Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тексты лекций курса "История Беларуси".doc
Скачиваний:
266
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
3.24 Mб
Скачать

20. Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай у XVII – перш. Палове XVIII ст. Міжусобная барацьба магнацкіх груповак.

Названы перыяд гiсторыi Беларусi прыпадае на час найвышэйшага раз-вiцця феадальнага ладу. Пасля ажыццяўлення аграрнай рэформы 1557 г. i стварэння новага дзяржаўнага аб’яднання – РП – на Беларусi ў першай палове 17 стагоддзя назiраўся пэўны ўзрост сельскагаспадарчай i рамеснай вытворчасцi, развiццё ўнутранага i знешняга гандлю.

С сярэдзiны ХVII ст. Беларусь амаль на цэлае стагоддзе трапляе ў паласу эканамiчнага заняпаду. Асноўнай прычынай таму – разбуральныя войны, якiя вялiся на яе тэрыторыi – сялянска-казацкая або антыфеадальная, РП з Расiяй у 1654-1667 г., Паўночная. Так, пасля кожнай пуставала мноства ворыўных зямель. Каралеўскiя ўлады былi вымушаны на некалькi год вызвалiць ад падаткаў гараджан, каб узняць рамёствы i гандаль.

Ад войн, як вядома, неслi страты не толькi сяляне i рамеснiкi, а i феада-лы. Кожны з iх па-свойму стараўся паправiць свой дабрабыт. Больш багатыя i дальнабачныя землеўладальнiкi не спяшалiся рабiць гэта за кошт сваiх пры-гонных, даючы iм магчымасць аднавiць разбураную гаспадарку, i толькi по-тым у поўнай меры ўзмацнялi павiннасцi. Так, асобныя паны дазвалялi ся-лiцца ў сваiх разбураных вёсках навасёлам, для асваення залежных зямель засноўвалi слабоды i г. д. Адсюль вёскi з назвамi “Навасёлкi”, “Слабада”. Ча-сам пан быў вымушаны здаваць сялянам за нiзкую плату ўчасткi зямлi – так званыя прыёмныя, бакавыя, наезныя, лазовыя – каб толькi яны не застава-лiся неапрацаванымi.

Большасць жа дробнапамеснай шляхты бачылi выйсце са свайго цяжка-га становiшча ва ўзмацненнi эксплуатацыi прыгонных сялян. Асноўнымi па-вiннасцямi заставалiся паншчына i чынш, прычым першая пераважала ў цяг-лых сялян, а другая (чынш) – у асадных.

Менавiта паншчына аж да сярэдзiны ХVIII ст. займала першае месца ся-род iншых павiннасцей. У вынiку, яна стала складаць да 8–12 i нават 16 дзён на тыдзень з цяглавай валокi. Да адпрацовачных павiннасцей таксама адно-сiлiся гвалты (усёй сям’ёй 12 разоў на год: лесапавал, стагаванне, жнiво), шарваркi (рамонтныя i будаўнiчыя работы); фурманковая павiннасць (1-2 разы на год або 15 злотых), старажоўшчыну (2-4 чал. ад вёскi штодня на двор гаспадара); начную варту.

Штогод сяляне плацiлi падымнае, прадуктовы аброк (дзякла)

У час вайны на карысць войска дзяржаўныя сяляне плацiлi грашовы па-датак – гiберну, панскiя сяляне – рэйтаршчызну. I тыя, i другiя плацiлi пра-дуктоЯвы падатак – cтацыю – на харчаванне служывых.

Акрамя названых павiннасцей, сяляне плацiлi: жарнавое (за права мець жорны), лясное (за карыстанне ляснымi ўгоддзямi); чапавое (за выраб алка-гольных напояў); кунiцу (за дазвол дзяўчыне выйсцi замуж у iншую мясцо-васць); На свята плацiлi гаспадарам каляднае i валачобнае.

Колькасць рознага кшталту павiннасцей i выплат вагалася ад 120 да 140.

За выкананнем паншчыны i iншых павiннасцяў сачыў войт або ўраднiк.

Як правiла, сярэднi памер сялянскага надзелу складаўся з паўвалокi.

