Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
62
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.62 Mб
Скачать

4.МАТЭРЫЯЛЫ ДА ПРАКТЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ

4.1.Матэрыялы да стылістычнага практыкума па тэме «Мова і маўленне»

Пытанні для абмеркавання і падрыхтоўкі да заліку

1.У якіх слоўніках і якім чынам перадаецца стылістычная афарбоўка лексічных сродкаў беларускай мовы?

2.Чаму нейтральныя сродкі агульнай стылістычнай сістэмы менш важныя, чым стылістычна афарбаваныя?

3.Чаму словы афіцыйна-справавога стылю называюцца «канцылярызмамі»?

4.У якіх стылях мовы пераважна ўжываюцца словы з высокай стылістычнай афарбоўкай? зніжанай афарбоўкай?

5.Якія функцыянальныя стылі абслугоўваюць навуковая тэрміналогія і грамадска-палітычная тэрміналогія?

6.Аб якім жанравым абмежаванні сведчыць паметка «паэтычнае»?

7.Ці ўплывае эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка слова на яго прыналежнасць да пэўнага функцыянальнага стылю?

8.Ці могуць словаўтваральныя сродкі мовы ўдзельнічаць у фарміраванні эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі слова?

9.Якія вы ведаеце станоўчыя і адмоўныя адценні эмацыянальна-экс- прэсіўнай афарбоўкі слова?

10.Як з пункту погляду стылістычнай нормы растлумачыць той факт, што паметак аб станоўчай экспрэсіі слова ў слоўніках менш, чым паметак аб адмоўнай экспрэсіі?

11.Ці абсалютным з’яўляецца статус нейтральных слоў? Дакажыце на прыкладах.

12.Што такое стылістычная норма як разнавіднасць літаратурнай

нормы?

13.На прыкладах пакажыце адрозненне стылістычнай памылкі ад стылістычнага недахопу.

14.Чаму граматычныя парушэнні заўсёды кваліфікуюцца як памылкі, а сярод стылістычных парушэнняў вылучаюць памылкі і недахопы?

15.Ці ўсе сказы з дапушчанымі памылкамі можна адрэдагаваць? Які характар памылак не пакідае магчымасці рэдагавання?

16.Якая роля СМІ і мастацкай літаратуры ў замацаванні і развіцці стылістычных норм?

221

Заданні для самакантролю

ііндывідуальнай кіруемай працы

1.Заслухоўванне і рэцэнзіраванне рэферата «Ластоўскі Вацлаў Юстынавіч – грамадска-палітычны дзеяч, гісторык, публіцыст, пісь-

меннік, літаратуразнавец».

2. Вызначце характар памылак, дапушчаных абітурыентамі ў сачыненнях. Прапануйце сваю рэдакцыю сказаў.

1. Жняя ўвасабляе сабой ідэал беларускай працоўнай жанчыны, якая авеяна любоўю да людзей. 2. Ганна і Васіль, якія выраслі па суседству, ніколі нават падумаць не маглі, што іх адносіны стануць нестабільнымі. 3. Гэты самачынны ўчынак урадніка не застаўся незаўважаным. 4. Верш «Мужык» Янка Купала заканчвае ўзбуджаным настроем селяніна. 5. Веру, што мая вялікая, свабодная, неабсяжная, шматнацыянальная краіна будзе шчаслівай, магутнай і квітнеючай. 6. З самага дзяцінства гне яна сваю маладую постаць на панскім надзеле. 7. Сялянскае жыццё-быццё так заняпала, што яны былі ўжо гатовыя стаць у першыя шарэнгі адважных барацьбітоў з паншчынай. 8. Янка Купала ўвесь час марыў, каб яго творчасць была прысвечана працоўнаму народу. 9. Пасля перамогі Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі забіты раней селянін выступае як нешта большае. 10. Стары Хамёнак гатовы быў сваю нявестку зраўняць з глебай.

11.Ціха ў гэтым святым месцы, толькі чуецца звон званоў.

