
- •1. “Гісторыя Беларусі (у кантэксце цывілізацыйнага і рэгіянальнага раз-віцця” як аб’ект вывучэння. Гістарычная перыядызацыя.
- •43. Устанаўленне Савецкай улады на Беларусі. Прычыны і пачатак гра-мадзянскай вайны ў Расіі і Беларусі. Скліканне і роспуск Першага Усебела-рускага з’езду ў снежні 1917 г.
- •1. “Гісторыя Беларусі (у кантэксце цывілізацыйнага і рэгіянальнага развіцця” як аб’ект вывучэння. Гістарычная перыядызацыя.
- •2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў вывучэнні гісторыі.
- •3. Прынцыпы і метады вывучэння гісторыі. Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі.
- •4. Даіндаеўрапейскае насельніцтва на беларускіх землях, яго матэ-рыяльная і духоўная культура.
- •5. Індаеўрапейская каланізацыя тэрыторыі Беларусі. Матэры-яльная і духоўная культура насельніцтва Беларусі эпохі бронзы і жалеза.
- •6. Рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі. Полацкае і Тураўскае княствы ў іх-хііі ст. І Кіеўская Русь.
- •7. Феадальныя адносіны ў Заходняй Еўропе і на тэрыторыі Беларусі ў перыяд ранняга сярэднявечча. Развіццё рамяства, гандлю і ўтварэнне гарадоў
- •9. Духоўнае жыццё усходніх славян у эпоху ранняга сярэдневечча. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці. Дойлідства і мастацтва. Старажытнаруская народнасць.
- •10. Утварэнне вкл і пашырэнне яго тэрыторыі ў хііі – пачатку хv стст. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе ўмацавання дзяржавы.
- •11. Барацьба за вялікакняскі трон у 70-90 гг. XIV ст. Крэўская унія і Востраўскае пагадненне.
- •12. Арганізацыя дзяржаўнага кіравання вкл: ад абсалютнай да саслоўна-прадстаўнічай манархіі. Заканадаўства і судовая сістэма.
- •13. Сацыяльна-эканамічнае развіццё вкл: сельская гаспадарка, ра-мяство і гандаль. Магдэбургскае права
- •Найважнейшай прыкметай развіцця феадальнага ладу зрабілася ўтва-рэнне фальваркаў– панскіх гаспадарак, разлічаных не на ўласнае спажыван-не сялянскіх прадуктаў, а на іх продаж.
- •14. Знешняя палітыка вкл: збліжэнне з Польшчай, барацьба з крыжакамі і татарамі, саперніцтва з Маскоўскай дзяржавай.
- •15. Асаблівасці развіцця культуры вкл у хііі-хvі ст. Ідэі еўра-пейскага Рэнесансу ў творчасці беларускіх дзеячаў. Кнігадрукаванне, мастацтва і архітэктура.
- •16. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага этнасу і назвы “Белая Русь”. Фарміраванне беларускай народнасці (хіу-хуі стст.)
- •17. Эканамічныя і палітычныя перамены ў Еўропе ў XVI-XVII стст. Пачатак Новага часу.
- •18. Люблінская унія: прычыны заключэння і змест.
- •19. Асаблівасці канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI-XVII стст. Рэфармацыя і контррэфармацыя. Утварэнне уніяцкай царквы і яе роля ў лёсе беларускага народа.
- •20. Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай у XVII – перш. Палове XVIII ст. Міжусобная барацьба магнацкіх груповак.
- •21. Войны XVII–пачатку хуііі ст. І іх наступствы для беларускіх зямель. Рэч Паспалітая ў еўрапейскай геапалітыцы ў XVII-XVIII стст.
- •22. Асвета і адукацыя, мастацтва і архітэктура Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай. Ідэі Асветніцтва і іх увасабленне на Беларусі. Уплыў эпохі Асветніцтва на сусветную і айчынную культуру.
- •Літаратура Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай
- •23. Паглыбленне крызісу Рэчы Паспалітай і тры яе падзелы. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі.
- •24. Палітыка самаўладзя на Беларусі пасля яе ўключэння ў склад Расійскай імперыі.
- •25. Месца беларускіх зямель у геапалітычнай прасторы Еўропы ў канцы XVIII – пачатку XIX ст. Беларусь у вайне 1812 г. Рашэнні Вен-скага кангрэсу.
- •26. Паўстанне 1830-1831 гг. І яго наступствы для Беларусі. Узмацненне вялікадзяржаўнай палітыкі царызму. Грамадскі рух на Беларусі ў 30-50-х гг. Хіх ст.
- •27. Крызіс прыгоніцкай сістэмы ў сярэдзіне хіх ст. Прамысловы пераварот і асаблівасці яго ажыццяўлення на Беларусі.
- •28. Скасаванне прыгоннага права і рэформы 60-70 гг. Хіх ст.: асаблівасці іх здзяйснення на Беларусі.
- •29. Паўстанне 1863-1864 гг. І яго ўплыў на палітыку самаўладзя ў беларускіх губернях.
- •30. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў парэформенны перыяд.
- •31. Народніцтва, сацыял-дэмакратычны рух і ідэалогія лібералізма на Беларусі ў 70-90 гг. Хіх ст.
- •32. Сістэма асветы і адукацыі, мастацтва і архітэктура на Беларусі ў складзе Расійскай імперыі (канец XVIII – пачатак XX ст.).