Буйныя феадальныя ўладаннi належалi дзяржаве, асабiста каралю (эка-номii), магнатам, каталiцкай i унiяцкай царкве. Акрамя таго, феадальнай знацi ў другой палове ХVIII ст. належала 58 гарадоў i мястэчак. Самыя багатыя ўла-дальнiкi – Радзiвiлы: нават iх родавы герб напалову падобны на каралеўскi. У канцы ХVIII ст. 16-цi магнацкiм родам належала 30% усiх сялян Беларусi.

Маёнтак сярэдняга шляхцiца складаўся з некалькiх вёсак, а сяляне ў ас-ноўным з’яўлялiся асаднымi. Калi ўладальнiк меў фальварак, то большасць сялян з’яўлялася цяглымi. Да сярэдзiны ХVIII ст. фальваркавая гаспадарка распаўсю-дзiлася на захадзе Беларусi. Асноўнай культурай, якая вырошчвалася на продаж, з’яўляла-ся азiмае жыта.

Ва ўладаннi дробнага шляхцiца (зямянiна або панцырнага баярына) зна-ходзiлася ад 1 вёскi да некалькiх cялян.

Кожны ўладальнiк у меру сваiх патрэб скарыстоўваў розныя спосабы павышэння сваiх даходаў. У ХVIII ст. распаўсюдзiлася практыка перадачы маёнткаў з сялянамi або нават цэлых населеных пунктаў i тэрыторый у арэнду купцам за пэўную суму грошай. У такiх выпадках самi арандатары бралi на сябе клопат збору падаткаў, у вынiку чаго рэзка пагаршалася становiшча падаткаплацельшчыкаў i ў той цi iншай мясцовасцi рэзка ўзрастала сацыяльная напружанасць. Так, у вынiку шматлiкiх злоўжыванняў арандатараў у Крычаўскiм старостве з 1740 па 1744 г. адбывалася моцнае паўстанне на чале з Васiлём Вашчылам, якое было падаўлена толькi рэгулярнымi войскамi з артылерыяй. Крыху пазней, у 1750-ыя гады таго ж 18 ст. буйное паўстанне адбылося на Каменшчыне.

У прамой i непасрэднай залежнасцi ад сельскай гаспадаркi знаходзiлiся гарадскiя рамёствы i гандаль. Да сярэдзiны ХVIII ст. попыт на прадукты рамеснай вытворчасцi вiцебскiх гарбароў, магiлёўскiх пальчатнiкаў i мылавараў, мiнскiх рымараў, слуцкiх ювелiраў i iнш. спрыяў развiццю ўнутранага гандлю. У гарадах i мястэчках па-ранейшаму заставалася цэхавая арганiзацыя рамеснiкаў. Вярхушку ган-длёвага насельнiцтва складала купецтва.

Новай з’явай у эканамiчным жыццi Беларусi першай паловы ХVIII ст. зрабiлася зараджэнне i развiццё мануфактурнай вытворчасцi. У адрозненне ад майстэрань, дзе ўвесь працэс вытворчасцi тавараў ад пачатку да канца ад-бываўся ўручную, на чале i з удзелам самога ўладальнiка – майстра, ману-фактура ўяўляла сабой прадпрыемства, якое належала купцу або феадалу, якiя самi не выраблялi тую цi iншую прадукцыю, а наймалi для гэтых мэтаў майстроў i рабочых. Па-другое, на гэтых прадпрыемствах узнiк падзел працы i пачалi выкарыстоўвацца механiчныя прылады працы (станкi).

На Беларусi першыя мануфактуры адрознiвалiся ад заходнееўрапейскiх тым, што iх падаўляючая большасць належала феадалам, а рабочымi з’яўля-лiся мясцовыя прыгонныя. Такiя мануфактуры звалiся вотчыннымi.

Адначасова сталi ўзнiкаць i купецкiя мануфактуры, дзе працавалi свабод-ныя асабiста наёмныя работнiкi – гараджане або местачкоўцы.