3.Вызначце эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку выдзеленых слоў (памянш.-ласк., пагард., іранічн., неадабр., жарт., зневаж., груб., высак., памянш.-зніж.).

1.На Украіне пан Патоцкі, пан з Канёва родам, з сваёй хеўрай гаспадарыць над бедным народам (Куп.). 2. Чаго ён баіцца? Што забяруць правы? Ці што самому прыйдзецца рамантаваць сваю калымагу? (Шам.).

3.…Ніколі не быў з пароды «сачкоў», ніколі не перакладваў сваёй работы на чужыя плечы (У. Кар.). 4. Карней павітаўся са Шчэрбам, хоць відно было: не надта ён узрадаваўся прысутнасці суседа-зубаскала (Шам.). 5. Вы таленту не разумееце, тупіцы (Кор.). 6. Клім… ціскаючы Сідараву руку, прамовіў: – Нюхаўка ў цябе, відаць, добрая – акурат на чай заспеў (П. Г.).

7.У гэтых чынадралаў, якога б рангу яны ні былі, усё зводзіцца толькі да таго, каб душыць і цугляць народ (С. А.). 8. Святошы ўмеюць шырму святасці саткаць даволі густа (Кор.). 9. Бач, выхваляецца чым, спрытнюга. Дзве кватэры змяняў (Ж.).

222

4.Падбярыце адпаведныя сінонімы з кніжнай афарбоўкай да прыведзеных слоў.

Абаронца, прывід, раўназначны, заняпад, аб’яднанне, народ, абрысы, паражэнне, перавага, дасведчаны, пераважаць, вандроўца, азначэнне, уступ, падробка, фактар, самавучка, катастрофа, пейзаж, абслугоўванне.

Для даведак: інтэграцыя, апалагет, чыннік, кампетэнтны, фальсіфікацыя, дэмас, катаклізм, контуры, прэамбула, фіяска, прыярытэт, прэваліраваць, дэфініцыя, сэрвіс, фантом, ідэнтычны, дэкаданс, аўтадыдакт, пілігрым, ландшафт.

5.Размяркуйце выразы па наступных групах: 1) якія маюць кніжную афарбоўку; 2) стылістычна нейтральныя; 3) якія маюць раз- моўна-гутарковы характар.

Пускацца ў вандроўку, волат мастацкага слова, агульначалавечыя каштоўнасці, ускладаць надзеі, падупасці здароўем, важкі аргумент, стаўленне да жыцця, сядзець на дыеце, абраць правільны накірунак, шуснуць у гушчар, арэол славы, несці страты, прыняць да свайго хаўрусу.

6.Замяніце словы і спалучэнні слоў справавога стылю міжстылявымі.

Праявіць цікавасць, мець месца, недавыкананне плана, давесці да ведама, ажыццяўляць кіраўніцтва, мерапрыемствы, працаўладкаванне, займаць жылплошчу, прыняць пад увагу, аказаць уплыў, ахапіць усімі формамі выхавання, ажыццявіць на практыцы, распачаць вытворчасць, выключыць магчымасць, мабілізаваць сілы, асвятліць пытанне, мець на мэце, рабіць захады, аказаць садзеянне, прыцягнуць да адказнасці.

7.Размяркуйце дзеясловы ў два слупкі: 1) якія маюць эмацыя- нальна-экспрэсіўную афарбоўку; 2) якія не маюць такой афарбоўкі.

Набіць (руку), знюхацца, насабачыцца, паабцерціся (у новым калектыве), пасеяць (грошы), загарэцца (новай ідэяй), зачахнуць, выкручвацца (перад люстэркам), цягнуць, вынюхаць (навіны), аблапошыць, зжахнуцца, адкапыліць (губу), муштраваць, налопацца, чаўпці, зневажаць, драпаць, заляцацца, згламэздаць, аперазаць, дамагчыся, дрыхнуць, разбазарыць, хітраваць, падсунуць, патраціць, валачыцца, сноўдацца, атрымаць, хапнуць, зваліцца (з ног), рваць (глотку), зарыць (носам), трапаць (ногі).