- •Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. Шырокае распаўсюджванне
- •33. Нараджэнне і развіццё беларусазнаўства. Фарміраванне бела-рускай літаратурнай мовы. Беларуская літаратура хіх – пачатку хх ст.
- •34. Фарміраванне беларускай нацыі ў канцы XIX – пачатку хх ст.
- •35. Крызіс самаўладзя ў пачатку хх ст. Фарміраванне агульнарасійскіх і беларускіх партый.
- •36. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. Падзеі на Беларусі. Беларускі нацыя-нальны рух. Узнікненне расійскага парламентарызму. Сталыпінская аграрная рэформа і асаблівасці яе правядзення на Беларусі.
- •37. Прычыны і пачатак Першай сусветнай вайны. Палітыка германскіх улад на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.
- •38. Палітычнае становішча на Беларусі пасля Лютаўскай рэвалю-цыі. Органы Часовага ўрада і Саветы.
- •39. Пазіцыі агульнарасійскіх партый па асноўных пытаннях Лютаўскай рэвалюцыі.
- •40. Беларускі нацыянальны рух пасля Лютаўскай рэвалюцыі.
- •41. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і Беларусі восенню 1917 г.
- •2. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі
- •1. Па пытанні аб вайне і міры:
- •2. Пытанне аб зямлі:
- •42. Кастрычніцкае ўзброеннае паўстанне ў Петраградзе. Крызіс і прычыны рэвалюцыі
- •43. Устанаўленне Савецкай улады на Беларусі. Прычыны і пачатак грамадзянскай вайны ў Расіі і Беларусі. Скліканне і роспуск Першага Усебеларускага з’езду ў снежні 1917 г.
- •2. Склiканне I роспуск Усебеларускага з’езда
- •44. Абвяшчэнне бнр – спроба ўтварэння беларускай дзяржаўнасці.
- •45. Утварэнне бсср. Беларуская дзяржаўнасць на савецкай аснове.
- •46. Барацьба беларускага народа з германскімі і польскімі захоп-нікамі. Другое абвяшчэнне бсср.
- •Адраджэнне бнр і спроба дасягнення яе незалежнасці
- •47. Палітыка “ваеннага камунізму” і яе вынікі
- •48. Сутнасць нэп і асаблівасці яе ажыццяўлення на Беларусі
- •Нэп і развіццё прамысловасці і гандлю
- •49. Утварэнне ссср. Роля і месца бсср у складзе ссср.
- •50. Станаўленне і развіццё савецкай культуры. Палітыка белару-сізацыі. Палітыка камуністычнай партыі ў дачыненні да рэлігіі і царквы.
- •52. Аграрная палітыка Савецкай улады ад Кастрычніцкай рэвалюцыі да іі Сусветнай вайны
- •У 1933 - пашпартная сістэма, якая замацоўвала сялянства на вёсках
- •53. Усталяванне і ўмацаванне аднапартыйнай сістэмы. Грамадска-палітычнае жыццё і масавыя рэпрэсіі 1930-х гадоў.
- •54. Абвастрэнне супярэчнасцей паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 1930-х гадоў. Савецка-германскі дагавор 23 жніўня 1939 г.
- •Захоп Аўстрыі
- •Мюнхенскае пагадненне. Падзел Чэхаславакіі.
- •55. Пачатак Другой Сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср
- •56. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Мабілізацыя сіл на адпор ворагу. Захоп Беларусі гітлераўскімі войскамі і ўсталяванне фашысц-кага акупацыйнага рэжыму.
- •57. Разгортванне ўсенароднай барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
- •3. Партыйнае, камсамольскае і антыфашыстскае падполле.
- •58. Гераізм Чырвонай Арміі, партызан і падпольшчыкаў, пра-цоўных савецкага тылу – галоўныя фактары разгрому ворага. Уклад беларускага народа ў Перамогу над фашызмам.
- •59. Геапалітычныя змены пасля іі Сусветнай вайны. “Халодная вайна” паміж ссср і Захадам. Беларусь на міжнароднай арэне.
- •60. Спробы дэмакратызацыі палітычнай сістэмы пасля смерці Сталіна
- •61. Аднаўленне народнай гападаркі Беларусі і яе далейшае развіццё ў 1944-пачатку 1960-х гг.
- •Аднаўленне разбуранай гаспадаркі рэспублікі
- •Сацыяльная палiтыка
- •62. Эканамічная рэформа 1965 г. І яе вынікі. Гаспадарчае развіццё бсср ва ўмовах разгортвання навукова-тэхнічнай рэвалюцыі.
- •63. Развіццё адукацыі, навукі і культуры ў 1950-1980-я гг.
- •64. Нарастанне з’яў застою ў эканамічным і палітычным развіцці.
- •65. Палітыка перабудовы. Пачатак працэсу дэмакратызацыі ў бсср.
- •66. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь і распад ссср. Утварэнне снд.
- •67. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у канцы 1980-пачатку 1990-х гг.
- •68. Фарміраванне шматпартыйнасці. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 г. І першыя прэзідэнцкія выбары.
- •69. Рэферэндумы 1995, 1996 і 2004 гг., прэзідэнцкія выбары 2001 і 2006 гг. У лесе беларускага грамадства.
- •70. Станаўленне і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-ары-ентаванай эканомікі.