Першыя мануфактуры ўзнiклi: на пачатку ХVIII ст. так званы шкляны завод у Налiбоках Стаўбцоўскага пав.; затым у канцы 30-х гг. ХVIII ст. буй-нейшы ў РП – Урэцкi шкляны завод у Слуцкiм пав., дзе быў наладжаны вы-пуск крыштальнага посуду i люстраў. Такiя ж заводы былi наладжаны ў м. Iлья Мiнскага пав. i маёнтку Мыш Наваградскага пав. У м. Свержань пачаўся выпуск фаянсавага посуду, у маёнтку Вiшнёва Ашмянскага пав. – прамысло-вая апрацоўка жалеза, у м. Ружаны – вытворчасць сукна i палатна.

Усе гэтыя мануфактуры былi вотчыннымi i належалi буйным феадалам. Колькасць купецкiх значна саступала вотчынным з прычыны слабай канку-рэнтаздольнасцi: паколькi выкарыстанне наёмнай працы было значна дара-жэй за працу прыгонных. З другога боку, назiралася тэндэнцыя да паступо-вага пашырэння выкарыстання на тых самых вотчынных мануфактурах мена-вiта наёмных рабочых i не толькi майстроў, бо прадукцыйнасць працы прыгоннага сялянства, не зацiкаўленага ў яе вынiках, не магла не адбiвацца на якасцi прадукцыi. Так, на заснаванай у 1751 г. М.- К. Радзiвiлам у Слуцку фабрыцы паясоў разам з прыгоннымi працавалi i мяшчане, у тым лiку галоў-ны майстра Васiль Барсук. Выкарыстанне 24 станкоў дазваляла выпускаць да 200 паясоў у год.

У 60-70 гг. ХVIII ст. па загаду караля Ст. Аўгуста Панятоўскага галоўны упраўляючы эканомiямi Антонi Тызенгауз заснаваў больш за 20 мануфактур у Гароднi (15), фабрыкi залатой i срэбранай нiтак, па выпуску шаўковых вырабаў, пан-чох, капелюшоў, экiпажаў i iнш.

Усё ж асноўную масу прамысловых тавараў па-ранейшаму выпускалi ра-месныя майстэрнi, якiя захавалi свае замкнёныя цэхавыя структуры. Най-больш развiтымi з’яўлялiся прафесii метала- i скураапрацоўшчыкаў, затым краўцоў i будаўнiкоў.

Да канца ХVIII ст. колькасць гараджан складала 11% з 3, 6 млн. насель-нiцтва Беларусi. Па некаторых звестках, у гэты час на Беларусi icнаваў 41 го-рад i 397 мястэчак агульнай колькасцю жыхароў 370 тыс. чал. Так, у Мiнску ў 1797 г. 5 794 жыхары. Па колькасцi дамоў i жыхароў ён саступаў Магiлёву i Вiцебску.

Уздыму эканомiкi спрыяла таксама некаторае ўпарадкаванне дзяржаўна-га ладу. У 1760-70-х гг. былi праведзены адмiнiстрацыйныя рэформы, узмац-нiўшыя апарат улады, нагляд за гандлем, фiнансы. У прыватнасцi, у 1764 i 1775 гг. урад РП увёў “генеральную мытную пошлiну”, у тым лiку для шлях- ты, духавенства i караля, а ўсе ўнутраныя мытнi скасоўвалiся. Ляхвярскi пра-цэнт значна абмяжоўваецца.

У 1766 г. у ВКЛ уведзены адзiныя меры вагi, аб’ёму i даўжынi.

Беларускае купецтва вывозiла на знешнi рынак у асноўным сельскагас-падарчыя тавары, лес, вырабы з драўнiны. Iх спажыўцамi з’яўлялiся ў асноў-ным жыхары Польшчы, Прусii, Расii. Блiжэйшымi гандлёвымi цэнтрамi з’яў-лялiся Гданьск, Крулявец, Вiльня. Прывозiлася тканiна, вырабы з жалеза, медзь, галантарэя, прадметы раскошы. У развiццi ўнутранага гандлю ўсё большую ролю адыгрывалi кiрмашы, буйнейшыя з якiх былi ў Менску, Шклове, Бешанковiчах, Зельве. У Гароднi, Кобрыне, Паставах пры мануфак-турах адчыняюцца крамы.

Развiццю гандлю спрыяла пабудова сухапутных сродкаў зносiн – трак-таў, накшталт Пiнска-Слонiмскага i Пiнска-Валынскага.

