Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
8
Добавлен:
18.04.2015
Размер:
67.07 Кб
Скачать

5

Т. 4 Палiграфiчныя матэрыялы i афармленне выдавецкай прадукцыi

Пытаннi:

  1. Тыпаграфская папера, кардон i iншыя матэрыялы, якiя прымяняюцца ў палiграфii.

  2. Фарбы.

  3. Апрацовачныя палiграфiчныя працэсы.

Лiтаратура:

  1. Виноградов Г.А., Жуков И.А. Полиграфическое производство. Изд. 2-е, перераб. и дополн. – М.: Книга, 1983. – С 142 – 149, 199 – 201.

  2. Петров К.Е. Справочник по процессам полиграфии. – М.: “Кроу”, 1998. – С. 18 – 19, 63 – 73, 88 – 99, 259 – 262.

Паперу робяць, як вядома, з драўнiны на папяровых фабрыках. Драўнiну драбняць, а каб атрымаць цэлюлозу, выварваюць у шчолаку ў спецыяльных катлах. Потым гэтую масу змешваюць у пэўных прапорцыях (у залежнасцi ад таго, якi гатунак паперы хочуць атрымаць) i далей яна iдзе ў машыну, якая, ўласна, i робiць гэтую паперу. Машыны гэтыя – вялiзныя, гэта цэлы цэх, у iх маса насыпаецца на сетку, выраўнiваецца, сушыцца, праходзiць каландзiраванне (прасаванне разагрэтымi цылiндрамi), скручваецца ў рулоны (шырынёй i па 9 м) цi рэжацца.

У сыравiнную масу для паляпшэння якасцi паперы – яе белiзны, гладкасцi, трываласцi, успрымаючай (впитывающей) здольнасцi i г. д. – дабаўляюць складаныя па хiмiчнаму саставу парашкападобныя iнградыенты, г. зв. напаўняльнiкi (наполнители) i праклейваючыя рэчывы (яны не даюць паперы хутка набракаць вiльгаццю), фарбавальнiкi, i г. д. У залежнасцi ад суадносiн гэтых iнградыентаў атрымлiваюцца i розныя гатункi паперы.

Вы ведаеце, што ёсць папера газетная. Яна, напрыклад, робiцца ў асноўным з драўлянай масы – 80% , i 20% у ёй – нябеленая цэлюлоза, якая павышае трываласць паперы, бо газеты друкуюцца звычайна на хуткасных ратацыйных машынах. У драўнiннай масе шмат легнiну, таму гэтая папера хутка жаўцее. Яе не праклейваюць, бо трэба, каб фарба хутка пранiкала ў яе, значыць, трэба папера порыстая. Таму газетная папера так хутка размакае. З другога боку, порыстасць паперы робiць яе шурпатай, не гладкай, што не дазваляе друкаваць на ёй якасныя iлюстрацыi. Што ж, век газеты, як вядома, нядоўгi. Для кнiг, i г.д. такая папера малапрыгодная, а ўжа для шматколернай мастацкай прадукцыi – тым больш. Яе вырабляюць звычайна на мелаванай, да таго ж часта – глянцавай паперы, зробленай у асноўным з адбеленай цэлюлозы, пакрытай слоем белых пiгментаў, якiя да таго ж выраўнiваюць усе няроўнасцi з дакладнасцю да долей мiкрона.

Увогуле гатункаў паперы шмат, усе яны разлiчаныя на выкарыстанне для вытворчасцi розных вiдаў тыпаграфскай прадукцыi i на друкаванне тым цi iншым спосабам, на тых цi iншых вiдах машын. Адрознiваюцца гэтыя гатункi перш за ўсё па масе (ад 40 да 240 г/м2), таўшчынi (ад 47 да 190 мкм), шчыльнасцi ( ад 0,65 да 1,4 г/см3) i ступенi гладкасцi, белiзны, трываласцi. I, зразумела, фарматам.

