Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
62
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.62 Mб
Скачать

захварэў кішэчнай хваробай. У клініцы зрабілі аперацыю. Тады ўжо меў тры надрукаваныя апавяданні ў «Савецкай Беларусі». Пасля аперацыі пачаў шукаць лягчэйшае працы. Знайшоў я яе ў рэдакцыі «Беларускай вёскі». Працы там аказалася столькі, што не было калі ні вучыцца, ні займацца літаратурай. А тут зусім пачало псавацца здароўе, і прыйшлося кінуць універсітэт. У 1924 г. стаў «маладнякоўцам».

Як пачынаў я пісаць, шчыра мяне спаткаў у рэдакцыі з нейкай радаснай прыхільнасцю Змітрок Бядуля. Усё, што напісаў дагэтуль, не тое, што б мяне задаволіла. Усё напісана прыхваткамі, пасля рэдакцыйнай працы.

Цяпер жадаю аднаго: каб такія рэчы, як літаратура, не тварыліся

прыхваткамі і саматужна...

 

25 лютага 1926 г.

К. Чорны (М. Раманоўскі)

Распіска

Распіска дакумент, які сцвярджае, што ва ўстанове або ад прыватнай асобы атрыманы рэчы, дакументы, грошы. Прааналізуем наступныя ўзоры.

Распіска

Я, стараста групы «А» першага курса філалагічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта Вашкевіч Ніна Рыгораўна, атрымала ў бухгалтэрыі ўніверсітэта 23 000 000 (дваццаць тры мільёны) беларускіх рублёў на выдаткі, звязаныя з паездкаю па літаратурных мясцінах

роднага краю.

 

Дата

Подпіс

Распіска

Я, Барысюк Павел Сямёнавіч, студэнт III курса групы АБ-1 філалагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта 18 чэрвеня 2010 года атрымаў ад загадчыка склада ўніверсітэта Навіцкай Тамары Сяргееўны 1 (адну) брызентавую палатку і 5 (пяць) рукзакоў.

Пасля 28 чэрвеня ўсё атрыманае вярну на склад.

 

18 чэрвеня 2010 г.

Подпіс

Даверанасць

Калі каму-небудзь давяраюць атрымаць грошы, пасылку, абсталяванне для кабінетаў і іншае, пішуць даверанасць. Яна можа выдавацца ўстановай або службовай ці прыватнай асобай.

201

У даверанасці называюцца: а) установа, якая давярае, або прозвішча, імя і імя па бацьку таго, хто давярае; б) пасада, прозвішча, імя і імя па бацьку таго, каму давяраюць; в) што і адкуль трэба атрымаць; г) дата і подпіс. Унізе даверанасці, выдадзенай установай, падпісваецца кіраўнік і ставіць пячатку. Калі даверанасць дае прыватная асоба, яе подпіс завяраецца на месцы вучобы або працы (у дэканаце, канцылярыі, аддзеле кадраў).

Разглядзім некалькі прыкладных тэкстаў.

Даверанасць

Дэканат філалагічнага факультэта Беларускага педагагічнага ўніверсітэта давярае кіраўніку літаратурнага гуртка Семенюку Івану Фёдаравічу атрымаць у кнігарні «Светач» раней выбраныя і аплачаныя (рахунак М 384) кнігі.

Дата

Подпіс

М. П.

 

 

Даверанасць

Я, Дземідовіч Марыя Іванаўна, студэнтка філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, давяраю Гардзей Людміле Антонаўне атрымаць на пошце пасылку, дасланую на маё імя.

18 верасня 2010 г.

М. І. Дземідовіч

Подпіс студэнткі Дземідовіч М. I. сведчу: В. М. Лазараў, дэкан філалагічнага

факультэта Гродзенскага ўніверсітэта В. М. Лазараў 18 верасня 2010 г.

М. П.

Акт

Акт складаецца тады, калі трэба перадаць абсталяванне іншай асобе, спісаць матэрыяльныя каштоўнасці, што сталі непрыгоднымі, прыняць зробленае па дагаворы або нешта калектыўна сцвердзіць.

Акт афармляецца наступным чынам. У пачатку тэксту называюць дату напісання паперы, прозвішчы і пасады асоб, якія складаюць акт, коратка выкладаюць тое, што трэба сцвердзіць, часам робяць вывады з фактаў, у канцы дакумента складальнікі (калі трэба, і тыя асобы, што прысутнічалі пры здачы або праверцы) ставяць подпісы. Прааналізуем прыклад акта.

