Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
7
Добавлен:
18.04.2015
Размер:
91.65 Кб
Скачать

11

Т.3. Вiды друку.

Пытаннi:

  1. Агульнае паняце аб вiдах друку.

  2. Традыцыйныя спосабы друку (кантактныя).

  3. Выраб друкарскiх форм. Стэрэатыпiя.

  4. Друкарскiя машыны.

  5. Бескантактны друк. Аператыўная палiграфiя.

Лiтаратура:

  1. Виноградов Г.А., Жуков И.А. Полиграфическое производство. Изд. 2-е, перераб. и дополн. – М.: Книга, 1983. – С. 108 – 139.

  2. Полянский Н.Н. Основы полиграфического производства. Изд. 2-е, перераб. – М.: Книга, 1991. – С. 96 – 172.

  3. Киппхан Гельмут. Энциклопедия по печатным средствам информации. Технологии и способы производства. – М.: МГУП, 2003. – С. .

У сучаснай палiграфii прымяняюцца розныя вiды друку. Адрознiваюцца яны, перш за ўсё, спосабамi тыпаграфскага аднаўлення i тыражыравання тэксту або выяў на паперы. Так, iснуюць розныя спосабы традыцыйнага друку, якiя можна было б назваць кантактнымi. Агульным для iх з`яўляецца тое, што друкаванне ажыццяўляецца пры непасрэдным кантакце пакрытых фарбай вобразных элементаў друкарскай формы з лiстом паперы. Да iх адносяцца высокi, глыбокi, плоскi (афсетны) i трафарэтны друк, фотатыпiя, i г.д.

У ХХ ст. з`явiлiся т.зв. бескантактныя спосабы друкавання, дзе друкуючай формы ў традыцыйным яе выглядзе як такой няма (як, напрыклад, у тых жа прынтарах, ксераксах). Там “працуюць” электрычныя i магнiтныя палi, святло, i г.д., пры дапамозе якiх i адбываецца запiс нябачнай для чалавечага вока “друкарскай формы”. Гэта электраграфiя, iонаграфiя, магнiтаграфiя, струйны друк, тэрмаграфiя, прамы лiчбавы друк, i г.д. Пакуль што яны не пашыраныя ў масавай палiграфiчнай вытворчасцi i “занятыя” пераважна ў аператыўнай палiграфii. Але можна меркаваць, што яны маюць вялiкiя перспектывы. I ўжо зараз усё часцей выкарыстоўваюцца ў камбiнацыi з традыцыйнымi спосабамi друку.

Сярод традыцыйных вiдаў друку высокi – самы старажытны. Думаецца, няма асаблiвай патрэбы нагадваць спосаб, якi выкарыстоўваецца ў iм выкарыстоўваецца, – аб гэтым мы гаварылi на папярэднiх занятках. Таму абмяжуемся заўвагай, што т.зв.тыпаграфскi друк – высокi друк з металiчных форм (гарт – сплаў свiнца, сурмы i цынку), сёння прымяняецца пераважна для друкавання кнiг, газет. А таксама ў вырабе этыкетак, фармуляраў, каштоўных папер. Але ў цэлым, трэба заўважыць, усё больш страчвае свае дамiнуючыя пазiцыi з-за высокага кошту i складанасцi прыладкi друкарскiх форм, абмежаванай якасцi друку i невысокiх вытворчых хуткасцей. На Захадзе выпуск тыпаграфскiх машын высокага друку спынiўся яшчэ ў 80-я гады, хаця раней выпушчаныя яшчэ працуюць.

Пакуль што больш “жывучай” аказалася форма высокага друку, у якой выкарыстоўваюцца значна больш танныя друкарскiя формы цi клiшэ з гумы (резины) або фотапалемiрызуючыхся матэрыялаў – т.зв. флексаграфiчны друк. Гэта адзiны спосаб друку, якi дазваляе друкаваць на вельмi тонкай, гiбкай i жорсткай фальзе, палiмерных плёнках, амаль усiх вiдах папер i кардону, на тканiне (у т.л. грубай). Да таго ж – можна выкарыстоўваць танныя фарбы (нездарма напачатку флексаграфiчны друк атрымаў назву анiлiнавага). Шырока выкарыстоўваецца найперш у вытворчасцi ўпаковачных матэрыялаў, дзе паволi павялiчвае сваю “вагу” i мае нядрэнныя перспектывы развiцця. Асаблiва – пры прымяненнi тэхналогiй “камп`ютар – машына” i новых формных матэрыялаў.