Па-ранейшаму важнейшымi сродкамi зносiн былi рэкi. У 1767-1784 гг. былi пабудаваны каналы, злучыўшыя басейны Нёмана з Дняпром (канал Агiнскага) i Прыпяцi з Бугам (1781-84 гг.)

У сярэдзiне ХVIII ст. у РП намецiўся пэўны эканамiчны ўздым, у тым лi-ку i на Беларусi. Па-ранейшаму панаваў феадальна спосаб вытворчасцi, заснаваны на эксплуатацыi падаўляючай часткi насельнiцтва – прыгоннага сялянства. У нетрах феадальнага грамадства сталi зараджацца новыя пласты насельнiцтва – прамысловая буржуазiя i наёмныя рабочыя. Але iх роля ў эканамiчныя i палiтычным жыццi яшчэ заставалася зусiм слабай.

Міжусобная барацьба магнацкіх груповак.

Яшчэ з часоў Генрыка Валуа шляхта дамаглася ўзаконення так званых “генрыкавых артыкулаў”, якiя па сутнасцi абмяжоўвалi над ёй уладу ка-раля. Сам ён лiчыўся “першым сярод роўных” i абавязваўся захоўваць на-званыя “артыкулы”. У iх лiку захоўвалася палажэнне, у адпаведнасцi з якiм шляхта магла адмовiцца ад падпарадкавання каралю i нават выступiць су-праць яго са зброяй у руках (рокаш), калi той парушыць “шляхецкiя вольнасцi

Выбарнасць каралеўскай улады i яе залежнасць ад шляхецкай волi мела i свае недахопы. Ва ўмовах шматканфесiйнай i шматнацыянальнай дзяржа-вы цяжка было аб’яднаць iнтарэсы ўсёй шляхты. Невыпадкова таму пачынаюць узнiкаць шляхецкiя групоўкi, затым аб’яднаннi (канфедэрацыi) на чале з буйнейшымi магнатамi, якiя як правiла праследуюць не агульна-дзяржаўныя, а фамiльныя iнтарэсы. Варта прыгадаць дзейнасць у гэтым напрамку Пацаў, Сапегаў, Радзiвiлаў i iнш.

У такiх умовах нават вышэйшы заканадаўчы орган – сейм – пачынае даваць збой. Так, за час з 1652 па 1764 гг. у вынiку подкупаў яго дэпутатаў i iншых захадаў 48 пасяджэнняў з 55 было сарвана з-за выкарыстання пра-ва “лiберум вета”. Такiм чынам, стваралiся перашкоды ў справе дзяржаў-нага кiравання. У той самы час на месцах узмацняецца ўлада павятовых сеймiкаў, якiя, як правiла, знаходзiлiся пад кантролем магнатаў.

У 1669 г. новым каралём быў абраны Мiхал Карыбут Вiшнявецкi (1669-1673). Пры iм узмацнiлася барацьба магнацкiх груповак. Асаблiвам уплывам пры двары карысталiся Пацы. Па дарозе на вайну з туркамi Вiшнявецкi нечакана памёр у Львове.

У 1674-1696 гг. каралём быў славуты палкаводзец Ян Сабескi. У час каралявання яго каралявання ў РП па-ранейшаму не сцiхалi магнацкiя мiжусобiцы. Асаблiвы непакой улад выклiкала дзейнасць Сапегаў, якiя спра-бавалi адкалоць ВКЛ ад РП. Вострае процiдзеянне iм аказвала канфедэрацыя Агiнскiх.

У жнiўнi 1696 г., беларуска-лiтоўская шляхта на сваiм канфедэрацый-ным сойме дамаглася ўраўнання ў правах з польскай шляхтай. Разам з тым, на гэтым жа сойме была прынята пастанова аб увядзеннi ва ўстановах польскай мовы ў якасцi дзяржаўнай замест беларускай.

27 чэрвеня 1697 г. каралём польскiм i вкл быў абраны саксонскi кур-фюрст Аўгуст II Моцны (1697-1733 г.). У першыя ж гады свайго караля-вання яму давялося займацца прымiрэннем шляхецкiх груповак, барацьба памiж якiмi перерасла ў грамадзянскую вайну. Толькi ў лiстападзе 1700 г. пад Вiльняй войскi Сапегаў былi разбiты. Групоўка Агiнскiх прапанавала каралю аддзялiць ВКЛ ад РП i ператварыць яго ў спадчынную манархiю. Аўгуст II з задавальненнем пагадзiўся на гэта i ўвёў туды свае войскi, быццам для “прымiрэння бакоў”.

