Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
62
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.62 Mб
Скачать

цела, пёравае покрыва, ператварэнне пярэдніх канечнасцей у крылы, вялікія моцныя грудныя мышцы, трывалыя і лёгкія косці, своеасаблівы механізм дыхання, паветраныя мяшкі і многія іншыя асаблівасці не толькі абумоўліваюць магчымасць палёту, але і самі з’яўляюцца вынікам адваротнага ўздзеяння паветранага асяроддзя на арганізм птушкі.

Птушкі як прагрэсіўная галіна рэптылій, у адрозненне ад апошніх, маюць значна больш высокі ўзровень развіцця нервовай сістэмы і органаў пачуццяў, а значыць, і больш разнастайныя і складаныя прыстасавальныя паводзіны. Тэмпература целавысокая (да 42 і нават45° С) і пастаянная,што звязана з інтэнсіўным абменам рэчываў і больш дасканалай тэрмарэгуляцыяй.

Пер’е птушкі дыферэнцыравана ў залежнасці ад прызначэння (покрыўнае, махавое, рулявое і г.д.). Разнастайнасць яго афарбоўкі дасягаецца спалучэннем пігментаў – ліпахромаў (чырвоны, жоўты, зялёны) і меланінаў (чорны, буры, шэры) – і асаблівай мікраскапічнай будовы тканак пяра – іх аптычнай актыўнасцю.

Птушкі бяруць здабычу дзюбай, будова якой залежыць ад спосабу кармлення. Будова ног у многіх вызначаецца спосабам жыцця (А.Дарафееў).

3.СІСТЭМА ЖАНРАЎ НАВУКОВАЙ ЛІТАРАТУРЫ

3.1.Сістэма жанраў навуковага стылю і агульныя патрабаванні да іх

Усістэме вышэйшай адукацыі значнае месца адводзіцца самастойнай працы. Гэта падрыхтоўкарэфератаў, дакладаў, паведамленняў, артыкулаў, міні-выказваняў, эсэ, рэзюмэ, анатацый і інш. Актывізацыя гэтага кірунку працы садзейнічае правядзенню студэнцкіх навуковых практычных семінараў і канферэнцый, дзейнасці факультатываў.

Навуковы стыль прадстаўлены трыма тыпамі маўлення: апавя-

данне, апісанне, разважанне, радзей крытыка-палемічным, які характа-

рызуецца ацэнкай розных поглядаў і адстойваннем свайго меркавання. Маналог – асноўная форма навуковага стылю.

Адрозніваюць наступныя навуковыя жанры: тэзісы, паведамленні, анатацыі, слоўнікі, даведнікі, артыкулы, рэфераты, эсэ, даклады, рэзюмэ, вучэбныя дапаможнікі і інш.

Навуковыя тэксты будуюцца ў адпаведнасці з законамі жанру. Артыкул, напрыклад, пачынаецца з выкладу гісторыі пытання, аб-

грунтавання актуальнасці тэмы, аб’екта даследавання, вызначэння мэт і задач. У галоўнай частцы выкладаюцца факты, назіранні і іх аналіз. Заключ-

191

ная частка артыкула – вывады, што выцякаюць з таго, аб чым было заяўлена ў асноўнай частцы. Напрыканцы артыкула прыводзіцца спіс літаратуры, у асобных выпадках даюцца ілюстрацыі, слоўнікі, схемы, табліцы ці іншыя дадаткі.

Рэферат – кароткі выклад асноўных думак і меркаванняў, які заснаваны на крытычным аглядзе літаратуры, ці паведамленне навукова-папу- лярнага зместу.

Інфармацыйны рэферат прадугледжвае працу з навуковымі крыніцамі: энцыклапедыямі і даведнікамі, падручнікамі і дапаможнікамі, манаграфіямі і артыкуламі, рэцэнзіямі і інш. Падрыхтоўка рэферата патрабуе сціслага канспектавання думак, ідэй, разважанняў аўтара кнігі. Гэтая праца патрабуе пэўных уменняў і навыкаў. Патрэбна выразна ўсвядоміць сутнасць тэмы, сфармуляваць мэты і задачы, якія трэба вырашыць у працэсе канспектавання навуковага тэксту. З прапанаванага спісу літаратуры неабходна вылучыць найбольш важную ці асноўныя крыніцы для рэферыравання (з улікам парад кіраўніка).