Другiм старэйшым вiдам друку з`яўляецца глыбокi. Ён з`явiўся таксама ў ХУ ст., калi пачалi друкавацца разцовыя гравюры на медзi i афорты (таксама вiд гравюры на метале). Уся рознiца памiж разцовай гравюрай па металу i афортам заключаецца ў тым, што ў першым выпадку штрыхi будучага малюнка выразаюцца разцом (што даволi цяжка). А ў афорце пласцiна пакрываецца лакам, якi потым па контуру малюнка працарапваецца гравiравальнай iголкай, i атрыманыя лiнii пратраўлiваюцца кiслатой, якая i выконвае ролю разца. У гравюры па металу фарбай запаўняюцца i адбiваюцца на паперы менавiта “ўпадзiны”, а не “выступы”. На гэтым i заснаваны спосаб глыбокага друку. Друкуючыя элементы не выступаюць пры iм над формай, як у высокiм друку, а наадварот, выразаюцца ў ёй. Потым на форму наносяць слой фарбы. Каб яна засталася толькi ва “ўпадзiнах”, лiшнюю фарбу з паверхнi формы здымаюць т.зв. ракелем – стальной пласцiнай-нажом (адсюль i назва – глыбокi ракельны друк). Пасля кладуць на форму лiст паперы i прыцiскаюць да яе. У вынiку атрымлiваецца адбiтак.

Зразумела, што выраб такога роду друкарскай формы няпросты – форму для высокага друку зрабiць лягчэй. Але глыбокi друк меў важную перавагу – ён дазваляў якасна перадаваць адценнi колеру, што надзвычай важна для друкавання iлюстрацый. Справа ў тым, што ў глыбокiм друку значэнне мае не толькi канфiгурацыя “ўпадзiн” на друкарскай форме, але i iх глыбiня, рэльеф iх “дна”. Пры друкаваннi слой фарбы расшчапляецца па таўшчынi прыблiзна напалам. Таму больш глыбокiя i мяльчэйшыя элементы друкуючых элементаў перадаюць на адбiтак больш або менш фарбы, у вынiку чаго атрымлiваюцца адпаведна большая цi меншая насычанасць колеру, прычым з плаўным пераходам адценняў.

Зазначым, што для панаваўшага тады высокага друку, ва ўсякiм разе, да вынаходнiцтва растрыравання (канец ХIХ ст) такое было наогул немагчыма. Не дзiва, што сакрэты атрымання гравюр, а потым – i глыбокага друку, якi даваў магчымасць высокаякаснага друкавання iлюстрацый, строга ахоўвалiся. I толькi ў пачатку ХХ ст. пачалося масавае выкарыстанне гэтага вiду друку, якi i сёння застаецца незаменным для атрымання iлюстрацыйнага матэрыялу найвышэйшай якасцi. Зараз глыбокi друк прымяняеца ў вытворчасцi iлюстраваных газет i часопiсаў, рэкламных каталогаў, каштоўных папер, банкнот, паштовых марак, для друкавання на металiчнай фальзе, пакетаў з ручкамi, палiмерных плёнках. Зазначым аднак, што высокiя выдаткi на вытворчасць форм робяць выкарытанне глыбокага друку выгадным толькi пры тыражах звыш 500 тыс. – 1 млн. экз., таму доля яго прадукцыi ў сусветнай палiграфii – усяго 10 – 15% .

Надзвычай пашыраны ў нашыя часы плоскi друк. Так называецца ён таму, што ў iм друкуючыя i прабельныя матэрыялы знаходзяцца ў адной плоскасцi.

Гiсторыя плоскага друку пачалася ў самым канцы ХУIII ст. з таго, што ў Мюнхене Алоiс Зенефельдэр, якi шукаў танны, без гравiроўкi спосаб траўлення форм для высокага друку, заўважыў: золнхафенерскi камень-сланец па-рознаму рэагуе на ўздзеянне на яго тлушчу i вады. Пасля папярэдняга нанясення на малюнак тлустай фарбы i лёгкага траўлення яго трэба было толькi падтрымлiваць у вiльготным стане, i фарба не прыставала да прабельных участкаў. Iншымi словамi кажучы, адны ўчасткi камня, якiя ўспрынялi тлустую фарбу, станавiлiся алеафiльнымi (“любяць тлушч”) i ўспрымалi яе ў далейшым. А тыя, што ўспрынялi ваду, станавiлiся гiдрафiльнымi (“любяць ваду”) i тлустая фарба на iх не трымалася. Такiм чынам на друкарскай форме стваралiся друкуючыя i прабельныя элементы. Так быў вынайдзены першы вiд плоскага друку, – лiтаграфiя, якi ў ХIХ ст. шырока выкарыстоўваўся ў iлюстраваннi розных выданняў. Трэба зазначыць, што дзесьцi ў сярэдзiне ХIХ ст. лiтаграфскi камень быў заменены цынкавай, а пазней – алюмiнiевай пласцiнай, што зрабiла працэс друку лягчэйшым i больш прадукцыйным.

