Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
6
Добавлен:
18.04.2015
Размер:
84.48 Кб
Скачать

7

Т. 1. Друк як з`ява матэрыяльнай i духоўнай культуры.

Асноўныя паняццi аб тэхналогii палiграфiчнай прадукцыi.

Пытаннi:

  1. Змест i задачы курса “Асновы палiграфii”.

  2. Друк як з`ява матэрыяльнай i духоўнай культуры. Узнiкненне i развiццё палiграфii.

  3. Выдавецтвы i палiграфiчныя прадпрыемствы.

  4. Палiграфiчная прадукцыя, яе сiстэматызацыя.

Лiтаратура:

  1. Виноградов Г.А., Жуков И.А. Полиграфическое производство. Изд. 2-е, перераб. и дополн. – М.: Книга, 1983. – С. 6 – 31.

  2. Полянский Н.Н. Основы полиграфического производства. Изд. 2-е, перераб. – М.: Книга, 1991. – С. 13 – 20, 24 – 26.

  3. Киппхан Гельмут. Энциклопедия по печатным средствам информации. Технологии и способы производства. – М.: МГУП, 2003. – С. 9 – 13.

Мы пачынаем знаёмства з асновамi палiграфii. Выкладанне гэтага, параўнальна невялiкага па аб`ёму, курса мае на мэце азнаямленне студэнтаў з першапачатковымi звесткамi аб развiццi палiграфiчнай вытворчасцi, дзейнасцi выдавецтваў i палiграфiчных радпрыемстваў, аб сучаснай палiграфiчнай тэнiцы i тэхналогii, вiдах друку, друкарскай сiстэме вымярэння, шрыфтавым асартыменце. Для журналiста мець больш-менш выразнае ўяўленне аб гэтых рэчах проста неабходна, бо з iмi так цi iначай давядзецца непасрэдна сутыкнуцца ў практычнай дзейнасцi – пры падрыхтоўцы аўтарскага арыгiналу цi выбары шрыфтоў, дызайне i вёрстцы выдання, падрыхтоўцы яго да друку i г.д.

Друкаваныя, як i рукапiсныя матэрыялы – з`ява матэрыяльнай i духоўнай культуры. Да ўласна матэрыяльнай культуры ў iх адносяцца матэрыялы i прылады, якiя былi выкарыстаны для iх стварэння: папiрус, пергамент, папера, бяроста цi iншыя матэрыялы, чарнiлы цi фарбы, гусiнае пяро цi друкарская машына, i г.д. Да духоўнай – найперш iнфармацыя, а таксама эстэтычны бок яе выяўлення i афармлення (колер, памеры i напiсане лiтар (почырк i шрыфты), фармат выдання цi рукапiсу, рознага вiду аздобы i г.д.).

Пiсьменнасць узнiкла з патрэбы захавання цi перадачы iнфармацыi ў часе i прасторы. Друк служыць задавальненню тых жа патрэб. Але ў той жа час ён дае куды большыя, чым перапiсванне ад рукi, магчымасцi распаўсюджвання iнфармацыi, яе тыражыравання, што становiцца надзвычай актуальным з развiццём сацыяльнай структуры i культуры грамадства. Само слова “палiграфiя”, якое прыйшло да нас з французскай мовы ў 18 ст., азначае “многа пiшу”. Увогуле палiграфiя – гэта сукупнасць тэхнiчных прыёмаў i сродкаў для множнаснага рэпрадуцыравання (узнаўлення) тэксту i графiчных выяў.

Пачаткам гiсторыi палiграфii можна лiчыць IХ ст., калi ў Кiтаi i Карэi пачалi друкаваць кнiгi. Для гэтага друкары выразалi на драўляных дошках тэкст (ксiлаграфiя), заглыбляючы прабелы памiж знакамi. Вялiкiм прагрэсам быў пераход да друкавання наборнымi шрыфтамi, як сказалi б сёння – у ХI ст. у Кiтаi радкi, а з iх – старонкi тэксту пачалi набiраць з асобных лiтар. Напачатку яны рабiлiся з глiны i абпальвалiся. У ХУ ст. карэйцы пачалi адлiваць такiя лiтары з бронзы, што павышала якасць друку. У тым жа стагоддзi друкарская справа пачала развiвацца i ў Еўропе.

