Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
62
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.62 Mб
Скачать

6.У якім стылі ўжываюцца выразы: даводжу да ведама; мы, ні-

жэйпадпісаныя; дагаворныя бакі; даведчая грамата? Складзіце сказы з гэ-

тымі спалучэннямі слоў.

7.Вызначце стыль тэкстаў. Назавіце іх характэрныя моўна-сты- лёвыя рысы.

I. Прызыўнікі, якія да прызыву былі на чарзе на атрыманне жыллёвай плошчы, не могуць быць выключаны са спісаў. Не могуць быць выключаны з такой чаргі і іх сем’і. Жонкам ваеннаслужачых тэрміновай службы, у якіх ёсць дзеці, назначаецца дапамога на ўтрыманне дзяцей («Звязда»).

II. Інваліднасць – гэта такі стан здароўя чалавека, калі наступае пастаянная ці працяглая страта працаздольнасці ад захворвання або фізічных траўмаў. Ёсць тры групы інваліднасці: першая, другая і трэцяя («Звязда»).

2.НАВУКОВЫСТЫЛЬ

2.1. Мова навукі і яе адметнасці

Мова навуковых прац (падручнікаў па розных галінах навукі, тэхнікі і культуры, манаграфій, артыкулаў, дакладаў і лекцый) неаднародная, паколькі выбар лексікі, структура сказаў вызначаюцца спецыфікай навукі і задачамі, у якіх адбываецца маўленне. Асновай навукі з’яўляецца аб’ек-

тыўнасць інфармацыі. «Навуковая мова ўяўляе сабой сукупнасць сродкаў выражэння, пры дапамозе якіх чалавечы розум імкнецца апісаць сапраўды існуючае або даказаць ісціну» [3].

2.2. Лексічныя асаблівасці навуковых тэкстаў

Аснову навуковага стылю складаюць агульналітаратурныя, стыліс-

тычна нейтральныясловы (або міжстылёвая лексіка). Міжстылёвая лексі-

ка складае аснову ўсёй мовы, выкарыстоўваецца ў любым тыпе выказван-

ня: хата, будынак, пабудова, сонца, вецер, дождж, месяц, вуліца, адзенне, працаваць, пісаць, вучыцца і інш.

У навуковых тэкстах агульнаўжывальнае слова можа набываць пэўную функцыянальную стылістычную афарбоўку: Хата, жылая пабудова,

пераважна зробленая з дрэва. Як тып жылля гістарычна развівалася ад будана і зямлянкі да наземнай пабудовы (БелСЭ). Перад намі тыповае навуковае апісанне, у якім даецца паняцце пра тып пабудовы.

Агульналітаратурныя нейтральныя словы ўключаюць у сябе не толькі самастойныя часціны мовы (назоўнікі, прыметнікі, лічэбнікі, займеннікі,

181

дзеясловы, прыслоўі), але і службовыя (прыназоўнікі, злучнікі, часціцы), якія выконваюць звычайныя для іх функцыі і маюць пэўныя значэнні.

Пэўную частку навуковай мовы складаюць словы агульнанавуковага выкарыстання, якія ўжываюцца ў навуковых працах самых розных галін ведаў: гіпотэза, аналіз, дослед, сінтэз, пошук, мадэль, тэорыя, сістэма, эксперымент, узаемасувязь, даказаць, абгрунтаваць, абумовіць, вызначыць, прадугледзець, планаваць, пацвердзіць і інш.

Сярод слоў гэтай групы шмат іншамоўных (пераважна лацінскіх ці грэчаскіх): асіміляцыя (лац. assimilatio – прыпадабненне, супастаўленне) у лінгвістыцы – прыпадабненне аднаго гука да другога, у біялогіі – утварэнне ў арганізме складаных рэчываў з больш простых, у сацыялогіі – зліццё аднаго народа з другім шляхам засваення яго мовы, звычаяў і страты сваёй мовы, культуры; асацыяцыя (ад лац. associatio – аб’яднанне, злучэнне) у псіхалогіі – сувязь, якая ўзнікае пры пэўных умовах паміж двума і больш псіхічнымі ўтварэннямі (адчуваннямі, успрыманнямі, уяўленнямі, ідэямі і да т.п.), у хіміі – аб’яднанне малекул рэчыва ў падвоеныя, патроеныя і г.д., у астраноміі – зоркавая асацыяцыя, ці вялікая колькасць зорак спектральных класаў ці пераменных зорак, як сведчанне таго, што працягваецца зоркаўтварэнне, у батаніцы – сукупнасць аднародных раслінных згуртаванняў (фітацэнозаў) з аднолькавым саставам відаў раслін і з блізкімі ўзаемаадносінамі як між арганізмамі, так і між імі і асяроддзем і інш.

