Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1.doc
Скачиваний:
58
Добавлен:
30.04.2015
Размер:
200.19 Кб
Скачать

§ 8. Прыстаўныя галосныя і, a

1. Прыстаўная галосная і пішацца:

у пачатку слова перад спалучэннямі зычных з першай літарай м: імшара, імчаць, імгла, імгненне, імклівы;

у пачатку некаторых слоў перад спалучэннямі зычных з першымі літарамі р, л, калі слова з такімі спалучэннямі зычных пачынае новы сказ або стаіць пасля знака прыпынку ці слова, што заканчваецца на зычную: іржа, іржаць, ірдзенне, ірваць, іржышча; ілгун, ільдзіна. Іржуць коні, калёсы скрыпяць ад Дона да Буга (Я. Купала). Часамі на цэлыя кіламетры рассцілалася дарога роўным, нібы выбеленым на сонцы, ільняным палатном (Я. Колас). Калі слова з такім пачатковым спалучэннем зычных стаіць пасля слова, якое заканчваецца на галосную, і пасля яго няма знака прыпынку, то прыстаўная літара і не пішацца: Азалаціла восень поле ржышчам, дрэвы лісцем, гумны снапамі (К. Чорны). Люблю я прыволле шырокгх палёў, зялёнае мора ржаных каласоў... (Я. Колас).

  1. У некаторых словах можа з'яўляцца прыстаўная галосная а: імшара і амшара, іржаны і аржаны, іржышча і аржанішча.

  2. Пасля прыставак і першай часткі складанага слова, якія заканчваюцца на галосную, прыстаўныя літары і і а перад р, л, м не пішуцца: заржавець, заржаць, зардзецца, замглёны, замшэлы, прымчацца, вокамгненна.

Каментарыі: Прыстаўныя галосныя адлюстроўваюць асаблівасці беларускага літаратурнага вымаўлення, таму ў параграфе сфармуляваны асноўныя правілы перадачы на пісьме гэтай фанетычнай асаблівасці беларускай мовы.

У новых правілах у асноўным захоўваюцца ранейшыя нормы правапісу прыстаўных галосных і і а. Нягледзячы на тое, што гэтае правіла распаўсюджваецца на напісанне вельмі нязначнай колькасці слоў, яго прымяненне мае некаторыя асаблівасці.

  1. Трэба адрозніваць словы з прыстаўным і (ільдзіна, ілгун, ільняны, імшара, іржаны, іржавы і г. д.) і "непрыстаўным" і (імперыя, імпульсіўны, імпарт, імправізаваць).

  2. Сама фанетычная з'ява не мае універсальнага характару. Прыстаўныя галосныя паяўляюцца толькі перад некаторымі спалучэннямі зычных з першымі санорнымі л, м і р у спрадвечнабеларускіх словах (гл. правіла). Не паяўляюцца прыстаўныя галосныя, напрыклад, у словах млын, млявы, мроіцца, мсцівец, ртуць.

  3. Некаторыя словы могуць ужывацца як з прыстаўнымі галоснымі, так і без іх (ірваць і рваць, іржанне іржанне, іржаны іржаны, а таксама істужка і стужка). Гэта значыць, што многія напісанні з прыстаўной галоснай і без яе з'яўляюцца варыянтнымі (залежаць ад месца слова ў сказе, ад знакаў прыпынку і г. д.).

  1. Ужыванне прыстаўной галоснай абумоўлена пазіцыяй слоў у сказе, а таксама пазіцыяй адпаведнай каранёвай марфемы ў вытворным слове. Параўн.: ільсніцца - зальсніцца; імгла -замглёлы, замглёны, замгліцца, замгліць; імчацца - замчацца, замчаць, памчацца, памчаць, прымчацца, прымчацъ; імшыць - замшыцца, замшэлы, замшэць; ірдзецца - зардзецца, зардзець; іржавець - заржавелы, заржавецъ, заржавець, за-ржаўлены; іржаць - заржаць. У папярэдняй моўнай практыцы дапускаліся варыянтныя напісанні з прыстаўной галоснай і без яе ў адной і той жа фанетычнай пазіцыі, напрыклад, заржавець і заіржавець, заржаць і заіржаць (гл. Слоўнік беларускай мовы. Мінск, 1987).

  2. Прыстаўныя галосныя могуць ужывацца не толькі ў асобных морфах адной і той жа каранёвай марфемы ў розных словах (лён - ільняны), але і ў морфах адной марфемы ў розных словаформах аднаго слова (лён - ільну, леў - ільва, лёд - пад ільдом і г. д.).

  3. Прыстаўная галосная а з'яўляецца, па сутнасці, факультатыўнай і выкарыстоўваецца паралельна з прыстаўным і ў вельмі абмежаваным коле слоў: імшара і амшара, іржаны і аржаны, іржышча і аржанішча. У сучаснай беларускай літаратурнай мове няма слоў, якія ўжываліся б толькі з прыстаўной галоснай а.

Такім чынам, правапіс прыстаўных галосных і і а ў сучаснай беларускай мове можна аднесці да так званай нястрогай нормы. Таму пры вызначэнні мэтазгоднасці ўжывання і правільнасці напісання слоў з прыстаўнымі галоснымі неабходна звяртацца да слоўнікаў.

Заўвага: Прыстаўной галоснай фактычна з'яўляецца а ў словах арабіна, арабінавы, арабіннік (параўн. рабіна, рабінавы, рабіннік). Аднак словы рабіна - арабіна, рабінавы - арабінавы, рабіннік - арабіннік функцыянуюць у сучаснай беларускай мове як паралельныя варыянтныя найменні. Таму выкарыстанне варыянтаў з прыстаўным а не абумоўлена фанетычна (у словах няма спалучэнняў зычных з пачатковым р) і не адносіцца да праблем правапісу.

Гістарычна прыстаўной літарай таксама з'яўляецца а ў слове аўторак. Аднак у сучаснай беларускай мове лексема аўторак у любой пазіцыі выкарыстоўваецца і пішацца ў нязменным выглядзе і не складае правапіснай праблемы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]