Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
7
Добавлен:
18.04.2015
Размер:
1.97 Mб
Скачать

12

Т. 2. Параметры выдавецкай прадукцыi. Наборныя матэрыялы.

Пытаннi:

  1. Друкарская сiстэма вымярэння i яе асноўныя адзiнкi.

  2. Наборныя матэрыялы i iх класiфiкацыя.

  3. Шрыфты, iх класiфiкацыя, асартымент i прымяненне. Патрабаваннi да шрыфтоў.

  4. Вiды арыгiналаў. Выдавецкiя тэкставыя арыгiналы. Патрабаваннi да машынапiснага арыгiналу, яго разметка. Карэктура.

Лiтаратура:

  1. Виноградов Г.А., Жуков И.А. Полиграфическое производство. Изд. 2-е, перераб. и дополн. – М.: Книга, 1983. – С.31 – 42, 61 – 71.

  2. Полянский Н.Н. Основы полиграфического производства. Изд. 2-е, перераб. – М.: Книга, 1991. – С. 20 – 23, 33 – 37.

  3. Киппхан Гельмут. Энциклопедия по печатным средствам информации. Технологии и способы производства. – М.: МГУП, 2003. – С. 14 – 25.

Палiграфiчная вытворчасць мае сваю тыпаметрыю, сiстэму вымярэння, якая выпрацоўвалася на працягу стагоддзяў i захавала адносную ўстойлiвасць i ў наш час. Так, у ёй выкарыстоўваюцца такiя тэрмiны для абазначэння пэўных параметраў друкаванай прадукцыi, якiя з большага вядомыя i прадстаўнiкам iншых прафесiй:

Выданне – выраб палiграфiчнай вытворчасцi, якi прайшоў рэдакцыйна-выдавецкую падрыхтоўку i прызначаны для перадачы iнфармацыi, якая ў iм утрымлiваецца.

Выдавецкая назва – гэта кожнае новае для дадзенага прадпрыемства або паўторнае выданне кнiгi, часопiса i г.д.

Экземпляр – кожная асобная самастойная адзiнка дадзенага выдання.

Тыраж– агульная колькасць экземпляраў аднаго i таго ж выдання. Часам тыраж друкуецца часткамi, якiя называюцьзаводамi.

Агульны тыраж– сума тыражоў усёй прадукцыi, якая была выпушчаная за пэўны прамежак часу.

Сярэднi тыраж = суме тыражу ўсiх выданняў, падзеленую на iх колькасць.

Адбiтак (оттиск)– адзiнкавы адбiтак.

Фармат – памеры (шырыня i даўжыня) экземпляра пэўнага выдання.

Значна менш скажуць неспецыялiсту такiя выразы, як лiстапрагон,а тым больш указанне аб`ёму выдання ва ўмоўных або ў улiкова-выдавецкiх друкаваных аркушах (листах).Гэта спецыфiчныяадзiнкi вымярэння, якiя выкарыстоўваюцца ў палiграфiчнай прамысловасцi.Лiстапрагон – гэта адзiн прагон лiста паперы праз друкарскую машыну. Гэтая адзiнка, як iфарбаадбiтак (краскооттиск), патрэбна для разлiку аб`ёму работы, асаблiва пры шматфарбным друку. З рознага вiду аркушаў, якiя служаць для вымярэння патрэбы ў паперы, працы аўтараў, работнiкаў выдавецтваў i друкарняў (i, адпаведна, яе аплаты) разабрацца крыху больш складана. Але паспрабуем.

Пачнем з фiзiчнагадрукаванага аркуша. Гэта лiст паперылюбогафармату, задрукаваны (запечатанный) з аднаго боку. Як бачым, няпэўнасць памеру робiць гэты лiст не надта прыдатным для нармавання працы цi разлiку колькасцi паперы для друкавання тыражу пэўнага выдання. Для такога роду разлiкаў служыць так званыўлiковы, або ўмоўны друкаваны аркуш (учетный, или условный печатный лист), – лiст паперы памерамi60*90 см, задрукаваны з аднаго боку (для кніжных і часопісных выданняў). Для газетных выданняў у якасці ўліковага прыняты аркуш фармата А1 (памеры яго 841* 1189 мм), задрукаваны з аднаго боку. Калi яго задрукаваць з абодвух бакоў, атрымаецца 2 умоўных друкаваных аркушы. Заўважым, што папера для друку бывае розных памераў: лiставая – i да 84*108см., рулонная – да 120 см. шырынёй. Тады, каб “пералiчыць” яе плошчу ва ўмоўныя друкаваныя аркушы, выкарыстоўваюць адпаведныя перавадныя каэфiцыенты.

