
- •1. “Гісторыя Беларусі (у кантэксце цывілізацыйнага і рэгіянальнага раз-віцця” як аб’ект вывучэння. Гістарычная перыядызацыя.
- •43. Устанаўленне Савецкай улады на Беларусі. Прычыны і пачатак гра-мадзянскай вайны ў Расіі і Беларусі. Скліканне і роспуск Першага Усебела-рускага з’езду ў снежні 1917 г.
- •1. “Гісторыя Беларусі (у кантэксце цывілізацыйнага і рэгіянальнага развіцця” як аб’ект вывучэння. Гістарычная перыядызацыя.
- •2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў вывучэнні гісторыі.
- •3. Прынцыпы і метады вывучэння гісторыі. Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі.
- •4. Даіндаеўрапейскае насельніцтва на беларускіх землях, яго матэ-рыяльная і духоўная культура.
- •5. Індаеўрапейская каланізацыя тэрыторыі Беларусі. Матэры-яльная і духоўная культура насельніцтва Беларусі эпохі бронзы і жалеза.
- •6. Рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі. Полацкае і Тураўскае княствы ў іх-хііі ст. І Кіеўская Русь.
- •7. Феадальныя адносіны ў Заходняй Еўропе і на тэрыторыі Беларусі ў перыяд ранняга сярэднявечча. Развіццё рамяства, гандлю і ўтварэнне гарадоў
- •9. Духоўнае жыццё усходніх славян у эпоху ранняга сярэдневечча. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці. Дойлідства і мастацтва. Старажытнаруская народнасць.
- •10. Утварэнне вкл і пашырэнне яго тэрыторыі ў хііі – пачатку хv стст. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе ўмацавання дзяржавы.
- •11. Барацьба за вялікакняскі трон у 70-90 гг. XIV ст. Крэўская унія і Востраўскае пагадненне.
- •12. Арганізацыя дзяржаўнага кіравання вкл: ад абсалютнай да саслоўна-прадстаўнічай манархіі. Заканадаўства і судовая сістэма.
- •13. Сацыяльна-эканамічнае развіццё вкл: сельская гаспадарка, ра-мяство і гандаль. Магдэбургскае права
- •Найважнейшай прыкметай развіцця феадальнага ладу зрабілася ўтва-рэнне фальваркаў– панскіх гаспадарак, разлічаных не на ўласнае спажыван-не сялянскіх прадуктаў, а на іх продаж.
- •14. Знешняя палітыка вкл: збліжэнне з Польшчай, барацьба з крыжакамі і татарамі, саперніцтва з Маскоўскай дзяржавай.
- •15. Асаблівасці развіцця культуры вкл у хііі-хvі ст. Ідэі еўра-пейскага Рэнесансу ў творчасці беларускіх дзеячаў. Кнігадрукаванне, мастацтва і архітэктура.
- •16. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага этнасу і назвы “Белая Русь”. Фарміраванне беларускай народнасці (хіу-хуі стст.)
- •17. Эканамічныя і палітычныя перамены ў Еўропе ў XVI-XVII стст. Пачатак Новага часу.
- •18. Люблінская унія: прычыны заключэння і змест.
- •19. Асаблівасці канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI-XVII стст. Рэфармацыя і контррэфармацыя. Утварэнне уніяцкай царквы і яе роля ў лёсе беларускага народа.
- •20. Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай у XVII – перш. Палове XVIII ст. Міжусобная барацьба магнацкіх груповак.
- •21. Войны XVII–пачатку хуііі ст. І іх наступствы для беларускіх зямель. Рэч Паспалітая ў еўрапейскай геапалітыцы ў XVII-XVIII стст.
- •22. Асвета і адукацыя, мастацтва і архітэктура Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай. Ідэі Асветніцтва і іх увасабленне на Беларусі. Уплыў эпохі Асветніцтва на сусветную і айчынную культуру.
- •Літаратура Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай
- •23. Паглыбленне крызісу Рэчы Паспалітай і тры яе падзелы. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі.
- •24. Палітыка самаўладзя на Беларусі пасля яе ўключэння ў склад Расійскай імперыі.
- •25. Месца беларускіх зямель у геапалітычнай прасторы Еўропы ў канцы XVIII – пачатку XIX ст. Беларусь у вайне 1812 г. Рашэнні Вен-скага кангрэсу.
- •26. Паўстанне 1830-1831 гг. І яго наступствы для Беларусі. Узмацненне вялікадзяржаўнай палітыкі царызму. Грамадскі рух на Беларусі ў 30-50-х гг. Хіх ст.