8.Растлумачце, якія пераносныя значэнні могуць набываць наступныя словы ў беларускай мове.

Слота, таўкач, яндоўка, цэбар, круцёлка, мяла, глушэц, сыч, мяшок, агонь, смала, авечка, сухар, цяля, спружына, піла, лятун, мядзведзь, калун, затычка, жук, уюн, слімак, порах, кручок, п’яўка, калода, дуб, завіруха, стрэмка, самародак.

223

9.У кожным радку знайдзіце слова, якое не мае эмацыянальнаэкспрэсіўнай афарбоўкі.

1.Раменьчык, складанчык, каменьчык, струменьчык, вузельчык.

2.Штуршок, дручок, гарадок, сняжок, паясок.

3.Весялушка, дачушка, сакатушка, стужка, мушка.

4.Аблачынка, пярынка, катрынка, дзяўчынка, машынка.

5.Відовішча, ямішча, дамішча, лапішча, вятрышча.

10.Вызначце ў радах сінонімаў стылістычнанейтральныя словы.

Мармытаць, бурчаць, казаць, гаварыць, бубнець, мянціць, сакатаць,

трашчаць, гаманіць, пляскаць, гергетаць; гукаць, зваць, клікаць; вучань, шкаляр, школьнік; бельмы, буркалы, вочы, зіркачы, лупы, зекры; прыпеўкі, частушкі, дрындушкі; крычаць, плакаць, раўсці, выць, ныць; прасіць, ныць, клянчыць, вымольваць, выпрошваць; бесчалавечны, люты, бессардэчны, злы, жорсткі; неспрактыкаваны, нявопытны, зялёны, жаўтадзюбы; хата, дом, палац, хаціна, харомы; прылада, інструмент, прыбор, струмант, прычындалы; яда, харч, правізія, закуска, дэсерт, правіянт.

11.Прыдумайце сказы, у якіх прыведзеныя словы мелі б іранічнае адценне значэння.

Букваед,ідылія, дульцынея,усёзнайка,вяльможа,версіфікатар, старызна.

12.Назавіце адметнасці ўтварэння прыведзеных тэрмінаў з розных галін навукі і тэхнікі. Вызначце арфаграмы і растлумачце правапіс прыведзеных тэрмінаў.

Абаліцыя, аўтаркія, апартэід, дзеяздольнасць, законнасць, ільготы, насілле, патранат, натарыус, прэамбула, рэпарацыя, шпіянаж, эксгумацыя, экспертыза.

Альфа-прамяні, бэта-прамяні, калібравальныя валкі, коксавыя вілы, дросы, зубы, маршчыны, адходы, адбіткі, поле напружанняў, пустоты, вусы.

Выдаткі вытворчасці, выдаткі абарачэння, аргтэхзахады, вагі, страты, хібы,знешнія пазыкі, грошы, абаротныя сродкі, абаротныя фонды, фінансы.

Воды грунтавыя, воды паверхневыя, пяскі буйназярністыя, адкладанні азёрна-алювіяльныя, адкладанні чацвярцічныя, работы землеацэначныя, солі несарбаваныя.

13.Дакажыце, што прыведзеныя фразеалагізмы адлюстроўваюць нацыянальную спецыфіку беларускай мовы. Пакажыце іх стылістычную прыналежнасць.

Араць дарогі, голаму за пазуху, з ветру вяроўкі віць, гады ў рады, з жабіны прыгаршчы, на ваду брахаць, мазоліць вочы, вярзці грушы на вяр-

224

бе, гулу паднесці, гула абсмаленая, давацца ў знакі, убіць у галаву, блёкату аб’есціся, абое рабое, малоць лухту, ад кожнай бочкі шпунт, мяшаць боб з гарохам, дабіць да абуха, даць лазню, цешыць вочкі, макавай расінкі ў роце не было, як калун, як кашаль хваробе, на сем сукоў садзіцца, на сябе вяроўкі сукаць, на тым жа суку сесці, ветрам падшыты, па сабаку з рота скача, ушыцца ў сабачую скуру, чуць свет, куды там, чортам падшыты, студэнт смаргонскай акадэміі, прычапіць дзяркач.