202

Акт праверкі студэнцкага клуба «Арбіта»

17 лістапада 2000 года мы, старшыня прафкама ўніверсітэта Марчук Павел Іванавіч, член групы народнага кантролю Піліпчык Валянціна Міхайлаўна і намеснік старшыні студсавета Сацута Мікалай Трафімавіч, праверылі, як захоўваецца абсталяванне ў студэнцкім клубе «Арбіта», і выявілі наступнае:

1.Уся мэбля, атрыманая клубам, захоўваецца добра, толькі два крэслы расклеіліся, іх трэба адрамантаваць.

2.У зале студклуба стаіць тэлевізар «Віцязь», музычны цэнтр «Панасонік», ёсць відэамагнітафон «НОТА-580 ЕЕ». Тэлевізар няспраўны.

3.Апаратура радыёстанцыі «Арбіта» ў парадку. Адказны за выпуск перадач Стэльмашук П. А. строга выконвае правілы тэхнічнай бяспекі.

4.Шторы на вокнах выцвілі ад сонца.

5.Часопісы і газеты падшываюцца нерэгулярна, таму асобныя нумары знайсці цяжка або зусім нельга.

Вывады камісіі:

1.Прафсаюзнаму камітэту студэнтаў набыць і перадаць студклубу новы тэлевізар, бо рамантаваць стары ўжо немэтазгодна.

2.Прасіць гаспадарчую частку ўніверсітэта выдаць новыя шторы (дванаццаць метраў, шырыня 1,5 м) і дапамагчы адрамантаваць мэблю.

3.Савету студклуба сачыць, каб уся літаратура, якую перадаюць з чытальнай залы і выпісваюць, падшывалася і захоўвалася.

Марчук П. I., Піліпчык В. М., Сацута М. Т.

Пратакол

Мэта пратакола занатаваць усё найбольш важнае з таго, што абмяркоўваецца на сходзе, пасяджэнні.

У пратаколе абавязкова запісваюць колькасць прысутных, хто быў старшынёй і сакратаром сходу (пасяджэння), якія пытанні і ў якім парадку абмяркоўваліся, хто дакладваў і выступаў і што пастанавілі.

Той, хто вядзе пратакол, не зможа запісаць усё даслоўна, таму трэба паслядоўна перадаваць асноўныя думкі выступленняў і дакладна фармуляваць пастановы. Напрыклад:

Пратакол № 7 пасяджэння савета СНТ Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта

14 красавіка 2001 г. Прысутнічала 26 чалавек.

203

Парадак дня:

1.Арганізацыя студэнцкай навуковай работы на філалагічным факультэце.

2.Пра падрыхтоўку навуковых прац на рэспубліканскі конкурс.

1. Слухалі:

Справаздачу старшыні савета СНТ філфака Ярашэвіч Т. Р. пра арганізацыю студэнцкай навуковай работы ў 2000 / 01 навучальным годзе (тэкст справаздачы прыкладаецца).

Выступілі:

Новік Г. Н. адзначыла, што, дапамагаючы рыхтаваць пытанне на савет, цікавілася, як на філфаку працуюць навуковыя гурткі, як вядуцца даследаванні пад індывідуальным кіраўніцтвам выкладчыкаў. З адзінаццаці названых у справаздачы гурткоў найлепш працуюць дыялекталагічны, краязнаўчы, культуры роднай мовы і сучаснай беларускай паэзіі. У гэтых гуртках шмат студэнтаў першых і другіх курсаў. Добра, што першакурснікі, атрымаўшы тэмы даследаванняў, выступаюць на занятках гурткоў, канферэнцыях з невялікімі паведамленнямі, якія перарастаюць у курсавыя працы, а ў некаторых – у грунтоўныя даследаванні, вартыя таго, каб даслаць на конкурс, надрукаваць.

Гаўлік Л. С. звярнула ўвагу на тое, што савет СНТ філфака мае падрабязны план, які ў асноўным выконваецца. Члены савета імкнуцца сачыць за наведваннем гурткоў, дапамагаюць старастам і кіраўнікам, асабліва ў час правядзення канферэнцый. Дрэнна тое, што заняткі гурткоў часта пераносяцца, нават без уважлівых прычын. Гэта парушае графік усіх факультэцкіх мерапрыемстваў, бывае так, што адно набягае на другое, тады не ўсе студэнты могуць прыйсці на гурток і заняткі праходзяць горш, чым звычайна.