- •71. Культурнае і духоўнае жыццё беларускага народа на мяжы хх-ххі стст. Ідэалогія беларускай дзяржавы.
- •72. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь у новых умовах. Рэспубліка Беларусь – раўнапраўны суб’ект сусветнай супольнасці. Беларусь і Расія на шляху да ўтварэння саюзнай дзяржавы.
60. Спробы дэмакратызацыі палітычнай сістэмы пасля смерці Сталіна
Пачатак перамен у грамадска-палітычным жыцці СССР, у тым лiку i БССР, быў звязаны са смерцю Сталiна (5 сакавiка 1953 г.) i перастаноўкамi ў вышэйшых эшалонах улады. Cама па сабе смерць правадыра выклiкала са-праўдны шок у грамадстве. У Маскве пад час жалобных мерапрыемстваў за-гiнула шмат народу. У Мiнску некалькi cутак запар да помнiка Сталiну цяг-нулiся сотнi тысяч людзей, каб выказаць свой смутак.
Неўзабаве з Прэзiдыуму ЦК КПСС было выведзена 15 чал з 25, а коль-касць кандыдатаў скарочана з 11 да 4. У вынiку пасаду Старшынi Савета Мі-ністраў заняў Малянкоў (ён жа старшынстваваў на пасяджэннях Прэзiдыуму ЦК), Хрушчоў узначалiў узначалiў Сакратарыят ЦК КПСС, Берыя – Міністэрства унутраных спраў (якi аб’ядноўваў ранейшыя МУС i Міністэрства дзяржаўнай бяспекі), Булганiн - Мiнiстэрства Абароны (яго намеснікі Васiлеўскi i Жукаў), Варашылаў - старшыня Вярхоўнага Савета, Швернiк – Усесаюзнага Цэнтральнага Савета прафесійных саюзаў.
Здавалася, што замены Сталіну ніколі не будзе, таму ў газетах усё час-цей пра прынцып калектыўнага кiраўнiцтва.
У БССР, абласцях i раёнах адбылiся пленумы, прысвечаныя ўмацаванню калегiяльнасцi ў рабоце партыйных органаў, развiццю крытыкi i самакры-тыкi, павышэнню адказнасцi перад камунiстамi.
Мiнуў трэцi месяц пасля смерцi Сталiна, а канчатковае пытанне аб но-вым кiраўнiку яшчэ не было вырашана. У цэнтры да ўлады iмкнецца Берыя. Яго палiтычны курс пакуль невыразны, але мае прыкметы лiбералiзацыi. Пе=рапыняюць “справу ўрачоў”. Летам на волю вып. 1.181.264 зняволеных
2. 526.402
Назiраецца iмкненне абаперцiся на нацыянальныя кадры. Эмiсары шэфа аб’яднанага МУС-МДБ едуць у Прыбалтыку, Украiну, на Беларусь, дзе кi-раўнiкi “некарэннай” нацыянальнасцi, у асноўным рускiя, тэрмiнова замя-няюцца на “нацыяналаў”. Кiруючая тройка ў асобе Мялянкова–Берыя–Хру-шчова на падставе вывучэння камiсiяй становiшча спраў на Беларусi дае ўказанне: “тав Патолiчава патрэбна адклiкаць, а прызначыць Зiмянiна”.
Яшчэ некалькi месяцаў таму М. В. Зiмянiн быў другім сакратаром ЦК КПБ, яго добра ведалi ў рэспублiцы па партызанскiх справах. Але каб змя-нiць Патолiчава, якi ўжо тры гады працаваў у Мiнску i карыстаўся аўтарытэ-там, патрэбны былi важкiя падставы. Таму ў цэнтры падрыхтавалi запiску аб становiшчы спраў на Беларусi. На яе падставе Прэзiдыум ЦК КПСС 12 чэр-веня 1953 прыняў пастанову “Пытаннi Беларускай ССР i задачы партыйных арганiзацый Кампартыi Беларусi”
25 чэрвеня у Мінску быў склiканы Пленум ЦК КПБ з удзелам сакратароў гаркомаў i райкомаў, адказных работнiкаў ЦК, СМ, грамадскiх арганізацый i творчых саюзаў. У парадак дня паставiлi два пытаннi – пастанову ЦК КПСС i задачы камунiстаў Беларусi i арганiзацыйнае пытанне.
Адкрыць Пленум давялося сакратару ЦК па iдэалогii. Першы сакратар С. Н. Патолiчаў лiчыўся фактычна адхiленым, а з пяцi астатнiх сакратароў у гэты час заставаўся на сваёй пасадзе толькi Гарбуноў. Старшыня даў слова М. В. Зiмянiну. Гэта быў першы ў гiсторыi КПБ даклад на Пленуме, якi чы-таўся на беларускай мове. Так здарылася, што разам з крытыкай Патолiчава высветлiлася неабходнасць у яго далейшай працы на пасадзе I сакратара. I Малянкоў, Хрушчоў i Берыя былi вымушаны пагадзiцца з гэтым.
А 26 чэрвеня 1953 г Берыя i яго блiжэйшыя намеснiкi - Абакумаў (былы МДБ), Кабулаў, Мяркулаў, Дэканозаў, былi арыштаваны. Пасаду мiнiстра МУС заняў Круглоў.