Развiццё еўрапейскага друку адлiчваецца ад 1445 г., калi Iаган Гутэнберг (Германiя) пачаў друкаваць з дапамогай друкарскага станка (прэса – да 100 адбiткаў за 1 гадзiну) i наборнага шрыфта, адлiтага з металу (свiнец). Ён жа першы прымянiў i друкарскiя касы для наборнага матэрыялу. Першыя славянскiя друкаваныя кнiгi выдаў Швейпальт Фiоль (Кракаў), потым былi Ф.Скарына, I.Фёдараў i П.Мсцiславец, С.Собаль i многiя многiя іншыя. Ужо ў ХУ ст. пачалi друкаваць не толькi тэкт, але i выявы, выразаючы iх друкуючыя элементы на дрэве i запаўняючы iх фарбай (глыбокi друк) – як гравюры з кнiг Ф.Скарыны.

Патрэба ў друкаваных выданнях няспынна расла, што выклiкала ўдасканаленне друкарскай тэхнiкi i тэхналогii з апорай на дасягненнi навукi. Так, ужо ў ХУIII ст. з`явiлася лiтаграфiя (правобраз афсетнага друку). З вынаходнiцтвам фатаграфii (1839 г.) адкрылася магчымасць вырабу друкарскiх форм пры дапамозе фотахiмiчных спосабаў – найперш траўлення, што пачалi актыўна выкарыстоўваць у 80-я гг. ХIХ ст. У 1886 г. вынайшлi лiнатып – наборную машыну, якая адлiвала цэлыя радкi тэксту. А ў наступным, 1887 годзе – манатып, пры дапамозе якога набiралiся радкi з асобных адлiтых лiтар. Доўгi час такiя машыны былi “на пярэднiм краi” ў справе набору, бо па прадуцыйнасцi ў шмат разоў пераўзыходзiлi ручны набор (квалiфiкаваны наборшчык ручнога набора за змену набiрае ўсяго 1,5 – 2 тыс. знакаў). Потым з`явiўся фотанабор, больш прадукцыйны, якi , можна сказаць, быў “апошнiм словам тэхнiкi набору”, пачынаючы з 20-х гг ХХ ст.

Адначасова адбывалiся i iстотныя зрухi ў самой тэхнiцы для друкавання. Вiнтавы прэс замянiла ў 1807 г. тыгельная машына (400 адб/гадз.), у якой папера прыцiскалася да формы тыгелем – плiтой на крывашыпна-шатунным механiзме. Потым (1814) з`явiлiся плоскадрукавальныя (плоскопечатные) машыны, У iх тыгель быў заменены на цылiндр, якi пракатваўся па паперы, прыцiскаючы яе да друкарскай формы (800 адб/гадз.). Развiццё стэрыатыпiзацыi ў I пал. ХIХ ст. прывяло да вынаходнiцтва ратацыйных (рулонных) друкавальных машын, да гэтага часу самых прадукцыйных, якiя друкуюць не на асобных лiстах, а на папяровай ленце (рулонах паперы).

У ходзе развiцця палiграфiя асвойвала новыя вiды прадукцыi, стала выпускаць не толькi кнiгi, але i перыядычныя выданнi (газеты, часопiсы) i ўпакоўку, этыкеткi, календары, i г.д. Яна асвоіла і выпуск прадукцыі, якая адносіцца да культуры выключна матэрыяльнай: упакоўка, шпалеры, сшыткi, бiлеты (ад аўтобусных і да т.п. да латэрэйных), грошы і каштоўныя паперы, нарэшце, друкаваныя платы для электронiкi.