1 этап – азнаямленне з тэкстам матэрыялу, у ходзе якога вылучаецца найбольш важнае, істотнае з прачытанага;

2 этап – падабраны матэрыял запісваецца ў лагічнай паслядоўнасці ў адпаведнасці з азначанай кампазіцыяй: уводзіны, галоўная частка, заключэнне. Пры кампаноўцы тэксту трэба захоўваць суадносіны паміж структурнымі часткамі;

3 этап – разгорнутыя і складаныя для ўспрымання выказванні перадаюцца ў даступным выглядзе з захаваннем сэнсу аўтарскай думкі.

Напісанне навуковага рэферата і даклада мае на мэце развіць навыкі даследчыцкай працы, выявіць інтэлектуальныя і камунікатыўныя здольнасці. Гэтая праца дапамагае развіць і рэалізаваць свой творчы патэнцыял, арыентуе на ўсвядомлены выбар прафесіі.

Навукова-папулярны рэферат ці даклад мае творчы ўхіл, паколькі пры асвятленні тэмы неабходна самастойна разважаць, выкласці свой погляд і пазіцыю. Добра, калі ў даследаванні зроблена супастаўленне поглядаў, выказваюцца крытычныя меркаванні,прысутнічае абгрунтаваная палеміка.

Даклад – публіцыстычнае выступленне на пэўную тэму. Паспяховая падрыхтоўка навуковага ці навукова-папулярнага даклада (артыкула, эсэ, рэферата, рэцэнзіі і інш.) залежыць ад ступені авалодання тэхналогіяй даследавання, творчага падыходу, умення аналізу першакрыніц. Важна, каб тэма рэферата ці даклада адпавядала ўласным схільнасцям.

Неабходна засвоіць методыку працы з навуковымі крыніцамі. Не трэба канспектаваць кнігу ці артыкул цалкам, варта імкнуцца выдзеліць самае

192

галоўнае, найбольш істотнае, характэрнае і запісаць. Пасля адбору матэрыялу пачынаецца падрыхтоўка чарнавога варыянта працы. Цытаты, схемы, табліцы, слоўнікі ці ілюстрацыі думкі ўключаюцца ў тэкст рэферата, даклада арганічна, дарэчна, з захаваннем правілаў афармлення, спасылак. Аўтарытэтныя думкі і меркаванні могуць служыць зыходным пунктам пры фармуліроўцы ўласнай думкі ці перакідным мастком ад адной думкі да другой. У заключэнні выкладаюцца галоўныя высновы ў даследаванні тэмы. Напрыканцы рэферата (даклада) абавязкова падаецца спіс выкарыстанай літаратуры. Звычайна аб’ём навукова-папулярнага рэферата складае прыкладна 10 – 15 стандартных лістоў.

Тэзіс – палажэнне, што коратка фармулюе якую-небудзь ідэю, а таксама адну з асноўных думак сачынення, даклада: Тэзісы даклада.

Анатацыя – кароткі выклад зместу кнігі, артыкула і пад.

Рэцэнзія – крытычны водзыў на што-небудзь напісанае, створанае,

пра спектакль, фільм і пад.: Рэцэнзія на паэтычны зборнік. Аддаць манаграфію на рэцэнзію. Станоўчая рэцэнзія.

Манаграфія – навуковы твор, што даследуе адно якое-небудзь пытанне, асвятляе адну тэму.

Эсэ – празаічны нарыс невялікага аб’ёму і вольнай кампазіцыі на прыватную тэму, якая трактуецца суб’ектыўна і няпоўна: Філасофскае эсэ.

Рэзюмэ – кароткі вывад са сказанага, напісанага: Рэзюмэ артыкула.

3.2. Заданні да семінара-практыкума па тэме «Сістэма жанраў навуковай літаратуры»

Пытанні для вуснага кантролю і падрыхтоўкі да заліку

1.Выкажыце ваша меркаванне пра жанравую разнастайнасць тэкстаў навуковага стылю. Сфармулюйце агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення.

2.У чым падабенства і адрозненне даклада і рэферата?

3.Вызначце паняцці, абазначаныя тэрмінамі «рэцэнзія», «эсэ», «анатацыя».

4.З якімі манаграфіямі вы знаёміліся ў працэсе навучання ў школе? ва ўніверсітэце? Назавіце іх.

