Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тексты лекций курса "История Беларуси".doc
Скачиваний:
266
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
3.24 Mб
Скачать

44. Абвяшчэнне бнр – спроба ўтварэння беларускай дзяржаўнасці.

Зварот ленінскага ўрада да ваюючых краін з прапановай заключэння міру пажаданых вынікаў не даў. Наадварот. Кароткае перамір’е было сарвана. Са-вецкая дэлегацыя ў Брэст-Літоўску на чале з Троцкім адмовілася падпісваць прапанаваны Германіяй мір, што дало падставу немцам 18 лютага 1918 г. ад-навіць баявыя дзеянні на ўсіх франтах. Асноўны матыў наступлення – барацьба з бальшавізмам, які быццам пагражаў усёй Еўропе.

Пасля развалу Заходняга фронту бараніць Беларусь амаль не было сіл.

19 лютага 1918 г. Выканкам БЦВР пастанавіў з прычыны распачатай эва-куацыі бальшавіцкіх органаў і набліжэння немцаў узяць на сябе ахову парадку і бяспекі ў Мінску, а таксама прапанаваць Выканаўчаму камітэту Рады Усе-беларускага з'езда ўзяць уладу ў свае рукі. У 22 гадзіны атрадам БЦВР ужо належала ўлада ў горадзе, а на занятым будынку губернатарскага дома былі вывешаны 2 нацыянальныя флагі з надпісам "Няхай жыве Вольная Беларусь" . У той жа дзень сіламі БЦВР і польскай вайсковай арганізацыі была створана Аб'яднаная камендатура Па дамоўленасці з беларусамі 21 лютага палякі-вайскоўцы ўзялі пад свой кантроль паўднёва-заходнюю частку горада.

У выніку, да з'яўлення ў горадзе часцей I Польскага корпуса і германскіх войск Вы-канком Рады Усебеларускага з'езда 20 лютага прыняў, а назаўгра - абвясціў Устаўную грамату да народаў Беларусі. "Часовую народную ўладу ў краі, - га-варылася ў дакуменце, - што ставіць сабе задачай абарону і ўмацаванне за-ваёў рэвалюцыі, будзе здзяйсняць створаны намі народны сакратарыят Бе-ларусі, які з гэтага чысла ўсіупіў у выкананне сваіх абавязкаў".

22 лютага быў апублікаваны спіс урадавага кабінета (старшыня Я. Ва-ронка) у складзе пяці грамадоўцаў, шасці эсэраў, народнага сацыяліста і паа-лейцыяніста (13 чал.).

3 акупацыяй горада 22 лютага германскімі войскамі ўлада Народнага Са-кратарыята скончылася. Ужо праз тры дні яму давялося наладжваць кантакты з камандуючым 10 арміяй генералам Фалькенгейнам, каб надалей мець магчы-масць дзейнічаць легальна ў напрамку ажыццяўлення нацыянальных інтарэсаў.

Важнай падзеяй у далейшай актывізацыі руху стала падпісанне 3 сакавіка 1918 г. ленінскім урадам Брэсцкага мірнага дагавору з Германіяй, у адпавед-насці з якім 4/5 тэрыторыі Беларусі, у тым ліку Мінск, адыходзіла пад кантроль акупантаў. Такім чынам, бальшавікі парушылі абяцанне, што лёс Беларусі на перагаворах з немцамі не будзе вырашацца без удзелу саміх беларусаў. У тых умовах гвалтоўны адрыў края ад Расіі аб'ектыўна ставіў у парадак дня па-трэбу ў афармленні яго нацыянальна-тэрытарыяльнага статусу. Як гаварыла-ся ў другой Устаўной грамаце, выдадзенай 9 сакавіка, "Беларусь у рубяжох раз-сялення і лічбеннай перавагі беларускага народу абвяшчаецца Народнаю Рэспублікай". У тым жа дакуменце прадугледжваліся прынцыпы ўтварэння і існавання дэмакратычнай дзяржавы, якія набывалі сілу неадкладна, да склікання Устаноўчага Сойму Беларусі.

У сувязі з абвяшчэннем рэспублікі адбылося ўдасканаленне органа за-ка-надаўчай улады: Выканкам Савета набыў назву Рады Усебеларускага з'е-зда, а з 18 сакавіка - Рады БНР (старшыня I. Серада).