З`яўленне камп`ютараў, лазераў выклiкала свайго роду рэвалюцыю ў выдавецкай справе, найперш у адносiнах набору i падрыхтоўкi друкарскiх форм (стэрэатыпаў). На той жа тэхнiчнай аснове з`явiлiся друкарскiя машыны, для якiх не патрэбныя стэрэатыпы i г.д. (працуюць як вядомыя вам струйныя i лазерныя прынтары). Пакуль што iх прадуцыйнасць нiжэй, чым у традыцыйных друкавальных машын, але...

Развiцце электронна-вылiчальнай тэхнiкi, з`яўленне мультымедыйных СМI, матэрыялаў i тэхналогiй, якiя робяць рэальнымi ажыццяўленне iдэй электронных кнiг i газет (першыя ўзоры якiх ужо ёсць, не кажучы ўжо пра змяшчэнне электронных варыянтаў выданняў i iснаванне “чыста” электронных СМI ў сетцы Iнтэрнет), актыўнае развiцце сеткi Iнтэрнет дало падставу для думкi аб адсутнасцi перспектыў развiцця i нават аб “адмiраннi” палiграфii, ва ўсякiм разе, у традыцыйным яе выглядзе. Аднак даследваннi вучоных сведчаць, што друкаваная прадукцыя ў сiлу многiх прычын (нераўнамернасць эканамiчнага развiця розных рэгiёнаў свету, традыцыя i г.д.) буде запатрабавана ў тых жа, а па асобных вiдах i ў большых аб`ёмах, яшчэ даволi доўга, магчыма, не адзiн дзесятак гадоў. I палiграфiя ў яе традыцыйным выглядзе (як тыражыраванне прадукцыi) канчаткова не памрэ: наўрад цi упакоўка, этыкеткi, каштоўныя паперы (грошы, акцыi, векселi, аблiгацыi i да т.п.) будуць мець “электронны варыянт”.

Вучоныя мяркуюць, што, “рэзервамi выжывання” палiграфii будуць аўтаматызацыя вытворчасцi (за кошт выкарыстання тых жа ЭВМ), малатыражныя выданнi павышанай якасцi (у т. л. i асаблiва – шматколерныя), спалучэнне друкаванай прадукцыi з дадаткамi ў электроннай форме (што бачым ужо i зараз – кнiга + CD-ROM), рэклама , а таксама дызайн сайтаў у Iнтэрнеце, вёрстка i кансультацыйныя паслугi.

Зазначым, што пры ўсiх знешнiх адрозненнях традыцыйнага i “электроннага” друку яны маюць шмат агульнага, найперш тыпаметрыю (адзiнкi вымярэння), правiлы набору, вёрсткi, i г.д. Таму пры любым сцэнарыi развiцця падзей веданне асноў палiграфii для журналiста застанецца неабходным.

Перш чым гаварыць аб прыватных аспектах дзейнасцi палiграфii як галiны гаспадаркi, трэба пазнаёмiцца з яе структурай. Яна складаецца ў цэлым з трох асноўных звенняў:

  • кiруючых дзяржаўных органаў;

  • выдавецтваў;

  • палiграфiчных прадпрыемстваў.

Кiруючыя органы праводзяць у жыццё палiтыку дзяржавы ў галіне паліграфіі, вырашаюць пытаннi яе арганiзацыi i развiцця (лiцэнзаванне выдавецкай дзейнасцi, рэгiстрацыя выданняў, кантроль за выкананнем заканадаўства аб друку i iнфарматызацыi, тэхнiчных стандартаў, забеспячэнне неабходнай тэхнiкай, расходнымi матэрыяламi, i г.д.);