5.Якія групы слоў складаюць лексіку навуковых тэкстаў?

6.Якая розніца ва ўжыванні агульналітаратурных слоў у мастацкім і навуковым тэкстах?

7.Якая група лексікі вызначае адметнасць мовы навукі і тэхнікі?

193

8.Чаму фразеалагізмы абмежавана выкарыстоўваюцца ў навуковых тэкстах?

9.Словы якой часціны мовы не ўжываюцца ў навуковым маўленні?

10.Чаму ў навуковым маўленні з усіх тыпаў складаных сказаў пераважаюць складаназалежныя сказы?

Заданні для самакантролю

ііндывідуальнай кіруемай працы

1.Дайце азначэнне.

Навуковая мова ўяўляе сабой…

2.Закончыце сказ.

Артыкул – гэта…

3.Перакладзіце на беларускую мову. Падкрэсліце тэрміны. Выз-

начце, у якой прафесіянальнай сферы яны выкарыстоўваюцца, і растлумачце іх значэнне.

Энергосберегающая технология возведения железобетонных конструкций в зимних условиях

Объектом исследования является бетон, модифицированный добавками СПС и ПВК белорусских предприятий, при режимах выдерживания, соответствующих производству работ в зимнее время. Используемые методы испытаний регламентированы действующими стандартами и инструкциями. Для проведения исследований использован метод математического планирования эксперимента.

Разработана энергосберегающая технология возведения монолитных железобетонных конструкций в зимних условиях, заключающаяся в организации производства бетонных работ с применением беспрогревных и малоэнергоёмких режимов и отличающаяся тем, что с целью экономии энергоресурсов и интенсификации процессов возведения железобетонных конструкций предложено модифицировать бетоны химическими добавками белорусских предприятий с разработкой методики определения рациональных составов бетона и энергосберегающих режимов возведения железобетонных конструкций, что позволит в 1,8 – 2,0 раза сэкономить тепловую энергию и ускорить на 50 – 70 % сроки возведения монолитных конструкций, которые в совокупности обеспечивают значительный экономический эффект.

194

4. Перакладзіце на беларускую мову. Назавіце моўныя асаблівасці тэксту.

Буроинъекционное упрочнение оснований зданий и сооружений при реконструкциях

Выполнены исследования с целью выявления эффективных конструктивных и технологических схем инъекционного упрочнения грунтов в основаниях реконструируемых зданий и сооружений и осуществления прогноза изменения их несущей способности.

Исследованы впервые на физических моделях зоны уплотнения и разуплотнения песчаных и глинистых грунтов вокруг скважин за счёт пневматической и инъекционной опрессовки; выявлены особенности изменения прочностных и деформационных характеристик глинистых грунтов при различных их состояниях по плотности и влажности в соответствующих зонах опрессовки вокруг расширяющихся скважин; на базе опытных данных предложены рекомендации по совершенствованию технологических приёмов инъекций при усилении фундаментов и упрочнении их оснований с учётом дренирующих свойств грунтов и повышенного водоцементного отношения закачиваемых растворов; исходя из результатов экспериментальных исследований уточнены расчётные схемы и предложены способы расчёта несущей способности упрочнённых инъекций оснований.

Результаты исследований внедрены при геотехнических реконструкциях четырёх объектов в городах Минске, Несвиже, Копыле и Гродно.

5. Перакладзіце на беларускую мову. Вызначце, да якога стылю адносіцца тэкст, адказ аргументуйце.

Экономика За последние десять лет объём бытовых услуг, оказываемых населе-

нию Беларуси, сократился на семьдесят процентов. При этом девяносто процентов оказываемых сегодня услуг являются убыточными.

Отрасль бытовых услуг находится в глубоком кризисе. Как сообщил генеральный директор Белорусского государственного объединения организаций бытового обслуживания населения («Белбыт») Владимир Тележников, количество занятых в этой сфере снизилось со 105 – 110 тыс. в 1990 году до 35 – 37 тыс. в 2000 году. Половина предприятий убыточная. Из многих видов бытовых услуг прибыльные только прокат, пошив и ремонт трикотажных изделий, изготовление и ремонт мебели, ремонт обуви и услуги прачечных.