- •27. Крызіс прыгоніцкай сістэмы ў сярэдзіне хіх ст. Прамысловы пераварот і асаблівасці яго ажыццяўлення на Беларусі.
- •28. Скасаванне прыгоннага права і рэформы 60-70 гг. Хіх ст.: асаблівасці іх здзяйснення на Беларусі.
- •29. Паўстанне 1863-1864 гг. І яго ўплыў на палітыку самаўладзя ў беларускіх губернях.
- •30. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў парэформенны перыяд.
- •31. Народніцтва, сацыял-дэмакратычны рух і ідэалогія лібералізма на Беларусі ў 70-90 гг. Хіх ст.
- •32. Сістэма асветы і адукацыі, мастацтва і архітэктура на Беларусі ў складзе Расійскай імперыі (канец XVIII – пачатак XX ст.).
- •Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. Шырокае распаўсюджванне
- •33. Нараджэнне і развіццё беларусазнаўства. Фарміраванне бела-рускай літаратурнай мовы. Беларуская літаратура хіх – пачатку хх ст.
- •34. Фарміраванне беларускай нацыі ў канцы XIX – пачатку хх ст.
- •35. Крызіс самаўладзя ў пачатку хх ст. Фарміраванне агульнарасійскіх і беларускіх партый.
- •36. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. Падзеі на Беларусі. Беларускі нацыя-нальны рух. Узнікненне расійскага парламентарызму. Сталыпінская аграрная рэформа і асаблівасці яе правядзення на Беларусі.
- •37. Прычыны і пачатак Першай сусветнай вайны. Палітыка германскіх улад на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.
- •38. Палітычнае становішча на Беларусі пасля Лютаўскай рэвалю-цыі. Органы Часовага ўрада і Саветы.
- •39. Пазіцыі агульнарасійскіх партый па асноўных пытаннях Лютаўскай рэвалюцыі.
- •40. Беларускі нацыянальны рух пасля Лютаўскай рэвалюцыі.
- •41. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і Беларусі восенню 1917 г.
- •2. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі
- •1. Па пытанні аб вайне і міры:
- •2. Пытанне аб зямлі:
- •42. Кастрычніцкае ўзброеннае паўстанне ў Петраградзе. Крызіс і прычыны рэвалюцыі
- •43. Устанаўленне Савецкай улады на Беларусі. Прычыны і пачатак грамадзянскай вайны ў Расіі і Беларусі. Скліканне і роспуск Першага Усебеларускага з’езду ў снежні 1917 г.
- •2. Склiканне I роспуск Усебеларускага з’езда
- •44. Абвяшчэнне бнр – спроба ўтварэння беларускай дзяржаўнасці.
- •45. Утварэнне бсср. Беларуская дзяржаўнасць на савецкай аснове.
- •46. Барацьба беларускага народа з германскімі і польскімі захоп-нікамі. Другое абвяшчэнне бсср.
- •Адраджэнне бнр і спроба дасягнення яе незалежнасці
- •47. Палітыка “ваеннага камунізму” і яе вынікі
- •48. Сутнасць нэп і асаблівасці яе ажыццяўлення на Беларусі
- •Нэп і развіццё прамысловасці і гандлю
- •49. Утварэнне ссср. Роля і месца бсср у складзе ссср.
- •50. Станаўленне і развіццё савецкай культуры. Палітыка белару-сізацыі. Палітыка камуністычнай партыі ў дачыненні да рэлігіі і царквы.
- •52. Аграрная палітыка Савецкай улады ад Кастрычніцкай рэвалюцыі да іі Сусветнай вайны
- •У 1933 - пашпартная сістэма, якая замацоўвала сялянства на вёсках
- •53. Усталяванне і ўмацаванне аднапартыйнай сістэмы. Грамадска-палітычнае жыццё і масавыя рэпрэсіі 1930-х гадоў.
- •54. Абвастрэнне супярэчнасцей паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 1930-х гадоў. Савецка-германскі дагавор 23 жніўня 1939 г.
- •Захоп Аўстрыі
- •Мюнхенскае пагадненне. Падзел Чэхаславакіі.
- •55. Пачатак Другой Сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср
- •56. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Мабілізацыя сіл на адпор ворагу. Захоп Беларусі гітлераўскімі войскамі і ўсталяванне фашысц-кага акупацыйнага рэжыму.
- •57. Разгортванне ўсенароднай барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
- •3. Партыйнае, камсамольскае і антыфашыстскае падполле.
- •58. Гераізм Чырвонай Арміі, партызан і падпольшчыкаў, пра-цоўных савецкага тылу – галоўныя фактары разгрому ворага. Уклад беларускага народа ў Перамогу над фашызмам.