14. Выпішыце з тэксту тэрміны і вызначце асаблівасці іх будовы.

Паны-рада – гэта найвышэйшы орган дзяржаўнага кіравання Вялікага Княства Літоўскага, які вырашаў галоўныя пытанні ўнутранай і замежнай палітыкі гаспадарства, адыгрываў значную ролю ў абранні вялікага князя, абароне дзяржавы, падрыхтоўцы законапраектаў.

У склад Рады ўваходзілі: ваяводы (кіраўнікі адміністрацыі тэрытарыяльных адзінак – ваяводстваў), кашталяны (каменданты замкаў і адначасова адміністратары зямельных уладанняў вялікага князя), маршалак земскі (старшыня на паседжаннях Рады і Сойму), маршалак дворны (начальнік шляхты, што служыла пры двары вялікага князя), найвышэйшы гетман (галоўны начальнік узброеных сіл), канцлер (кіраўнік дзяржаўнай канцылярыі), земскі падскарбі (міністр фінансаў).

З канца XV стагоддзя роля Рады ў агульнадзяржаўным жыцці ўсё больш узрастала – з дарадчага органа пры гаспадары яна паступова ператваралася ў самастойны орган улады. Аб’яднаўшы свае намаганні, панырада з часам дамагліся абмежавання ўлады вялікага князя…

На працягу ўсяго часу свайго існавання Рада мела выключна важнае значэнне ў палітычным, эканамічным і духоўным жыцці Вялікага Княства.

Я. Юхо.

4.2. Матэрыялы да стылістычнага практыкумапа тэме «Дакладнасць выказвання і моўныя нормы»

Пытанні для абмеркавання і падрыхтоўкі да заліку

1.Дайце азначэнне паняцця «культура маўлення».

2.Чаму правільнасцьмаўлення з’яўляецца асноўнай якасцю маўлення?

3.Ці аднолькавыя паняцці абазначаюць тэрміны «правільнае маўленне» і «прыгожае маўленне»?

4.Як дасягаецца правільнасць маўлення?

5.Якія якасці маўлення, акрамя правільнасці, вызначаюцца і чаму?

225

6.Выкажыце ваша меркаванне наконт ужывання іншамоўных слоў у вашай галіне навукі.

7.У чым выражаецца і як дасягаецца багацце маўлення?

Заданні для самакантролю

ііндывідуальнай кіруемай працы

1.Прачытайце ўрывак з артыкула Р. Шкрабы. Да якога стылю належыць тэкст? Аргументуйце адказ.

Можна беспамылкова меркаваць пра самабытнасць шмат якіх беларускіх прыказак па названых у іх бытавых рэаліях, уласных імёнах, па адлюстраваных у іх народных звычаях. Вось колькі прыкладаў: «Пазнаюць нашу дачку і ў андарачку», «Грэх у мех, грашаняты ў торбу», «Лапаць з пасталом спрачаліся за лычка пад сталом», «Ніхто не бача, як сірата плача, а кожны бача, як сірата скача», «Хіцер Зміцер, але й Саўка не дурань», «Што каму рупіць, той тое жупіць», «Як вучоны, то й налаўчоны», «Калі шанцуе, тады і Халімон танцуе».

2.Запішыце словы і словазлучэнні і вызначце, людзі якіх прафесій часцей за ўсё імі карыстаюцца. З тэрмінамі-прафесіяналізмамі складзіце сказы.

Бартэрная здзелка, дарожныя нататкі, рэклама, ценявая эканоміка, лекцыя-гутарка, лірычны верш, рэпартаж, дыпламатычная недатыкальнасць, дысертацыя, справаздача, міжнароднае камюніке, службовая характарыстыка, дыпламатычная нота, прамова на мітынгу, манаграфія, фельетон, вучоныя запіскі, паэма, крымінальны кодэкс, дагавор, нарыс, аб’ява, судовы іск, тэлеінтэрв’ю, палітычны памфлет, таварная біржа, вайсковая прысяга, рэцэнзія на спектакль, тэлефонная размова, адралогія.

