Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тексты лекций курса "История Беларуси".doc
Скачиваний:
266
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
3.24 Mб
Скачать

57. Разгортванне ўсенароднай барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Вызначальную ролю ў арганізацыі і кіраванні партызанскай і падпольнай барацьбой адыгрывала Камуністычная партыя (бальшавікоў) Беларусі

Напярэдадні вайны у КП(б)Б налічвалася 50 754 членаў і 24 297 кандыдатаў у члены партыі. Працавала 10 абласных, 14 гарадскіх, 12 раённых у гарадах і 187 сельскіх райкомаў партыі. З пачаткам вайны у армію паступіла больш 26 тыс камуністаў і 130 тыс камсамольцаў.

30 чэрвеня ЦК КПБ прыняў Дырэктыву № 1 “Аб падрыхтоўцы да пераходу на падпольную работу партыйных арганізацый, якія знаходзяцца пад пагрозай фашысцкай акупацыі”.

1 ліпеня з’явілася яго – Дырэктыва № 2 “Па разгортванні партызанскай вай-ны ў тыле ворага”. У далейшым ЦК КП(Б)Б з Мінска перабазіраваўся ў Магілёў, затым у г. п. Ліозна, Рослаўль (Смал. вобл.), 16 ліпеня – Гомель, 20 жніўня-3 кас-трычніка у р-не Арла, затым у Маскве). Усяго ў тыле пакідалася каля 8 тыс ка-муністаў.

Нягледзячы на жорсткасць акупацыйнага рэжыму i рэпрэсіі, патрыятычны рух беларускага народа супраць германскіх захопнікаў узрастаў i пашыраўся, прымаў эфектыўныя арганізаваныя формы i разнастайныя метады барацьбы.

Частка насельніцтва не выконвала загады акупацыйных улад, ігнаравала ix распараджэнні i ўказанні, аказвала маральную i матэрыяльную падтрымку пар-тызанам, падпольшчыкам, а таксама трапіўшым у акружэнне воінам Чырвонай Арміі.

3 першых дзён вайны частка насельніцтва пад кіраўніцтвам астаўленых пар-тыйных, савецкіх i камсамольскіх работнікаў, а таксама вайскоуцаў, што трапі-лі ў акружэнне, стваралі партызанскія групы i атрады. Адным з першых парты-занскіх фарміраванняў, створаных 2426 чэрвеня 1941 г. на акупаванай тэрыторыі Беларусі, быў партызанскі атрад пад камандаваннем В.З. Каржа, які налічваў каля 60 чалавек і дзейнічаў у раёне Пінска. 26 чэрвеня на тэры-торыі Кастрычніцкага раёна Палескай вобласці быў створаны атрад "Чырво-ны Кастрычнік", кіраўнікі якога – Ц.П.Бумажкоў і Ф. Паўлоўскі сталі першымі партызанамі – Героямі Савецкага Саюза. У ліпені 1941 г. у Сураж-скім раёне пад кіраўніцтвам М.П.Шмырова быў створаны партызанскі атрад, які ўвайшоў у склад 1-й Беларускай партызанскай брыгады. За ліпень — верасень 1941 г. было сфарміравана звыш 430 партызанскіх атрадаў і груп, у якіх налічвалася больш за 8300 чалавек. Апрача таго ў ддругой палове года самастойна ўзнікла каля 60 атрадаў і груп.

У другой палове 1941 г. сваёй актыўнасцю вызначыліся таксама атрады і групы, на чале якіх стаялі: М. П. Ганчароў (Беласточчына), М. М. Бяляўскі (Тураўскі раён), I. С. Федасеенка (Гомельскі раён), I. А. Яраш (Барысаўскі раён), I. 3. Ізох (Клічаўскі раён), У. I. Нічыпаровіч, В. Т. Варанянскі, Р. М. Сталяроў — на Міншчыне і інш.