У пачатку ХХ ст. амерыканец А.В.Рабель i немец К.Херманн фактычна адначасова вынайшлi афсет – ускоснае друкаванне з лiтаграфскiх друкарскiх форм, г.зн. шляхам перадачы выявы з формы на паперу праз пасрэднiцтва гумавага палатна. Дзякуючы гэтаму iстотна павышалася якасць друку, што побач з адносна невысокiм коштам вытворчасцi друкарскiх форм i высокай прадукцыйнасцю прывяло да панавання афсетнай прадукцыi на сусветным палiграфiчным рынку – каля 40%. Гэта i газетная, i акцыдэнтная прадукцыя – упакоўка i г.д. Але ў апошнiя гады афсет пачынае ўступаць пэўную частку рынку новым, бескантактным спосабам друку.

Сухi афсет – форма пакрыта сiлiконавым слоем (не прымае фарбу), у гэтым слоi (2 мкм) – “праразаюць” набор. Не патрэбныя апараты, якiя увiльготнiваюць форму.

Блiзкую па якасцi да глыбокага друку тыпаграфскага аднаўлення iлюстрацый дае фотатыпiя, разнавiднасць плоскага спосабу друку, якая забяспечвае высокую ступень дакладнасцi узнаўлення мастацкiх арыгiналаў. Яна заснаваная на ўласцiвасцi жалацiну палiмерызавацца пад уздзеяннем святла. На шкляную або металiчную пласцiну наносiцца слой жалацiну, на яго праецыруецца выява, а потым “праяўляецца” з дапамогай звычайнай вады. На неэкспанiпаваных участках жалацiн ад яе разбухае, i аддзяляе адну ад другой асобныя кропкi экспанiраваных участкаў. Праз тое становiцца непатрэбным працэс растрыравання выявы i дасягаецца вялiкая дакладнасць у яе аднаўленнi. Такiм спосабам часта друкуюць паштоўкi, рэпрадукцыi. Аднак фотатыпiчная друкарская форма нетрывалая, з яе можна “зняць” усяго 0,5 – 1 тыс. адбiткаў, на ратацыйных афсетных машынах – да 10 тыс.

Яшчэ адным традыцыйным вiдам друку з`яўляецца трафарэтны (шаблонны). Са спосабам, якi прымяняецца ў iм, вы знаёмыя па трафарэтах, якiмi карысталiся, магчыма, для напiсання лiчбаў i лiтар, i г.д. Трафарэты для друку адрознiваюцца, у прынцыпе, галоўным чынам тым, што друкуючыя ўчасткi – не пустыя, як, дапусцiм, у вядомых вам трафарэтах, а зацягнутыя сеткай, праз якую фарба i прадаўлiваецца на задрукоўваемы матэрыял. Гэтая сетка, з аднаго боку, служыць асновай усяму трафарэту, надаючы яму большую трываласць, а з другога, што вельмi важна – дае магчымасць абыходзiцца без тых перамычак-перарываў у лiтарах i лiчбах, якiя мы спрэс бачым у трафарэтах, так сказаць, для ручной работы. Паколькi раней найлепшая якасць друку атрымлiвалася пры прымяненнi ў якасцi сеткi натуральнага шоўку, трафартны друк часам называлi шаўкаграфiяй. Цяпер сеткi робяцца i са сталi, сiнтэтычных валокнаў, i iнш., як i астатнiя элементы трафарэта. У працэсе друку фарба спачатку наносiцца на сетку, а потым прадаўлiваецца праз яе ракелем.

Сфера выкарыстання трафарэтнага друку надзвычай шырокая – ад плакатаў памерамi парадку 3*6 м., дарожных знакаў, шыльдаў, аўтамабiльных панеляў i iнструментальных шкал, задрукоўкi тэкстылю, самай рознай упакоўкi, керамiкi, да цацак, посуду, шарыкавых ручак, калькулятараў i г.д,, а таксама друкаваных плат для электронiкi, сонечных батарэй, СD-дыскаў. Гэты спосаб дазваляе друкаваць як на плоскiх, так i конусых, цылiндрычных, сферычных, увогнутых i выпуклых паверхнях.

