматыцы, марфема, прыслоўе – у мовазнаўстве і г.д.).

Дыялектызмы – гэта словы, якія бытуюць у гаворках на пэўнай тэрыторыі і не ўваходзяць у склад літаратурнай мовы (картопля – бульба, тавар – карова на Палессі і г.д.).

Актыўная i пасіўная лексіка

Паводле ступені ўжывальнасці лексіка беларускай мовы падзяляецца на актыўную і пасіўную. Большасць слоў беларускай мовы адносіцца да актыўнай лексікі. Гэта словы агульнавядомыя і шырокаўжывальныя, пашыраныя як у вуснай, так і пісьмовай форме мовы. Такіх слоў у беларускай мове большасць: маці, брат, чалавек, час, хлеб і інш.

Пасіўную лексіку складаюць словы, якія рэдка ўжываюцца носьбітамі мовы. Такія словы маюць адценне ўстарэласці (архаізмы і гістарызмы) або навізны (неалагізмы). Іх узнікненне звязана з пэўнымі працэсамі ў грамадстве, развіццём навукі, тэхнікі, культуры і мастацтва.

Архаізмы – гэта ўстарэлыя назвы існуючых і цяпер рэчаў, з’яў, якія замяніліся сінанімічнымі словамі актыўнага ўжывання: атрамант – чарніла, гута – шклозавод, мястэчка – пасёлак гарадскога тыпу, чало – лоб.

47

Гістарызмы – гэта словы-назвы прадметаў, з’яў, паняццяў, якія перасталі існаваць у сувязі са зменамі ў грамадскім жыцці, эканоміцы, культуры, навуцы, тэхніцы і побыце людзей: князь, паншчына, жаўнер, саха,

грош, НЭП, наркам, БССР.

Неалагізмы – гэта новыя словы або новыя значэнні вядомых слоў, якія зусім нядаўна ўзніклі, маюць адценне навізны і не сталі агульнаўжы-

вальнымі: аэраджып, венераход, стэрэакіназала, брокер, ваўчар, дылер, брыфінг, кансэнсус, спікер, спонсар.

Сярод неалагізмаў неабходна адрозніваць аўтарскія наватворы, створаныя асобнымі пісьменнікамі.

Гудзе, імкне пад доламі крылан, Над хатамі вусцянскага пасёлка.

Я. Колас.

Маланкі стрэламі ўстаюць, У бубен сыпле гром… І я, захоплены, стаю, Абдожджаны кругом.

П. Броўка.

Паняцце стыляў. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы

Моўны стыль – разнавіднасць літаратурнай мовы, сукупнасць моўных сродкаў, ужыванне якіх залежыць ад мэт і зместу выказвання. Асаблівасці таго ці іншага стылю, яго адметныя рысы вызначаюцца складам лексікі, характарам сказаў і граматычнымі формамі слоў. З улікам гэтага лексіка размяркоўваецца па стылістычных разрадах.

Стылістычная дыферэнцыяцыя лексікі. У межах функцыяналь-

ных стыляў выяўляюцца істотныя асаблівасці адбору і арганізацыі моўных сродкаў, у тым ліку і лексічных. Прыёмы і формы моўнага выражэння, спосабы адбору і спалучэння лексічных адзінак вызначаюцца, перш за ўсё, камунікатыўнай мэтазгоднасцю, якая патрабуе таго, каб з сістэмы выяўленчых сродкаў мовы адбіраліся толькі такія адзінкі, якія найлепшым чынам могуць задаволіць моўныя зносіны людзей у пэўнай сферы дзейнасці – сацыяльна-эканамічнай, грамадска-палітычнай, навуковай і культурнай. Значыць, моўныя адзінкі, што нязменна выкарыстоўваюцца ў адпаведным функцыянальным стылі мовы, набываюць своеасаблівую стылістычную афарбоўку. Стылістычнай афарбоўкай лічыцца такая ўласцівасць слова, якая абумоўлена тыповай для яго сферай функцыянавання, пэўным чынам характарызуе адпаведную функцыянальную разнавіднасць мовы, а праз яе –

48

сферу і ўдзельнікаў моўных зносін. Таму калі мы характарызуем слова з пункту погляду яго стылістычнага выкарыстання, то пры гэтым маем на ўвазе перш за ўсё той функцыянальны стыль, у якім дадзенае слова рэгулярна выкарыстоўваецца.

Паколькі беларуская літаратурная мова выкарыстоўваецца як сродак пісьмовых і вусных зносін людзей, у яе сістэме склаліся адпаведна пісьмовакніжныя і вусна-размоўныя стылі, або разнавіднасці мовы.

Да пісьмова-кніжных адносяцца навуковы стыль (мова навуковых і навукова-папулярных прац па розных галінах ведаў), публіцыстычны стыль (мова газетных і часопісных матэрыялаў, публічных выступленняў – зваротаў, заклікаў, пракламацый, рэпартажаў, інфармацый, інтэрв’ю, нарысаў, фельетонаў, памфлетаў), афіцыйна-дзелавы стыль (мова кодэксаў, статутаў, інструкцый, загадаў, актаў, дагавораў), мастацкі стыль (мова мастацкіх твораў розных жанраў).

Вусна-размоўнымі з’яўляюцца гутарковы стыль (мова непасрэдных, неафіцыйных асабістых зносін паміж людзьмі ў вытворчай, грамад- ска-палітычнай, вучэбнай, навуковай, культурнай, спартыўнай і іншых сферах дзейнасці), размоўна-бытавы стыль (мова пазаслужбовых, паўся- дзённа-бытавых зносін паміж людзьмі ў бытавой і сямейнай сферах).