Зразумела, баяздольнасць беларускіх партызан i падпольшчыкаў была яшчэ невысокай. Частка створаных летам-восенню 1941 г. атрадаў i груп былі раз-громлены, некаторыя перапынілі дзейнасць, другія, выканаўшы заданне, выйшлі ў савецкі тыл. Аднак, каля 200 атрадаў i груп нават у такіх неспрыяльных умо-вах працягвалі барацьбу з ворагам. У канцы жніўня іх налічвалася звыш 2, 6 тыс байцоў. Дзейнічала “Памятка камандзіру і камісару партызанскага атрада”. У газеце “Звязда” за 2 жніўня 1941 г. з’явілася “Прысяга беларускага партызана”. Але была яшчэ моцная вера ў тое, што ворага праз кароткі час ўдасца раз-граміць сіламі Чырвонай Арміі і без удзелу партызан, таму з боку ДКА, Стаўкі не прыкладалася вялікіх намаганняў да арганізацыі руху супраціўлення.

Тым не менш, за верасень-снежанъ 1941 г. партызаны падарвалі 80 эша-лонаў, знішчылі каля 10 тыс. салдат i афіцэраў праціўніка. Разграмілі 9 вай-сковых штабоў, вывялі са строю 33 самалёты, 78 танкаў і 131 бронема-шын, 973 аўтамабілі, 137 матацыклаў, 155 чыгуначных і шашэйных мастоў, спалілі 63 склады з боепрыпасамі і гаручым.

Разгром немцаў пад Масквой узняў маральны настрой патрыётаў, ста-ноўча адбіўся на актывізацыі і пашырэнні патрыятычнага руху ў Беларусі. У выніку контрнаступлення савецкіх войск утварыўся 40-кіламетровы разрыў нямецкага фронту на стыку груп армій "Поўнач" і "Цэнтр" - паміж Веліжам і Усвятамі, які існаваў з лютага па верасень 1942 г. Выкарыстаўшы зручны мо-мант, праз Суражскія або Віцебскія вароты ў тыл былі перапраўлены 20 пар-тызанскіх атрадаў, 102 арганізатарскія і 62 дыверсійныя групы, якія налічвалі больш за 3 тыс. чалавек, звыш 5 тыс. адзінак зброі, вялікую колькасць боепры-пасаў, медыкаментаў, абмундзіравання. Гэта дазволіла наладзіць сувязь ЦК КП(б)Б з дзеючымі атрадамі, палепшыць іх узбраенне і арганізацыйную структуру, папоўніць фарміраванні кваліфікаванымі кадрамі, інструктарамі падрыўной справы.

Баявая дзейнасць і ўаземадзеянне партызан у 1942-1943 гг.

На базе атрадаў сталі ўтварацца партызанскія брыгады. Так, у красаві-ку 1942 г. ўзнікла І Беларуская партызанская брыгада на чале са Шмыро-вым. У канцы года такіх брыгад налічвалася 56 (“Жалязняк”, “За Савецкую Беларусь”). Меркавалася будаваць партызанскія сілы па ўзору арміі: узвод, рота, батальён, полк, брыгада, але не ва ўсім такі парадак сябе апраўдаваў.

У маі 1942 г. быў прыняты тэкст прысягі партызана. Набіралі сілу кур-сы падрыхтоўкі падрыўнікоў, арганізатараў супраціўлення у г. Мураме – “Асобы беларускі збор”.

Паводле Пастановы Дзяржаўнага камітэта абароны СССР, у маі 1942 быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПР) на чале з Першым сакратаром ЦК КП(б)Б П. К. Панамарэнка, а ў верасні Беларускі штаб пар-тызанскага руху (БШПР). Начальнікамі штаба з'яўляліся П.З.Калінін, А. А. Прохараў.

3 утварэннем кіруючых цэнтраў (ЦШПР і БШПР, “асобы збор”) раслі партызанскія сілы і памнажалася іх баявая актыўнасць. Партызаны ўсё часцей праводзілі буйныя наступальныя аперацыі, узмацнялі ўдары па ка-мунікацыях, гарнізонах, апорных пунктах і іншых аб'ектах захопнікаў. Да жніўня 1942 г. колькасць народных мсціўцаў павялічылася больш чым на 23 тыс. чалавек, а да пачатку 1943 г. перавысіла 56 тыс. Узброеную барацьбу вя-лі 56 брыгад, аб'яднаныя ў 220 атрадаў. Акрамя таго, 292 атрады дзейнічалі самастойна. Партызанскія рэзервы складалі на гэты час звыш 150 тыс. чал.