Досыць часта такога тыпу словы становяцца па-за навуковымі тэкстамі, дзе ўсё ж выяўляецца іх спецыфіка ўжывання, агульнаўжывальнымі ў кніжнай сферы. Так, напрыклад, агульнавядомае слова перыяд (ад лац. periodos – абход, кругазварот) ужываецца са значэннямі: 1) прамежак часу, на працягу якога адбываецца што-небудзь; 2) этап грамадскага развіцця, грамадскага руху. У лінгвістыцы яно абазначае складаную сінтаксічную канструкцыю, якая пры чытанні распадаецца па інтанацыі на часткі, у матэматыцы – адну лічбу або групу паўтаральных лічбаў у перыядычным дробе, у геалогіі – час, на працягу якога ўтварыліся горныя пароды, якія складаюць геалагічную сістэму, у фізіцы – перыяд вагання – прамежкі часу, праз якія сістэма, якая ажыццяўляе ваганне, вяртаецца ў зыходны стан, перыяд паўраспаду – час, за які распадаецца палова з наяўных пачаткова атамаў радыеактыўнага рэчыва.

Тое ж можна сказаць і пра слова аргумент (ад лац. argumentum), агульнаўжывальнае значэнне якога – факт, які прыводзіцца для пацвярджэння, абгрунтавання; доказ, довад; у матэматычнай тэрміналогіі яно абазначае незалежную пераменную велічыню, ад змянення якой залежыць змяненне другой велічыні, што называецца функцыяй.

182

Самую спецыфічную групу навуковай мовы складаюць тэрміны, якія аб’ядноўваюцца ў тэрмінасістэмы (напрыклад, лінгвістыкі, літаратуразнаўства, медыцыны, гісторыі, фізікі, эканомікі, машынабудавання, правазнаўства, сельскай гаспадаркі і інш.).

Кожная галіна навукі і тэхнікі валодае сваімі тэрмінамі, і толькі ў сваёй тэрмінасістэме тэрмін атрымлівае адназначнасць.

Слова агульналітаратурнай мовы выяўляе сваё значэнне ў пэўным кантэксце: дробны твар, дробная бульба, дробны почырк; свежы вецер, свежыя навіны, свежае сена, свежы хлеб, свежае паветра.

У навуковых тэкстах пашыраны рознага тыпу скарачэнні, абрэвіятуры, сімвалічныя і формульныя абазначэнні: КЗаП (Кодэкс законаў аб працы) – у справаводстве; ВНП (валавы нацыянальны прадукт) – у эканоміцы; Па (паскаль) – у фізіцы; Н2О (вада) – у хіміі; [ ] – [ ] (бяззлучнікавы складаны сказ) – у лінгвістыцы.

2.3. Фразеалагічныя асаблівасці навуковых тэкстаў

Адметнасць навуковай мовы вызначаецца і праз падбор і выкарыстанне фразеалагізмаў. Фразеалагізмы валодаюць рознай мерай экспрэсіі. З пункту гледжання функцыянальна-стылявой афарбоўкі іх можна падзяліць на дзве групы: функцыянальна замацаваныя за пэўнымі стылямі і функцыянальна не замацаваныя за асобным стылем. У першай групе выдзяляюцца кніжныя, размоўныя і прастамоўныя фразеалагізмы. Толькі нямногія фразеалагізмы могуць быць стылістычна нейтральнымі і функцыянаваць ва ўсіх стылях: час ад часу, узвышаць голас, усё роўна, перш-наперш, у крайнім выпадку, раз-пораз, мець рацыю, браць слова, адным словам, болей таго, між іншым, з аднаго боку.