- •59. Геапалітычныя змены пасля іі Сусветнай вайны. “Халодная вайна” паміж ссср і Захадам. Беларусь на міжнароднай арэне.
- •60. Спробы дэмакратызацыі палітычнай сістэмы пасля смерці Сталіна
- •61. Аднаўленне народнай гападаркі Беларусі і яе далейшае развіццё ў 1944-пачатку 1960-х гг.
- •Аднаўленне разбуранай гаспадаркі рэспублікі
- •Сацыяльная палiтыка
- •62. Эканамічная рэформа 1965 г. І яе вынікі. Гаспадарчае развіццё бсср ва ўмовах разгортвання навукова-тэхнічнай рэвалюцыі.
- •63. Развіццё адукацыі, навукі і культуры ў 1950-1980-я гг.
- •64. Нарастанне з’яў застою ў эканамічным і палітычным развіцці.
- •65. Палітыка перабудовы. Пачатак працэсу дэмакратызацыі ў бсср.
- •66. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь і распад ссср. Утварэнне снд.
- •67. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у канцы 1980-пачатку 1990-х гг.
- •68. Фарміраванне шматпартыйнасці. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 г. І першыя прэзідэнцкія выбары.
- •69. Рэферэндумы 1995, 1996 і 2004 гг., прэзідэнцкія выбары 2001 і 2006 гг. У лесе беларускага грамадства.
- •70. Станаўленне і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-ары-ентаванай эканомікі.
- •71. Культурнае і духоўнае жыццё беларускага народа на мяжы хх-ххі стст. Ідэалогія беларускай дзяржавы.
- •72. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь у новых умовах. Рэспубліка Беларусь – раўнапраўны суб’ект сусветнай супольнасці. Беларусь і Расія на шляху да ўтварэння саюзнай дзяржавы.
43. Устанаўленне Савецкай улады на Беларусі. Прычыны і пачатак грамадзянскай вайны ў Расіі і Беларусі. Скліканне і роспуск Першага Усебеларускага з’езду ў снежні 1917 г.
Большасць грамадскасці ўсёй Расiйскай рэспублiкi, у тым ліку і Белару-сі, успрыняла падзеi не як “рабоча-сялянскую рэвалюцыю”, а як спробу чар-говага бальшавiцкага перавароту. У сталіцы ўзнік кааліцыйны Камітэт выратавання Радзімы і Рэвалюцыі.
У Мiнску 25 кастрычнiка было вырашана, па прыкладу петраградскай грамадскасцi, стварыць мясцовы Камiтэт выратавання рэвалюцыi. 25–27 кастрычніка такія ж камi-тэты ўзніклі ў Вiцебску, Гомелі, Оршы, Полацку, Бабруйску, Вiлейцы, Слуц-ку, Магiлёве, Мсцiславе з мэтай падтрымання парадку на час вырашэння ўра-давага крызiсу ў сталiцы.
У Мiнску 26 кастрычнiка бальшавiцкi прэзiдыум ад iмя Выканкама вы-даў загад № 1 аб пераходзе ўлады ў горадзе i яго наваколлях да Савета рабо-чых i салдацкiх дэпутатаў. Намаганнямi бальшавiкоў быў створаны “I Рэва-люцыйны iмя Мiнскага Савета полк”, з дапамогай якога атрымалi магчымасць усталяваць кантроль над горадам i нават штабам фронту. 27 кастрычніка мін-скія бальшавікі былі вымушаны перадаць уладу ў рукі Камітэта выратавання Заходняга фронта.
Канспіратыўна, па-за сценамі Савета, быў створаны яшчэ адзiн, бальша-віцкі цэнтр – Ваенна-рэвалюцыйны камiтэт на чале з А. Мяснiковым, які звя-рнуўся за дапамогай франтавікоў. У выніку тыя знялі з пазіцый бронецягнік і ўзброеныя часці і накіравалі ў Мінск. 2 лістапада ўлада ў горадзе ізноў належала Мінскаму Савету. На фронце, у Мінскай і Віленскай губернях улада перайшла да ВРК Заходняга фронта.
У iншых гарадах Беларусi Саветы рабочых i салдацкiх дэпутатаў не пры-зналi ленiнскага СНК i разам з iм – яго пастаноў. Невыпадкова бальшавiкi, cутыкнуўшыся з гэтымі фактамі, прымалi захады для iх роспуску або пера-абрання. Апорай у стварэнні новых, бальшавіцкіх па складу Саветаў сталі ВРК. Першыя ВРК у гарадах Беларусi ўзнiклi ў канцы кастрычнiка 1917 г. у Вiцебску, Лепелi, Оршы, Рэчыцы, Лунiнцы, Слуцку, Нясвiжы, Мiры, Полацку, Гарадку, Вiлейцы.