Усе традыцыйныя, т.зв. кантактныя вiды друку патрабуюць падрыхтоўкi друкуючых форм, якiя, як мы ўжо ведаем, iстотна адрознiваюцца памiж сабой ў залежнасцi ад вiду друку. Выраб формы – адзiн з важнейшых этапаў у падрыхтоўцы да друкавання. Бо ад яе у многiм залежыць якасць будучай прадукцыi i магчымы памер яе тыражу: форма таксама мае пэўныя межы трываласцi i зношваецца (тыражастойкасць).

Апроч таго, чацей за ўсё гэта вялiкая па аб`ёму работа, бо перш, чым з`явiцца на паперы, той цi iншы знак, iлюстрацыя павiнны з`явiцца на форме. А колькi iх у сярэдняй па аб`ёму кнiзе? Якiх памераў можа быць форма для яе друвавання, калi зрабiць яе суцэльнай, а не асобнымi фрагментамi, як гэта робiцца? Гэта ў прасцейшым выпадку пры аднакаляровым друку. А што казаць тады пра шматколерны друк, якi для нанясення фарбы кожнага асобнага колеру (мiнiмум трох: жоўтага, сiняга i чырвонага, пры розных камбiнацыях ўзаеманалажэння якiх атрымлiваецца асноўная гама колераў) патрабуе асобнай формы? Больш таго, у гэтым выпадку трэба папярэдне “раскласцi” выяву на асноўныя колеры (цветоделение), дакладна (у цяперашнi час – з дакладнасцю да сотых долей мiлiметра) вызначыць межы для друкавання кожным колерам. А калi друкаванне робiцца, напрыклад, у 8 колераў? Цi мяркуемы тыраж выдання пераўзыходзiць тыражастокасць форм i таму трэба iх нейкiм чынам капiраваць, дублiраваць? Адным словам, друкуючых форм нават для сярэдняга па аб`ёму асобнага выдання спатрэбiцца нямала. А гэта – затраты i на матэрыялы, i на аплату працы, i на ўтрыманне памяшканняў для вырабу, захоўвання, транспарцiроўку, непрадукцыйныя траты часу пры змене форм у працэсе друкавання, i г.д., што прыводзiць да павышэння сабекошту i, адпаведна, цаны прадукцыi, – рэчаў вельмi непажаданых. Побач з тым вялiкае значэнне мае i фактар часу – ад таго, наколькi хутка можна зрабiць гэтую вялiкую i складаную работу, залежыць аператыўнасць палiграфii, што вельмi важна, напрыклад, для газетнага друку.

Спрасцiць, зрабiць менш матэрыялаёмiстым, а разам з тым больш танным i хуткiм працэс падрыхтоўкi друкарскiх форм пры адначасовым павышэннi якасцi друку – адна з важнейшых тэндэнцый у развiццi палiграфii ад яе ўзнiкнення да сённяшняга дня. Пошукi ў гэтым напрамку iшлi i iдуць няспынна, выклiкаўшы да жыцця як тыя спосабы друку, пра якiя мы гаварылi, так i новыя, якiя грунтуюцца на базе сучасных навуковых ведаў.

Зразумела, напачатку развiцця палiграфii, пры тагачасным развiццi тэхнiкi шрыфты для высокага друку, як i друкарскiя формы для яго, а таксама глыбокага i плоскага друку, выраблялiся, можна сказаць, уручную. ХIХ стагоддзе з яго навуковым i тэхнiчным прагрэсам адзначылася сур`ёзнымi зрухамi ў сферы iдэй, якiя непасрэдна тычылiся формных працэсаў у палiграфii. Праўда, гэтыя iдэi рэалiзавалiся пераважна або ў самым канцы ХIХ, або ў ХХ стагоддзi. Гэта стэрэатыпiзацыя для тыпаграфскага друку, якая актыўна развiвалася ужо ў I пал. ХIХ ст. I вынаходнiцтва растрыравання паўтанавых iлюстрацый, i пашырэнне выкарыстання гальванапластыкi, фотафiмiчных працэсаў, i г.д.