Кніжныя фразеалагізмы выкарыстоўваюцца ў публіцыстычных, навуковых і мастацкіх тэкстах. Навуковыя тэксты вызначаюцца абмежаванай колькасцю фразеалагізмаў: альфа і амега, краевугольны камень, актуальная тэма, уяўляе навуковы інтарэс, чырвоная нітка, ланцуговая рэакцыя,

запас трываласці, нулявы цыкл. Да іх прымыкаюць калькі і паўкалькі з ін-

шых моў: аддаваць належнае, агнём і мячом, камень спатыкнення і інш.

У навуковых тэкстах функцыя фразеалагізмаў – намінатыўная, а ў мастацкіх і публіцыстычных тэкстах яны скарыстоўваюцца, каб надаць мове вобразнасць. (Марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці – гл. модуль III).

183

2.4. Заданні да семінара-практыкума па тэме «Навуковы стыль»

Пытанні для вуснага кантролю і падрыхтоўкі да заліку

1.Якія групы слоў складаюць лексіку навуковых тэкстаў?

2.Якія словы з’яўляюцца стылістычна нейтральнымі, агульнаўжывальнымі?

3.Ці заўсёды агульнаўжывальныя словы застаюцца стылістычна нейтральнымі ў навуковых тэкстах? Чаму?

4.Якая розніца ва ўжыванні агульналітаратурных слоў у мастацкім і навуковым тэкстах?

5.Якія словы адносяцца да агульнанавуковых? Чаму?

6.Якая група лексіківызначае адметнасцьмовы навукі і тэхнікі? Чаму?

7.Чаму фразеалагізмы абмежавана выкарыстоўваюцца ў навуковых

тэкстах?

8.Словы якой часціны мовы не ўжываюцца ў навуковыммаўленні?

9.Якія асаблівасці ўжывання назоўнікаў і прыметнікаў у навуковых тэкстах?

10.Сфармулюйце правілы маўленчай этыкі адносна ўжывання займеннікаў у навуковых тэкстах?

11.Якое месца займае дзеяслоў у навуковым маўленні?

12.Што досыць часта аб’ядноўвае дзейнік і выказнік у навуковых тэкстах? А што раздзяляе ў такіх выпадках?

13.Чым вы растлумачыце ўжыванне апавядальных двухсастаўных развітых сказаў у мове навукі?

14.Чаму ў навуковым маўленні з усіх тыпаў складаных сказаў пераважае складаназалежны сказ?

Заданні для самакантролю і індывідуальнай кіруемай працы

1. Перакладзіце тэкст з рускай мовы на беларускую. Вызначце тэрміны, назавіце галіну навукі, да якой яны належаць, і іх тыпы паводле будовы.

Одна из важнейших задач астрономии определение характеристик звёзд, в том числе экваториальных координат, собственных движений и лучевых скоростей, звёздных величин, спекторных классов, температур, кривых измерения блеска (у переменных звёзд) и др. Эти характеристики используются как в научных исследованиях (например, при изучении стро-

184

ения и развития звёздных систем), так и при решении отдельных практических задач (например, в геодезии, навигации).

Результаты таких определений публикуются в виде упорядоченных списков, которые называются звёздными каталогами. В зависимости от содержания каталога и принципа выбора включённых в него объектов различают астрометрические каталоги, общие каталоги, каталоги переменных звёзд, ярких звёзд и т.п. Звёзды в звёздных каталогах обычно располагают в порядке увеличения их прямых восхождений. Название каталога с указанием номера, под которым в каталоге записана та или иная звезда, используется в качестве обозначений (имён) звёзд.

Особое значение имеют звёздные каталоги положений, содержащие точные экваториальные координаты звёзд в некоторый момент времени (эпоха каталога). Все положения звёзд в каталоге относятся к одной системе небесных координат, и, таким образом, каталог сам как бы определяет эту координатную систему. Составлением таких каталогов занимаются многие обсерватории мира. В частности, большое значение в этой области астрономии имеют работы Пулковской обсерватории (Энциклопедический словарь юного астронома).