Цэлюлозна-папяровая прамысловасць выпускае лiсты трох радоў фарматаў – А, В i С, прычым у кожным з iх ёсць дзяленне на класы, якiя адпавядаюць пэўнаму канкрэтнаму фармату. У фармаце А такiх класаў 14, у В – 13, у С – 9, якiя абазначаюцца як А0, А1, А2, i г.д., В0, В1,В2. Базавымi для кожнага раду фарматаў з`яўляюцца “нулявыя” класы – А0 (841* 1189 мм), В0 (1000*1414 мм), С0 (917*1297 мм). Кожны наступны клас ва ўсiх гэтых радах (А, В, С) па памерах у 2 р. менш папярэдняга (як бы лiст складваецца папалам i разразаецца (А1 - 594*841, В1 – 707*1000, С1 - 648*917), А2, В2, С2 – адпаведна таксама ў 2 р. меней, чым А1, В1, С1). Усiм вам добра вядомы стандартны лiст пiсчай паперы А4 – 210*297 мм. Калi скласцi па доўгаму боку два такiя лiсты, атрымаем памер А3 – 297*420 мм. Такая кратнасць памераў дазваляе эканомна расходваць паперу, пазбягаючы страт на абрэзцы, загадзя разлiчваць параметры розных вiдаў выданняў, урэшце, праектаваць i будаваць друк. машыны з загадзя вядомым фарматам выкарыстоўваемай паперы. Рулонная (ролевая) папера таксама выпускаецца кратнай радам фармата шырынi, якая можа быць i большай iх базавых памераў, бо рулон можна разрэзаць на кавалкi патрэбнай шырынi або загадзя, або ўжо ў працэсе друкавання (у залежнасцi ад шырынi роля i тыпу машыны).

Зазначым, што асноўным сярод фарматаў з`яўляецца фармат А, якi выкарыстоўваецца для для вытворчасцi газет i часопiсаў, а таксама белавых тавараў акцыдэнцыi. Фарматы раду В выкарыстоўваюцца рэдка, фарматы раду С – у асноўным для вытворчасцi канвертаў, папак i iншай такога роду акцыдэнтнай прадукцыi.

Зазначым i тое, што паперу для канкрэтнага выдання выдавецтва цi рэдакцыя газеты, часопiса i г.д. купляе, папярэдне ўзгаднiўшы яе гатунак i фармат з палiграфiчным прадпрыемствам, каб пазбегнуць “нестыкоўкi” з яго тэхнiчнымi магчымасцямi. I купляюць з некаторым запасам, таму што нейкая частка паперы непазбежна трапляе ў адходы (нават на Захадзе – да 25% пры рулонным друку i менш пры лiставым) – абрэзка, дэфекты паперы i друку i г.д.

Не варта забываць, што папера выкарыстоўваецца i ў пераплётных працэсах, з яе робяць фарзацы, вокладкi для сшыткаў i брашур, отставы, абклейваюць вокладкi кнiг. Крышкi кнiг робяцца, як правiла, з кардону – шчыльнай валакнiстай папяровай масы ад 250 г/м2. Пакрывацца, абклейвацца крышкi могуць не толькi паперай, але i каленкорам (х/б тканiна з крухмальна-каалiнавым пакрыццем, можа пакрывацца i нiтрацэлюлозным лакам), “бумвiнiлам” (аснова папяровая, пакрытая полiвiнiлхларыдным пакрыццем), “узорвiнiлам” (аснова папяровая з друкаваным малюнкам i празрыстым полiвiнiлхларыдным пакрыццём), “ледзерынам” (х/б тканiна , пакрытая або нiтрацэлюлозай, або палiамiдам, або з крахмальна-каалiнавай асновай i нiтрацэлюлозным пакрыццем), “неткорам” (нятканая клеявая аснова з крахмальна-каалiнавай асновай i аддзелкай нiтрацэлюлозным лакам). Для надпiсаў на крышках кнiг часта выкарыстоўваецца цiсненне, для чаго патрэбная фальга.

Апроч таго палiграфiчнаму прадпрыемству для пераплётных работ патрэбны i марля для замацавання карашкоў блокаў, i клей, i нiткi цi скобы для змацавання блокаў, i вузкiя стужкi для закладак (ляссе) i капталаў, i г.д.

Фарбы. Iх гатункаў таксама вельмi шмат, нават проста чорнай фарбы, бо розныя гатункi паперы, вiды задрукоўваемага матэрыялу (папера, шкло, пластмасы, металы i г.д.), прадукцыi, вiды i хуткасцi друку, нават канструкцыйныя асаблiвасцi машын патрабуюць тых цi iншых якасцей фарбы. Тое ж можна сказаць i аб фарбах iншых колераў, якiя прымяняюцца ў палiграфii. Гэта найперш “трыяда” асноўных колераў: чырвоны, зялёны i сiнi, пры змяшэннi якiх можна атрымаць усе iншыя колеры. Але побач з тым для паляпшэння колераперадачы выкарыстоўваюцца i аранжавая, жоўтая, карычневая, фiялетавая i белая фарбы. Агульнае ва ўсiх фарбах тое, што ў асноўным яны, як i любая фарба, складаюцца з:

  • фарбуючых рэчываў(пiгментаў або фарбавальнiка – красителя);

  • звязваючых (связующих) рэчываў;

  • растваральнiкаў (растворителей);

  • дапаможных сродкаў i дабавак.