2-7 лiпеня 1953 на Пленуме ЦК КПСС з дакладам “Аб крымiнальных антыпартыйных i антыдзяржаўных дзеяннях Л. П. Берыя” выступiў Малян-коў. Размова выйшла далёка за межы Берыя i закранула асобу Сталiна. Але асноўная вiна за злоўжываннi ахоўных органаў ускладалася на Берыя. У вы-нiку ён быў выведзены з ЦК, выключаны з партыi, прыцягнуты да крымi-нальнай адказнасцi, акрамя таго, абвiнавачаны ў шпiянажы на карысць ан-глiйскай разведкi i растраляны ў снежнi таго ж 1953 года.
Пленум выказаўся за ўзмацненне калектыўнага кiраўнiцтва, за пад-парад-каванне МУС партыйным органам. Але сам тэкст пастановы апублiкаваны не быў, за выключэннем асуджэння Берыя як ворага народа. Некаторая iнфар-мацыя пасылалася праз закрыты лiст партыйным арганізацыям.
Лiпеньскi Пленум меў пераломнае значэнне ў аздараўленнi ўнутрыпар-тыйнага i дзяржаўнага жыцця.
У Малянкова з’явiлася магчымасць стаць афiцыйным лiдэрам у партыi, але неўзабаве з’явiлася кампрамiсная кандыдатура. Вераснёўскi Пленум ЦК КПСС усталяваў пасаду Першага сакратара ЦК КПСС i па прапанове Малянкова абраў на яе М. С. Хрушчова.
З гэтага часу назiраецца прыкметная тэхнакратызацыя партапарату, звяза-ная з актуалiзацыяй гаспадарчых праблем краiны. Так, у канцы 1955 у скла-дзе сакратароў райкомаў i гаркомаў КПБ знаходзiлася 137 IТР i спецыялiстаў сельскай гаспадаркi. Шырока ўваходзiлi ў практыку сумесныя пастановы ЦК КПСС i Саўмiна СССР, якiя павiнны былi сведчыць аб узмацненнi функцый савецкiх органаў, але на справе, як i раней, вызначальную ролю ва ўсiх сфе-рах жыццядзейнасцi краiны адыгрывалi партыйныя кiраўнiкi.
На 1 студ 1954 у шэрагах КПСС знаходзiлася 6, 9 млн камунiстаў, з iх 129 585 у КП Беларусі. Адбыўся абмен парт дакументаў, павысiлася ўвага да прыёму ў партыю моладзi.
Быў прыняты шэраг пастаноў, накiраваных на паляпшэнне дзейнасцi дзяржаўнага апарату. Да пачатку 1954 адм-кiраўнiчы апарат займаў 1/8 ад усiх рабочых i служачых. Усе спробы скарацiць гэты апарат не мелi поспеху. Каб пазбегнуць звышцэнтралiзацыi кiруючых функцый, былi значна пашы-раны правы саюзных рэспублiк i мясцовых органаў.
Адной з самых характэрных падзей другой паловы 50-х – перагляд спраў людей, пацярпеўшых у час сталiнскiх рэпрэсiй у 30-я гг.
Паводле ўказа Прэзідыуму Вярхоўнага Савета СССР “Аб амнicтыi” (27 сакавіка 1953) 30 красавiка 1954 Вярхоўны суд СССР рэабiлiтаваў ахвяр так званай “ленiнградскай справы” (Вазнясенскi, Кузняцоў, Радзiёнаў) i пакараў тых, хто фабрыкаваў яе: былы МДБ Абакумаў i тры яго памагатыя былi рас-страляны. У чаканнi суда памёр i мiнiстр Унутраных Спраў БССР Цанава.
У гэты ж час былi перагледжаны ўсе асноўныя “справы” пасляваеннага часу, звязаныя з рэпрэсiямi. Аднак Хрушчоў не асмелiўся пайсцi на перагляд палiтычных працэсаў 30-х гг. Але ў асобных выпадках рэабiлiтацыя датычы-ла i асуджаных у З0-я.: Касiёр, Чубар, Постышаў, Рудзутак, Косараў, Гамар-нiк, Эйхе i iнш.
Разам з тым, партыя i ўрад рабiлi захады, накiраваныя на прадухiленне ў будучым такiх жа парушэнняў дзяржаўнай законнасцi. Так, 1 верасня 1953 была скасавана так званая “Асобая Рада”, захаваная Берыя з сакавiка пры злiццi МДБ i МУС.
Надалей адзначалася, што крымiнальнае пакаранне магло быць назна-чана толькi па прыгавору суда. У сак 1954 на новай падставе быў утвораны Камітэт дзяржаўнай бяспекі пры Саўмiне СССР i саюзных рэспублiк. Кадры КДБ зацвярджалiся ў вышэйшых партыйных i дзяржаўных органах. Паводле пастановы Прэз Вярхоўнага Савета СССР “Аб пракурорскiм наглядзе” ад 24 мая 1955 выкананне законнасцi зрабiлася адным з прыярытэтных накiрункаў дзяржаўнай палiтыкi. Арышты без санкцыi пракурора лiчылiся недапушчаль-нымi. Яшчэ ў 1953 г скасавана забарона шлюбаў памiж грамадзянамi СССР i iншаземцамi, у 1954 крымiнальная адказнасць цяжарных жанчын за ўчы-ненне абортаў.
17 верасня 1955 з'явiўся ўрадавы ўказ “Аб амнiстыi савецкіх грамадзян, якiя супрацоўнiчалi з акупантамi ў перыяд ВАВ 1941-45 гг. Як нi парадак-сальна, але і яна не закранула праблемы трапiўшых у палон.