Выдавецтвы займаюцца падборам матэрыялаў да выдання, падрыхтоўкай iх да друку, размяшчэнем заказаў на друкаванне выданняў на палiграфiчных прадпрыемствах, забеспячэннем iх патрэбнай для гэтага колькасцю матэрыялаў (папера, кардон, тканiна i г.д.) i кантролем за якасцю выканання сваiх заказаў. Можна сказаць, што рэдакцыя газеты або часопiса па сваiх функцыях блiзкiя да выдавецтваў. Рознiца заключаецца хiба ў тым, што выдавецтвы не займаюцца, як рэдакцыi, непасрэдна стварэннем (напiсаннем) матэрыялаў, а выкарыстоўваюць гатовыя, выступаюць толькi ў якасцi пасрэднiкаў памiж аўтарамi i тыпаграфiяй.

Кожнае выдавецтва сладае i зацвярджае гадавы тэматычны план, якi падлягае выкананню. Ён утрымлiвае пералiк тых прапанаваных аўтарамi рукапiсаў або выяў (ад кнiг да геаграфiчных карт, паштовак, марак, плакатаў i т.п.), якiя трэба падрыхтаваць да друку. Пры гэтым, зразумела, найперш улiчваецца ступень патрэбы выдання менавiта тых цi iншых матэрыялаў з пункту погляду патрэб грамадства i дзяржавы, эканамiчнага эфекту. Выдавецтва само арганiзуе работу з аўтарамi, рэцэнзаванне i рэдагаванне iх матэрыялаў, тэхнiчную падрыхтоўку да друку (карэктура, афармленне, вёрстка, стварэнне арыгiнал-макетаў i г.д.), вызначае з улiкам думкi арганiзацый гандлю тыраж будучых выданняў. Як правiла, тэматычныя планы выдавецтваў друкуюцца i загадзя рассылаюцца ў бiблiятэкi, iншыя арганiзацыi, якiя могуць быць зацiкаўленыя ў набыццi намечанай да выпуску друкаванай прадукцыi.

Па маштабах дзейнасцi, значэнню выдавецтвы бываюць цэнтральныя i мясцовыя. Па прыналежнасцiдзяржаўныя, ведамасныя i прыватныя. Спецыфiка падрыхтоўкi да друку розных тыпаў i вiдаў выданняў абумовiла падзел выдавецтваў па вiдах прадукцыi: газетныя, часопiсныя, кнiжныя, выяўленчыя (изобразительные), нотныя, i г.д. Больш таго, назiраецца i больш вузкая спецыялiзацыя. Так, сярод кнiжных выдавецтваў адны спецыялiзуюцца на выпуску навуковай (“Беларуская навука”, раней – “Навука i тэхнiка”), другiя – мастацкай (“Мастацкая лiтаратура”, “Юнацтва”, “Детская литература” – як бачым, тут спецыялiзацыя i па ўзроставых катэгорыях чытацкай аудыторыi), трэцiя – вучэбнай лiтаратуры (“Народная асвета”, “Вышэйшая школа” – таксама спецыялiзацыя па катэгорыях чытачоў), чацвёртыя – выданняў энцыклапедычнага характару (“Беларуская энцыклапедыя”), i г.д. Ёсць i зусiм спецыфiчныя “выдавецтвы” кшталту “Дзяржзнака”, якiя распрацоўваюць i рыхтуюць выпуск каштоўных папер – ад грошай, акцый, аблiгацый, латэрэйных бiлетаў, бланкаў пашпартоў i да iншай спецыфiчнай друкаванай прадукцыi, якая патрабуе надзейнай абароны ад падробкi. А побач з тым i больш-менш “унiверсальныя” выдавецтвы, зазвычай не надта вялiкiя па аб`ёму выпускаемай прадукцыi.