2. Перакладзіце тэкст з рускай мовы на беларускую. Вызначце тэрміны і параўнайце іх вымаўленне і правапіс з адпаведнымі ў рускай мове. Сфармулюйце вашы вывады.

Слово «перспектива» происходит от латинского глагола perspicio «ясно вижу». В изобразительном искусстве перспектива – способ изображения пространственных фигур на плоскости такими, какими они видны из одной неподвижной точки. Из опыта мы знаем, что при удалении предмета его видимые размеры уменьшаются, уходящие вдаль параллельные прямые (например, два рельса железнодорожного пути) представляются нам сходящимися в одной точке на горизонте, а круглое озеро выглядит с берега как вытянутый овал.

Точные законы перспективы разрабатывали архитекторы, художники и учёные эпохи Возрождения начиная с XV в., среди них Ф. Брунеллески, П. Учелло, Пьеро делла Франческа, Леонардо да Винчи, А. Дюрер и другие.

На одной из гравюр А. Дюрера изображено, как художник рисует лютню. Перед ним стоит прибор, который состоит из рамки с натянутой на неё квадратной сеткой и прикреплённым перед ней глазком; глядя в этот глазок на лютню, художник переносит её изображение на лежащий перед ним лист бумаги, на котором нанесена такая же, как на рамке, квадратная сетка. Это практическая школа перспективы (Энциклопедический словарь юного математика).

185

3.Прачытайце тэкст. Да якога стылю ён належыць? Якой часціны мовы ў параўнанні з папярэднім тэкстам у ім няма?

Фінансавы план распрацоўваецца на год з разбіўкай па кварталах. У першым раздзеле адлюстроўваецца прыбытак ад усіх відаў дзейнасці, паявыя ўзносы і ўклады членаў працоўнага калектыву. Важнае месца ў даходнай частцы фінансавага плана займаюць амартызацыйныя адлічэнні і ўстойлівыя пасівы. У акцыянерных таварыствах істотнае месца ў паступленнях займаюць паступленні ад выпуску і распаўсюджвання акцый і даходы па аперацыях з імі. У другім раздзеле фінансавага плана адлюстроўваюцца выдаткі на расшырэнне і тэхнічнае пераўзбраенне прадпрыемства, сацыяльныя патрэбы членаў калектыву, пагашэнне банкаўскіх крэдытаў. Акцыянерныя таварыствы плануюць у гэтым раздзеле выдачу дывідэндаў.

Утрэцім раздзеле паказваюцца такія плацяжы ў бюджэт, як падаткі на прыбытак, даходы, нерухомасць і г.д. Да фінансавага плана дадаюць разлікі выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, планы прыбытку і яго размеркаванне, разлікі па ўсіх відах падаткаў і абавязковых адлічэнняў у пазабюджэтныя фонды, планы фінансавання капітальных укладанняў і рамонту і іншыя планаваныя разлікі выдаткаў і паступленняў (А. Шаўлюкоў).

4.Прачытайце тэкст з папярэдняга задання і падкрэсліце ў ім дзеясловы. Параўнайце колькасць дзеясловаў, назоўнікаў, прыметнікаў у тэксце. Вызначце граматычныя асаблівасці выкарыстаных дзеясловаў і іх сэнсава-стылістычную ролю.

5. Перакладзіце тэкст з рускай мовы на беларускую. Вызначце тэрміны, раздзяліўшы іх на дзве групы:1) словы, 2) словазлучэнні.

Эоловые формы рельефа возникают под действием ветра, преимущественно в районах с аридным климатом, а также по берегам морей, озер и рек. Наиболее распространены аккумулятивные и аккумулятивно-дефляци- онные формы рельефа, среди которых типичны песчаные гряды, бугристые пески, ячеистые пески, барханы, дюны и т.п. Морфология и величина образований зависит в основном от режима господствующих ветров. Согласно классификации сов. учёного Б. А. Федоровича (1964), различают: оголённые легкоподвижные песчаные формы, характерные для тропич. аридных пустынь (Сахара, Такла-Макан); полузаросшие слабоподвижные для внетропич. пустынь (Ср. Азия, Австралия); заросшие неподвижные для внепустынных районов (Зап. Сибирь, Северная Америка). К выработанным (дефляционным) формам относятся котлы, ниши, ложбины, котловины, ярданги, решетчатые скаты, а также различные останцы выдувания и т.п. (Географический энциклопедический словарь).