Лiквiдаваўшы найбольш адыёзныя рудыменты сталiншчыны (ГУЛАГ, пазасудовыя крымiнальныя органы), апарат КПСС аказаў падтрымку Хру-шчову, але не лiквiдаваў камандна-адмiнiстрацыйную сiстэму, бо сам з’яў-ляўся яе часткай.
Негалосна прынятая лiнiя на спыненне палiтычных рэпрэсiй не выкры-вала iх крынiц i асабiстай ролi ў iх Сталiна. Былыя сталiнскiя саратнiкi, якiя заставалiся пры ўладзе, не маглi на гэта пайсцi. Больш таго, афiцыйная парт прапаганда не толькi не iмкнулася выкрыць Сталiна, але, наадварот, умацоў-вала мiф аб iм як вялiкiм правадыры, вялiкiм ленiнцы i г. д. У снежнi 1954 шырока адзначалася яго 75-годдзе. Друк адкрыў з гэтай нагоды спецыяльную рубрыку, дзе з’явiлiся cпецыяльныя артыкулы “I. В. Сталiн - вялiкi прадаў-жальнiк cправы Ленiна”. Iмя Сталiна штодзень упамiналася ў дакладах, вы-ступленнях кiраўнiкоў партыi i дзяржавы.
4 студзеня 1955 Пленум ЦК КПСС прыняў рашэнне ўрачыста адзначыць 22 красавiка – дзень памяцi У.I. Ленiна. У перспектыве ў гэты дзень шырока асвятлiць значнасць i непераможнасць iдэй м/л i дасягнутыя поспехi ў будаў-нiцтве камунiзму. Напярэдаднi свята праводзiць урачыстыя сходы парт, сав i грамадскiх арганiзацый, а таксама даклады i гутаркi на прадпрыемствах, ва ўстановах, калгасах, аб жыццi i дзейнасцi Ленiна.
Стваралася вельмi супярэчлiвая сiтуацыя, пры якой iдэалагiчная крытыка культу асобы, акцыi па перадоленнi яго наступстваў, усё больш адрывалася ад свайго галоўнага суб’екту. Пэўныя выхады са складанага становiшча вы-значыў ХХ з’езд КПСС (14-25 лютага 1956) паводле даклада Хрушчова “Аб кульце асобы i яго вынiках”.
ХХ з’езд КПСС, стаў этапным пунктам у развiццi краiны, у тым лiку БССР. Справаздача ЦК надавала надзею аб пераадоленнi сталiнcкiх пару-шэнняў у жыццi грамадства. У гэтым жа накiрунку была вытрымана паста-нова ЦК КПСС ад 30 чэрвеня 1956 “Аб пераадоленнi культу асобы i яго наступст-ваў”.
Па ўказаннi ЦК КПСС следчымi органамi БССР праведзена праверка су-довых спраў даваенных гадоў. У вынiку было ўстаноўлена, што iснаванне на Беларусi антысавецкага падполля ў 1937-38 было вынiкам фальсiфiкацыi, а шэраг асоб - Гiкала, Галадзед, Кнорын, Убарэвiч, Чарвякоў, Шаранговiч, А. I. Крынiцкi, Валковiч, Дзенiскевiч, Стакун падлягалi першачарговай рэабiлi-тацыi. Усяго з 1956 па 1962 было рэабiлiтавана 29012 чал., далёка не ўсе. Да 1994 г. гэта лiчба дасягнула больш як 160 тыс.
У чэрвенi 1957 выявiлася спроба рэанiмацыi сталiнскiх метадаў кiраў-нiцтва. На Прэзiдыуме ЦК Молатаў i Малянкоў паставiлi пытанне аб вы-зва-леннi Хрушчова ад пасады I сакратара. Iх падтрымалi Варашылаў, Кагановiч, Булганiн, Пярвухiн, Сабураў. Супраць – Мiкаян, Суслаў, Кiрычэнка. З апорай на ўзброеныя сiлы (Жукаў) i КДБ (Сяроў) большасць членаў ЦК асудзiлi “антыпартыйную групу” i выключылi iх з партыi.
Яшчэ больш моцны ўдар па прыхiльнiках Сталiна быў нанесены ХХ з’ездам КПСС (17-31 кастрычнiка 1961 г.), калi ў адпаведнасцi з рашэннем дэлегатаў труна з целам “правадыра ўсiх часоў i народаў” была вынесена з маўзалея, помнiкi ў яго гонар убраны з плошчаў i г. д.
Не менш важнай падзеяй, якая адбылася на з’ездзе, стала прыняцце но-вай, трэцяй па лiку партыйнай праграмы, названай Праграмай пабудовы ка-мунiзму. Для яе рэалiзацыi ставiлася на мэце стварэнне адпаведнай МТБ, па-ступовае пераўтварэнне сацыялiстычных грамадскiх адносiн у камунiстыч-ныя i фармiраванне новай асобы.
У 1958 г. адбыўся вiзiт у Мiнск Хрушчова. З дакладам на беларускай мо-ве выступаў К. Т. Мазураў. Але Хрушчоў у выступленні перад студэнттамі заўважыў, што менавіта беларусы першымі пабудуюць камунізм, бо яны першымі перайшлі на рускую мову.