Буйнейшыя аперацыі 1942 г. Брыгада “За Савецкую Беларусь” (каман-дзір Петракоў) у ноч на 4 жніўня падарвала 4-х пралётны мост праз Дрысу “Полацк-Даугаўпілс” і спыніла рух на 16 сутак. 28 жніўня тры атрады Магі-лёўскай вобласці на чале з Жуніным разбілі станцыю “Слаўнае” (Орша-Ба-рысаў), падарвалі 2 км палатна, мост, станцыю, воданапорную вежу, 10 эша-лонаў і складоў. Група атрадаў Мінскай і Палескай абласцей на чале з Ма-чульскім у ноч на 3 лістапада 1942 узарвала 132 мятровы мост праз Пціч па лініі Гомель-Гомель і перарвалі рух эшалонаў на 18 сутак, калі ішлі баі за Сталінград.

Адной з форм барацьбы былі рэйды. Вясной 1942 г злучэнні Каржа і Казлова прайшлі 600 км маршам па фашысцкіх тылах, размешчаных у 6 раёнах Мінскай, Пінскай, Палескай абласцей.

Са жніўня па кастрычнік 1942 атрад “Баявы” правёў 500 км конны рэйд на чале з Флегонтавым.

У 1942 г. ад ворага вызваляліся цэлыя раены, дзе ўлада пераходзіла да партызан і адноўленых органаў савецкай улады. Так, у 1942 г. былі раз-громлены 123 гарнізоны, вызвалены 14 раённых цэнтраў, а ў 28 сумесна з падпольшчыкамі ажыццёўлены буйныя дыверсіі. Брыгада пад камандаваннем П. П. Капусты ачысціла ад акупантаў многія населеныя пункты Грэскага, Копыльскага і Уздзенскага раёнаў, агульнай плошчай 1100 кв.км. Брыгады "За Радзіму" і 1-я Мінская выгналізахопнікаў з часткі тэрыторыі Чэрвенскага, Рудзенскага і Пухавіцкага раёнаў, узялі пад свой кантроль да 350 кв. км, агульнай плошчы, пад непасрэдным уплывам партызан знаходзілася больш 6200 кв. км. Значна пашырылася Любанска-Акцябрская зона, дзе было вызва-лена ад праціўніка 418 населеных пунктаў. У шэрагу раёнаў Магілёўскай во-бласці звыш 70 нямецкіх гарнізонаў і паліцэйскіх участкаў, у тым ліку ў Клічаве, былі разгромлены партызанамі пад камандаваннем I. 3. Ізоха, А. С. Юркаўца, В. I. Лівенцава, В. П. Свістунова, В. М. Сырцова. Была створана Клічаўская партызанская зона, плошчай 1900 кв. км.

У верасні 1942 – выйшаў загад наркама абароны Сталіна “Аб задачах партызанскага руху”. Галоўнакамандуючым партызанскіх сіл быў прызначаны маршал К. Я. Варашылаў.

У лютым 1943 г. быў зацверджаны медаль “Партызану Айчыннай вай-ны” І і ІІ ступені.

26-28 лютага 1943 г. у Маскве адбыўся У Пленум ЦК КП(б), які вызна-чыў далейшыя напрамкі партызанскага і падпольнага руху ва ўмовах наступ-лення Чырвонай Арміі.

Асноўным звяном у сістэме партыйнага кіравання барацьбой з’яўляўся падпольны райком партыі. Звычайна сакратар з’яўляўся камандзірам або ка-місарам партызанчскай брыгады (атрада).

Сярод беларускіх партызан знаходзіліся байцы звыш 70 нацыянальнасцяў, рускія (Нічыпаровіч, Барыкін), украінец Капуста, літовец Ваупшасаў, узбек Тапвалдыеў, таджык Таіраў, малдаванін Чэкан. У злучэннях Каўпака, Сабу-рава, Фёдарава налічвалася да трэці беларусаў. На беларускіх тэрыторыях існавалі базы літоўскіх і латышскіх партызан. Шмат беларускіх атрадаў бывала на тэрыторыі Смаленшчыны, Браншчыны і г. д. У верасні-лістападзе 1942 г партызаны Беларусі, Літвы, Латвіі сумесна разграмілі 15 гарнізонаў. На месце баёў да недаўняга часу размяшчаўся курган дружбы. У Пінскай партызанскай брыгадзе дзейнічаў польскі атрад імя Т. Касцюшкі.