Пастанавілі:

1.Ухваліць працу савета СНТ філалагічнага факультэта.

2.Старастам гурткоў не пераносіць без уважлівых прычын запланаваныя заняткі.

2. Слухалі:

Інфармацыю факультэцкіх саветаў пра падрыхтоўку навуковых прац на рэспубліканскі конкурс.

Пастанавілі:

1. Закончыцьафармленнепадрыхтаваныхпрацда20 верасня, длячаго: а) стварыць на факультэтах студэнцкія машынапісныя бюро; б) выдзеліць з членаў факультэцкіх саветаў аднаго студэнта, які б

сачыў за афармленнем неабходных папер, што адсылаюцца разам з даследаваннем.

204

2. Саветам СНТ факультэтаў фізічнага выхавання і педагогікі і методыкі пачатковага навучання актывізаваць працу студэнтаў над кон-

курснымі даследаваннямі.

 

 

Старшыня савета:

 

Камышкала Л. П.

Сакратар:

 

Дзямчук Л. П.

Справаздача

У справаздачы расказваюць, што і як выканана за адпаведны тэрмін. Гэты дакумент не мае строгай формы. Кожны, хто піша справаздачу, павінен паказаць, як выконвалася заданне, якія цяжкасці давялося пераадолець і што дала праца. У канцы справаздачы добра зрабіць вывады і даць свае прапановы.

Як і кожная афіцыйная папера, справаздача павінна мець подпіс і дату. Прааналізуем прыведзены тэкст.

Cправаздача

У час практыкі я разам са студэнткамі Дзямчук Л. Л., Малашкевіч Л. У. збірала антрапанімічныя назвы ў вёсцы Хаціслаў Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Яшчэ ў інстытуце мы вывучылі праграму практыкі, паспрабавалі афармляць запісы, пераносіць іх на карткі, таму ў вёску прыехалі падрыхтаваныя.

Мне пашанцавала: жанчына, з якою я пазнаёмілася, адразу зразумела, што мне трэба запісваць, і часам сама падказвала розныя формы слоў. Ганна Фёдараўна Міхнюк, 1926 года нараджэння, увесь час жыла ў Хаціславе і ведае ўсіх вяскоўцаў, памятае нават дзіцячыя мянушкі.

Язапісала 218 назваў, перанесла іх на карткі. Магнітафон, які ўзяла наша група, амаль увесь час быў у мяне, бо мая бабка пра кожнага чалавека імкнулася расказаць што-небудзь цікавае.

Ядумала, што запісваць дыялектныя назвы нялёгка і сумна. Складанасць, праўда, ёсць. Галоўнае, трэба «разгаварыць» інфарматара, а потым бачыць, калі ён стаміўся, калі яму трэба нешта зрабіць у гаспадарцы.

Праграму я выканала. Магнітафонныя запісы дапамаглі выявіць вымаўленне асобных слоў. Думаю, добра, што ўсё мы запісвалі ад розных людзей па адной праграме. Вечарам часта спрачаліся, знаходзілі адзін у аднаго памылкі, і гэта прымушала быць больш уважлівымі на наступны дзень. Цяпер па-сапраўднаму зразумела, што перад выездам у вёску трэба добра засвоіць усе пытанні праграмы, каб потым лёгка весці гаворку з мясцовымі жыхарамі. Пытацца з паперкі нават няёмка, ды і адказы нейкія не та-

205

кія бываюць. Ёсць у мяне і прапанова. Добра было б працаваць удвух: адзін размаўляе, а другі піша. Так хутчэй і лягчэй.

10 ліпеня 2000 г.

Сідарэц

Пісьмо, тэлеграма

Пісьмо, тэлеграма не з’яўляюцца дзелавымі паперамі. I змест, і форма іх залежаць ад таго, хто піша і каму пішуць. Пісьмы бываюць афіцыйныя і неафіцыйныя, тэлеграмы кароткія (нават без прыназоўнікаў) і вялікія, падрабязныя. Незнаёмым пішуць інакш, чым сябрам дзяцінства, людзям, якія разумеюць жарт, не так, як тым, хто ставіцца да ўсяго выключна сур’- ёзна. Але ёсць некаторыя правілы, якіх прытрымліваюцца ва ўсіх гэтых карэспандэнцыях, што дае падставы разглядаць пісьмо і тэлеграму ў раздзеле «Дзелавыя паперы».