Палiграфiчныя прадпрымствы займаюцца ўласна друкаваннем. Яны выконваюць заказы, што паступаюць ад выдавецтваў, рэдакцый, а таксама iншых устаноў i прадпрыемстваў (напрыклад, бланкi, бiлеты, брашуры, рознага роду тэхнiчная дакументацыя i г.д.) i прыватных асоб. Галоўны клопат палiграфiчнага прадпрыемства – тэхнiчна забяспечыць выкананне таго, што патрабуе заказчык. Гэта значыць якасна i своечасова зрабiць неабходныя друкарскiя формы, аддрукаваць абумоўленую ў дагаворы колькасць экземпляраў выдання i выканаць прадугледжаныя брашуровачна-пераплётныя або дадатковыя афармiцельскiя работы (пра гэта мы будзем гаварыць крыху пазней).

Палiграфiчныя прадпрыемствы, як i выдавецтвы, адрознiваюцца па прыналежнасцi, спецыялiзацыi, магутнасцях i тэхналагiчных магчымасцях.

Па прыналежнасцi яны могуць быць дзяржаўнымi, ведамаснымi (больш таго, многiя асобныя арганiзацыi маюць сродкi аператыўнага друку для сваiх патрэб) i нават прыватнымi.

Па характару вытворчасцi яны дзеляцца на друкарнi (тыпаграфii), у якiх выкарыстоўваецца высокi друк, фабрыкi каляровага друку (перавага глыбокага друку), афсетныя фабрыкi. Калi на адным прадпрыемстве выкарыстоўваюцца розныя вiды друку, што пашырае тэхналагiчныя магчымасцi i дазваляе выпускаць самую разнародную друкаваную прадукцыю, то такiя прадпрыемствы называюць палiграфiчнымi камбiнатамi. Яны з`яўляюцца самымi буйнымi па аб`ёму дзейнасцi, вытворчых магчымасцях. Побач з тым iснуюць i невялiкiя тыпаграфii, якiя забяспечваюць, напрыклад, патрэбы раёна, i больш буйныя абласныя. Трэба мець на ўвазе, што масавая вытворчасць заўсёды знiжае сабекошт прадукцыi, таму ствараюцца i т.зв. узбуйненыя (укрупненные) друкарнi (абслугоўваюць, напрыклад, пэўны рэгiён). Так што вiдавочная дыферэнцыяцыя палiграфiчных прадпрыемстваў па магутнасцi i маштабах дзейнасцi.

Трэба сказаць, што i тут назiраецца спецыялiзацыя, бо яна эканамiчна выгадная. Адны палiграфiчныя прадпрыемствы спецыялiзуюцца на выпуску газет цi часопiсаў (часам i тых, i другiх). Iншыя – на выданнi кнiг (часам – таксама толькi асобнага вiду лiтаратуры – навуковай або мастацкай, дзiцячай, i г.д.), нот, картаграфiчнага матэрыялу, бланачнай прадукцыi, белавых тавараў (сшыткi, блакноты, папкi i да т.п.), упакоўкi (картанажныя фабрыкi), шпалераў (Гомельская, напрыклад).

Наогул выдавецкая прадукцыя, як бачым, вельмi разнастайная. Яна класiфiкуецца па вiдах, характару iнфармацыi, зместу, знакавай прыродзе iнфармацыi, матэрыяльнай канструкцыi, катэгорыi чытачоў, перыядычнасцi, аб`ёму, фармату, тыражу, тэрмiну службы, каляровасцi (красочности) i г.д. Класiфiкацыя гэтая (варта заўважыць, што погляды на выдзяленне яе крытэрыяў не абсалютна пэўныя) патрэбная як такая не сама па сабе, а для ўпаўне практычных мэтаў. Яна “падказвае” вырашэнне многiх праблем чыста вытворчага характару, апроч таго дазваляе спецыялiстам “гаварыць на адной мове”.