Пераход савецкага народа да новага этапу свайго развiцця абумоўлiваў яшчэ большага ўзрастання ролi i значнасцi Камунiстычнай партыi. Адпавед-ным чынам гэта запатрабавала ўмацавання камандна-бюракратычнай сiстэмы i вяртання да сталiнскiх метадаў кiравання.
САВЕТЫ
Дэмакратызацыя жыцця станоўча адбiлася на дзейнасцi Саветаў усiх узроўняў. Саветы пачалi лепш выконваць свае гаспадарчыя, арганiзацый ныя i культурна-выхаваўчыя функцыi. У другой палове 50-х на Беларусi, як i паў-сюдна, пачалося абмеркаванне народам дакументаў i законаў, распра-цава-ных ЦК або ўрадам. Праводзiлiся агульнасаюзныя i рэсп нарады па пытаннях развiцця прамысловасцi i сельскай гаспадаркі.
Палажэннi аб сельскiх, пасялковых, раённых, гарадскiх Саветах, зацвер-джаныя Вярхоўным Саветам БССР у 1957-58, адлюстравалi iмкненне да раз-вiцця савецкай дэ-макратыi. Яны заканадаўча замацавалi правы iнтэрпеляцыi дэпутатаў, усталявалi iх недатыкальнасць, вызначылi iнш правы i абавязкi.
У 1950-х гг была пашырана самастойнасць саюзных рэспублiк ў галiне вырашэння мясцовых пытанняў сац-эканамiчнага, культурна-выхаваўчага i палiтычнага развiцця. У веданне ўрада Беларусi перадавалiся многiя пытаннi планавання прамысловасцi, размяшчэння прадпрыемстваў i ўстаноў, што раней знаходзiлася ў кампетэнцыi саюзнага ўрада.
Пашырэнне правоў саюзных рэспублiк вяло i да ўзрастання ролi ВС, СМ БССР ва ўсiх галiнах жыцця рэспублiкi. Яно было ўзмоцнена тым, што рэс-публiкi атрымалi права на распрацоўку ўласных грамадзянскiх i крымiналь-ных кодэксаў, на адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне.
У 1954-55 г. колькасны склад адм-кiруючага апарату зменшылася на 11 тыс чал, што дало дзяржаве эканомiю ў 71 млн руб i дазволiла накiраваць у мясцовыя Саветы звыш 700 вопытных iнструктараў. Тым не менш, ва ўмовах панавання КПСС сапраўднага паўнаўладдзя Саветаў так i не ўдалося дасяг-нуць. Iх кiраўнiцтва абiралася пад партыйным кантролем i пры прамым i непасрэдным удзеле камунiстаў. Роля шэраговых дэпутатаў Саветаў, нават з лiку партыйцаў, таксама была нязначнай.
Вядома, што крытыка культу асобы Сталiна не магла не адбiцца на аўтарытэце ўсёй партыi, таму ў гэты час на першы план выстаўлялася задача уцягнення насельнiцтва ў рознага кшталту палiтычныя кампанii, каб не да-пусцiць дыскрэдыдацыi ўсёй камунiстычнай iдэалогii. Адным са сродкаў пераканання людзей аб Савецкай краiне як самай дэмакратычнай у свеце, з’яўлялiся выбарчыя кампанii. На працягу 1950-х гг працоўныя Беларусi двойчы бралi ўдзел у выбарах у ВС СССР, двойчы ў ВС БССР i тройчы ў мясцовыя органы рэспублiкi. За безальтэрнатыўны спiс кандыдатаў блоку камунiстаў i беспартыйных галасавала звыш 99 % выбаршчыкаў.
У складзе Вярхоўнага Савета i Савета Міністраў БССР дамiнавалi людзi, якiя праславiлi сябе ў барацьбе з ворагам. З 1948 па 1968 пасаду старшынi Прэзідыуму ВС займаў Казлоў, урад з 1956 па 59 – Аўхiмовiч, а з 1959 па 1978 - Кiсялёў.
ПРАФСАЮЗЫ
Пасля 1953 г было нямала зроблена па актывiзацыi прафсаюзаў, якiя з году ў год раслi колькасна. Калi ў 1951 у праф ар-цыi БССР налiчвалася 815 тыс, то да IХ з’езда ў сак 1960 г ужо 1 988 400, амаль увесь рабочы клас i iнтэлiгенцыя. Самая масавая непалiтычная арганiзацыя
На неабходнасць павышэння ролi прафсаюзаў звярнуў увагу Х з’езд у 1954 г. Ён запатрабаваў ад усiх работнiкаў больш поўна выкарыстоўваць свае правы ў кiраваннi вытворчымi справамi, арганiзацыi сац спаборнiцтваў, паляпшэннi дабрабыту сав людзей. Для заахвочвання пераможцаў у рэспублi-канскiм спаборнiцтве ў 1957 г быў устаноўлены Пераходны Чырвоны Сцяг i грашовыя прэмii.
Найбольш плённым у пасляваенны час для бел прафсаюзаў з’яўляўся 1958 г., калi адбыўся Пленум, а затым i 8 з’езд яго лепшых прадстаўнiкоў. Старшыня Белсаўпрофа - I. М. Макараў. 74 члены i 25 кандыдатаў.