Зазначым, што пiгменты – гэта цвердыя часцiцы або кангламераты малекул арганiчнага або неарганiчнага паходжання, якiя не раствараюцца ў носьбiтах (растваральнiках), таму патрабуюць звязваючых рэчываў, каб “прыстаць” да паперы. Яны не даюць выключна чыстых колераў (шырокi спектр паглынання), але больш светастойкiя i танныя, чым фарбавальнiкi. Яны ж уяўляюць сабой малекулы i раствараюцца ў носьбiтах, не патрабуюць звязваючых рэчываў, бо пранiкаюць непасрэдна ў паперу, даюць больш iнтэнсiўныя i чыстыя таны, але менш светастойкiя, выцвiтаюць. Так што ўжо тым, што з`яўляецца фарбуючым рэчывам, вызначаецца многае ў рэцэптуры фарбы.

Самымi важнымi характарыстыкамi фарбы з`яўляюцца вязкасць (чым яна больш, тым больш раўнамерную плёнку ўтварае) , лiпкасць (занадта вялiкая лiпкасць прыводзiць да таго, што фарба горш рашчапляецца i ў вынiку можа вышчыпваць валокны паперы, пакiдаючы непатрэбныя прасветы. Побач з тым высокая лiпкасць паляпшае счапленне фарбаў на задрукоўваемым матэрыяле), даўжыня фарбавых нiцей (цякучасць) – чым яна менш, тым выразней контуры лiтар i г.д. Нарэшце, хуткасць высыхання. Друкаванне iдзе часта на высокiх хуткасцях, пры шматфарбным друку фарба адна накладаецца на другую, i першы слой павiнны высахнуць да нанясення наступнага. Таму тыпаграфскiя фарбы робяцца (за кошт хуткасцi выпарэння растваральнiка або сушкi ультрафiялетавымi, iнфрачырвонымi промнямi, гарачым паветрам) хуткасохнучымi. Разам з тым часам патрабуецца i перасыпка гатовых экземпляраў спецыяльным парашком, каб фарба з аднаго адбiтку не пераходзiла на другi.

Як мы ўжо казалi, для розных вiдаў друку, гатункаў паперы, хуткасцi друку i г.д. патрабуюцца фарбы з рознымi характарыстыкамi. Так, для глыбокага або трафарэтнага друку патрабуецца фарба з нiзкай вязкасцю, каб пры высокай хуткасцi друку яна паспявала запаўняць ячэйкi цi прадаўлiвацца праз сетку. Прыблiзна такая ж вязкасць фарбы патрабуецца пры флексаграфiчным друку, а для тампоннага – яшчэ меншая. Для высокага друку (ратацыйнага) газет i да т.п. – вязкасць павiнная быць большай, а для афсетнага – высокай. Вялiкая i гама растваральнiкаў, звязваючых рэчываў. I, як вынiк – вялiкi асартымент фарбаў, якiя класiфiкуюцца па колеру, кампанентам, прызначэнню для выпуску розных вiдаў прадукцыi, задрукоўваемага матэрыялу, тыпу машын i г.д., з чым падрабязна мы разбiрацца не будзем.

Апроч таго, iснуюць фарбы для бескантактнага друку – тонеры. Яны бываюць у электраграфii, капiравальных апаратах адна- i двухкампанентнымi, сухiмi. Двухкампанентныя – парашок з двух кампанентаў – часцiцы фарбы i носьбiта, магнтiтнага матэрыялу, што “дастаўляюць” часцiцы фарбы на патрэбныя участкi. Аднакампанентныя – парашок фарбы, у часцiцы якой ўваходзiць i магнiтны матэрыял (аксiд жалеза, якi акiсляецца i не дае магчымасцi вытрымаць чыстыя таны). Электрастатычныя тонеры носьбiтаў не патрабуюць, бо накiроўваюцца электрычным полем. Вадкiя тонеры таксама “кiруюцца” электрычным полем, яны могуць даваць больш выявы, падобныя па якасцi афсетным, але дарагiя. У струйным лруку чарнiлы выкарыстоўваюцца нiзкай вязкасцi, многае залежыць ад паперы – могуць чарнiлы i расцякацца, каляровыя плямы могуць злiвацца, сама папера можа дэфармавацца пад уздзеяннем вадкасцi.