Среди планируемых путей выхода из кризиса снижение убыточности бытовых услуг путём минимизации количества социально значимых услуг

195

и снятие ряда ценовых ограничений; контроль за соответствием цен качеству услуг; содействие развитию негосударственного сектора (его доля в общем объёме оказываемых услуг занимает сейчас 35 – 40 %) (Д. Власов, БелоПАН).

6. Запішыце тэкст па-беларуску.

Комментарий к указу Президента Республики Беларусь № 479

от 31 августа 2000 года «О государственном стимулировании использования

объектов интеллектуальной собственности»

Указ предусматривает освобождение субъектов хозяйствования от уплаты налога на прибыль при постановке объектов интеллектуальной собственности, которые прошли в установленном порядке экспертизу точности оценки их собственности, на бухгалтерский учёт в виде нематериальных активов, а также от уплаты налога на добавленную стоимость и прибыль от оборотов по предоставлению прав на использование объектов интеллектуальной собственности на территории Республики Беларусь. Советом Министров Республики Беларусь будет разработан порядок направления льготируемых средств на финансирование научно-исследовательских, исследовательско-конструкторских и исследовательско-технологических работ, а также на развитие и укрепление материально-технической базы.

Исключение из налогооблагаемой базы субъектов хозяйствования налога на прибыль и налога на добавленную стоимость в гражданский оборот даст возможность образовать на предприятиях страны и реально осуществлять постепенное накопление средств для переоснащения производства и выпуска конкурентоспособной продукции без привлечения дополнительных средств (Из газеты «Звязда»).

7. Напішыце даклад (рэферат) на адну з прапанаваных тэм:

1)КанстанцінАстрожскі– славутыгетманВялікагаКнястваЛітоўскага;

2)Давыд Гарадзенскі – слаўны абаронца Айчыны ад крыжакоў-за- ваёўнікаў;

3)Вацлаў Ластоўскі – выдатны палітычны і культурны дзеяч;

4)Лёс і трагедыя: Усевалад Ігнатоўскі;

5)Кветкі – жывыя барометры;

6)Грыбы Беларусі (іх назвы ў беларускай і рускай мовах) і інш.

(гл. таксама: Тэмы дакладаў і рэфератаў (модуль V), Прыкладныя тэмы вусных паведамленняў і рэфератаў (модуль-кантроль)).

196

8.Напішыце рэцэнзію: а) на ВМК па асноўнай спецыяльнасці; б) на кнігу аўтара-земляка.

9.Прачытайце эсэ У. Караткевіча (Збор твораў у васьмі тамах, т. 8, кн. 2, с. 129 – 252). Напішыце рэзюмэ на які-небудзь празаічны нарыс

(эсэ) пісьменніка.

4.АФІЦЫЙНА-СПРАВАВЫЯ ДАКУМЕНТЫ

4.1.Віды афіцыйных папер і агульныя патрабаванні да іх складання

Кожнаму чалавеку трэба ўмець афармляць дакументы, з якімі даводзіцца сутыкацца ў штодзённым жыцці. Службовая карэспандэнцыя адна з форм пісьмовых зносін паміж асобамі, установамі, дзяржавамі. Гэта заявы і аўтабіяграфіі, распіскі і акты, афіцыйныя лісты і паведамленні, пратаколы і справаздачы, загады, дэкрэты, ноты, пагадненні і інш. Мэта большасці афіцыйных папер нешта паведаміць. Так, напрыклад, з аб’яў даведваемся, дзе і калі адбудзецца сход, заняткі гуртка, дыспут, канферэнцыя, з пратакола бачым, як ішло абмеркаванне пэўнага пытання. У аўтабіяграфіях апісваюць свой жыццёвы шлях. У дагаворах афіцыйна сцвярджаецца пагадненне паміж асобамі, установамі, дзяржавамі, групамі дзяржаў.