Так, УIII з’езд прафсаюзаў БССР (май 1958) падвёў вынiкi сваёй дзей-насцi за пасляваенныя гады i акрэслiў шляхi павышэння ролi ў сац будаўнiц-тве: больш актыўна займацца арганiзацыяй сац спаборнiцтва, умацаваннем працоўнай дысцыплiны, уздымам творчай актыўнасцi рабочых i IТР. Яны ўзначалiлi барацьбу працоўных калектываў за эфектыўнае выкарыстанне тэхнiкi i абсталявання, эканомii сыравiны i матэрыялаў.
У адпаведнасцi з пастановай СМ БССР (1958 г.) Дзяржплан, Мiнiстэр-ствы i ўстановы БССР павiнны былi разглядаць пытаннi планавання, ар-ганiзацыi вытворчасцi, зарплаты, культурна-бытавога абслугоўвання i г. д., якiя закраналi iнтарэсы працоўных, з удзелам прадстаўнiкоў прафсаю-заў або пасля ўзгаднення з прафсаюзамi. У лiпенi 1958 Прэз ВС СССР зацвердзiў палажэнне аб правах фабрычных, заводскіх i мясцовых камiтэтаў.
Згодна з iм пашыралiся iх правы ў вытворчай дзейнасцi калектыва, у кi-раўнiцтве сацыялістычным спаборнiцтвам, у працоўных, фiнансавых i бы-тавых адносiнах. Па новаму палажэнню без згоды мясцовага камiтэта адмiнi-страцыя не мела права звальняць рабочых i служачых. У распараджэнне Са-ветаў прафсаюзаў перадаваўся бюджэт прафсаюзаў, бюджэт па страхаваннi, пытаннi па ахове працы i тэхнiкi бяспекi, а з 1961 – cанаторыi i дамы адпа-чынку.
Варта адзначыць, што асноўнай задачай прафсаюзаў з’яўлялася вы-творчая сфера. Па iх iнiцыятыве спаборнiцтвы “за званне брыгад выдатнай якасцi”, “за эканомiю iнструментаў”, “за сумяшчэнне прафесiй” (1951-55). Усяго удзельнiчала 95, 2% працоўных. З 1958 г - рух за званне ударнiкаў i брыгад камунiстычнай працы. Пасля 10 з’езда (1962) за пераход перадавiкоў на адстаючыя ўчасткi, за званне “майстар-залатыя рукi”
Актывiзацыя прафсаюзаў выявiлася таксама ў выхаваўчай i культурна-асветнiцкай сферах. Яны з’яўлялiся арганiзатарамi шматлiкiх мерапрыем-стваў па прапагандзе перадавых метадаў працы, камунiстычнага выхавання насельнiцтва, праяўлялi клопат аб стварэннi належных умоў для культурнага адпачынку працоўных i iх дзяцей, развiццю турызму, мастацкай самадзей-насцi. Па iнiцыятыве прафсаюзаў каля 600 прадпрыемстваў каля 600 прад-прыемстваў i ўстаноў будавалi жыццё на свае сродкi. Для кантролю за ходам жыллёва-бытавога будаўнiцтва прафсаюзы прыцягнулi каля 30 тыс чал.
Такiм чынам, першыя крокi, зробленыя ў 50-я гг. па дэмакратызацыi асноў савецкага ладу спрыялi пашырэнню правоў прафсаюзаў, актывiза-цыi iх работы, павелiчэнню iх уплыву на ўсе сферы жыцця рэспублiкi.
КАМСАМОЛ
У1950-я гг. раслi i ўмацоўвалiся камсамольскiя арганiзацыi рэспублiкi. Узрастала iх роля ў грам-палiтычным i гаспадарчым жыццi i ў выхаваннi мо-ладзi. Характэрнай прыкметай часу стала iх колькаснае павелiчэнне. Калi ў 1950 г. у шэрагах ЛКСМБ налiчвалася 367, 5 тыс камсамольцаў, то да 1961 г. ужо 620,5. У 1959-60 гг. I сакратаром ЦК з’яўляўся Крывулiн, у 60-64 – Мак-сiмаў, 64-70 - Жабiцкi i г. д. Высокi аўтарытэт у час вайны i пасляваеннага аднаўлення. Строгi адбор у члены арганiзацыi. Кадры для партыйна-савецкай наменклатуры.
Шэфства камсамола над пiянерскай арганiзацыяй.
Актыўнасць камсамольцаў выявiлася ў барацьбе за сац спаборнiцтва, за ўздым прамысловасцi i сельскай гаспадаркi. Па заклiку партыi камсамол Беларусi ўзяў удзел у асвваеннi цалiны i абложных зямель у Казахстане, Сiбiры, На Алтаi i Урале. Толькi ў 1954-55 гг. у камiтэты паступiла звыш 100 тыс заяў аб жаданнi паехаць на цалiну. З 1954 па 1960 г на пастаянную працу выехала звыш 60 тыс дзяўчат i юнакоў. З 1960 г Беларусь пачала шэфства над Какчэтаўскай вобл Казахстана.
У 1958 г. у БССР працавала 7 тыс камсамольскiх палiтгурткоў з удзелам каля 150 тыс чал. Тысячы камсамольцаў рыхтавалася да паступлення ў партыю. З паслабленнем “халоднай вайны” i пранiкненнем звестак аб жыццi моладзi за мяжой узмацнiлася патрэба ў актыўнай iдэалагiчнай працы (стыля-гi, рок-н-рол)
Узяўшы курс на пабудову камунiзму, партыя ўзняла тэзiс аб павышэннi сваёй ролi ў жыццi краiны. Адзiнай пануючай iдэалогiяй працягвала заста-вацца камунiстычная.