Між тым, ратыфікацыя савецкім бокам 16 сакавіка Брэсцкага міру, акрамя іншага, істотна падарвала пераважаўшую ў асяроддзі Рады БНР ідэю федэрацыі з Расіяй і абумовіла неадкладнае афармленне дзяржаўнай незалежнасці. Вынікам пася-джэння Рады БНР 25 сакавіка стала прыняцце трэцяй Устаўной граматы. "Ад гэтага часу, - гаварылася ў ёй, - Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца незалежнай і вольнай дзяржавай".

Акрамя таго, у дакуменце вызначалася тэрыторыя рэспублікі, пацвярджа-ліся ранейшыя правы і вольнасці, абвешчаныя ў папярэдняй грамаце, і выказ-валася спадзяванне на дапамогу іншых народаў у ажыццяўленні палітычна-дзяржаўных ідэалаў беларусаў. Але перспектывы іх (ідэалаў) ажыццяўлення ў многім залежалі ад германскіх вайсковых улад, якія, акрамя іншага, у падпісаным дагаворы бралі на сябе абавязак не падтрымліваць на акупіраванай тэрыторыі ніякіх варо-жых Савецкай Расіі палітычных утварэнняў.

Спроба асобных дзеячаў Рады (I. Серада, Я. Варонка, Р. Скірмунт, Я. Лё-сік, А. Аўсянік, П. Аляксюк, П. Крачэўскі) тэлеграмай, дасланай на адрас Вільгельма II, заручыцца "абаронай Германскай Імперыі" станоўчай мэты не дасягнула, затое выклікала незадавальненне многіх палітычных сіл і, як вынік - крызіс кіруючых органаў рэспублікі. Рада ператварылася ў кааліцыйны орган - "Мінскае прадстаўніцтва" з удзелам Р. Скірмунта і іншых кансерватыўных элементаў. БСГ, якая стварала аснову Рады, распалася на партыі беларускіх эсэраў, беларускіх сацыялістаў-федэралістаў і беларускіх сацыял-дэмакратаў.

У маі з-за ўзмацнення міжпартыйнай барацьбы крызіс урадавых структур часткова завяршыўся фарміраваннем новага складу Народнага Сак-ратарыяту (Я. Варонка) і абнаўленнем Рады (старшыня Я. Лёсік).

Аб'ектыўна гэта паспрыяла паляпшэнню стаўлення акупантаў да кіраўніцтва БНР, але ў самім яго складзе не сціхала фракцыйная барацьба.

У ліпені ўрад узначаліў Р. Скірмунт, але прабыў на пасадзе старшыні ўся-го некалькі дзён. Чарговы кааліцыйны ўрад узначаліў I. Серада, тым не менш фракцыйнае процістаянне ва ўладных струкіурах не перапынялася.

Чарговы этап развіцця БНР быў звязаны з Дадатковым дагаворам ад 27 жніўня, заключаным паміж Германіяй і Савецкай Расіяй, паводле якога першая за велізарную кампенсацыю з боку апошняй абавязалася ўжо восенню пачаць вызваленне занятых тэрыторый. Гэты акт, акрамя іншага, значна пагаршаў перспектывы ўмацавання БНР, паколькі, Германія брала на сябе абавязак "...ні выклікаць, ні падтрымліваць утварэнне самастойных дзяржаўных арганізмаў у гэтых абласцях".

Такая пазіцыя акупантаў у беларускім пытанні ўзмацніла антыгерманскія настроі і стымулавала дзейнасць палітычных колаў, з'арыентаваных на улас-ныя сілы. На іх аснове пачалося ўтварэнне блока беларускіх эсэраў і сацыя-лістаў-федэралістаў. У канцы верасня ўдасканальваліся асновы канстытуцый-нага ўладкавання рэспублікі. 11 кастрычніка Народны Сакратарыят быў пе-райменаваны ў Раду Народных Міністраў (старшыня А. Луцкевіч). У гэты ж дзень Рада зацвердзіла Часовую Канстытуцыю БНР.