Для пісьмова-кніжных стыляў з’яўляюцца тыповымі, напрыклад, сло-

вы вектар, дыферэнцыяцыя, кадыфікацыя, малекула – яны надаюць мове стылістычнае адценне кніжнасці; да вусна-размоўнага стылю адносяцца,

напрыклад, словы бліны, верхавод, зацірка, балабоніць, буркалы, морда

гэтыя словы надаюць мове стылістычнае адценне гутарковасці, размоўнасці. Словы высокі, гаварыць, зямля, дом, хутка ў аднолькавай меры выкарыстоўваюцца ў пісьмова-кніжных і вусна-размоўных стылях, таму яны не надаюць мове якога-небудзь стылістычнага адцення. Такім чынам, разглядаючы лексіку беларускай мовы паводле стылістычнай афарбоўкі, у яе складзе неабходна вылучыць наступныя разрады слоў: стылістычна нейтральныя, кніжныя, вусна-размоўныя.

Да стылістычна нейтральнай (міжстылёвай) лексікі адносяцца словы, якія ўжываюцца ў розных стылях мовы і не маюць пэўнай стылістычнай афарбоўкі. Стылістычна нейтральная лексіка выкарыстоўваецца ва ўсіх сферах моўных зносін людзей, таму ў яе склад уваходзяць словы, якія абазначаюць прадметы, якасці, дзеянні, вядомыя ўсім носьбітам мовы. Гэтыя словы з’яўляюцца агульнавядомымі назвамі з’яў прыроды (вада, ве-

цер, іней, снег), раслін (асака, вішня, жыта, ліпа), жывёл (воўк, конь, саба-

ка), паняццяў роднасці і сваяцтва (бацька, дачка, удава), пабудоў (дом, па-

лац, хата), колераў і прымет (белы, зялёны, кароткі, цёплы), дзеянняў, пра-

49

цэсаў, станаў (бегаць, вязаць, гаварыць, спаць) і інш. Стылістычна нейтральнымі з’яўляюцца таксама лічэбнікі (два, пятнаццаць, сто), займенні-

кі (гэты, наш, такі, яна), прыназоўнікі (ад, без, над), злучнікі (але, каб, і),

часціцы (бы, нават, небудзь). Стылістычна нейтральныя словы складаюць большую частку лексікі беларускай мовы і з’яўляюцца лексічнай асновай усіх стыляў.

Да разраду кніжнай лексікі адносяцца словы, якія выкарыстоўваюцца пераважна ў пісьмовай мове. Асноўнымі сферамі яе функцыянавання з’яўляюцца навукова-тэхнічная, грамадска-палітычная і грамадска-куль- турная дзейнасць, справаводства і літаратурна-мастацкая творчасць, а найбольш тыповымі стылямі – навуковы, публіцыстычны, афіцыйна-дзелавы і мастацкі. Таму ў складзе кніжнай лексікі адрозніваюцца наступныя функ- цыянальна-стылістычныя пласты: тэрміналагічная, публіцыстычная, афі- цыйна-дзелавая і паэтычная лексіка.

Тэрміналагічную лексіку складаюць словы, што выражаюць паняцці розных галін навукі і тэхнікі і аб’ядноўваюцца ў мове пад агульнай назвай

«тэрміны», напрыклад: алегорыя, анафара, дзейнік, займеннік, косінус,

лагарыфм, барый, акорд, мелодыя і інш. У адпаведнасці з існуючымі сферамі функцыянавання ў складзе тэрміналагічнай лексікі вылучаюцца наступныя разрады: грамадска-палітычная, грамадска-культурная, навуковая і тэхнічная тэрміналогія.

Да грамадска-палітычнай тэрміналогіі адносяцца:

1)тэрміны, якія выкарыстоўваюцца ў сферы грамадска-палітычнай дзейнасці: актыў, выбары, дэпутат, савет, камісія;

2)тэрміналогія розных грамадскіх навук: а) гісторыі: адраджэнне,

рэфармацыя; б) філасофіі: абстракцыя, алагізм, дуалізм, эмпірызм; в) палітычнай эканоміі: вартасць, даход, сродкі абарачэння; г) логікі: дэдукцыя, суджэнне, абстрактнае разважанне і інш.

Да грамадска-культурнай тэрміналогіі адносяцца словы, што функцыянуюць у сферы культуры: а) музыкі: акорд, арыя, гукарад; б) тэатраль-

нага мастацтва: авансцэна, дэкарацыя, трупа; в) кінамастацтва: гукааператар, сцэнарый; г) выяўленчага мастацтва: жывапіс, нацюрморт, пейзажыст; д) архітэктуры: арка, барока, готыка і інш.

Грамадска-палітычнай і грамадска-культурнай тэрміналогіі не ўласціва вузка абмежаваная сфера выкарыстання, стылістычная замкнутасць. Удзел народа ў грамадска-палітычным і культурным жыцці краіны садзейнічае, з аднаго боку, пранікненню грамадска-палітычнай і грамадска-куль- турнай тэрміналогіі ў вусную мову, а з другога – развіццю грамадска-палі- тычнага зместу ў звычайных, агульнавядомых словах. У выніку гэтага па-

50

Соседние файлы в папке Белорусский язык