Друкаваная прадукцыя можа апрацоўвацца для надання ёй тых цi iншых якасцей. Часцей за ўсё прымяняюцца такiя спосабы апрацоўкi, як лакiраванне, таршанiраванне, ламiнiраванне, рэльефнае цiсненне, перфарыраванне, бiгоўка. Кораценька пазнаёмiмся з iмi.

Лакiраванне. Яно служыць для прадухiлення забруджвання прадукцыi, павышэння яе вiльгацестойкасцi (што асаблiва важна для ўпакоўкi харчовых прадуктаў), для захавання яе ад механiчных пашкоджанняў (царапiны i г.д.), надання ёй глянцу i павышэння за кошт таго эстэтычных якасцей. Для гэтага прымяняюцца дысперсныя (вадзяныя), або спецыяльныя друкарскiя лакi, УФ-лакi. Разнавiднасцей лакаў шмат, ёсць лакi нават араматызаваныя, ёсць такiя, якiя адбiваюць святло, афарбоўваюць выявы ў iншыя колеры, – залаты, сярэбраны i г.д.

Лак наносiцца непасрэдна пасля друкавання ў спецыяльных секцыях машыны або непасрэдна ў машыне, сушацца, часам (пры прымяненнi вадзяных лакаў робiцца грунтоўка, паслядоўна наносiцца два слаi лака для паляпшэння глянцу. УФ-лакi можна наносiць тоўстым (8 мкм) слоем, i якасць пакрыцця не ўступае ламiнiраванню (пакрыццю плёнкай). Часам лакiраванне робяць выбарачнае, лакiруючы толькi пэўныя ўчасткi прадукцыi – для дасягнення асаблiвых каляровых эфектаў.

Асаблiва глянцавую паверхню, блiзкую да глянцу пры ламiнiраваннi i больш устойлiвую плёнку, з дапамогай лакаў можна дасягнуць пры гарачым каландзiраваннi – прапускаючы лакiраваную паверхню памiж двума нагрэтымi цылiндрамi. Але гэта дорага каштуе.

Ламiнiраванне – гэта пакрыццё прадукцыi плёнкай, звычайна таўшчынёй ад 10 да 25 мкм, якая пры дапамозе розных клеяў (клеi, лакi, смолы) i каландзiравання (+40 – 90 гр.) прыклейваецца да паверхнi паперы. Дае якасны, люстраны глянец, устойлiвасць ад сцiрання, пранiкнення вiльгацi, забруджвання. Прымяняецца, апроч розных бэйджаў, у вытворчасцi упакоўкi.

Рэльефнае цiсненне – рэч, знаёмая, вiдаць, усiм па вокладках кнiг, шпалерах i г.д. Яно сапраўды “цiснецца” пры дапамозе спецыяльных клiшэ або штампаў, разагртых да пэўнай тэмпературы, у вынiку чаго на матэрыяле застаецца астатачная дэфармацыя – паглыбленнi.

Цмсненне бывае блiнтавым – толькi рэльеф, бывае цiсненне фальгой, пры якiм ва “ўпадзiнах” застаецца фарба з фальгi – бронзавая, каляровая матавая або глянцавая (чырвоная, сiняя, жоўтая, белая). Сама фальга мае слой тэрмаклею i фарбы. Падобным чынам наносяцца i галаграмы .

Бiгоўка – Штрыхоўка – таксама своеасаблiвае цiсненне – толькi прамой лiнii каля карашка кнiгi – каб лягчэй адкрывалася вокладка. Робiца на спецыльных станках тупымi нажамi, нагрэтымi да пэўнай тэмпературы.

Таршанiраванне – гэта прыданне тарцам лiстоў паперы шарахаватасцi. Звычайна – вынiк апрацоўкi фразой. кнiгi цi ўсiх яго На карашковым абрэзе гэта трэба пры мацаваннi асобных сшыткаў клеем – каб лепш было счапеленне, на астатнiх абрэзах кнiжнага блока – як упрыгожанне.

Перфарыраванне – “прасяканне” адтулiн у паперы па пэўнай лiнii адрыву i г.д.

Штанцаванне (высечка) – наданне загатоўкам спецыяльнай (задуманай) канфiгурацыi, як, напрыклад, у запiсных кнiжках.

Соседние файлы в папке Лекц.асн.пал.3Жст