3 пачаткам эвакуацыі германскіх войск з Беларусі пры адначасовым уступ-ленні ў вызваленыя раёны часцей Чырвонай Арміі кіраўнікі БНР мусілі акты-візаваць дыпламатычную дзейнасць з мэтай заручыцца падтрымкай заходніх краін. Але яна, роўна як і перамовы беларускіх эмісараў з савецкім бокам аб магчымасці захавання незалежнасці рэспублікі, плёну не прынесла. Разлік на ўласныя сілы быў невялікім, паколькі ўзброеных фарміраванняў, здольных аба-раніць яе, створана не было. Штаб камандаванне германскай 10 арміі перад сваім ад'ездам з Мінска адмовіўся перадаць уладныя паўнамоцівы ні Радзе БНР, ні прадстаўнікам зноў створанага "Дэмакратычнага краявога цэнтру".

Рэвалюцыя ў Германіі і скасаванне савецкім урадам 13 лістапада Брэсцкага міру яшчэ больш ускладніла ўнутрыпалітычнае і міжнароднае становішча БНР якая апынулася "паміж молатам і кавадлам". На думку беларускіх эсэраў і сацыялістаў федэ-ралістаў, Беларусь патрэбна было ратаваць ад двух акупантаў - Германіі і Расіі, абапіраю-чыся толькі на ўласныя магчымасці. На практыцы ідэя "трэцяй сілы" стала ўвасабляцца ў стварэнні партызанскіх атрадаў. Кіраўніцтва ўрада БНР на чале з А. Луцкевічам у лістапада чарговы раз здзейсніла спробу дамовіцца з ленінскім СНК адносна незалежнасці сваёй рэспублікі, але безвынікова. Перад пагрозай заняцця Беларусі Заходняй Чырвонай Арміяй ў апублікаваных чацвёртай (9 лістапада) і пятай (3 снежня) Устаўных граматах Рада БНР заклікала беларускі народ да стварэння ўласных Саветаў, падпарадкаваных ёй, і да абароны рэспублікі.

Але наступленне Чырвонай Арміі было дастаткова імклівым, а само на-сельніцтва даволі далёкім ад палітыкі, каб гэтыя заклікі прынеслі плён. Можна меркаваць, што кіраўніцтва БНР таксама добра ўсведамляла гэтыя акалічнас-ці, бо не рызыкнула застацца тут у якасці арганізатара абароны, а палічыла лепшым эвакуіравацца ў Вільню. 3 прыходам жа часцей Чырвонай Арміі ва ўсіх населеных пунктах фарміраваліся ВРК і іншыя органы Савецкай улады.

Такім чынам, утварыць БНР і забяспечыць яе суверэнную жыццядзейнасць не ўдалося. Як дзяржаўнае ўтварэнне яна знаходзілася толькі ў стадыі фарміра-вання і існавала ў надзвычай цяжкіх умоваха германскай акупацыі, якая без адпаведных уладных інстытутаў выключала магчымасць практычнага ажыц-цяўлення Устаўных грамат. Створаныя на месцах органы кіравання, занятыя ў асноўным гаспадарча-сацыяльнай сферай, былі пад поўным кантролем акупан-таў.

Значна большых поспехаў, нават у параўнанні з савецкай часткай Белару-сі, удалося дасягнуць у галіне нацыянальнай асветы і культуры: тут працавалі беларускія школы (ад 150 да 300), 5 гімназій, Свіслацкая семінарыя, Мінскі пе-дагагічны інстытут, курсы беларусазнаўства, кансерваторыя, культурна-асвет-ніцкія таварыствы, кніжныя выдавецтвы, драматычныя і музычныя таварыствы і многае іншае.

У дыпламатычнай дзейнасці дзеячы БНР імкнуліся дамагчыся міжнарод-нага прызнання. Консульскія місіі былі заснаваны ў Кіеве, Адэсе, Коўне. Яе ды-пламаты наведвалі Германію, РСФСР, Варшаву, Берлін, Берн, Капенгаген, ма-ючы пашпарты з дзяржаўнай сімволікай у выглядзе бела-чырвона-белага сцяга і герба"Пагоня".

3 ліквідацыяй БНР ідэя незалежнай беларускай дзяржавы не знікла, а працягвала існаваць у дзейнасці яе дзеячаў-эмігрантаў. У значнай меры яна, гэтая ідэя адбілася ў намаганнях беларусаў-бальшавікоў, якія прадпрымалі спробу яе ажыццяўлення на савецкай аснове.