Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1.doc
Скачиваний:
58
Добавлен:
30.04.2015
Размер:
200.19 Кб
Скачать

§ 6. Перадача якання на пісьме

1. Галосныя е, ё у першым складзе перад націскам абазначаюцца на пісьме літарай я: землі - зямля, зелень - зялёны, сем'і - сям я, сёлы - сяло, сестры - сястра, вёслы - вясло, веска - вясковы, елка - яліна, ездзіць - язда, ёмкі - ямчэй, ёрш - ярша, лён - лянок, мёд - мядок, дзень - дзянёк, лес – лясны, снег - снягі, вецер – вятры, сцены - сцяна, дзевяць - дзявяты, дзесяць - дзясяты, сем - сямнаццаць, восем - васямнаццаць, цецерукоў - цецярук, перанесці - перанясу.

У іншых ненаціскных складах е захоўваецца: селянін, зеляніна, вестуны, леснікі, векавечны, верацяно, нерухомы, безупынны, возера, весела, восем, заедзь, высветліць, выехаць, восень, цемень, дзевятнаццаты, дзесятковы.

  1. Літара я пішацца ў першым складзе перад націскам у імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных словах з неславянскіх моў: Бялынічы, Лемяшэвічы, Аляксандр, Сяргей, Бялінскі, Няхода, дзяжурства, каляндар, яфрэйтар, сяржант, Яршоў.

  2. Заўсёды захоўваецца е ў першым складзе перад націскам пасля заднеязычных г, к, х: герой, Герасім, кераміка, кефір, Херсон.

  3. Часціца не і прыназоўнік без заўсёды пішуцца з літарай е: не быў, не браў, не ідзе, не спыніць, без меры, без жартаў, без прычыны, не без вынікаў, не без работы.

Пры напісанні разам не і без становяцца прыстаўкамі і падпарадкоўваюцца агульным правілам напісання галосных літар е, я: няхай, нястомна, няштатны, бязмежны, бязлюдны, бясконца; але: непісьменны, безупынны, безапеляцыйны, бескарысны, беспаваротны.

5. Літара я пішацца ў некаторых каранях слоў нязменна: віцязь, сувязь, заяц, яравы, вязаць, завязь, повязь, мяккаваты, цягавіты, цяжкаваты, святкаваць, месяц, пояс, памяць, дзевяць, дзесяць, тысяча, Бесядзь, Прыпяць; япрук - япрука, япруковы; ядловец - ядлаўцовы.

6. Літара я пішацца ў паслянаціскных складах у некаторых суфіксах назоўнікаў (роўнядзь. боязь, дробязь) і дзеясловаў (лаяць, веяць, сеяць. кашляць, баяць, муляць), а таксама ў аддзеяслоўных назоўніках (лаянка, веялка, сеялка).

Каментарыі:

  1. Правілы перадачы якання на пісьме застаюцца ў цэлым нязменнымі ў параўнанні з адпаведнымі параграфамі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" (Мінск, 1959), аднак іх дзеянне больш паслядоўна распаўсюджваецца на напісанне некаторых груп слоў. У прыватнасці, згодна з новымі правіламі пішацца я замест е (е) у першым складзе перад націскам у словах дзявяты, дзясяты, дзясятка, дзясятнік, сямнаццаць, сямнаццаты, васямнаццаць, васямнаццаты, пяцьдзясят, пяцідзясяты, шэсцьдзясят, шасцідзясяты, семдзясят, сямідзясяты, восемдзясят, васьмідзясяты і нека­торых іншых словах іншамоўнага паходжання. Мэтазгоднасць адлюстравання на пісьме якання ў гэтых словах тлумачыцца ў першую чаргу сучаснай маўленчай практыкай. Акрамя таго, словы сямнаццаць, васямнаццаць цяпер у адпаведнасці з сучаснай лінгвістычнай традыцыяй разглядаюцца як суфіксальныя ўтварэнні, а не складаныя словы, што апраўдвае менавіта такое іх напісанне.