Мы ведаем, як рабiлiся формы для высокага тыпаграфскага друку – набраныя наборшчыкамi матэрыялы вярсталiся, заключалiся ў раму па памерах выдання, i потым з гэтай формы друкавалi. З`яўленне манатыпу цi лiнатыпу, безумоўна, паскарала набор i рабiла яго больш танным, аднак на будову формы iстотна не ўплывала, хiба што замяняла асобныя лiтары радкамi. Стэрэатып жа адрознiваўся ад яе даволi iстотна.

Стэрэатып – гэта копiя з наборнай формы, якая рабiлася для выпуску вялiкiх тыражоў выдання. Рабiлася яна даволi проста – бралiся крыху вiльготныя лiсты кардону пэўнай цвёрдасцi i тэрмастойкасцi, прыцiскалiся прэсам да друкуючай формы, а потым здымалiся з яе. У вынiку атрымлiвалася т.зв. матрыца – у кардоне заставалiся выемкi, якiя адпавядалi памерам друкуючых элементаў. Заставалася пасля некаторай апрацоўкi матрыцы залiць у яе расплаўлены гарт, i атрымаць копiю наборнай друкуючай формы. Прычым гэтая копiя была не “наборнай”, а цэльналiтай, i, адпаведна, больш трывалай. А разам з тым – больш тонкай i лёгкай, бо тут ужо не было патрэбы ў неабходнай для зручнасцi работы наборшчыка даволi значнай вышынi “лiцер”.

Такiя формы ўжо можна было гнуць, што, вiдаць, i падказала iдэю бясконцай цылiндрычнай друкарскай формы, – асновы неўзабаве з`явiўшыхся ротарных высокахуткасных тыпаграфскiх машын, якiя друкуюць не на лiстах, а на рулоннай паперы. Крыху пазней такiя вiды машын i цылiндрычныя (а не толькi плоскiя) формы сталi прымяняцца i ў iншых вiдах друку.

З цягам часу матрыцы для стэрэатыпаў пачалi вырабляцца метадам гальванапластыкi, што дазваляла павысiць iх якасць. Па-другое, вынаходнiцтва растыравання паўтанавых матэрыялаў (фатаграфii i г.д.) з цягам часу прывяло да магчымасцi здавальняючага аднаўлення iх сродкамi тыпаграфскага друку. Да сярэдзiны мiнулага стагоддзя ён быў лiдэрам сярод iншых, але з`яўленне новых, больш танных тэхналогiй i матэрыялаў, невысокая тыражастойкасць форм звялi яго лiдэрства на нiшто.

Больш перспектыўнай аказалася флексаграфiя – форма высокага друку, формным матэрыялам для якога служаць больш танныя матэрыялы – гума або фотапалiмеры. Тэхналогiя тут больш “хуткая” i “танная”. Гумавыя клiшэ для флексаграфii вырабляюць шляхам матрыцыравання з выкарыстаннем сырой гумы i наступнай яе вулканiзацыi. Фотапалiмерныя аднаслойныя друкавальныя формы – шляхам кантактнага экспанiравання негатыву УФ-промнямi, вымывання неэкспанаванага фотапалiмера i потым – засветкi формы УФ-промнямi ўсёй паверхнi формы для яе палiмерызацыi. Двухслойныя – шляхам запiсу iнфармацыi лазерным промнем, у астатнiм апрацоўка тая ж. Апошнi спосаб выкарыстоўваецца пераважна пры вытворчасцi цылiндрычных форм.

Формы для глыбокага друку рабiлiся калiсьць таксама ўручную, потым – траўленнем медзi праз задублены слой, утвораны прамежкавым светакапiравальным матэрыялам – пiгментнай паперай або т.зв.плёнкi “аутофiльм”. Гэта нешта падобнае на фотатыпiю, з той толькi рознiцай, што на жэлацiнавы слой экспазiцыя перадаецца не прама, а з названых раней матэрыялаў (экспанiруюцца яны). А потым траўленне хлорным жалезам формы на медным цылiндры цi пласцiне адбываецца праз слой “праяўленага” жэлацiна. Гэта дазваляе даволi дакладна узнавiць гэты “жэлацiнавы рэльеф” ужо на меднай форме.

Аднак цяпер часцей прымяняюць электрамеханiчнае гравiраванне алмазнымi разцамi (часам да разцовых12 галовак), работай якiх кiруе камп`ютар, або нават лазернае гравiраванне, што дазваляе дабiвацца высокай якасцi.