186

6. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Назавіце адлюстраваныя ў тэксце адметныя нормы беларускай мовы.

Процентом называется сотая доля числа. Для чего нужны проценты и почему для этого ввели специальный термин? Прежде чем ответить на эти вопросы, попробуем ответить на другой: много ли соли в морской воде? Конечно, можно налить в ведро морскую воду, поставить его на огонь и подождать, пока вся вода испарится, собрать и взвесить оставшуюся соль. Можно ли утверждать, что у другого человека получится столько же? Видимо, нет. Его ведро может оказаться больше или меньше, оно может быть налито более или менее полно; в результате получится другое количество соли… Проценты были известны индийцам ещё в V в. Это закономерно, так как в Индии с давних пор счёт вёлся в десятичной системе счисления. В Европе десятичные дроби появились на тысячу лет позже, их ввёл бельгийский учёный С. Стевин. В 1584 г. он впервые опубликовал таблицу процентов. Введение процентов оказалось удобным не только для оценки содержания одного вещества в другом. В процентах стали измерять изменение производства товара, рост денежного дохода и т.д. Со временем люди научились извлекать из вещества его компоненты, составляющие тысячные доли от массы самого вещества. Тогда, чтобы не вводить нуль и запятую, ввели новую величину – промилле – тысячную долю, которую обозначили знаком ‰, и вместо 0,6 % стали писать 6 ‰. Однако эту величину постоянно применяют лишь в некоторых областях техники, а в большинстве случаев используют десятые и сотые доли процента. Так, содержание соли в морской воде составляет 0,25 % или 2,5 ‰ (Энциклопедический словарь юного математика).

7. Перакладзіце тэкст на беларускую мову, выпішыце тэрміны, вызначце спосаб іх утварэння і параўнайце з утварэннем адпаведных тэрмінаў у рускай мове.

Устойчивость сортов льна-долгунца к болезням необходимое условие для полного проявления их биологических возможностей, реализации хозяйственно-ценных признаков и получения высокого стабильного урожая. В результате многолетней селекционной работы достигнуты определённые успехи в выведении сортов льна-долгунца с групповой устойчивостью к ржавчине и фузариозному увяданию, внедрение которых в производстве в последние годы исключило эпифитотии данных заболеваний и практически решило проблему борьбы со ржавчиной. Вместе с тем все современные сорта льна-долгунца, устойчивые к ржавчине и фузариозному увяданию, поражаются другими болезнями, в том числе пасмо, которое в отдельные годы вызывает значительные потери урожая семян и волокна, снижают его качество.

187

В настоящее время селекционерами Всероссийского научно-исследо- вательского института льна проводится селекционная работа на устойчивость льна-долгунца к ржавчине, фузариозу и пасмо.

Основными методами выведения устойчивых к болезням сортов льна-долгунца являются гибридизация и отбор. Многолетняя селекционная работа на устойчивость льна к ржавчине с использованием сильного инфляционного фонда показала высокую эффективность данного метода и позволила создать высокоустойчивые к этому заболеванию сорта льнадолгунца: Торжокский, Новоторжокский, Алексий, А-29, Ленок, А-93, А-49 (Т. Крылова, Т. Александрова).

8. Прачытайце тэксты, вызначце прыметнікі, параўнайце іх ролю ў кожным з тэкстаў.