Тым часам Керанскаму ўдалося сабраць асобныя вайсковыя сілы на чале з генералам Красновым і рушыць з імі на Петраград. Але 30 кастрычніка яны былі разгромлены атрадамі матросаў і чырвонагвардзейцаў петраградскага гарнізона.
З разгромам войск Керанскага і заявай галоўнакамандуючага Балуева аб сваім падпарадкаванні ВРК заходняга фронта ўсе Камітэты выратавання Рэвалюцыі распаліся. Умацаванню Заходнефрантавога ВРК спрыяла пераабранне армейскiх (2, 3 і 10 армій) камiтэтаў і іх заява аб прызнанні ленінскага СНК і яго дэкрэтаў.
Апошнім цэнтрам антыбальшавіцкіх сіл заставалася Магілёўская Стаўка. Генерал Духонін, які выконваў абавязкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага, не прызнаў уладу СНК і адмовіўся ўступаць у перагаворы з немцамі аб заклю-чэнні міра і таму быў звольнены з пасады.
19-20 лістапада атрады матросаў і салдат на чале з говым галоўнака-мандуючым Крыленкам, якога назначыў Ленін, прыбылі ў Магілёў і занялі Стаўку. Такім чынам, апошняя цытадэль Часовага ўраду была знішчана. Ду-хонін быў забіты.
З мэтай забеспячэння пераходу ўлады на месцах да Саветаў, а на фронце – да ВРК, кіраўнікі Абласнога камiтэта РСДРП(б) правялі тры з’езды. У вынiку 17 лiстапада дэлегаты ІІІ з’езда Саветаў сялянскіх дэпутатаў прынялi рэзалюцыю ў падтрымку СНК i яго дэкрэтаў і замест эсэраўскага Выканкама, абрані новы ў лiку 35 чалавек (старшыня – бальшавiк Крывашэiн).
19 лiстапада адбыўся II з’езд Саветаў Паўночна-Заходняй вобласці, які выказаўся ў падтрымку СНК, яго дэкрэтаў i абраў Выканком з 35 чал. на чале з бальшавiком Крас-новым.
20-25 лiстапада ў Мiнску адбыўся II Франтавы з’езд з удзелам 700 дэлегатаў Заход-няга фронту, у сваёй масе бальшавiкоў i левых эсэраў, пад старшынствам А. Мяснiкова. Адно з важнейшых яго рашэнняў увасобiлася ў пастанове “Аб арганiзацыi Савецкай ула-ды на Заходнiм фронце i ў вобласцi”. З’езд вылучыў са свайго складу Выканкам у складзе 100 чал. Новым галоўнакамандуючым быў абраны Мяскікоў.
26 лiстапада пад старшынствам Рагазiнскага адбылося першае пасяджэнне членаў выканкомаў трох адбыўшыхся з’ездаў, на якiм быў створаны вышэй-шы орган улады – Абласны выканаўчы камiтэт Саветаў рабочых, салдацкiх i сялянскiх дэпутатаў Заходняй вобласцi i фронту (Аблвыкамзах) у складзе 187 чал., у тым лiку па 35 абраных на папярэднiх сялянскiм i Паўночна-Заходнiм з’ездах Саветаў членаў выканкомаў, 100 – на II Франтавым з’ездзе і інш. Та-кiм чынам, у створаным органе ўлады забяспечвалася перавага вайсковых элементаў, членаў бальшавiцкай партыi i часткова левых эсэраў.
Удзельнiкi пасяджэння таксама сфармiравалi, па ўзору агульнарасiйска-га, рэгiянальны выканаўчы орган – Савет Народных Камiсараў Заходняй воб-ласцi i фронту (старшыня - К. I. Ландэр), улада якога распаўсюджвалася на Мiнскую i частку Вiленскай губерняў, а таксама на Заходнi фронт.
Такім чынам, ІІ з’езд Саветаў, залажыўшы канстытуцыйныя асновы дзяржавы дыктатуры пралетарыяту, стаў важнейшым фактарам на шляху да пабудовы сацыялістычнага грамадства. Адначасова перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі з’яўлялася перадумовай грамадзянскай вайны. Па меры паглы-блення супрацьстаяння класавых і палітычных сіл бальшавіцкі рэжым здзяй-сняў дыктатуру пралетарыята гвалтоўнымі метадамі, уключаючы адкрыты тэрор (Сташкевіч // Грамадзянская вайна і ваенная інтэрвенцыя 1918-1920. ЭГБ т. 3. с. 98-110) як супраць буржуазіі і памешчыкаў, так і супраць сацы-ялістычных партый.