З другога боку, патрабуюцца i адзiнкi вымярэння працы аўтараў матэрыялаў, работнiкаў выдавецтваў для яе аплаты. Праца аўтараў улiчваецца ў аўтарскiхдрукаваных аркушах: адзiн такi лiст роўны40 тысячам знакаў(для тэкставых матэрыялаў, прычым прабелы таксама лiчацца за знак), або 700 радкам вершаванага тэксту, або 3 000 см2iлюстрацый. Ад колькасцi гэтых аркушаў i расцэнак за iх найперш i залежыць аўтарскi ганарар. Зазначым мiж iншым, што памер аўтарскага друкаванага аркуша (i, адпаведна, ганарару) вызначаецца не плошчай спiсанай паперы: змянiце памер лiтар, iнтэрвал памiж радкамi, i плошча, якую зоймуць тых жа 40 тыс. знакаў, тут жа зменiцца. Ну, а падлiчыць аб`ём рукапiсу ў аўтарскiх друкаваных аркушах пры камп`ютарным наборы вельмi проста – на тое у меню “сервiс” ёсць “статыстыка”. Застаецца параўнаць выдадзеныя лiчбы з “нарматыўнымi”.

Улiкова-выдавецкi друкаваны аркуш (учетно-издательский печатный лист)таму так i называецца, што служыць для ўлiку працы работнiкаў выдавецтваў. Па памерах ёнроўны аўтарскаму, але ў адрозненне ад апошняга, у тыя ж 40 тыс. знакаў уключаюцца, апроч аўтарскага тэксту, i падрыхтаваныя выдавецтвам прадмовы, рэдактарскiя заўвагi, калонлiчбы, калонтытулы i да т.п.

Яшчэ больш нязвычнай, калi не сказаць экзатычнай, выглядае для неспецыялiста сiстэма лiнейных мер, што да гэтага часу прымяняецца ў палiграфii. Друкаванне, як вядома, узнiкла задоўга да пашырэння дзесецярычнай метрычнай сiстэмы мер (ХIХ ст), i, адпаведна, карысталася iншымi мерамi даўжынi, найперш цалямi (дюймами) i iх долямi. Найбольш дасканалую сiстэму тыпаграфскiх адзiнак мер, якой палiграфiсты амаль усёй Еўропы карыстаюцца i да сённяшняга дня, распрацаваў у 1795 г. французДыдо (Дидо). У яе аснове 3 важнейшыя адзiнкi:

  • пункт, якi роўны1/72частцы французскай цалi (дюйма)– прыблiзна 0,376 мм.;

  • цыцэра (цицеро) = 12 пунктам або прыблiзна 4,5 мм.

  • квадрат = 48 пунктаў або 18,04 мм. (падкрэслiм, квадрат у дадзеным выпадку мерадаўжынi, а не плошчы).

Фактычна тая ж сiстэма “прыжылася” i ў англамоўных краiнах (найперш – Англii, ЗША). Але тут яна мае пэўныя адрозненнi. Справа ў тым, што тут у якасцi пункта была ўзята 1/72 не французскай(27,1 мм.),а англiйскай(25,4 мм)цалi.

У вынiку атрымалася, што пунктаказаўся роўны0,353 мм(дарэчы, гэтая велiчыня была пазней “закладзена” i ў камп`ютары, па свайму “паходжанню” амерыканскiя). А аднапiка, роўная12 пунктам, –4, 23 мм., што менш, чым аналагiчная адзiнка“цыцэра”ў сiстэме Дыдо.