I. Лес зачароўвае ў любую пару года. Зімой ён манументальна строгі і адначасова нейкі празрысты, светлы, як усё жывое; вясной – не проста абуджаны, а па-маладзецку ўзрушаны і гарэзлівы, гатовы напрапалую кідацца насустрач і вятрам-сухавеям, і дажджам-драбнасеям, і ліўням, што шастаюць, як з вядра; улетку ён увогуле надзвычай абаяльны, здольны і расчуліць да слёз, і падараваць нават знямогламу сэрцу жаданую бадзёрасць такой крынічнай чысціні і свежасці ахнеш ад задавальнення; увосень ён невыказна багаты, бы той баярын, што дзень пры дні мяняе сваё парчовае ўбранне (В. Праскураў).

II. ...На тэрыторыі Беларусі выдзелены два антрапалагічныя тыпы. Беларусы паўночна-заходніх, паўночных і паўночна-ўсходніх раёнаў рэспублікі маюць сярэдні рост, светлы колер скуры, вачэй, валасоў, сярэднешырокі твар з прамой або ўвагнутай спінкай носа і сярэднегустой барадой і належаць да беламорска-балтыйскай расы другога парадку вялікай еўрапеоіднай расы. Беларусы Палесся маюць больш цёмны колер вачэй і валасоў, больш прамую спінку носа і належаць да сярэднееўрапейскай расы другога парадку еўрапеоіднай расы (БелСЭ).

9. Прачытайце прыклады пабочных слоў і выразаў і ўстанавіце іх значэнне: 1) ацэнка (выражэнне ўпэўненасці, няўпэўненасці, сумнення, верагоднасці); 2) эмацыянальная ацэнка (задавальненне, незадавальненне, здзіўленне); 3) крыніца паведамлення; 4) сувязь і парадак думак ці спосаб афармлення думак; 5) выражэнне ветлівасці, прыцягванне ўвагі субяседніка да паведамлення.

Калі ласка, нарэшце, на жаль, відаць, па-першае, такім чынам, згадзіцеся, аднак, несумненна, верагодна, на шчасце, як паведамлялі, паслухай-

188

це, як відаць, па-другое, здаецца, праўда, адным словам, мусіць, кажуць, вядома, зразумела, спадзяюся, бывала, натуральна, па-мойму, бясспрэчна, наадварот, на маю думку, з аднаго боку, з другога боку, помніцца.

10. Прачытайце тэксты, вызначце ў іх пабочныя словы. Якое значэнне яны маюць і якую ролю выконваюць?

Многа напісана пра вочы, што яны люстра душы, псіхічнай арганізацыі чалавека. Але, можа, нішто не выяўляе чалавека так, як яго хада.

Вось прайшоў нехта, і табе робіцца нядобра ад нейкага адчування, што гэта рушыць цяжкая, упартая, сляпая сіла, якая не знаецца з такімі тонкімі нюансамі душы, як ласка, пяшчота, дабрата, каханне, чуласць, спагада. I ўся гэтая трывога толькі ад таго, што прайшоў непрыгожа, няўклюдна, як кажуць, па-мядзведжы наскамі ўсярэдзіну.

На жаль, бывае, гэтак ходзяць і жанкі, і нават маладыя дзяўчаты. Дзе ўжо там думаць пра нейкую жаноцкасць.

Хаду таксама трэба выхоўваць. Як інтэлект. А яны звязаны паміж сабою, я ў гэта веру. Чалавек не мае права быць непрыгожым. I нядобрым (Паводле Я. Скрыгана).

11. Прачытайце тэксты. Прааналізуйце выкарыстаныя ў іх тыпы сказаў паводле будовы ў залежнасці ад стылю тэкстаў. Якія тыпы простых і складаных сказаў пераважаюць у навуковым стылі?

I. Для кантролю адноснай вільготнасці паветра прымяняюцца псіхрометры Аўгуста і Асмана. Яны складаюцца з двух звычайных тэрмометраў, толькі ў адным з іх шарык абгорнуты марляй ці батыстам, канец якіх апушчаны ў ёмістасць з вадой. Паказанні змочанага тэрмометра будуць ніжэйшыя, бо частка цяпла ідзе на выпарэнне вады. Па розніцы тэмператур сухога і змочанага тэрмометраў, выкарыстоўваючы спецыяльную табліцу, вызначаюць вільготнасць паветра. Асаблівасцю аспірацыйнага псіхрометра Асмана з’яўляецца тое, што ён забяспечаны спружынным вентылятарам. Выпарэнне вады ў ім больш пастаяннае, і паказанні будуць больш дакладнымі.