Дакументы трэба афармляць вельмі дакладна, каб адразу можна было зразумець іх асноўную думку. Таму неабходна пісаць сцісла, проста і акуратна. Каб не было двухсэнсоўных і невыразных выказванняў, у тэксце звычайна ўжываюць словы з прамым значэннем. Мове службовых дакументаў і афіцыйнай перапіскі не ўласціва эмацыяльна афарбаваная, размоўная і ўзнёслая лексіка, фразеалогія. У заяве, напрыклад, ніхто не піша: Прашу прыняць мяне на працу ў школу, бо я хачу быць сейбітам разумнага, добра-

га, вечнага. Затое ў службовых паперах звычайна ўжываюць пэўныя ўстой-

лівыя выразы, напрыклад: аказаць дапамогу, тарыфная стаўка, грашовае ўзнагароджанне, давесці да ведама, уступіць у дзеянне, давяраю атры-

маць, подпіс сведчу, прашу дазволіць. Стандартнасць і дакладнасць зместу афіцыйных папер дасягаецца таксама ўжываннем спецыяльных тэрмінаў

(дэкрэт, указ, пастанова, нарматыў, хадайнічаць, сведчыць, наймальнік,

вышэйадзначаны), паўтарэннем аднолькавых слоў, ужываннем зваротных дзеясловаў: На работах са шкоднымі ўмовамі працы прадастаўляецца бясплатнае па ўстаноўленых нормах лячэбна-прафілактычнае харчаванне.

У афіцыйных зносінах выпрацаваліся формы многіх дакументаў, адны з іх строга захоўваюцца (заява, даверанасць, пратакол), другія служаць узорам, якога можна прытрымлівацца толькі збольшага (аб’ява, справаздача, афіцыйны ліст).

197

4.2. Правілы афармлення некаторых афіцыйных папер

Аб’ява

Калі неабходна абвясціць, што адбудзецца нейкае мерапрыемства (сход, дыспут, сустрэча з пісьменнікамі, канферэнцыя, заняткі гуртка і інш.), на бачным месцы вывешваюць аб’яву. У кожнай аб’яве дакладна называецца дата, час і месца правядзення сходу, нарады, сустрэчы. Унізе, з правага боку, звычайна паказваецца, хто робіць аб’яву. Разглядзім два ўзоры.

Аб’ява 10 кастрычніка ў 14 гадзін у актавай зале адбудзецца сустрэча з

галоўным рэдактарам часопіса «Роднае слова».

Кафедра беларускага мовазнаўства.

Аб’ява Заўтра, 2 сакавіка, пасля заняткаў, у аўдыторыі № 16 збіраюцца

сябры Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны.

Рада ТБМ.

У аб’явах пра сход паведамляюць таксама парадак дня і называюць адказных за падрыхтоўку ўнесеных на абмеркаванне пытанняў, напрыклад:

 

Аб’ява

13 лютага, 14.00

Аўдыторыя № 46

Адбудзецца прафсаюзны сход выкладчыкаў геадэзічнага факультэта.

Парадак дня:

1. Вынікі зімовай сесіі і задачы на другі семестр. Даклад старшыні прафкама Астрэйка М. В.

2. Пра падрыхтоўку да студэнцкай навуковай канферэнцыі. Інфармацыя старшыні метадычнага савета факультэта Ярашэвіч Т. I.

Прафсаюзнае бюро.

Заява

Калі афіцыйна звяртаюцца да службовай асобы, ва ўстанову, грамадскую арганізацыю, пішуць заяву. У гэтым дакуменце звычайна просяць прыняць на вучобу, у члены арганізацыі, на работу, просяць вырашыць якое-небудзь пытанне.

198

Зверху ў заяве на ўвесь радок пішацца назва арганізацыі, установы ці пасада, прозвішча, імя, імя па бацьку (ініцыялы) службовай асобы; пасля з правага боку на трэцюю частку радка ў слупок прозвішча, імя, імя па бацьку таго, хто падае заяву. Калі трэба, называецца яго пасада і адрас. Праз адзін-два радкі пасярэдзіне ліста пішуць слова Заява. З чырвонага радка пачынаецца тэкст заявы. Пісаць трэба, як і ва ўсіх паперах, дакладна і проста. Калі да заявы прыкладаюцца дакументы (даведкі, пасведчанні, рэкамендацыі, акты і інш.), іх пералічваюць у канцы асноўнага тэксту.

На заяве ўнізе злева ставяць дату (дзень, месяц, год), а справа подпіс. Прааналізуем узор.

Дэкану філалагічнага факультэта дацэнту Назарэвічу I. А.

студэнта трэцяга курса гр. АБ-1 Жывіневіча Віктара Аляксеевіча

Заява

Прашу перавесці мяне на індывідуальны графік заняткаў. Усе папярэднія экзаменацыйныя сесіі я здаў на «8 – 10», цяпер буду адначасова вучыцца і працаваць лабарантам кафедры беларускага мовазнаўства.