Гэтыя лiчбы варта запомнiць, бо ў пунктах i пiках вымяраюцца памеры шрыфтоў i iншых друкуючых элементаў, прабельнага матэрыялу, iнтэрлiньяж (мiжрадковы прабел, скажам пакуль так), абзацныя водступы, мiжслоўныя iнтэрвалы i г.д. А ўквадратах, пiках i пунктах – даўжынюрадкоў, калонак, прасветы памiж iмi, фарматы асобных публiкацый i фарматы палос. З гэтым вы сутыкнецеся, калi пачнеце знаёмiцца з дызайнам i вёрсткай газеты.

Само слова “набор” у палiграфii захавалася яшчэ з тых часоў, калi адзiным вiдам друку быў высокiдрук. Тады друкарскiя формы ў лiтаральным сэнсе слованабiралiсяўручную з асобных элементаў (лiцер, лiнеек, прабельнага матэрыялу). За апошнiя 20 гадоў ручны набор як такi, можна сказаць, знiк канчаткова. Тэксты пiшуцца i рыхтуюцца да друку пераважна на камп`ютарах. Аднакслова “набор” засталося, як i многiя звязаныя зручным наборам тэрмiны i паняццi. Бо менавіта ён, ручны набор, быў тым “узорам”, ад якога адштурхоўваліся стваральнікі пакетаў камп’ютарных праграм, такіх, як “Word”. Таму проста неабходна крыху вярнуцца ў мiнулае і пазнаёміцца з большага з працэсам ручнога набору пры высокім друку.

Перш за ўсё засвоiм, што наборныя матэрыялы складаюцца з вобразнага (якi павiнны пакiнуць след на паперы – лiтару, знак, малюнак цi фатаграфiю i г.д.) i прабельнага (якi, наадварот, не павiнен пакiдаць нiякiх слядоў на паперы).

Пачнем знаёмства з імі з матэрыялу вобразнага, або друкуючага, i найперш – з лiцер, асноўных адзінак друкуючых элементаў. Асновай кожнай асобнай ліцеры быў прамавугольны паралелепіпед, роўны па вышыні астатнім ліцерам і прабельнаму матэрыялу. Але на ліцерах, такіх жа, як і прабельны матэрыял, паралелепіпедах, мелася выступаючая выява той цi iншай лiтары, лічбы, знаку прыпынку ці іншага знака. Яны, такім чынам, узвышалiся над т.зв. прабельным матэрыялам, якi нiякiх выяў не меў. Потым на лiцеры наносiлася фарба i да iх прыцiскалася папера, у вынiку чаго атрымлiваўся тыпаграфскi адбiтак. Паколькi рост (вышыня) лiцер i iншых друкуючых элементаў быў 66 3/4п. (каля 25,2 мм.), а прабельнага матэрыялу –54п. (каля 20,3 мм.),то апошнi следу на паперы не пакiдаў.

Адзначым, што выявы кожнага знака на ліцерах былі люстранымі, “наадварот”, іначай люстранымі былі б усе знакі на адбітку.

У

Ачко

Ачко

се ліцеры, калі глядзець на іхзверху, з боку размешчаных на іх выяў знакаў, мелі аднолькавую вышыню, памер якой называецца кеглем (гл. мал.1). Кегль вымяраўся ў пунктах, пра якія мы з вамі гаварылі. Калі вы ў камп’ютары ставіце ў меню “Фармат” памер шрыфта, то вы ставіце менавіта памер кегля і ставіце яго менавіта ў пунктах (12, 14, і г.д.), а не ў іншых адзінках вымярэння. Заўважце, што памер кегля заўсёды больш памеру самога знака, напрыклад, літары або лічбы. Яны займаюць на ліцеры толькі пэўную пляцоўку, якая называецца ачком. А ў памеры кегля закладзеныя, апроч памераў малых літар і памеры літар вялікіх, так званыя заплечыкі, за кошт якіх утвараўся прамежак паміж радкамі, т.зв. інтэрліньяж (гл. мал.2).

Шырыня ліцеры

Шырыня ліцеры

Кегль ліцеры

Кегль ліцеры

Люстраныя выявы літар

Соседние файлы в папке Лекц.асн.пал.3Жст