Адносную вільготнасць зручна вымяраць валасяным гігрометрам, які адразу дае вынік у працэнтах. Для запісу паказанняў псіхрометраў выкарыстоўваюцца гігрографы розных марак (Г Круглякова).

II. Кветкі заўсёды былі цудоўным падарункам. Нішто так хораша не выяўляе дружбу і добрыя пачуцці, як яны. Але патрэбна ўмець дарыць кветкі. Існуюць правілы, якіх, па магчымасці, патрэбна прытрымлівацца.

Палявыя, лясныя, лугавыя кветкі недарэчна выглядаюць на святочным ці ўрачыстым прыёме, тут патрэбны гваздзікі, ружы, архідэі, гладыёлусы.

189

Букет не павінен быць бедным, але і не надта вялікім, абавязкова з няцотнай колькасцю кветак 3, 5, 7 і г.д.

Перш чым уручыць кветкі, іх патрэбна вызваліць ад паперы. Насіць кветкі заўсёды апушчанымі ўніз, закручанымі ў паперу, каб закрыць іх ад пылу, сонца, марозу, цяпла рук. Раскруціць кветкі патрэбна ў вестыбюлі, у пярэдняй ці перад дзвярыма кватэры. Паперу, у якую быў закручаны букет, палажыце на стол у пярэдняй ці, у крайнім выпадку, у сваю кішэню. Цэлафан не здымаюць.

Уручаючы кветкі, трымайце іх у левай руцэ, каб правая была вольная для прывітання. Перадача букета суправаджаецца некалькімі цёплымі словамі і лёгкім паклонам.

Калі кветкі прыносіць запрошаная пара, то мужчына ўручае іх гаспадыні дома. Гэта робіцца нават і ў тым выпадку, калі пара запрошана на дзень нараджэння гаспадара дома. Апошняму падносяць толькі падарунак.

Малады чалавек пры наведванні дома бацькоў нявесты ці дзяўчыны, да якой заляцаецца, прыносіць два букеты: спачатку ўручае кветкі маці, затым – дачцэ. Букеты павінны быць рознымі (Паводле Рэйгарда Хена).

III. Тэарэтычная геаграфія, навуковы напрамак у геаграфіі, які вывучае ў абагуленым, галоўным чынам абстрактным, фармалізаваным аспекце геасістэмы (і іх структуры), геаграфічную прастору, геаграфічнае поле любых геаграфічных аб’ектаў (прыродных, грамадскіх, прыродна-грамадскіх) рознага іерархічнага ўзроўню ў іх дынаміцы і непарыўнай сувязі, а таксама шляхі мадэлявання геасістэм, асноўныя віды мадэляў і іх характарыстыкі. Тэарэтычная геаграфія даследуе паняційна-тэрміналагічны апарат геаграфіі і лагічныя асновы прымянення агульнанавуковай метадалогіі (сістэмнага падыходу, матэматычных метадаў, тэорыі інфармацыі і іншыя) у геаграфічных навуках. Па змесце тэарэтычная геаграфія значна вузейшая за тэорыю геаграфіі, якая, па сутнасці, не што іншае, як сукупнасць тэорый усіх прыватных навуковых дысцыплін, што ўтвараюць сістэму геаграфічных навук. Утвораная ў 2-й палове XX ст. як навуковы напрамак тэарэтычная геаграфія знаходзіцца ў стадыі станаўлення (Геаграфічны энцыклапедычны слоўнік).

12. Вызначце ў тэкстах розных стыляў аднародныя члены сказа і

параўнайце спосаб іх падачы. Якая асаблівасць ужывання і афармлення аднародных членаў сказа ў навуковых тэкстах?

I. Птушкі самы шматлікі клас наземных пазваночных (каля 8600 сучасных відаў). Асноўныя рысы знешняй і ўнутранай будовы птушак сведчаць пра іх выдатную прыстасаванасць да палёту. Абцякальная форма

190

Соседние файлы в папке Белорусский язык