У афсетным друку, як мы памятаем, першапачаткова друкавальнай формай служыў сланец (пазней – вапняк) з алеяфiльнымi друкуючымi i гiдрафiльнымi прабельнымi элементамi. Пазней, у ХIХ ст. камень быў заменены цынкавай, а потым i алюмiнiевай пласцiнай, што дало магчымасць вырабляць не толькi плоскiя, але i цылiндрычныя формы. Зараз у якасцi формнага матэрыялу для афсетнага друку пераважна выкарыстоўваюць тонкiя (да 0,3 мм.) мона- або полiметалiчныя пласцiны. Iх папярэдне зярняць – пескаструйкай, часцей – электрамеханiчным спосабам, i аксiдзiруюць (акiсляюць). Потым наносяць капiравальны слой (часцей – фотапалiмер), экспанiруюць актычным святлом (утрымлiвае УФ). У вынiку ў адных месцах фотапалiмер задублiваецца i застаецца ў якасцi друкуючых элеметаў, у другiх – вымываецца ў працэсе праяўлення i там утвараюцца “прабельныя” элементы. Так атрымлiваецца форма, якую потым падвяргаюць тэрмiчнай апрацоўцы (обжиг) для надання большай трываласцi.

Формы для трафарэтнага друку таксама робяцца фотахiмiчным спосабам – сетка пакрываецца светаадчувальнай эмульсiяй, экспануецца i праяўляецца (прамы спосаб). Важна, зразумела, апроч гэтага, належным чынам падабраць тып сеткi i рамы формы, каб апошняя працавала добра i доўга.

Такiм чынам, як бачым, выраб друкарскiх форм у сучаснай палiграфii базiруецца ў асноўным на фотахiмiчных працэсах, з выкарыстаннем тэхналогiй “камп`ютар – друкавальная форма” i параўнаўча невялiкага аб`ёму дастаткова танных матэрыялаў. Адзначым той важны факт, што ўжо цяпер выкарыстоўваюцца такiя тэхналогii, як “камп`ютар – друкарская машына” – друкарскую форму вырабляюць непасрэдна на формным цылiндры машыны, не здымаючы яго.

За кошт усяго таго знiжаецца сабекошт, скарачаюцца затраты часу на адзiнку прадукцыi, паляпшаецца яе якасць.

Не забудзем тую акалiчнасць, што пры вытворчасцi формнага матэрыялу для любога вiду друку трэба абавязкова ўлiчваць т. зв. спуск палос, каб за, дапусцiм, 25-й старонкай iшла не 105-я цi яшчэ якая, а менавiта 26-я.

Зрабiць добрую друкарскую форму – паўсправы, трэба яшчэ i аддрукаваць тыраж. I таксама зрабiць гэта па магчымасцi якасней i хутчэй, з магчыма найменшымi выдаткамi сiл i сродкаў. Таму драўляныя вiнтавыя прэсы, з дапамогай якiх друкавалi Гутэнберг, Фiоль, Скарына ды iншыя, ужо ў ст. ХУI ст. змянiлiся на металiчныя тыгельныя, з каленчатым рычагом, а не вiнтом. А ўжо ў ХУII ст. той жа Зенефельдзер, што выгнайшаў плоскi друк, зрабiў прэс з друкарскiм цылiндрам. Тыгельныя прэсы удасканальвалiся, з цягам часу ператварылiся ў тыгельныя машыны з ручным прывадам i аўтаматычнай падачай лiстоў. Яны выпускалiся ажно да 70-х гг. ХХ ст.

У пачатку ХIХ ст. з`явiлiся першыя плоскадрукавальныя (плоскопечатные) машыны з друкарскiм (печатным) цылiндрам, якi прыцiскаў паперу да формы. Плоскадрукавальнымi яны называлiся не па вiду друку, а па той прычыне, што ў iх выкарыстоўвалася плоская друкарская форма. Яны “пражылi” даволi доўгi век, але зараз амаль поўнасцю выйшлi з ужытку. Бо з вынаходнiцтвам гiбкiх матрыц i пачаткам вырабу цылiндрычных стэрэатыпаў ужо ў 2-й палове ХIХ ст. з`явiлiся больш прадукцыйныя ратацыйныя друкавальныя машыны (ротационные).