3.Замяніце прыведзеныя сказы канструкцыямі размоўна-гутар- ковага характару, робячы неабходныя лексічныя змены.

1.У мэтах прадухілення псавання харчовых прадуктаў мікраарганізмамі прадугледжана апрацоўка іх кансервантамі.

2.Узровень паспяховасці за I семестр пераканаўча дэманструе дзейснасць ужывання новых метадычных прыёмаў.

3.Дырэкцыя лічыць патрэбным падтрымаць Пракаповіч у яе імкненні павысіць прафесійную кваліфікацыю.

4.У сувязі са зменай школьнага раскладу наведванне музея пераносіцца на аўторак.

226

4.Назавіце ў сказах навукова-тэрміналагічную лексіку і вызначце стылістычную мэту яе выкарыстання.

1.Быстрым позіркам Міхал акінуў калонку лічбаў на дошцы з дадзенымі хімічнага аналізу (Карп.). 2. Сын працуе дыпламатам у адной заакіянскай краіне, дачка ў горадзе метэаролагам (Дуб.). 3. «Наркоз! Вера Паўлаўна!» – устае з табурэціка Яраш (І. Ш.). 4. Давай памаўчым! Дысанансам якімсьці слых рэжуць мне словы (К. Б.). 5. Прыкметы – спадарожнікі мае вы, прэлюдыі на бальшаках да мэты… (А. Л.). 6. Разальецца сунічны водар, бы спрадвечны бароў бальзам. 7. Не веру ідалам паганым, што выразаюць разьбяры (Куп.).

5.Спішыце і абазначце асноўны і, дзе трэба, пабочны націск.

Мовазнаўства, адзінаццаць, прэм’ер-міністр, вечназялёны, добраах-

вотнік, кіламетр, волевыяўленне, зверабой, зверагадоўля, медыкаменты, мнагаслоўе, многагалоссе, выпадак, еўрабачанне, домабудаўніцтва, дабрадушны, камбайнер, зернясховішча, доўгачаканы, архівазнаўства, дыспансер, мысленне, шэсцьдзясят, туманы, параход, металургія, аднастайны, метанімія, каменны.

6.Запішыце наступныя выразы і пакажыце сэнсаадрознівальную ролю інтанацыі.

1.Дай Бог чутае пабачыць! 2. Зрабіце ласку, заходзьце! 3. Вы сёння цудоўна выглядаеце. 4. Я цалкам задаволены! 5. Не рабі другому, што не люба самому. 6. Ні ў якім выпадку! 7. Вы ўсё зразумелі? 8. Жыццё пражыць – не поле перайсці. 9. Якое там жыццё! Неверагодна!

7.Выпішыце перыфразы і падбярыце да іх сінонімы.

1. За ўсё мы браліся ўпарта, на ўсё знаходзілі мы спрыт – сядзелі ў шынялях за партай, навукі грызлі мы граніт (П. Броўка). 2. Быў грозны год. Паўночную сталіцу сціскала бітвы зорнае вязьмо (К. Кірэенка). 3. Цар пушчы наіўна і здзіўлена глядзеў на заснежаную роўнядзь круглымі вачыма («Звязда»). 4. Уся неабдымная імперыя дранцвела і дубела ад жахлівага палітычнага марозу (У. Караткевіч).

8. Размяркуйце ўстойлівыя звароты па прыналежнасці да стылю (навуковы, афіцыйна-дзелавы, публіцыстычны, гутарковы, стыль мастацкай літаратуры). З двума фразеалагізмамі (на выбар) кожнага стылю складзіце сказы.