ПРАВАПІС ЛІЧЭБНІКАЎ СЕМДЗЕСЯТ, ВОСЕМДЗЕСЯТ

У каментарыях да § 6 "Перадача якання на пісьме" "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" (Роднае слова, № 2, с. 90) тлумачыўся правапіс е, я ў лічэбніках, у тым ліку складаных з кампанентам -дзясят, -дзясяты.

Трэба прызнаць арфаграфічна некарэктным прапанаванае напісанне слоў семдзясят, восемдзясят. У адпаведнасці з агульным правілам правапісу е, я у паслянаціскных складах (гл. п. 1 § 6 Закона) гэтыя словы павінны пісацца як семдзесят, восемдзесят (гл. таксама: Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне / пад рэд. М. В. Бірылы. Мінск: БелСЭ, 1987. 903 с).

  1. Захаванне ў першым пераднаціскным складзе пасля заднеязычных г, к, х у словах іншамоўнага паходжання літары е абумоўлена асаблівасцямі беларускага літаратурнага вымаўлення і адпавядае той пісьмовай традыцыі, што склалася: герой, Герасім, кераміка, кефір, Херсон.

Пасля заднеязычных г, к, х у словах іншамоўнага паходжання літара я пішацца, у тым ліку і пад націскам, толькі ў тых выпадках, калі яно з'яўляецца этымалагічным: гяур, кярыз, Кяхта, Гянджа і інш.

Напісанне літары е ў першым пераднаціскным складзе пасля іншых зычных у словах іншамоўнага паходжання адбываецца ў адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем і вызначаецца сдоўнікам, напрыклад: бензін, вазелін, медаль, метро, пенал, пенснэ, перон, перыяд, універсальны, феерверк, экзекуцыя, элемент і інш.

  1. Напісанне часціцы не і прыназоўніка без з літарай е абумоўлена іх статусам асобных слоў. Таму на іх напісанне не ўплывае слова, з якім яны спалучаюцца ў пісьмовым тэксце. Такі падыход забяспечвае аднастайнасць іх напісання і спрыяе павышэнню агульнага ўзроўню граматнасці.

  2. Пункты 5 і 6 § 6 тлумачаць нязменнае напісанне літары я ў каранях некаторьгх слоў і суфіксах.

Таксама захоўваецца напісанне літары я не ў першым пераднаціскным складзе ў наступных выпадках (гл.: Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Мінск, 1959):

а) у ненаціскных канчатках назоўнікаў жаночага роду першага скланення ў творным склоне: песняй (-яю), воляй (-яю), хваляй (-яю), кнігарняй (-яю);

б) у ненаціскных канчатках некаторых назоўнікаў мужчынскага, жаночага і ніякага роду ў родным склоне множнага ліку: суседзяў, гердоў, заданняў, выступленняў, хваляў, роляў;

в) у ненаціскных канчатках якасных і адносных прыметнікаў і парадкавых лічэбнікаў ніякага роду ў назоўным і вінавальным склонах: летняе надвор'е, апошняе заданне, трэцяе пакаленне;

г) у ненаціскных канчатках якасных і адносных прыметнікаў і парадкавых лічэбнікаў і дзеепрыметнікаў у назоўным склоне множнага ліку: раннія халады, родныя дзеці, далёкія перспектывы, шырокія дарогі, густыя лясы, пяцідзясятыя гады, паламаныя дрэвы;

д) у ненаціскных канчатках якасных і адносных прыметнікаў і парадкавых лічэбнікаў мужчынскага, ніякага і жаночага роду ў родным і давальным склонах адзіночнага ліку: позняга (позняй), учарашняга (учарашняй), трэцяга (трэцяй);

е) у ненаціскных канчатках якасных і адносных прыметнікаў і парадкавых лічэбнікаў жаночага роду ў творным і месным склонах адзіночнага ліку: летняй (-яю) парой, летняй пары, дальняй (-яю) дарогай, дальняй дарозе, трэцяй (-яю) групай, трэцяй групе;

ж) у склонавых канчатках займеннікаў, якія скланяюцца як прыметнікі: якія, гэтыя, іншыя, нейкія і г. д.

Напісанне склонавых канчаткаў назоўнікаў, прыметнікаў, лічэбнікаў, займеннікаў, а таксама асабовых канчаткаў дзеясловаў рэгламентуецца граматыкамі беларускай мовы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]