Зараз у палiграфiчнай прамысловасцi працуе многа розных машын. Яны падзяляюцца па спосабу друку – адпаведна яго вiдам: для высокага, глыбокага, плоскага (афсетнага), трафарэтнага друку. Па канструкцыi – на 2 вялiкiя групы – машыны для лiставога i ратацыйнага друку (калi не ўлiчваць наяўнаць асобных тыгельных i плоскадрукарскiх машын). Адрознiваюцца яны найперш тым, што лiставыя друкуюць на асобных лiстах, а ратацыйныя – на рулоннай паперы, пераўзыходзячы лiставыя ў прадукцыйнасцi, але часцей за ўсё некалькi ўступаючы iм у якасцi. Па вiду падаваемага матэрыялу – адпаведна на лiставыя i рулонныя. Па фармату выкарыстоўваемай паперы – на машыны малога (да 54*75 см), сярэдняга (да 70*92см.) i вялiкага. Па колькасцi задрукоўваемых бакоў – адна- i двухбаковыя, па колькасцi фарбаадбiткаў за адзiн лiстапрагон – адна- i многафарбавыя ( одно- и многокрасочные).

Аульным у лiставых i рулонных машын з`яўляецца тое, што друкарская форма ў iх мае форму цылiндра. I тое, што папера пры друкаваннi праходзiць памiж формным i друкарскiм (прыцiскным) цылiндрамi (высокi i глыбокi друк). Або памiж прамежкавым цылiндрам, з якога перадаецца фарба з друкарскай формы, i друкарскiм цылiндрамi пры афсетным друку.

Блiзкiмi па будове ў розных лiставых i ратацыйных машын з`яўляюцца i друкавальныя апараты, якiя складаюцца з формы, друкарскага (а пры афсетным друку – i прамежкавага гумавага) валоў, i фарбнага (у афсетных – i “увлажняющего”) апарата.

Гэтыя апараты пры розных камбiнацях iх узаемнага размяшчэння – асобныя секцыi, гарызантальнае i вертыкальнае размяшчэнне, планетарныя (да 20 форм – на шпалеры) даюць рознастайныя магчымасцi.

Даволi iстотна, праўда, адрознiваецца схема двухбаковага друку на лiставых i ратацыйных машынах, а таксама спосаб праводкi паперы ў iх.

Зазначым i той факт, што з`явiлiся друкарскiя машыны т.зв. некантактнага друку, якiя не патрабуюць друкарскай формы у традыцыйным разуменнi гэтага выразу. Яны працуюць па тэхналогiях “камп`ютар – друк” .

Сама назва “бескантактныя” захавалася з часоў, калi друк адбываўся пры дапамозе матрычных прыстасаванняў (як матрычыя прынтары), у якiх лiцеры або iголкi друкавалi на паперы праз фарбуючую ленту. Пазней на змену гэтаму спосабу прыйшлi электрафатаграфiя, iонаграфiя, струйны друк, тэрмаграфiя, электраграфiя, фатаграфiя i цэлая група тэхналогiй, якiя аб`ядноўваюцца назвай “Х”-графiя.

Найбольш распаўсюджана электрафатаграфiя. Пры ёй фармiраванне захаванай выявы ажыццяўляецца святлом лазера або светадыёдаў на валiк, зроблены з фотапаўправаднiкоў. У вынiку зарады на яго асобных фрагментах будуць розныя, адпаведна запiсу. Потым выява “праяўляецца” цюнерам – спецыяльным парашком, якi прыцягваецца зараджанымi ўчасткамi валiка. А з яго – перадаецца на паперу пры дапамозе пэўнага кантакту “друкарскага цылiндра” i статычнага электрычнага поля. Потым адбываецца замацаванне цюнера на паперы за кошт яго аплаўлення, для чаго падводзiцца цяпло (каля 90 град.). За зонай кантакту з паперай валiк ачышчаецца шчоткай або выцяжкай ад астаткаў цюнеру, потым праводзiцца нейтралiзацыя зараду пры дапамозе раўнамернага апраменьвання святлом або уздзеяннем пераменнага электрычнага поля. Кажучы iначай, “ачышчаецца” “форма” для наступнага запiсу. I цыкл паўтараецца. На гэтым прынцыпе працуюць, напрыклад, т.зв. лазерныя прынтары.

Шмат у чым падобная на электрафатаграфiю iонаграфiя. Галоўная рознiца заключаецца ў тым, што запiс робiцца пры дапамозе iоннага выпраменьвання, таму папярэдне “сцiраць”, “выраўнiваць” зарады на паверхнi валiка не трэба, счышчаюць толькi астаткi цюнера (тут – звычайна ракелем). I яшчэ адно адрозненне – працэс замацаванння на паперы, аплаўлення цюнера пачынаецца адначасова з друкаваннем. Справа ў тым, што для атрымання iонаў трэба пэўная вiльготнасць паветра. Калi яна завялiкая, можа адбыцца дугавы разрад, разбуральны для прыбора. Таму каб “падсушыць” паветра, “формны” валiк награваюць. I ён адначасова з друкаваннем аплаўляе цюнер. Працэс аплаўлення завяршаецца пад уздзеяннем iмпульснай ксенонавай лямпы.