Рубікон перайсці, прыняць да ведама, прэзумпцыя невінаватасці, спажывецкая карзіна, нерухомая маёмасць, ліць кракадзілавы слёзы, мець

227

рацыю, адыходны промысел, прыпісныя сяляне, святая святых, браць слова, беглы агонь, месца пад сонцам, падвесці рысу, дэмілітарызаваная зона, пуцёўка ў жыццё, гордзіеў вузел, блукаючыя токі, блукаючая зорка, за круглым сталом, залатая сярэдзіна, несувымерныя велічыні, высокай пробы, узвышаць голас, узяць сябе ў рукі, неабарачальны працэс, кануць у Лету, пець дыфірамбы, выпіць горкую чашу, пярэдні край, пір у час чумы, як сабаку пятая нага, перці на ражон, як зайцу стоп сігнал, ісціна ў апошняй інстанцыі, са скуры вылузвацца, залаты фонд, запас трываласці, трацейскі суд, выйсці ў тыраж, чорная дзірка, зорка першай велічыні, на хвасце станавіцца, персона грата, сабакам сена касіць, персона нон грата, мяккая пасадка, ланцуговая рэакцыя, кату пад хвост, свінтус грандыёзус, данайскія дарункі, нябесная канцылярыя, і жук і жаба, даць рады, прыняць меры, ужыць захады.

4.3.Тэмы дакладаў (рэфератаў) для прэс-канферэнцыі

1.Чужая мова і спосабы яе перадачы.

2.Знакі прыпынку і іх класіфікацыя.

3.Рэформа беларускага правапісу 1933 года.

4.Гісторыя беларускай навуковай тэрміналогіі.

5.Беларуская навуковая тэрміналогія на сучасным этапе.

6.Працяжнік і яго роля ў моўным арсенале Васіля Быкава (Івана Чыгрынава, Івана Пташнікава).

7.Яўхім Карскі – бацька беларускай філалогіі.

8.Тапанімічныя назвы Пастаўшчыны (Глыбоччыны, Міёршчыны, Лепельшчыны, Браслаўшчыны).

9.Рыбы Беларусі (іх найменні ў беларускай і рускай мовах).

10.Птушкі Беларусі (іх найменні ў беларускай і рускай мовах).

11.Табліца Мендзялеева (назвы хімічных элементаў у беларускай і рускай мовах).

12.Як мы лічым. З гісторыі лікаў.

13.Геаметрычныя фігуры (іх назвы ў беларускай і рускай мовах).

14.Эмоцыі і эмацыянальны стан чалавека.

15.Здольнасці чалавека.

16.Почырк і характар.

17.Псіхалогія публічнага выступлення.

18.Інтэлект і яго развіццё.

19.Тэмперамент і паводзіны чалавека.

228

20.Колер і яго ўздзеянне на чалавека.

21.Жаргонная лексіка студэнцкага асяроддзя.

22.Вобразная асацыятыўнасць як адметная рыса творчай індывідуальнасці Аркадзя Куляшова.

23.Прозвішча як сродак характарыстыкі героя ў творах Якуба Коласа.

24.Адлюстраванне эпохі сродкамі мовы ў рамане Леаніда Дайнекі «След ваўкалака».

25.Асаблівасці перакладуна рускую мову некаторых сінтаксічных канструкцый Івана Мележа «Людзі на балоце» (або «Знак бяды» Васіля Быкава).

26.Беларуская лексіка ў рускім тэксце рамана Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім».

27.Гістарызмы і архаізмы ў творах Уладзіміра Караткевіча (Леаніда Дайнекі, Уладзіміра Арлова).

28.Дзеепрыслоўі ў аповесцях Васіля Быкава і сродкі іх перакладу на рускую мову (або ў «Палескай хроніцы» Івана Мележа).

29.Дыялектная лексіка ў «Палескай хроніцы» Івана Мележа (або ў творах Вячаслава Адамчыка, Васіля Быкава, Івана Чыгрынава).

30.Мадальныя канструкцыі ў аповесці «Сцюжа» Васіля Быкава.