Пісьмо звычайна пачынаецца зваротам да таго, каму пішуць. Калі прозвішча, імя і імя па бацьку адрасата невядома, можна напісаць: Добры дзень Вам! У самым пачатку ліста ці ў канцы яго ставяць дату, часта называюць і месца адпраўлення: г. Мінск, в. Мікалаева.

Вось як Янка Купала пісаў Браніславу Тарашкевічу:

Вільня, 4.ІХ.1913 г. Дзядзька Тарас!

Што чуваць у Вас з беларускай граматыкай? Ці што-небудзь зрабілі ў гэтым напрамку? Калі маеце ўжо яе нарыс, то будзьце ласкавы прыслаць яго нам, калі не, то будзьце такімі добранькімі і спрытнымі ды як хутчэй гэта зрабіце... Граматыку Вашу хоча Таварыства выдаць і пусціць у свет у «назіданіе» маладому беларускаму пакаленню. Дык варушыцеся, дзядзька, і ў шапку не спіце. Чакаем хуткага ад Вас адказу. Шчыра Вам адданы сакратар выдавецтва Ів. Луцэвіч.

4.3. Моўныя штампы

Формы афіцыйных папер складваліся на працягу доўгага часу. Пры гэтым спачатку заўважалася імкненне максімальна ўніфікаваць, стандартызаваць дзелавы стыль. Своеасаблівыя моўныя звароты, што пераходзілі з паперы ў паперу, гатовыя выразы, за якімі часта хавалася бюракратычнае пустаслоўе, – адзнакі старога канцылярскага стылю, які быў высмеяны яшчэ Дуніным-Марцінкевічам у камедыі «Пінская шляхта».

У апошнія гады стыль афіцыйных дакументаў спрасціўся, наблізіўся да жывой народнай мовы, але і цяпер мае адметныя рысы.

206

4.4. Заданні да семінара-практыкума па тэме «Афіцыйна-справавыя дакументы»

Пытанні для падрыхтоўкі да заліку

1.Якія сферы грамадскай дзейнасці чалавека абслугоўвае афіцыйнасправавы стыль?

2.У якіх дакументах рэалізуецца афіцыйна-справавы стыль?

3.На якія групы можна падзяліць усе дакументы?

4.Якія моўныя сродкі характэрны для афіцыйна-справавога стылю?

5.Што можна сказаць пра кампазіцыйнае і моўнае афармленне службовай дакументацыі?

6.Работа з афіцыйнымі паперамі:

1)засабістымі дакументамі (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска);

2)з распарадчымі дакументамі (пастановы, распараджэнні, дырэктывы, рашэнні, загады і інш.);

3)з адміністрацыйна-арганізацыйнымі дакументамі (план, справаздача, дамова, кантракт);

4)з інфармацыйна-даведачнымі дакументамі (даведка, дакладныя і службовыя запіскі, зводкі, агляды, акты, тэлеграмы);

5)са справавымі лістамі.

Заданні для самакантролю

ііндывідуальнай кіруемай працы

1.Вызначце, у межах якога стылю прыведзеныя выразы заканамерныя. Складзіце з імі (па сваёй спецяльнасці) сказы выразнай функ- цыянальна-стылявой прыналежнасці.

Абсалютны нуль, перыядычная сістэма, ахова прыроды, атмасферныя з’явы, зялёныя насаджэнні, аўтэнтычны тэкст, кадыфікацыя заканадаўства, зямельны кодэкс, дыпламатычны імунітэт, адралогія крымінальная, прэзумпцыя невінаватасці, галасавыя звязкі, фанетычная транскрыпцыя, артыкуляцыйная база беларускай мовы, прасадычныя сродкі мовы, фанетычны прынцып напісання, таварная біржа, эканамічныя законы, банкаўскі працэнт, валютныя аперацыі, Гандлёва-прамысловая палата, закон попыту

іпрапановы.

2.Знайдзіце ў сказах памылкі, выправіце іх; замяніце выразыштампы словамі, якія дакладна перадаюць думку.