У магнiтаграфii запiс вядзецца магнiтнымi галоўкамi на намагнiчваемым “формным” цылiндры. Усё астатняе адбываецца прыблiзна гэтак жа, як i ў электрафатаграфii. Рознiца толькi ў тым, што цюнер ўключае часцiцы жалеза (каб налiпаў, дзе трэба), а яно акiсляецца i не дае магчымасцi атрымаць чыстыя таны колеру.I яшчэ: магнiтны запiс можа захоўвацца доўга, у прынцыпе, аднойчы запiсаўшы “форму”, можна выкарстоўваць яе не для аднаго экземпляра адбiтка. Але на гэта пакуль не iдуць па некаторых меркаваннях тэхналагiчнага характару.

У электраграфii запiс электрычным полем вядзецца непасрэдна на паперу, праўда, паперу са спецыяльным дыэлектрычным пакрыццем. Пасля гэтага адбываецца праяўленне вадкiм цюнерам, якi падбiраецца ў залежнасцi ад паверхнi паперы так, што ён застаецца толькi на зараджаных участках. Потым цюнер фiксуецца на паперы, як i ў папярэдне разгледжаных спосабах. Працэс друку iдзе даволi хутка, аднак выкарыстанне спецыяльнай паперы абмяжоўвае сферу прымянення гэтага спосабу. Iм вырабляюцца ў асноўным адбiткi вялiкага фармату.

Струйны друк знаёмы вам па струйных прынтарах. Гэта, бадай, самы “бескантактны” спосаб. Папера задрукоўваецца асобнымi часцiцамi фарбы (вадкай або т.зв. тэрмафарбы, якая пад уздзеяннем цяпла становiцца вадкай, а пры астываннi зацвердзявае), якая вылятае па сiгналах камп`ютара са спецыяльных галовак з адтулiнамi i накiроўваецца да “месца прызначэння” гэткiм жа спосабам, як промень у ЭЛТ тэлевiзара – электрычным полем.

Iснуюць розныя вiды струйнага друку. У струйным друку бесперапыннага дзеяння (непрерывного действия) выкарыстоўваюцца схемы двайнога адхiлення (отклонения), калi капля iдзе на паперу або накiроўваецца ў каплеўлоўнiк для вяртання ў рэзервуар. Або ўматкратнага адхiлення, калi каплi маюць розныя зарады i па “указцы” электрычнага поля трапляюць на вызначаныя месцы на паперы.

У капельна-струйным друку каплi фарбы “выдаюцца” толькi па “запатрабаванню” камп`ютара. Для таго, каб фарба “выдавалася” не суцэльным патокам, а асобнымi кроплямi, выкарыстоўваюцца розныя прынцыпы: награваннем вадкай фарбы да выпарэння i выкiду з сопла (пузырковы струйны друк), за кошт п`езаэфекту (п`езаструйны), або электрастатыкi, калi пад уздзеяннем электрычнага поля ў патрэбны момант у сопле мяняецца паверхнаснае нацяжэне i аддзяляецца капля фарбы.

Памеры асобных капель, ад якiх залежыць памер асобнай кропкi на паперы, таксама рэгулюецца змяненнем амплiтуды або частаты кiруючага iмпульса, яго паўтарэннем i да т.п.

Тэрмаграфiя. Iснуюць 2 вiды: прамая тэрмаграфiя i тэрмаграфiя пераносу. Апошняя падзяляецца на тэрмаперанос i тэрмасубмiляцыю.

У прамой тэрмаграфii задрукоўваемы матэрыял мае спецыяльнае пакрыцце, якое пад уздзеяннем цяпла мяняе колер (тэрмапапера для факсiмiльных апаратаў, для друкавання штрыхкодаў i г.д.

Пры тэрмапераносе друкаванне на паперы адбываецца з прамежкавага матэрыялу – носьбiта фарбы – пад уздзеянем iмпульсаў цяпла. Гэтыя iмпульсы выдаюцца лазернымi запiсваючымi галоўкамi па камандах камп`ютара. Пры гэтым канцэнтрацыя фарбы астаецца нязменнай, а памер растравых кропак можна эгуляваць.

Соседние файлы в папке Лекц.асн.пал.3Жст