31.Лексічныя русізмы ў аповесцях Івана Шамякіна на тэмы сучаснасці.

32.Мова журналістаў і вядучых праграм беларускага радыё і тэле-

бачання.

33.Стылістыка мовы твораў Васіля Быкава (Івана Мележа, Уладзіміра Караткевіча, Івана Шамякіна).

34.Сучасная лексіка: сацыяльная абумоўленасць выкарыстання.

35.Нацыянальная кухня беларуса ў творах мастацкай літаратуры («Тарас на Парнасе», «Новая зямля» Якуба Коласа, «Зямля пад белымі крыламі» Уладзіміра Караткевіча, «Родныя дзеці» Ніла Гілевіча і інш.).

4.4.Пытанні і праблемныя заданні для дыскусіі на тэму

«Дакладнасць выказвання і культура маўленчых паводзін»

1.Што ўключае ў сябе паняцце «моўны этыкет»?

2.Ці супадаюць паняцці «адукаваны» і «выхаваны, культурны»?

3.Як вы ацэньваеце ходкае ў грамадстве выслоўе «дыпламаваных многа, а разумных мала»?

4.Выкажыце меркаванні пра культуру ў грамадстве, культуру свайго асяроддзя, сваю культуру.

5.Якая роля СМІ ў фарміраванні стэрэатыпаў паводзін, культуры?

229

6.Якая роля стэрэатыпаў ва ўзаемаадносінах людзей розных нацыянальнасцей? Чаму нацыянальныя стэрэатыпы, якія паказваюць вобразы жыхароў суседніх краін, вельмі часта носяць негатыўны характар?

7.Як вы ацэньваеце стэрэатып паводзін, які можа скласціся ў кіраўніцтве (калектыве): «Я начальнік – ты дурак», «Ты начальнік – я дурак»?

8.Які стыль кіраўніцтва для вас прымальны: дырэктыўны (аўтарытарны), дэмакратычны (калегіяльны), ліберальны (анархічны)?

9.Сфармулюйце правілы маўленчай этыкі адносна ўжывання займеннікаў у навуковых тэкстах, у дакладах і выступленнях, ва ўзаемаадносінах з кіраўніцтвам, у акружэнні сяброў-аднадумцаў.

10.Як вы разумееце выразы, што пакінулі нам продкі: «Загавары, каб

яцябе ўбачыў», «Дай паслухаць, як ты гаворыш, і я скажу, хто ты».

11.Як вы разумееце і ацэньваеце парады аб паводзінах у размове?

Добра, калі чалавек шмат ведае. Толькі ўмей выбраць, што падыхо-

дзіць да гутаркі, умей абмежаваць прадмет размовы, каб весці яе ў патрэбным кірунку. Зважай на ўмовы гутаркі, ведай, калі што сказаць: Усё знай, ды не ўсё бай; Многа ведай, ды мала гавары; Трэба знаць, што сказаць; У добрую часіну сказаць, а ў ліхую прамаўчаць (А. Каўрус).

4.5. Матэрыялы да стылістычнага практыкума па тэме «Маўленчы этыкет і культура зносін»

Пытанні для абмеркавання і падрыхтоўкі да заліку

1.Ад чаго залежыць выбар моўных сродкаў пры маўленні і чым кіруюцца пры іх адборы?

2.Якія моўныя сродкі ўласцівы ўсім функцыянальным стылям?

3.Якія моўныя сродкі характэрны толькі для пэўнага стылю?

4.Якім чынам змест і мэтанакіраванасць выказвання ўплываюць на выбар стылю?

5.Якую ролю выконваюць выяўленчыя сродкі мовы ў вусным маўленні?

Заданні для самакантролю

ііндывідуальнай кіруемай працы

1.Заслухоўванне і рэцэнзіраванне рэферата «Тарашкевіч Браніслаў Адамавіч – грамадскі і палітычны дзеяч, вучоны-мовазнавец, пісьменнік-перакладчык, публіцыст».

230

Соседние файлы в папке Белорусский язык