Па прызначэнню прадукцыя палiграфiчных прадпрыемстваў дзелiцца на 5 асноўных груп:

  • выдавецкая – ўся прадукцыя, асноўная задача выпуску якой – распаўсюджанне iнфармацыi (кнiгi, газеты, часопiсы, буклеты i г.д.);

  • этыкетачна-упаковачная ад каробак-упаковак да флаконаў i этыкетак самага рознага роду;

  • дзелавая – розныя бланкi, тэхнiчная дакументацыя, i г.д.;

  • спецыяльная прадукцыя – грошы i розныя каштоўныя паперы (аблiгацыi, акцыi, сертыфiкаты, i г.д.), а таксама бланкi дакументаў (пашпарты, дыпломы, i да т.п.), паштовыя маркi i iнш.;

  • вырабы i паўфабрыкаты – шпалеры, тэкстурная папера, мiкрасхемы i да т.п.;

Зазначым, што часам замест пяцi азначаных груп вылучаюць дзве: выдавецкую i прамысловую, куды ўваходзяць 4 апошнiя з названых вышэй катэгорый. Спыняцца на каласiфiкацыi прамысловай па прызначэнню прадукцыi мы не будзем. Бо будзем мець справу не з ёй, а з выдавецкай. А яна падраздзяляецца

па знакавай прыродзе iнфармацыi – на выданнi тэкставыя, выяўленчыя (изоиздания), нотныя, картаграфiчныя, мультымедыйныя;

  • па матэрыяльнай канструкцыi – на выданнi кнiжныя, часопiсныя i лiставыя (газеты, плакаты i да т.п.);

  • па канструкцыi – брашуры, кнiгi ў вокладках, у пераплётных крышках, у супервокладках, у футлярах;

  • па перыядычнасцi – на перыядычныя (газеты, часопiсы); выданнi, якiя працягваюцца (продолжающиеся) – iнфармацыйныя лiсткi, альманахi, зборнiкi прац i да т.п., а таксама асобныя тамы збораў твораў, калi яны выдаюцца не ўсе адразу. Такiя выданнi маюць аднароднае афармленне, паслядоўную нумарацыю, але выходзяць не перыядычна, а па меры гатоўнасцi да друку; неперыядычныя – розныя па фармату, аб`ёму, тыражу разавыя выданнi кнiг, брашур, паштовак, картаў, i г.д. Часам яны перавыдаюцца, але паўторнае выданне не становiцца ад гэтага перыядычным;

  • па характару iнфармацыi – афiцыйныя i навуковыя, манаграфii, лiтаратурна-мастацкiя, падручнiкi, вучэбныя дапаможнiкi, практыкумы, слоўнiкi, энцыклапедыi, вытворчыя выданнi (iнструкцыi, нормы, i г.д.);

  • па катэгорыi чытачоў – для дарослых, дзяцей i юнацтва, у т.л. для дзяцей дашкольнага, малодшага i сярэдняга ўзросту;

  • па аб`ёму лiставыя (буклеты, плакаты, паштоўкi, газеты, i г.д.) i аб`ёмныя (кнiгi, брашуры i да т.п. Заўважым, што традыцыйна лiчыцца, што брашура можа мець да 48 с., калi больш – гэта ўжо кнiга. З iншага боку, многiя лiчаць прыкметай брашуры мяккую вокладку, а кнiгi – цвёрдую.) Аб`ём выдання улiчваецца звычайна ва ўлiкова-выдавецкiх аркушах (пра iх мы будзем гаварыць на наступных занятках);

  • па фармату выдання на вялiкiя, сярэднiя, малыя, мiнiяцюрныя i малюткi;

  • па тыражу – на малыя тыражы (да 15 000 экз.), сярэднiя (да 50 000 экз), вялiкiя (да 200 000 экз.) i масавыя (звыш 200 000 экз.);

  • па тэрмiну службы – малы (да 1 г.), сярэднi (4 – 10 г.), доўгi (“длительный”, да 25 г. i больш)..

Апроч таго выдавецкая прадукцыя можа падзяляцца па ступені фізічнай трываласці, фарбнасці (“цветности”) і многіх іншых паказчыках – у залежнасці ад канкрэтнага віду і прызначэння.

Соседние файлы в папке Лекц.асн.пал.3Жст