1.Студэнты ў большасці выпадкаў самі дабіваюцца выпраўлення недахопаў. 2. Трэба адзначыць, што ў многіх пытаннях яшчэ шмат гучных

207

слоў і мала арганізатарскай работы. 3. Трэба прадставіць гэтай сям’і лепшыя жыллёвыя ўмовы. 4. На занятках прымяняю розную нагляднасць: табліцы, схемы, кадаскоп. Без іх немагчыма даходліва растлумачыць многія моўныя з’явы, правілы. 5. На кожным квадратным метры грунту агароднікі збіраюць у цяпліцы да васьмі кілаграмаў вітамінізіраваных прадуктаў. 6. Да дзвюх тысяч падыходзіць лічба абанентаў нашай бібліятэкі.

3. Прачытайце наступныя дакументы і вызначце асноўныя асаблівасці іх афармлення.

I. Аб адзіным моўным і арфаграфічным рэжыме школы

7 снежня 1995 г., № 452

З мэтай ажыццяўлення адзіных патрабаванняў да вуснай і пісьмовай мовы вучняў, удасканалення праверкі і ацэнкі іх ведаў, уменняў і навыкаў загадваю:

1.Зацвердзіць Адзіны моўны і арфаграфічны рэжым школы.

2.Увесці ў дзеянне Адзіны моўны і арфаграфічны рэжым школы з

1студзеня 1996 года.

3.Галоўнаму ўпраўленню агульнай сярэдняй адукацыі (Фяськоў М. С.) своечасова давесці Адзіны моўны і арфаграфічны рэжым школы да ўсіх агульнаадукацыйных навучальных устаноў і органаў адукацыі.

Міністр В. I. СТРАЖАЎ

II. Вытрымкі з правілаў бібліятэкі

1.Білет абавязкова паказваць кожны раз пры ўваходзе ў бібліятэку і чытальную залу.

2.Перадача білета іншым асобам забараняецца.

3.Выносіць кнігі з чытальні ў іншыя пакоі забараняецца.

4.Чытачыбібліятэкінясуцьматэрыяльнуюадказнасцьзаатрыманыякнігі.

5.Уваход у чытальныя залы з друкаванымі выданнямі, якія не належаць бібліятэцы, з папкамі, партфелямі і сумкамі забараняецца.

III. Ліст Івана Мележа славацкаму прафесару Вацлаву Жыдліцкаму

24 лістапада 1974 г., Мінск

Паважаны Вацлаў Жыдліцкі, я доўгі час не быў у Мінску, вярнуўся толькі некалькі дзён назад, таму адказваю з такім спазненнем.

Разам з тваім пісьмом прыйшло да мяне пісьмо ад д-ра Міраслава Драпала з выд-ва «Працэ», у гэтым пісьме ён паведамляе, што выдавецтва мае намер выдаць мой раман («Людзі на балоце») у 1976 годзе, у адной з серый. Відаць, таму, што названы і год і серыя, на гэты раз выдавецтва вядзе размову, да якой трэба паставіцца мне з сур’ёзнасцю і давер’ем.

208

Я толькі што напісаў адказ д-ру Драпалу. У гэтым пісьме я напісаў, што спадзяюся, што пераклад рамана будзе зроблены з арыгінала.

Наогул павінен сказаць, што гэта доўгая гісторыя з выданнем рамана мне даволі-такі надакучыла. I непрыемная яна мне, і незразумелая.

Але аб справе. Я, вядома, згодны, каб за пераклад рамана ўзяўся Вацлаў Жыдліцкі. Так што гэты ліст няхай будзе патрэбнай згодай.

Што да самога выдання, то няхай будзе, як піша М. Драпал, спачатку «Людзі на балоце». Не абавязкова разам. Перакладзіце «Людзей» і выдайце, тады можна ўзяцца за «Подых». Так вырашыцца пытанне з аб’ё- мамі ў выдавецкім плане. У «Подыху» можна будзе зрабіць некаторыя скарачэнні (асабліва ў раздзеле да Сесіі ЦВК).

Я наогул думаю, што «Подых», можа быць, варта раздзяліць на дзве кнігі, выдзеліць у асобную кнігу ўсе раздзелы пра Апейку. Зрабіць з аднаго вялікага рамана два меншыя.