Пагаршэнне спраў у эканомiцы абвастрала сацыяльную напружанасць у грамадстве. Рабочыя выказвалi нездавальненне недахопам спажывецкiх тава-раў, ростам цэн (Навачэркаск, 1962); cялян раздражняў па-датковы наступ на iх асабiстую гаспадарку i невялiкiм памерам аплаты сваёй працы; вайскоўцы былi незадаволены аднабаковым скарачэннем савецкiх узброеных сiл, ад-праўкай у адстаўку афiцэраў без кампенсацый i перспектыў на ўладкаванне на працу. Адстаўка Жукава за “банапартызм” i iмкненне паставiць сябе вы-шэй за партыйныя органы.
Частыя перабудовы i рэфармаваннi кiруючых структур непакоiлi шмат-лiкае партыйнае i дзяржаўнае чыноўнiцтва. Асаблiвае незадавальненне вы-клікалi прынцып (прыняты ХХII з’ездам КПСС) змяняемасцi кадраў (штогод 25%), падзел абкомаў на прамысловы i сельскагаспадарчы аддзелы, лiк-вiдацыю райкомаў i iнш.
Акрамя таго, узмацнiлася арганiзацыйная блытанiна, калi партыйныя i савецкiя органы падзялiлiся па гаспадарчаму прынцыпу (на Беларусi - у снежнi 1962- студзенi 1963), стварылiся калгасна-саўгасныя ўпраўленнi, а сельскiя райкомы ператварылiся ў партыйныя камiтэты гэтых упраўленняў. Для кiраўнiцтва партыйнымі арганiзацыямi прадпрыемстваў i будоўляў, раз-мешчаных у сельскай мясцовасцi, былi створаны 23 занальныя прамыслова-вытворчыя камiтэты.
У вынiку раён як адмiнiстрацыйна-гаспадарчая адзiнка разрываўся на часткi. З яго складу штучна выдзялялiся так званыя прамыслова-вытворчыя зоны. Стваралiся адпаведныя абласныя камiтэты партыi па кiраўнiцтву пра-мы-словасцю, будаўнiцтвам i сельскай гаспадаркай.
Iмкненне Хрушчова ўзмацнiць iдэалагiчны ўцiск у лiтаратуры (Б. Па-стэрнак, А. Вазнясенскi), выяўленчым мастацтве (Э. Неiзвесны, абстракцыя-нiсты), музыцы (фармалiзм) i г. д. выклiкала негатыўнае да яго стаўленне з боку iнтэлiгенцыi. Усё савецкае грамадства ў цэлым негатыўна аднаслася да яго заяў адносна магчымасцi CCCР за кароткi час абыйсцi па эканамiчных паказчыках перадавыя краiны свету i не пазней 1980 пабудаваць камунiзм.
У вышэйшых эшалонах улады наспела змова. 13 кастрычнiка 1964 на пясяджэннi Прэзiдыума ЦК КПСС Хрушчову былi прад’яўлены прэтэнзii за развал сельскай гаспадаркi, за злоўжываннi ў кадравай палiтыцы, за праявы культу яго асобы. Больш падрабязна гэта прагучала назаўтра, 14 кастрычнiка 1964 г у дакладзе пленуму ЦК Суслава “Аб ненармальным становiшчы, што склалася ў Прэзiдыуме ЦК у сувязi з няправiльнымi дзеяннямi Хрушчова”. Паводле асабiстай просьбе Хрушчова “па ўласным жаданнi” ён быў вызва-лены ад займаемых пасад I сакратара ЦК i старшынi СМ.
НЕКАТОРЫЯ ВЫСНОВЫ
Кароткачасовы перыяд парасткаў дэмакратызацыi грамадска-палітычнага ладу названы хрушчоўскай “адлiгай”.
Рэзкiя кантрасты: з аднаго боку – навукова-тэхнiчны прагрэс (космас, яд-зерная зброя), з другога – хранiчнае адставанне ў сельскай гаспадарцы, дэ-фiцыт прадуктаў спажывання.
Наданне большых правоў Саветам і прафсаюзам, а з другой – па-раней-шаму, рэальная ўлада ў руках партыі. Узяўшы курс на пабудову камунiзму, партыя ўзняла тэзiс аб павышэннi сваёй ролi ў жыццi краiны. Адзiнай пануючай iдэалогiяй працягвала заставацца камунiстычная.
Барацьба з культам асобы, а з другога боку ўсхваленне КПСС і пачатак культу самога Хрушчова.
Амнiстыя i рэабiлiтацыя, а з другога боку – барацьба з iншадумцамi, спецсховiшчы, цэнзура, адсутнасць галоснасцi, “Новачэркаскi растрэл”.
Аднаўленне законнасці і яе парушэнні (“Новачэркаскi растрэл”, справа валютчыкаў)
Энтузiязм мас i валюнтарызм улад.
Адсюль самадыскрэдытацыя сiстэмы (цяга да заходняга, анекдоты, палi-тыч-ая iндэферэнтнасць)
Крытыка Сталіна абярнулася крытыкай партыі, асабліва, наменклатуры. За гэта і адбылося адхіленне Хрушчова.