16 верасня 2010 г.

Жывіневіч

Аўтабіяграфія

Уаўтабіяграфіі коратка расказваюць пра свой жыццёвы шлях, таму гэтая папера пішацца ад першай асобы. Зразумела, змест аўтабіяграфій розны, але ёсць агульныя патрабаванні, прытрымлівацца якіх неабходна кожнаму.

Упачатку тэксту трэба назваць сваё прозвішча, імя і імя па бацьку, час і месца нараджэння, сказаць пра заняткі бацькоў. Пасля гэтага коратка гавораць пра гады вучобы, называюць асноўныя факты працоўнай і грамадскай дзейнасці.

Уканцы тэксту ставяць дату і подпіс.

Вось прыкладны тэкст.

Аўтабіяграфія

Я, Засімовіч Тамара Пятроўна, нарадзілася 15 сакавіка 1980 года ў вёсцы Харава Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька мой, Пётр Міхайлавіч, працуе брыгадзірам у калгасе, маці, Ганна Антонаўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры.

199

У 1986 годзе я паступіла ў Хараўскую сярэднюю школу, якую закончыла ў 1997 годзе. Два гады працавала ў калгасе. У 1999 годзе паступіла ў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт на філалагічны факультэт. Цяпер займаюся на другім курсе.

Дата

Подпіс

У некаторых аўтабіяграфіях (асабліва творчых людзей) могуць быць падрабязныя апісанні асобных этапаў жыцця і разгорнутыя разважанні. А. Асіпенка, напрыклад, аўтабіяграфію, надрукаваную ў кнізе «Пра час і пра сябе», пачынае так: «Жыццё бясконцая казка, якую да канца не раскажаш. Казка ўжо таму, што з вышыні пражытых гадоў былое здаецца залатой парой, хоць тады хапала і слёз, і горычы, і трывог, і пакут.

Я не адношуся да тых людзей, што задаволены сваім жыццём і гатовы другі раз ісці той дарогай, якой ішлі спярша. Мне здаецца заўсёды, што я нешта недарабіў, недзе не пабываў, штосьці згубіў, кагосьці дарэмна пакрыўдзіў і ўжо ніколі не выпраўлю памылак маладосці, бо на гэта не хопіць жыцця. Зрэшты, думаю я, ніводнаму чалавеку не хапае часу, каб здзейсніць усё тое, што ім задумана».

Толькі пасля гэтых радкоў пісьменнік гаворыць пра час і месца нараджэння, пра жыццёвы і творчы шлях.

У творчых аўтабіяграфіях толькі прыблізна захоўваецца агульная схема гэтай паперы, і праз выклад жыццёвых фактаў выразна выяўляецца асоба чалавека, у аўтабіяграфіях-дакументах паказваюцца галоўныя этапы жыцця.

Прааналізуем аўтабіяграфію К. Чорнага (1926), звяртаючы ўвагу на асаблівасці яе формы і зместу.

Радзіўся я ў сялянскай сям’і, на Случчыне. Дзяцінства правёў у адзіноце панскага фальварку, дзе бацька служыў. Пасля бацькі пераехалі на радзіму у м. Цімкавічы, дзе пачалі заводзіць гаспадарку. Вялікі ўплыў на развіццё адчуванняў і дум мела маці, жанчына простая, што навучылася чытаць сама праз сябе, але развітая і многа чытаўшая, пачынаючы бібліяй і канчаючы Львом Талстым і палітычнымі ўсякімі брашурамі, – што можна было ў нязначным ліку і з вялікімі труднасцямі дастаць у глушы. Памерла маці ад сухот, здабытых ад жыцця (страшэнная беднасць).

Скончыў я настаўніцкую семінарыю, адбыў вайсковую службу, а пасля пунктам імкненняў стаў універсітэт. Тады ў канцы лета 1923 г. прыйшоў я першы раз у Мінск. Ва ўніверсітэт прынялі. Тады пачаў дабівацца стыпендыі. Студэнцкая арганізацыя, пасля допытаў і запаўнення анкет, прызнала, што ў стыпендыі не маю патрэбы. Пачаў грузіць на станцыях дровы, наймаўся калоць іх. Не еўшы два дні і пакалоўшы цераз сілу дроў,

200

Соседние файлы в папке Белорусский язык