З пачаткам Паўночнай вайны, калі ваенныя дзеяннi перакiнулiся на тэрыторыю Заходняй Беларусі, прынялi бок шведскiх акупантаў. А шляхта адрэзанага ад Польшчы ВКЛ стварыла канфедэрацыю i вясной 1703 г. падпiсала дагавор з Пятром I аб сумеснай барацьбе супраць шведаў.

У 1704 г. польская шляхта з мэтай арганiзацыi ўзброенай барацьбы са Швецыяй стварыла так званую Сандамiрскую канфедэрацыю.

У той самы час пад эгiдай Карла ХII другая частка польскай шляхты ўт-варыла сваю канфедэрацыю i абрала ўласнага караля – C. Ляшчынскага. Няўдалы для Аўгуста II Моцнага ход вайны прымусiў яго пайсцi на пера-мовы са шведамi, а ў 1706 г. ён дабрахвотна адмовiўся ад трона на карысць С. Ляшчынскага. Новага караля прызналi Радзiвiлы, Пацы, Вiшнявецкiя, але не прызналi члены Сандамiрскай i Вялiкакняжацкай канфедэрацый.

На баку шведаў актыўна змагалiся ўзброеныя атрады Сапегi. Маёнткi i вёскi, якiя належалi саюзнiкам Пятра I, бязлiтасна знiшчалiся. У сваю чаргу рускiя войскi жорстка каралi насельнiцтва беларускiх гарадоў, якiя былi вымушаны забяспечваць шведаў правiянтам i фуражом. Так, па загаду Пятра быў ушчэнт спалены горад Магiлёў. Такім чынам, і тыя, і другія, разглядалі Беларусь як варожую тэрыторыю.

Пасля разгрому шведаў пад Палтавай 27 чэрвеня 1709 г. Аўгуст II iзноў пацвердзiў свае каралеўскiя паўнамоцтвы i заключыў новы саюз з Пятром I, і надалей ваенныя дзеяннi адбывалiся толькi памiж войскамi канфедэратаў i шведскай марыянеткi – C. Ляшчынскага. У ВКЛ барацьбу супраць прыхiльнiкаў Ляшчын-скага ўзначальваў Людвiк Пацей. У 1717 г. барацьба скончылася агульным прымiрэн-нем. У 1733 г пасля смерцi Аўгуста II Моцнага новым каралём быў абраны С. Ляшчынcкi. Супраць гэтага катэгарычна выказалася Расiя i нават увяла ў РП свае войскi. 5 кастрычнiка 1733 г. адбылiся выбары новага караля, якiм стаў сын Аўгуста II – Аўгуст III (1733-1763 гг.).

Вiдавочна, што названыя суседнiя дзяржавы не былi зацiкаўлены ў моцнай РП i не раз са зброяй у руках умешвалiся ў яе ўнутраныя справы. Невыпадкова, што з дапамогай Расii ў 1733 г. трон РП заняў Аўгуст III, такi ж бездарны манарх, як i яго бацька – Аўгуст II. Новы манарх, якi за 30 год свайго каралявання быў у краiне толькi 2 гады, не ведаў нi беларускай, нi польскай моў, быў не ў стане кiраваць ёю. Натуральна, што менавiта ў гэты час узмацнiлася шляхецкая анархiя, а пасля яго смерцi ў 1763 асаблiва актывiзавалася мiжусобная барацьба памiж Патоцкiмi i Бранiцкiмi, памiж Ра-дзiвiламi i Чартарыскiмi. Апошнiх падтрымала Расiя. Характэрна таксама, што i чарговы кароль быў абраны пры вызначальнай ролi Расii, дакладней яе армii.

Такiм чынам, у вераснi 1764 г. на элекцыйным сейме каралём РП быў абраны не швед або немец, як раней, а ўраджэнец маёнтка Волчын Бера-сцейскага павета, стольнiк ВКЛ Cтанiслаў Панятоўскi, якi пры каранацыi набыў яшчэ iмя Аўгуст IV.