Што да трэцяга рамана, то гаварыць пакуль рана. Але я патроху працую, і ён патроху ідзе ўперад. Сур’ёзная кніга, відаць, павінна выйсці.

Аб Караткевічу, яго рамане, трэба рабіць запытанне нашаму ВААПУ. Праз іх дабівацца згоды. Прыватныя думкі, у тым ліку мае, тут пад увагу не прымаюцца. Я ў свой час гаварыў ужо, што раман, пры пэўнай рэдактуры, можна друкаваць. Але гэтага аказалася мала. Усяго добрага!

І. Мележ

24.ХІ.74 г.

4. Прачытайце складзены настаўнікам педагагічны кодэкс і выкажыце свае адносіны да прачытанага.

Доўгі час я, відаць, як і шмат іншых маіх калег, жыў па правілах для вучня. Вучань абавязаны гэта, яму забараняецца тое. Правілы для вучняў забараняліся, мяняліся, а вось для настаўнікаў я за сваё жыццё правілаў не сустракаў.

I тады я вырашыў скласці для сябе ўласны кодэкс педагагічнай этыкі. На гэта пайшло каля двух гадоў.

Трэба адзначыць, што гэты кодэкс неаднойчы дапамог мне з гонарам выйсці з многіх складаных сітуацый. Спадзяюся, што і многім іншым, асабліва пачынаючым настаўнікам, ён дапаможа перагледзець свае адносіны з вучнямі. Вось мой кодэкс педагагічнай этыкі.

1.Уваходзь у клас з усмешкаю. Гэта ўверцюра радаснага ўрока.

2.Спачатку навучы потым апытвай.

3.Будзь справядлівым у ацэнцы ведаў і паводзін вучняў.

4.Цвёрда трымай дадзенае дзецям слова.

209

5.Абарані вучняў ад усіх відаў самаўпраўства.

6.Строга захоўвай дзіцячыя тайны.

7.Будзь вытрыманым і цярплівым. Ніколі не апускайся да абразы і знявагі вучняў, і яны ніколі не абразяць і не зняважаць цябе.

8.Будзь прыкладам ва ўсім: у працы, адзенні, паводзінах.

9.Ніколі не патрабуй ад вучняў таго, чаго не робіш сам.

10.У любой сітуацыі ўмей паставіць сябе на месца вучня.

11.Памятай: зразумець вучня ты зможаш, толькі калі палюбіш яго.

12.Ні на хвіліну не пераставай вучыцца. Будзь уважлівым, і ты шмат чаму навучышся і ў сваіх калег, і ў сваіх вучняў.

13.Ніколі не скардзіся на сваіх вучняў. Памятай: добры настаўнік бывае незадаволены толькі сабой.

14.Не параўноўвай вучняў: у адных гэта развівае зайздрасць і злосць,

удругіх ліслівасць і крывадушнасць.

15.Давярай вучням. Адмоўся ад дробязнай апекі ў адносінах да іх.

16.Будзь велікадушным да таго, хто выпадкова спатыкнуўся.

17.Калі праўда не твая папрасі ў вучня прабачэння.

18.Адшукай добрае нават у самага нядбайнага вучня. Пастарайся ўзвысіць яго ва ўласных вачах, і ён апраўдае твае надзеі.

19.Жыві інтарэсамі дзяцей, і ты зразумееш, што радасць цесных

зносін з дзецьмі адна з найвялікшых зямных радасцей.

20. У школу ідзі, як на свята. Інакш табе няма чаго там рабіць.

(А. Вайцяховіч).

5. Складзіце аб’яву:

а) пра сустрэчу; у аб’яве дайце кароткую інфармацыю пра чалавека, сустрэча з якім адбудзецца (настаўнік-метадыст, пісьменнік, ветэран вайны);

б) пра ўрачысты вечар, прысвечаны юбілейнай даце; у аб’яве пакажыце парадак вечара;

в) пра дыспут па кнізе; папярэдзьце, што на дыспуце будзе прысутнічаць аўтар кнігі.

6. Напішыце заяву з просьбай:

а) прыняць у члены прафсаюза; б) паслаць на практыку ў той раён, дзе жывуць родныя;

в) дазволіць датэрмінова здаць экзамен (прычына работа летам у будаўнічым атрадзе).

7. Напішыце аўтабіяграфію.

210

Соседние файлы в папке Белорусский язык